26 красавіка на сайце інтэрнет‑газеты БелаПАН «Белорусские новости» прайшла анлайн‑канферэнцыя з прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне‑2009» у Маскве спеваком Пятром Ялфімавым і яго прадзюсерам Таццянай Касмачовай.
На пытанне, чаго ён чакае ад «Еўрабачання», спявак адказаў:
«Я чакаю, калі яно пачнецца і скончыцца… А калі сур’ёзна, то дзякуючы конкурсу мы набылі шмат сяброў у розных краінах. І гэта дарагога варта.
Жыццё «Еўрабачаннем» не закончыцца, у мяне вельмі шмат творчых планаў. Напрыклад, запіс трэцяга альбома… Без мяне сумуюць студэнты. У мяне наперадзе дзяржэкзамены як магістранта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 22 кастрычніка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца адкрыты экзамен у двух аддзяленнях у суправаджэнні народнага і сімфанічнага аркестраў, дзе я буду выконваць класічную музыку».
Пятра запыталі, чаму і ён, і іншыя ўдзельнікі «Еўрабачання» ад Беларусі выконваюць конкурсныя песні не на роднай мове.
«На жаль, — адказаў спявак, — апошнім часам я не сустрэў на сваім шляху чалавека, які мог бы напісаць прыгожы тэкст на беларускай мове. А старыя творы па‑беларуску я спяваю часта і шмат, таму што беларуская мова вельмі пявучая і ніякім чынам адмоўна не ўплывае на мой голас. Прыходзьце на мае канцэрты — самі пераканаецеся».
Спачатку адбылося знаёмства ўдзельнікаў, бо з мінулага кангрэса сярод цяперашніх удзельнікаў толькі пяцёра. Пасля гэтага былі праведзеныя некалькі прэзентацый, у тым ліку прэзентацыя пляцоўкі “Моладзь.орг”.
Віталь Бірукоў, рэдактар сайта moladz.org: "Я быў удзельнікам першага Кангрэса год таму, і ў мінулым годзе мы ўзялі на сябе абавязак правесці адукацыйную праграму, вынікам чаго адбыўся вялікі трэнінг па онлайн-журналістыцы, у якім узялі ўдзел агулам 180 чалавек. Моладзь даведалася, як стварыць свой блог, сайт, як карыстацца новымі онлайн-рэсурсамі".
На Кангрэсе прадстаўленыя 16 краінаў і шмат розных арганізацыяў, такіх як “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, Беларуская ініцыятыва Эстоніі, “Світанак”, прадстаўнікі медыя праектаў.
72-гадовы беларускі паэт Генадзь Бураўкін перанёс аперацыю на сэрцы.
Як паведаміў БелаПАН старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, 16 красавіка ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Кардыялогія" яму была зроблена аперацыя па шунтаванні, якая доўжылася чатыры гадзіны.
Паводле слоў старшыні СБП, цяпер Бураўкін знаходзіцца ў першым хірургічным аддзяленні цэнтра, адчувае сябе добра, "паступова ўваходзіць у нармальны рытм жыцця і перачытвае выбраныя творы класіка рускай літаратуры Мікалая Гогаля".
На чэмпіянаце сьвету па хакеі ў матчы паміж Беларусьсю і Славаччынай пераможца вызначыўся толькі ў сэрыі булітаў. Беларусы забілі першую шайбу ў другім пэрыядзе, славакі змаглі зраўнаць лік за 3 хвіліны да канца трэцяга пэрыяду. 5 хвілін овэртайму нічога не далі.
У сэрыі булітаў перамогу беларусам дапамог здабыць галкіпер , які адбіў больш атак сам-на-сам з славацкімі нападнікамі. Андрэй быў прызнаны найлепшым гульцом у складзе зборнай Беларусі.
Наступная гульня беларускай зборнай будзе праз два дні, з камандай Вугоршчыны. Сёньняшняй перамогай беларусы наблізіліся да выхаду ў адну восьмую фіналу.
2-і Мінскі фестываль сучаснай анімацыі Kartoffel знаёміць гледача з апошнімі дасягненнямі еўрапейскай лічбавай анімацыі. Праграма «3D» - рэтраспектыўны паказ фільмаў знакамітай польскай студыі Platige Image. Цяпер арганізатары маюць унікальную магчымасць прадставіць гэтыя творы мінскай публіцы ў найлепшай якасці.
