10 год таму беларускі мэдыя-ляндшафт зьмяніўся назаўжды. 13 красавіка* 1999 г. Мінінфармацыі РБ зарэгістравала незалежны моладзевы часопіс CD / “Студэнцкая Думка”. Задоўга да эпохі татальнай кампутарызацыі і youtube стваральнікі адзінага ў краіне выданьня з канцэпцыяй “шэрага глянцу” штомесяца распаўсюджвалі вірус непрыкрытага індывідуалізму і здаровай правакацыі.
Без мабіл, узброеныя стужкавымі фотаапаратамі і касэтнымі дыктафонамі, яны лезьлі ва ўсе дзіркі моладзевага андэграўнду і адкопвалі яшчэ нікому не вядомыя фэйсы, месцы і трэнды. У пошуках скандальнага і незвычайнага яны не тармазілі перад зачыненымі дзьвярыма рэктаратаў і паталягічнай млявасьцю. Іх цікавіла ўсё, што выбівалася за межы набіўшага аскоміну “нармальнага”. Фрыкі і маргіналы былі іх галоўнымі героямі. Тыя, хто, як і часопіс, не баяўся быць непадобным да іншых.
Калі не хапала існуючых словаў для вызначэньня сучасных фэномэнаў, яны прыдумлялі новыя. Няважна, што часам словатворы кшталту “цішотка” былі малазразумелымі, затое CD, па вызначэньні аднаго з крытыкаў, “пісала такой sexy беларускай мовай, што на ёй адразу хацелася пачаць размаўляць”.
У мінулую пятніцу старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць адказаў на пытанні "прамой лініі" Мінскай вобласці.
Большасць зададзеных пытанняў датычылася жыллёва-бытавых умоваў. Жаліліся на смеццевыя бакі на дзіцячых пляцоўках, незаасфальтаваныя дарогі, адсутнасць у дамах капітальнага рамонту. Шматдзетныя мамы зважалі на тое, што жывуць у невыносных умовах, а мясцовыя ўлады адмаўляюцца даваць жыллё. Акрамя таго, цікавіліся, чаму пасцельная бялізна, запавесы, цацкі, кнігі і нават вапну на рамонт у дзіцячых садах набываюць за рахунак бацькоў. Зянон Кузьміч запэўніў, што грошы з бюджэту на гэта вылучаюцца і паабяцаў вырашыць пытанне.