Амерыканскі пісьменнік Марк Твен у адным з сваіх аповядаў апісаў вар'ятскую ідэю калекцыянера, які вырашыў скупляць па ўсёй краіне зямельныя ўчасткі. З адной толькі мэтай - каб сабраць калекцыю рэха. Здавалася б, гэты камічны аповяд - толькі выдумка, немагчымая ў рэальнасці. Аднак розум чалавечы невычэрпны, і не толькі галота на выдумкі хітрая. Захапляюцца калекцыянаваннем недарэчных рэчаў часам і багатыя, знакамітыя, занятыя людзі.
Аднесці да катэгорыі "дзівацтваў" можна і захапленне нейкага барона N, у пачатку дваццатага стагоддзя, які пражываў у Пецярбургу. Ён збіраў сляды ад пацалункаў. У яго калекцыі налічвалася больш двухсот адбіткаў вуснаў людзей, якія пакінулі такім чынам свой "след" у гісторыі Расіі. Ёсць у гэтай калекцыі і пацалунак Шаляпіна. Па чутках, спявак вельмі здзівіўся, калі яму прапанавалі пакінуць аўтограф такой незвычайнай выявай: пацалаваўшы адмысловую васковую пласцінку.