Студыя Platige Image - адзін з самых вядомых сусветных брэндаў у галіне вытворчасці 3D-анімацыі. Сусветную вядомасць ім у многім забяспечылі фільмы Томэка Багінскага “Храм” і “Falling art”. Акрамя шматлікіх узнагародаў, фільмы намінаваліся на “Оскар”.
У красавіку інэрнэт-прастора папоўнілася яшчэ адным беларускамоўным рэсурсам, разлічаным на дзяцей і іх бацькоў. — новая спроба паспрыяць выхаванню дзетак на роднай мове, дапамагчы бацькам лёгка, за чытаннем баек і жартаў, пераадольваць моўны бар’ер і прывучаць дзяцей да самога гучання мовы.
Апроч казак, якіх з кожным днём на старонцы будзе большаць на адну, рэсурс прапануе прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, скарагаворкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі і розныя дапаможнікі для беларускіх бацькоў.
Нацыянальная стыпэндыяльная праграма Славацкай Рэспублікі прызначаная для паляпшэньня абмену студэнтамі, аспырантамі, выкладчыкамі ВНУ і навукавымі супрацоўнікамі, для стажыровак у славацкіх ВНУ і навукова-дасьледчых інстытутах.
Яшчэ ніколі падрыхтоўка да “Еўрабачання” не праходзіла ў нашай краіне так весела. Паміж камандай беларускага ўдзельніка Пятра Ялфімава і Белтэлерадыёкампаніяй ідзе сапраўдная вайна. Не, нават “супервайна”!
Праблемы пачаліся з самага старту. Ялфімаў адмовіўся заключаць стандартны кантракт, які БТ прымусіла падпісаць астатніх паўфіналістаў нацыянальнага адбору. Тыя, даведаўшыся пра хітрыкі канкурэнта, абурыліся і зладзілі пікет пратэсту ў будынку Белтэлерадыёкампаніі. Нягледзячы на тое, што акцыя была несанкцыянаванай, на Акрэсціна музыкаў не адвезлі. Але і іхнае патрабаванне дыскваліфікаваць Ялфімава БТ не выканала.
Потым быў фінал, і галасаванне тэлегледачоў з практычна запраграміраваным вынікам. “Вы будзеце гарэць у пекле!”, — выгукнула салістка гурта “Вецер у галаве” на адрас арганізатараў конкурсу, даведаўшыся пра перамогу Пятра Ялфімава.
Але гэта былі толькі кветачкі. Ягадкі саспелі трохі пазней. Супрацоўніцтва Ялфімава з камандай БТ аказалася да такой ступені “плённым”, што музыка вырашыў падзяліцца сваім “шчасцем” з журналістамі.
Праз паўтара года пасля публікацый Еўрарадыё, радыяцыя на плошчы Незалежнасці знізілася толькі з 60 да 56 мікрарэнтген. А гэта ў тры разы перавышае норму.
Як даведалася Еўрарадыё, тратуарная плітка, якой выкладзеная плошча Незалежнасці ў Мінску, мае павышаны радыеактыўны фон. Гэтую плітку ўвогуле катэгарычна забаронена прымяняць на тэрыторыі горада. Чыноўнікі яшчэ у траўні даведаліся, што ўзровень радыяцыі ў ёй перавышае нармальны ў 2 разы, аднак небяспечная плітка “ўпрыгожвае” плошчу да гэтага часу.
Цікава, што заказчыкам травеньскіх лабараторных даследаванняў было Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Такім чынам, на плошчы Незалежнасці шукалі не радыяцыю, а эканамічныя парушэнні. Можа, таму ўжо шэсць месяцаў чіноўнікі не ведаюць, што рабіць з гэтай гранітнай пліткай…
6-24 ліпеня 2009 году ў Кіеве ў Нацыянальным унівэрсытэце "Києво-Могилянська академія" адбудзецца V Міжнародная летняя Школа мэдыя-права, якая будзе арганізаваная Інстытутам Мэдыя Права.
Да ўдзелу запрашаюцца юрысты, праца якіх зьвязаная з пытаньнямі свабоды слова, свабоды інфармацыі ці мэдыя-права (юрысты мас-мэдыя, грамадзкіх арганізацыяў, органаў улады, адвакаты), а таксама студэнты старэйшых курсаў і выпускнікі, зацікаўленыя ў тэматыцы Школы, з Украіны, Беларусі, Малдовы, Расеі, краінаў Паўднёвага Каўказу й Сярэдняй Азіі.
