Сакратарыят міжнароднай сеткі Дамоў Правоў Чалавека - Human Rights House Foundation - абвяшчае аб правядзеньні Міжнароднай Канфэрэнцыі “Прымяненьне міжнароднага права ў праваабарончай практыцы”.
Мэтай канфэрэнцыі зьяўляецца азнаямленьне з магчымасьцямі прафэсыйнага выкарыстаньня ў праваабарончай практыцы прынцыпа верхавенства права праз прымяненьне нормаў міжнароднага права.
Праграма Канфэрэнцыі складаецца з шэрагу сэкцыяў, якія будуць праходзіць у Беларусі, Украіне, Літве й Польшчы, цягам 2009/2010 г.г.
Сакратарыят «Таварыства беларускай мовы імя Франішка Скарыны» 18 сакавіка абвясьціў набор вучняў 7—9 клясаў Менска й Менскага раёну на бясплатныя курсы беларускай мовы, гісторыі й літаратуры.
Дзейнасьць курсаў, на якіх будуць выкладаць вядомыя беларускія навукоўцы, пісьменнікі і грамадзкія дзеячы, прадугледжана аб'яднаць з экскурсыямі па Беларусі і іншых краінах. Падчас навучаньня ўдзельнікі курсаў змогуць атрымаць дапамогу ў падрыхтоўцы да тэстаў за курс базавай і сярэдняй школы.
Арганізацыйны збор вучняў адбудзецца 15 красавіка ў 18.00 у сталічнай сядзібе ТБМ (Менск, вул. Румянцава, 13. Тэлефон: 284 85 11).
У Мінску праходзіць другі ART-фэст нефармальнай студэнцкай творчасці " UnReal Student Life".
Пачынаючы з 23 сакавіка ў музеі гісторыі беларускага кіно, што каля плошчы Незалежнасці, адбываюцца прэзентацыі твораў студэнцкага мастацтва. Канцэпцыя выставы ў тым, каб паказаць студэнцкае жыццё ва ўсіх яго праяўленнях. Аб’ектам творчасці тут становіцца ўсё што заўгона. Гэта і прадметы студэнцкага жыцця: цвіль на пакеціках гарбаты, і сасіска з пяццю пластыкавымі відэльцамі, закансерваваныя ў слоіках лямпачкі, кеды, пачкі з макаронамі хуткага прыгатавання. Напрыклад, грашовыя банкноты, якіх вечна не стае студэнтам, сталі прадметам серыі аплікацый – “Навабеларускія грошы”. Фантазія ўдзельнікаў праяўляецца як ва ўніверы, так і ў студэнцкім інтэрнаце. Гэта і фотасесіі з апошніх лекцый, моманты трагедый на інтэрнатаўскіх агульных кухнях.
Сэкс-агенцтвы аб'яўляюць пра фантастычныя зніжкі, продажы эратычных часопісаў падаюць, і толькі прэзерватывы ідуць як гарачыя піражкі. На Сілезіі, дзе моцна развітая эратычная індустрыя, палова сэкс-агенцтваў ужо падлічваюць страты. Кліентаў усё менш, нават сталыя рэдка зазіраюць у "дамы ўцех" і "псеўдамасажныя салоны".
"Калісьці да нас прыходзілі цэлымі групамі, зараз рэдка прыходзяць нават адзінкавыя кліенты", - прызнаецца адзін з уладальнікаў агенцтва ў Катавіцах. Таму ў так званых "масажных салонах" масаж сталі прапаноўваць як бясплатны бонус, а пры замове двух "масажыстак" другая, як гаворыцца, бясплатна. Карту сталага кліента ў агенцтвах даюць ужо пасля першага візіту.
Уладальнікі эратычных салонаў і агенцтваў гавораць, што такой дрэннай сітуацыі ў галіне яны не могуць нават прыгадаць. Таму з нецярпеннем чакаюць вясну і лета, калі звычайна растуць продажы і наведвальнасць. Кшыштаф Гарватоўскі, праграмны дырэктар выдавецтва Pink Press, пацвярджае, што з восені 2008 года продажу "цвыркуноў" (так у Польшчы жартаўліва завуць эратычную друкаваную прадукцыю) устойліва зніжаюцца.
Праграма "Стажыроўка імя Паўла Цігрыда" прадугледжаная для маладых людзей (25-30 год), якія займаюцца актыўнай грамадзкай дзейнасьцю ў Беларусі. Стажыроўку арганізуе Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях .
Галоўная мэта - даць магчымасьць удзельнікам стажыроўкі азнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасьцю ўрадавага й няўрадавага сэктароў, а таксама магчымасьць паўдзельнічаць у працы чэскіх грамадзкіх арганізацыях на пазыцыі стажора.
Арганізацыя аб'яднаных нацый (ААН) змясціла Ўкраіну, Малдавію і Расею ў спіс краін, якія сутыкнуцца з сур'ёзнымі дэмаграфічнымі стратамі. У гэтых краінах адзначаныя самыя нізкія паказчыкі працягласці жыцця сярод прамыслова развітых дзяржаў. Такія дадзеныя прыводзяцца ў дакладзе "Далягляды сусветнага народанасельніцтва - 2008", падрыхтаваным аддзелам ААН па пытаннях народанасельніцтва.
Паводле дакладу, Расея, Малдавія і Ўкраіна знаходзяцца ў спісе 45 дзяржаў, якія панясуць сур'ёзныя дэмаграфічныя страты.
У дакладзе адзначаецца, што сярэдняя працягласць жыцця ў свеце за апошнія дзесяцігоддзі павялічылася, аднак у краінах Усходняй Еўропы яна скарачаецца - з 69,6 гадоў у 1965-1970 гг. да 69,2 гадоў у 2005-2010 гг.
Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны запрашае наведаць ЦІКАВЫЯ ДЫ ВЯСЁЛЫЯ КУРСЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ і ГУТРАКІ ПА ГІСТОРЫІ ХРЫСЦІЯНСТВА НА БЕЛАРУСІ.
МОВА:
Калі вы хочаце пачаць размаўляць па-беларуску і не адважваецеся гэтага зрабіць. Калі ваш лексічны запас патрабуе папаўнення. Калі вы проста жадаеце добра і карысна прабавіць час, знайсці шмат новых сяброў-аднадумцаў, прыходзьце да нас! Вас чакае кваліфікаваны і дасціпны выкладчык, гарбата і добрая кампанія.
Першая сустрэча адбудзецца ў панядзелак 30 сакавіка ў 18:30 на сядзібе Таварыства беларускай мовы.
Такое меркаванне выказваюць шматлікія культурніцкія аналітыкі і творцы. Мікіта Міхалкоў, напрыклад, лічыць, што збалаваныя зоркі “пагаснуць”, а на іх месца прйдзе новая змена.
На он-лайн канферэнцыі “Камсамольскай праўдзе” Міхалкоў прызнаўся, што другую часту “Стомленых сонцам”, ён паспеў яшчэ зняць па старых, дакрызісных расцэнках. Пры гэтым ён лічыць, што ганарары некаторых зорных персонаў нясціплыя і завышаныя. Рэжысэр падкрэслівае, што крызіс закрануў усіх у роўнай ступені, таму і цярпець трэба ўсім.
Хто такія людзі-інваліды? Для вас, менавіта для вас? Памылка прыроды? Няхай жывуць, але дзе-небудзь асобна, каб не траўмаваць псіхіку астатніх? Вы ніколі не задумваліся пра іх. Вы адварочваецеся, калі праходзіце побач ці паскараеце крок? Ці вы актыўна іх шкадуеце, стараецеся дапамагаць, нават, калі ім гэта і непатрэбна? А як бы вы адрэагавалі, калі б ваша дачка выйшла замуж за інваліда?
У такіх няпростых сітуацыях спрабавалі разабрацца 16 маладых чалавек з розных куткоў Беларусі ад Горак да Мінска на семінары праекта “Мы – разам”. Яго праводзіць моладзевая арганізацыя “Розныя-Роўныя” з дапамогай Міністэрства адукацыі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Сэнс семінару ў тым каб аб’яднаць маладых людзей ад 18 да 31 года з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі са здаровымі людзьмі , а таксама актывізаваць іх сумесную дзейнасць. Удзельнікі на працягу пяці дзён высвятлялі, што такое камунікацыя і інтэграцыя, разбіраліся, чым шкодныя ярлыкі і стэрыятыпы, знаёміліся з метадамі эфектыўнай камунікацыі. Заняткі адбываліся ў творчых формах: ролевыя гульні, праца ў камандах, абмеркаванні, дэбаты і г.д. Асабліва гарачыя дыскусіі адбываліся па некалькіх тэмах…
Каханы не абяцаў, што будзе казаць табе "праўду, адну толькі праўду, і нічога, акрамя праўды". Але калі ты высвятляеш, што ў яго аповядах - суцэльныя казкі, пачуваешся разгубленай. Навошта ён гэта робіць?