Мiжнародная спецыялiзаваная выстава "Tibо-2009" адкрылася ўчора ў сталiчным Футбольным манежы. Яна адбываецца ўжо ў шаснаццаты раз i таму стала традыцыйнай для Беларусi:
— Гэта мерапрыемства як бы падводзiць вынiкi тэлекамунiкацыйнага развiцця нашай краiны i нашых партнёраў за мiнулы год, — сказаў на адкрыццi старшыня аргкамiтэта выставы мiнiстр сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Панцялей. Ён лiчыць, што крызiсныя з’явы не паўплывалi на ўзровень прадстаўнiцтва на выставе i спадзяецца, што стратэгiя далейшага развiцця галiны iнфармацыйных тэхналогiй, а таксама шляхi найменшых стратаў ва ўмовах крызiсу будуць выпрацаваны на ХVІ Кангрэсе па тэхналогiях iнфармацыйнага грамадства, якi адкрыецца ў рамках выставы сёння.
Вынікі прызнаныя станоўчымі, але, паводле ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі, ёсць яшчэ да чаго імкнуцца ў плане паляпшэння дзейнасці.
Агульнанацыянальная грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” стартавала 1 кастрычніка 2008 года з ініцыятывы 11 грамадскіх аб’яднанняў. За гэты час кола тых, хто далучыўся да кампаніі павялічылася ў тры разы. А ўсяго ж у ініцыятыве ў той ці іншай ступені бяруць удзел больш за сотню аб’яднанняў. Удзельнікі кампаніі – музыкі, пісьменнікі, мастакі, грамадскія дзеячы, аб’ездзілі сотні гарадкоў і мястэчак, выступалі перад жыхарамі, лазілі выставы і імпрэзы. Усё гэта дае арганізатарам магчымасць казаць пра тое, што да ініцыятывы далучыліся дзясяткі тысячаў чалавек.
18 сакавiка па ініцыятыве ЮНЭСКА ў 26-ы раз адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. Карыстаючыся нагодай, TUT.BY звярнуўся да адмыслоўцаў, з дапамогай якiх склаў спiс найвялiкшых стратаў культурна-гiстарычнай спадчыны Беларусi за апошнi час.
Гiстарычны цэнтр Мiнска
Нягледзячы на тое, што гiстарычны цэнтр беларускай сталiцы — комплексная гiсторыка-культурная каштоўнасць 1-й катэгорыi, цягам апошнiх гадоў тут вядзецца будоўля, вынiшчаюцца апошнiя гiстарычныя будынiны, незваротна змяняецца ўнiкальны ландшафт.
Сталіца Беларусі Мінск - адзін з самых старажытных еўрапейскіх гарадоў. Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, што адзначаецца 18 красавіка, "Салідарнасць" з дапамогай гісторыка Уладзіміра Дзянісава палічыла найстарэйшыя будынкі сталіцы.
Аўтар шматлікіх навуковых і краязнаўчых публікацый, прысвечаных мінуламу Мінска Уладзімір Дзянісаў адзначае, што, на жаль, у горадзе з тысячагадовай гісторыяй старажытных помнікаў архітэктуры засталося нешмат. У асноўным гэта камяніцы і сакральныя будынкі, якія змешчаны на тэрыторыі Ракаўскага і Траецкага прадмесцяў, а таксама Верхняга гораду, які пачаў фарміравацца ў другой палове XVI стагоддзя пасля вялікага пажара - да гэтага горад быў фактычна ўвесь драўляны, і менавіта на гэтым месцы паўсталі першыя мінскія камяніцы.
14 красавіка адбылася прэс-канферэнцыя з нагоды адкрыцця “Дударскага Фэсту 2009” і выпуска дэбютнага альбому гурта “Litvintroll” пад назвай “Rock’n’Troll”.
“Дударскі фэст 2009” – міжнародны фестываль дударскай музыкі, які штогод праводзіцца ў Беларусі. У гэтым годзе фэст падтрымлівае грамадска культурніцкая кампанія “Будзьма!”, кампанія “БелПі”, а таксама “БМА- group”.
Чым адрозніваецца Дударскі фэст 2009 ад папярэдніх мерапрыемстваў?
Прэсавая канферэнцыя, прысвечаная паўгоддзю з моманту пачатку агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, адбудзецца 20 красавіка а 15.00 у кавярні “Налібокі” (вул. Кульман, 4).
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская, Севярын Квяткоўскі і Ігар Лялькоў, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый-партнёраў кампаніі: Алег Трусаў, Артур Клінаў, Аляксей Марачкін, Алесь Пашкевіч, Зміцер Рагачоў, Надзея Сінкевіч.
Падчас прэс-канферэнцыі каардынатары і партнёры кампаніі “Будзьма беларусамі!” падвядуць вынікі кампаніі за першыя 6 месяцаў яе дзеяння, агучаць планы на будучыню і перспектывы развіцця ды адкажуць на пытанні журналістаў.
Аркадзю Пятровічу 70 год, 45 з якіх ён быў алкаголікам. За жыццё шмат чаго пабачыў і перажыў: бацьку прызналі воргам народу, сям’ю саслалі ў Сібір, сам Аркадзь скончыў два універсітэты, працаваў пры міністэрстве, злоўжываў алкаголем, але знайшоў сілы спыніцца. Пра гэта ён расказвае “Нашай ніве”.
Пачаў піць
Як жыццё пражыў, ні на воднай працы не працаваў, каб мне не падабалася. 25 з паловай год, як мікалалаўескі салдат, адбамбіў у медыцыне.
Піць я пачаў, калі працаваў на будоўлі. Працавалі мы ў розныя змены. На пяць хвілін нельга было спазніцца, а калі на неклькі гадзінаў, то ўжо ніхто і не заўважыць…
Але моцна да гарэлкі прызвычаіўся, калі заняў высокую пасаду. Розныя з’езды, канферэнцыі, абмены досьведам. А з праверкай едзеш куды ў раён – то паставіць бутэльку начальству – гэта ж як святое. Канешне, пілі ўсе ў Брэжнеўскія часы. Калі б мяне дзе не прынялі, у рэстаран не завезлі ці на рыбалку б не паехалі… Гэта было б ненармальна!
Пасля пачаў да сябе прыглядацца. Пачаў нейкія кніжкі чытаць пра алкагалізм, каб паглядзець, што не я адзін такі. Жонка мяне, канешне, даставала: ты такі, сякі… І патрапіўся мне на тэлебачанні сюжэт пра таварыства ананімных алкаголікаў, запісаў нумар.
10 год таму беларускі мэдыя-ляндшафт зьмяніўся назаўжды. 13 красавіка* 1999 г. Мінінфармацыі РБ зарэгістравала незалежны моладзевы часопіс CD / “Студэнцкая Думка”. Задоўга да эпохі татальнай кампутарызацыі і youtube стваральнікі адзінага ў краіне выданьня з канцэпцыяй “шэрага глянцу” штомесяца распаўсюджвалі вірус непрыкрытага індывідуалізму і здаровай правакацыі.
Без мабіл, узброеныя стужкавымі фотаапаратамі і касэтнымі дыктафонамі, яны лезьлі ва ўсе дзіркі моладзевага андэграўнду і адкопвалі яшчэ нікому не вядомыя фэйсы, месцы і трэнды. У пошуках скандальнага і незвычайнага яны не тармазілі перад зачыненымі дзьвярыма рэктаратаў і паталягічнай млявасьцю. Іх цікавіла ўсё, што выбівалася за межы набіўшага аскоміну “нармальнага”. Фрыкі і маргіналы былі іх галоўнымі героямі. Тыя, хто, як і часопіс, не баяўся быць непадобным да іншых.
Калі не хапала існуючых словаў для вызначэньня сучасных фэномэнаў, яны прыдумлялі новыя. Няважна, што часам словатворы кшталту “цішотка” былі малазразумелымі, затое CD, па вызначэньні аднаго з крытыкаў, “пісала такой sexy беларускай мовай, што на ёй адразу хацелася пачаць размаўляць”.
У мінулую пятніцу старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць адказаў на пытанні "прамой лініі" Мінскай вобласці.
Большасць зададзеных пытанняў датычылася жыллёва-бытавых умоваў. Жаліліся на смеццевыя бакі на дзіцячых пляцоўках, незаасфальтаваныя дарогі, адсутнасць у дамах капітальнага рамонту. Шматдзетныя мамы зважалі на тое, што жывуць у невыносных умовах, а мясцовыя ўлады адмаўляюцца даваць жыллё. Акрамя таго, цікавіліся, чаму пасцельная бялізна, запавесы, цацкі, кнігі і нават вапну на рамонт у дзіцячых садах набываюць за рахунак бацькоў. Зянон Кузьміч запэўніў, што грошы з бюджэту на гэта вылучаюцца і паабяцаў вырашыць пытанне.