Каханы сказаў табе няпраўду. Што гэта - зман, фантазія або перабольшанне?
Вядома, няпраўда бывае рознай. Часам - вельмі хваравітай, спароджанай несумленным жаданнем выняць уласную выгаду ў абыход тваіх інтэрасаў, але часам - такой па-дзіцячаму наіўнай, што проста дзіву даешся.
Напрыклад, мужчына распавядае дзяўчыне, што ў яго чорны пояс па каратэ, хоць няўзброеным вокам відаць, што са спортам ён знаёмы чыста тэарэтычна. Або - што ён супрацоўнік сакрэтнай службы. Як варыянт: навуковы працаўнік, які зрабіў унікальнае адкрыццё.
Хто такія людзі-інваліды? Для вас, менавіта для вас? Памылка прыроды? Няхай жывуць, але дзе-небудзь асобна, каб не траўмаваць псіхіку астатніх? Вы ніколі не задумваліся пра іх. Вы адварочваецеся, калі праходзіце побач ці паскараеце крок? Ці вы актыўна іх шкадуеце, стараецеся дапамагаць, нават, калі ім гэта і непатрэбна? А як бы вы адрэагавалі, калі б ваша дачка выйшла замуж за інваліда?
У такіх няпростых сітуацыях спрабавалі разабрацца 16 маладых чалавек з розных куткоў Беларусі ад Горак да Мінска на семінары праекта “Мы – разам”. Яго праводзіць моладзевая арганізацыя “Розныя-Роўныя” з дапамогай Міністэрства адукацыі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Сэнс семінаруў тым каб аб’яднаць маладых людзей ад 18 да 31 годаз абмежаванымі фізічнымі магчымасцяміса здаровымі людзьмі , а таксама актывізаваць іх сумесную дзейнасць.
Генпракуратура Беларусі прапаноўвае штрафаваць бацькоў за адсутнасць дзяцей дома ў вячэрні і начны час. Пракурорскія работнікі распрацоўваюць закон, які будзе прыкладна называцца "Аб абмежаванні знаходжання непаўналетніх у вячэрні і начны час у грамадскіх месцах".
Пакуль гэтае пытанне прапрацоўваецца, Генпракуратура вывучае статыстыку злачынстваў з удзелам непаўналетніх. Яна сведчыць, што вялікую частку злачынстваў і правапарушэнняў падлеткі здзяйсняюць менавіта ў цёмны час сутак.
Выйшаў у свет першы з трох тамоў "Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi". Гэта першае ў нашай краiне картаграфiчнае выданне, у якiм максiмальна поўна асвятляюцца гiстарычныя перыяды i падзеi мiнулага. — Работа над атласам вядзецца з 2004 года, — паведамiла галоўны рэдактар РУП "Белкартаграфiя" Людмiла Кампанец. — Яе арганiзуе i фiнансуе наша прадпрыемства. Галоўны рэдактар атласа — дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыi, кандыдат гiстарычных навук Вячаслаў Насевiч. Рэдакцыйную калегiю ўзначалiў старшыня Дзяржкамiтэта па маёмасцi Беларусi Георгiй Кузняцоў. У распрацоўцы i рэцэнзаваннi карт для першага тома прымалi ўдзел вядомыя беларускiя гiсторыкi, прадстаўнiкi Інстытута гiсторыi НАН Беларусi, Дзяржаўнай архiўнай службы, iншых навучальных i даследчых устаноў.
17 сакавіка ў Цюрыху адбылася прэзентацыя беларускай заяўкі на правядзенне чэмпіянату свету-2014 перад заявачным камітэтам Міжнароднай федэрацыі хакею (IIHF).
Падчас прэзентацыі кожны з прадстаўнікоў заявачнага камітэта атрымаў пакет адпаведных дакументаў і інфармацыйных матэрыялаў з адказамі на своеасаблівую анкету з сотні пытанняў: з нагоды арэнаў будучага чэмпіянату свету, мінскіх гатэляў, транспарту ды іншай сталічнай інфраструктуры, а таксама пунктаў, датычных бяспекі, мытнага кантролю і віз.