Амерыканскі пісьменнік Марк Твен у адным з сваіх аповядаў апісаў вар'ятскую ідэю калекцыянера, які вырашыў скупляць па ўсёй краіне зямельныя ўчасткі. З адной толькі мэтай - каб сабраць калекцыю рэха. Здавалася б, гэты камічны аповяд - толькі выдумка, немагчымая ў рэальнасці. Аднак розум чалавечы невычэрпны, і не толькі галота на выдумкі хітрая. Захапляюцца калекцыянаваннем недарэчных рэчаў часам і багатыя, знакамітыя, занятыя людзі.
Аднесці да катэгорыі "дзівацтваў" можна і захапленне нейкага барона N, у пачатку дваццатага стагоддзя, які пражываў у Пецярбургу. Ён збіраў сляды ад пацалункаў. У яго калекцыі налічвалася больш двухсот адбіткаў вуснаў людзей, якія пакінулі такім чынам свой "след" у гісторыі Расіі. Ёсць у гэтай калекцыі і пацалунак Шаляпіна. Па чутках, спявак вельмі здзівіўся, калі яму прапанавалі пакінуць аўтограф такой незвычайнай выявай: пацалаваўшы адмысловую васковую пласцінку.
Калі ты вучышся ў школе, вакацыі - вельмі важная падзея. Мы іх чакаем. Асабліва зімовых. Бо яны вялікія, святочныя і зімова-радасныя. З вясновымі яшчэ больш чаканняў. Бо тут школьнікі вучыліся аж тры месяцы без адпачынку. І хочацца дыхаць вольным паветрам.
Калі вучышся ва універы, вакацыі чакаеш толькі на першым курсе. Тады яшчэ трохі вучышся, а пасля вакацыі аўтаматычна асацыююцца з сэсіяй. А сэсія – гэта складана, гэта час вучыцца насамрэч: хутка, старанна, усё паспяваючы.
Студэнты ўзгадваюць пра тое, што калісьці і ў іх былі вакацыі толькі калі бачаць ў транспарце шмат школьнікаў разам з нервовым класным кіраўніком, якая просіць пастроіцца па парах і не прапусціць прыпынак. Вакацыі – час ажыўлення працы цырка, тэатраў, музеяў і выстаў. Школьнікі не даюць ім сумаваць і абанкруціцца. І хоць вытанчаны глядач будзе абурацца тым, што школьнікі не ўмеюць глядзець, слухаць, выключаць мабільнікі і есці загаддзя, а не падчас самога спектакля… Акцёры, хутчэй за ўсё, пагадзяцца з міламанамі, але натуральна, што большасць грошаў прыносяць гэтыя самыя надакучлівыя хуліганы-школьнікі, якіх загадам прывялі “акультурвацца” ў тэатр.
За шесць месяцаў 180 чалавек прайшлі трэнінг па “Ан-лайн-журналістыцы”, які арганізавалі: Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org”, моладзевы праект “ВОКА”.
Калі ўзгадаць, як усё пачыналася, перад вачыма паўстае кавярня і кампанія людзей-арганізатараў. Яны думаюць, што можна зрабіць для пачаткоўцаў, для грамадзянскіх журналістаў. Блогеры маюць патрэбу пісаць. Яны хутка рэагуюць на падзеі, эмацыйна выказваюцца. Але незаўсёды ведаюць, як лепш падаваць інфармацыю, як раскруціць свой блог і дасягнуць таго, каб яго чыталі сотні людзей, каб яго рэкламавалі і каментавалі. Пішучым людзям трэба растлумачыць асноўныя тэндэнцыі сённяшняга дня: шмат ілюстрацый, кароткія сказы, інфарматыўныя загалоўкі.
Людзі, якія распачыналі ладзіць гэты семінар зусім нядаўна самі былі нібы сляпымі кацянятамі ў журналістыцы і ўсё рабілі навобмацак. Яны цудоўна ўяўлялі праблемы, з якімі сутыкаюцца тыя, хто ўпершыню сядае за белы аркуш паперы ці чысты вордаўскі дакумент.
Адмова ад мяса, птушкі і рыбы з'яўляецца толькі першай прыступкай на ўсходах вегетарыянства. Якое ж тады больш дакладнае азначэнне вегетарыянства? У масавай свядомасці яно, як правіла, малюецца як нейкая сумная дыета, з якой вынікаюць бледныя, бескаляровыя тыпы, перакруты, якія аддаюць перавагу грызці моркву і храбусцець капусным лістком, замест таго каб з'есці сакавіты біфштэкс, пікантную салямі або катлету, што растае ў роце.
Такі стэрэатып успрымання мае свае карані ў неразуменні самога словы "vegetable" - раслінны. Тэрмін гэты адбываецца ад лацінскага "vegetabilis", які азначае "здольны да росту, ажыўленню, што надае сілы". Раслінны - азначае прыналежны да флоры, будзь то корань, сцябло, ліст, кветка, плён або насенне. Усё, што мы ўжываем у ежу, так або інакш адбываецца з раслін або жывёл, якія самі з'яўляюцца траваеднымі і, стала быць, - вегетарыянцамі. Але засвойваць раслінныя прадукты сілкавання не самому, а пасродкам паглынання траваедных жывёл не толькі марнатраўна, але і робіць людзей ускоснымі саўдзельнікамі забойства.
Газеты ўсё часцей прапаноўваюць матэрыялы пра тое, як можна сэканоміць падчас крызісу. З‘яўляюцца адпаведныя рубрыкі, каментары і эксперты. У метро рэкламуюць курсы, якія абяцаюць чалавеку навучыць яго зарабляць у той час, як усе астатнія губляюць. Ёсць яшчэ адна альтэрнатыва – жыць па мінімуму.
Вашай увазе – асноўныя паказальнікі для жыцця паводле бюджэту пражыткавага мінімуму.
Вышэй узгаданы дакумент дазваляе працаздольнаму мужчыне разлічваць на 301 грам чорнага хлеба, 350 грам бульбы і 15 грамаў рысу на суткі. З мяснога – 33 грамы птушкі, 43 грамы ялавічыны, 24 грамы свініны. Але самае цікавае з вопраткай: куртка на сентыпоне – адна на дзевяць год, джэмпер адзін на пяць год, касцюм-двойка таксама адзін на пяць год. Паводле разлікаў дастаткова пяці майткаў на два гады і сем пар шкарпэткаў на год. Што да абутку, то адна пара красовак - на тры гады, зімовыя бацінкі трэба насіць пяць год, гумовыя боты – дзесяць.
Новы спецкурс збіраюцца ўвесці ва ўсіх беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных установах. Маладым людзям раскажуць, што трэба эканоміць, і навучаць, як правільна гэта рабіць.
З такой прапановай выступае Міністрэства адукацыі:
- Рэжым паўсюднай эканоміі і беражлівасці павінен стаць клопатам кожнага: ад навучэнца да студэнта, выкладчыка і бацькі або маці. Ва ўстановах адукацыі варта рэгулярна праводзіць заняткі па інтарэсах, факультатывы, курсы па пытаннях эканоміі і беражлівасці, руплівасці і гаспадарлівасці.
Насамрэч эканоміі нас ужо даўно вучаць. Гэта адбываецца прыкладна так.
15-га красавіка ў клюбе “Гудвін” Vinsent прэзэнтуе альбом “Пачатак”. Дыск выйшаў у лютым. Гэтая праца выклікала даволі шырокі розгалас сярод слухачоў і музычных крытыкаў. Усе вершы да песень напісаў Vinsent. Над музычным бокам альбому працаваў шэраг таленавітых бітмэйкераў: Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar.
Песьня Vinsent’а “Адыходзяць караблі” ўдзельнічала ў буйнейшым беларускім сеціўным чарце “Тузін гітоў”, дзе доўгі час займала найвышэйшыя пазыцыі.
Менскай публіцы Vinsent таксама вядомы па сумесным выступе з зоркамі расейскага рэпу гуртом “Krec”.
Каханне з першага погляду можа паўстаць, толькі калі гэты погляд доўжыўся восем секунд. Да такога меркавання прыйшлі брытанскія даследчыкі.
Навукоўцы правялі эксперымент, дзе ўтоеныя камеры здымалі зносіны 115 студэнтаў з акцёрамі. У выніку досведу яны высвятлілі, што хлопцы-студэнты глядзелі на прыгожых па іх меркам акторак у сярэднім 8,2 секунды, а на меней прывабных жанчын - 4,5 секунды. Дзяўчыны, у сваю чаргу, затрымлівалі погляд і на ўпадабаных, і на непрывабных для іх мужчынах аднолькавая колькасць часу.
Даследчыкі выказалі здагадку, што даўжэйшым поглядам прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва прыцягваюць увагу і ацэньваюць патэнцыйна падыходных ім партнёрак. Жанчыны баяцца прыцягнуць залішнюю ўвагу з боку процілеглага пола з-за рызыкі непажаданай цяжарнасці.