Сёлета каля 500 помнікаў айчыннай архітэктуры будуць закансерваваныя і рэстаўраваныя,паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.
Паводле яго слоў, працягнецца аднаўленне такіх важных аб'ектаў, як Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс XVI—XVIII стагоддзяў (Мінская вобласць) і Мірскі замак пачатку XVI стагоддзя (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці), палац эпохі рамантызму сярэдзіны XIX стагоддзя ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці і царква-крэпасць канца XV — пачатку XVI стагоддзяў у вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Упершыню ў гісторыі беларускай судовай сістэмы адбудзецца паседжанне з мэтай абараніць канстытуцыйнае права на свабоду сходаў гомасэксуалаў.
13 сакавіка ў Судзе Цэнтральнага раёна Гомеля прайшло адкрытае судовае паседжанне па пазове беларускага ЛГБТ–актывіста Рамана Мандрыкіна да Гомельскага гарвыканкама ў асобе яго прадстаўніка — Алены Раманюк (начальнік аддзела па прававым забеспячэнні ў працы па звароце грамадзян).
6 лютага беларускія гей-актывісты атрымалі копію рашэння Гомельскага гарвыканкама, у якой гаворыцца пра забарону на правядзення інфармацыйнай акцыі “Права на каханне”.
Сёньня ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце актывісты БРСМ ладзяць акцыю ў падтрымку беларускай мовы. Сябры дзяржаўнага аб’яднаньня сьцьвярджаюць: зараз размаўляць па-беларуску модна.
Зранку ў фае галоўнага корпусу ўнівэрсытэту актывісты Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі ладзяць віктарыны на веданьне беларускай мовы й раздаюць пераможцам падарункі. Студэнты могуць выйграць дыскі, значкі “Я размаўляю па-беларуску!” альбо фенечкі з нацыянальным узорам.
Сябры БРСМ таксама прапануюць удзельнікам акцыі напісаць на вялікіх аркушах адказы на пытаньні “Чаму я не размаўляю па-беларуску?” і “Якая мова твая?” За першыя гадзіны студэнты пакінулі багата запісаў. Нехта піша: “атачэньне не разумее беларускую”, хтосьці прызнаецца, што лічыць роднай беларускую мову, але размаўляе па-расейку, іншыя выказваюць падзякі выкладчыкам, якія карыстаюцца беларускай мовай.
Арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» ужо другі год ладзіць 12 сакавіка Дзень свабоды слова ў Інтэрнэце. З гэтай нагоды на сайце арганізацыі апублікаваны сьпіс 12 краінаў, дзе Сеціва найбольш абмежаванае па палітычных прычынах. Беларусь сёлета выпала з гэтага сьпісу.
Аднак разам зь яшчэ шэрагам краінаў мы трапілі ў «сьпіс назіраньня».
Музей гісторыі беларускага кіно запрашае на прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню рэтрапаограму “У АБДЫМКАХ МЮЗІКЛУ”.
Так, увазе гледача прапаноўваюцца клясыка жанру “Верона і Ірсэн Кастл” , “Тры мілых дзяўчыны сталеюць”, Мая выдатная ледзі”, “Тое, што яна не аддасць”, “Кароль і я”, “Пацешная мардашка”. Асаблівай вагі заслугоўвае фільм “Хэллоу, Доллі”, які можна паглядзець 25 сакавіка. Стужка, знятая з рэдкім для свайго часу – 1969 год – пастановачным размахам (больза 20 млн. даляраў). Гэта гісторыя пра ваццю, якая не забываецца на сябе, што ператоврана ў сентыментальна-феерычна рэтра-шоу. Суправажэаецца фільм чароўнай музыкай Луі Амстронга.
Апроч таго, дэманструецца фільм “МЕЛОДЫІ ВЕРЫЙСКАГА КВАРТАЛУ”. Стужка валодае яркай нацыянальнай своеасаблівасцю, першая грузінская інтэрпрэтацыя асабліва амерыканскага жанру. Нібы агучаныя паштоўкі старога Тыфліса, ваўчкі адбілых лепшыя рысы музычна-танцавальнай культуры свайго народа, нумароў з бліскучым унікальным гумарам і магутным зарадам аптымізма - - такі антураж гэтага абаяльнага кінаспектакля.
Беларускія гісторыкі хочуць замяніць камуністычныя помнікі на скульптуры нацыянальных дзеячоў. З такой прапановай яны звярнуліся да кіраўніка прэзідэнцкай Адміністрацыі Ўладзіміра Макея.
Ініцыятарамі звароту выступілі Ігар Лялькоў і Іван Лагвіновіч. Пад зваротам таксама падпісаліся каля ста грамадзянаў Беларусі. У заяве гаворыцца, што ў незалежнай Беларускай Дзяржаве больш за палову помнікаў на вуліцах і плошчах нашых гарадоў прысвечана рэвалюцыйным дзеячам Расійскай Імперыі.
У той самы час, у гарадах абсалютна не стае месцаў для помнікаў дзеячам беларускай гісторыі і культуры. Тое, што Ленін ды іншыя бальшавіцкія дзеячы спрычыніліся да ўтварэння БССР і іншых падзеяў нашай гісторыі, ініцыятараў звароту не бянтэжыць. У каментары Эўрарадыё Ігар Лялькоў адзначыў, што ў Беларусі мусяць найперш стаяць помнікі дзеячам уласна беларускай гісторыі і культуры:
Лялькоў: Тых, хто праязджаў праз Беларусь, ці тых, хто нейкім чынам не будучы беларусам, не будучы ў Беларусі, спрычыніўся да гісторыі Беларусі, — такіх асобаў дастаткова шмат, калі браць гісторыю. Пэўным чынам да гісторыі Беларусі маглі спрычыніцца і Сталін, і Пілсудскі, і Гітлер, і яшчэ шмат якіх гістарычных перасанажаў.
3 сакавіка ў менскай кавярні Upteka былі названыя самыя прадавальныя беларускія дыскі мінулага году ў сетцы дыскарняў «Містэрыя гуку». Топ-10 поўны нечаканасьцяў: у яго трапіў шэраг альбомаў 2007 году, як «Stasi» Neuro Dubel і «Адлегласьць» «J:морс», але няма «Маніфэсту» ад «Ляпісаў» ды ніводнага альбома «Троіцы». Да ўсяго беларусы сталі болей набываць дыскі айчынных пап-выканаўцаў. Самым жа прадавальным айчынным рэлізам стаў альбом Сярогі — «Хроніка парнішкі з гомельскіх вуліц». Вынікі прэміі аналізуе яе заснавальнік Адам Старповіч.
2008 год у беларускай музыцы з пункту гледжаньня рэлізаў аніяк не назавеш правальным — айчынныя выканаўцы выдалі больш за 60 дыскаў. Іншая справа ў тым, што летась яўна не ставала топ-рэлізаў, то бок дыскаў, якія бы прэтэндавалі на большыя аб’ёмы продажаў.
Асабліва красамоўна пра тое сьведчыць факт, што Топ-10 па выніках 2008 году напалову складаецца з дыскаў, выдадзеныя на год раней («J:морс», «Ляпіс Трубяцкой», Neuro Dubel, «Крамбамбуля»), а то і на два («Тяни-Толкай»). Хоць і ёсьць верагоднасьць, што некаторыя рэлізы, выдадзеныя пры канцы 2008 году яшчэ пакажуць сябе сёлета.
Шматлікія сталіцы міру за апошнія тры-чатыры года абзавяліся тыднямі дызайну. Яны існуюць у Мілане, Лондане, Парыжы, Нью-Ёрку, Токіо, Берліне, Брусэлі, Кёльне, Сіднэі, Белградзе, Вене, Стакгольме, Хельсінкі, Празе, Сеўле і іншых гарадах. У кожнага горада з амбіцыямі гэтыя дні створаныя і для прафесіяналаў, і для ўсіх, хто даўно жадаў паглядзець горад, ды было не падставы. Прагляд рэчаў вялікай напругі ад турыста не патрабуе, добра забаўляе і да таго ж корміць. Лік наведвальнікаў тыдняў расце з такой жа шпаркасцю, з якой дызайн ператвараўся ў даступную і масавую рэлігію.
Тыпы тыдня дызайну варта адрозніваць. Для тыдняў, якія існуюць адносна даўно, сэнсавым ядром з'яўляецца буйная камерцыйная мэблевая або дэкаратарская выстава (як у выпадку з Міланам, Лонданам, Парыжам, Нью-Ёркам, у меншай ступені Токіо). Тыдзень дызайну з пяцідзённай выставы робяць, каб структураваць разрослыя культурныя праекты і персанальныя выставы па галерэях, музеям і дзелям майстэрням.