Людмiла Кавалевiч (на здымку)— студэнтка факультэта журналiстыкi, спартсменка, проста прыгажуня i... ёг!
Цiкавiцца цiкавым — гэта пра Мiлу. То яна складае гэты сшытак сваiх мараў, якiя абавязкова збываюцца, то вучыць сябровак брэйкдансу, то ўзначальвае часопiс пра дзелавых людзей, а ўжо амаль год — iнструктар па ёзе i пiлатэс у Фiзкультурна-аздараўленчым цэнтры iмя Машэрава.
— Мiла, чаму — ёга?
— Я пачынала са звычайнай аэробiкi, шэйпiнгу. Я спрабавала розныя вiды фiтнэсу i зразумела, што схiльная да ёгi. Для мяне гэта не проста заняткi, праца над целам, а лад жыцця.
Штодня каля 150 чалавек наведвае кунсткамеру на Крэшчаціку ў Кіеве. Хто гэтыя наведвальнікі і пра што ім распавядаюць, высвятляла Адар'я Гуштын.
Памяшканьне кунсткамеры ўяўляе сабой склеп, дабрацца да якога можна па мудрагелістых усходах. На сьценах жахлівыя карціны падрыхтоўваюць наведвальнікаў да выставы.
Касір Анжэла з зачараваньнем распавядае пра тое, што менавіта ў іх установе можна зьняць стрэс і атрымаць адрэналін, ахоўнік Мікіта абдымае ўсіх дзяўчын, якія заходзяць, і абяцае напалохаць іх да сьмерці, прадавец розыгрышаў Арцём з зачараваньнем дэманструе кліентам памаду, якая б'ецца токам і прэзерватыў, які можна выкарыстоўваць да 15 разоў. На фоне чутныя крыкі з пакоя страху, а ў суседнім пакоі экскурсавод Сяргей, у мінулым кінолаг, распавядае наведвальнікам музея аб анамаліях чалавечага цела.
Масьленіца, або Сырны тыдзень, рыхтуе да Вялікага паста, пачынаецца ў праваслаўных хрысьціян у гэты панядзелак.
У традыцыйным славянскім побыце масьленіца адзначалася як яркі народны карнавал з багацьцем ежы і забавак. У той жа час Царква нагадвае, што мэта гэтага тыдня - падрыхтоўка да Вялікага паста, прымірэньне з блізкімі, прабачэнне крыўдаў.
На Алейным, або Сырным, тыдні няма паста ў асяроддзе і пятніцу, кожны дзень дазваляюцца малочныя прадукты, яйкі і рыба, але мяса ўжо не ядуць. У праваслаўных храмах пачынаюць зьдзяйсняць вялікапостныя службы.
У народзе самы разгар сьвята прыходзіўся на пятніцу, суботу і нядзелю масьленіцы.
Саша Рыбак прыехаў у Нарвегію разам з бацькамі ў чатыры гады, стаў сур’ёзна займацца музыкай, граць на скрыпцы. Працаваў разам з музыкамі з A‑ha, браў удзел у фабрыцы зорак па‑нарвежску Kjempesjansen з песняй уласнага сачынення Foolin. Ён быў узнагароджаны прэстыжнай прэміяй Anders Jahres Culture Prize у 2004 годзе. Цяпер ён таксама грае ў тэатры і здымаецца ў фільме пра цыганоў, што мае выйсці на экраны летам.
Дарэчы, Аляксандр Рыбак не сваяк беларускага пісьменніка Алеся Рыбака, хоць сын апошняга таксама ў свой час папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвегіі (разам з Славамірам Адамовічам).
Нарвегі выбіраюць кандыдата на «Еўрабачанне» праз некалькі тураў выступаў на ТВ у шоў «Grand Melody Prix» SMSавым галасаваннем.
Больш за 700 000 чалавек аддалі свае галасы за яго. Поп‑зорка Тунэ Дамлі Обэрге заняла другое месца з 120 000 галасоў.
Праекты герба і сцяга Віцебскай вобласці былі зацверджаны дэпутатамі абласнога савета 17 лютага.
За аснову сучаснага геральдычнага сімвала ўзята "Пагоня", якая была адлюстравана на гербе Віцебскай губерні 1856 года.
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ідэалагічнай працы Віцебскага аблвыканкама, у абмеркаванні варыянтаў геральдычных сімвалаў рэгіёну брала ўдзел грамадскасць. Цягам двух тыдняў грамадзяне маглі званіць і пісаць у рэдакцыю дзвюх абласных газет, затым іх меркаванні перадаваліся ў працоўную групу па стварэнні праекта герба.
Група, якую ўзначальваў старшыня абласнога савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў, разглядала два магчымыя варыянты герба — геральдычны знак Віцебскага ваяводства 1500 года і герб Віцебскай губерні 1856 года.
У выніку, пасля графічнай дапрацоўкі, герб Віцебскай вобласці выглядае наступным чынам...
Адмыслова да Дня Сьвятога Валянціна праект “Зрабі падарунак Беларусі – пераходзь на беларускую мову” правёў конкурс на самае арыгінальнае прызнанне ў каханні.Удзельнікі конкурса віншавалі родную Беларусь.Віншаваць можна было па-рознаму : вершамі, малюнкамі, песнямі. Умовай было толькі, каб віншаванне гучала па-беларуску.
У святочным конкурсе перамагла Кацярына Лабецкая.
Прадстаўляем вам акраверш і фотаздымак параможца.
"Беларусь збiраецца завалiць расiйскi аўтарынак таннымi машынамi, пiша "Незави-симая газета": у краiне цяпер працуе СП "Юнисон", якое збiрае iранскiя аўтамабiлi Sаmаnd, але беларускiм партнёрам удалося дамовiцца аб сур’ёзным пашырэннi мадэльнага рада. Калi ўсё пойдзе згодна з планам, то ўжо ў 2010 годзе ў Беларусi будуць збiраць па 60 000 аўтамабiляў".
І гэта, мяркуюць спецыялiсты, будуць не толькi iранскiя Sаmаnd, але i французскiя Реugеоt 206, а таксама Rеnаult Lоgаn.
"Беларускi аўтамабiльны рынак актыўна развiваецца ў апошнiя гады, аднак яго ёмiстасцi не хапае для таго, каб арганiзаваць у краiне паўнавартасную вытворчасць", — заявiлi на прадпрыемстве.
Кожны дзень у сьвеце дасылаецца 31 мільярд электронных лістоў. Кожны дзень у сьвеце застаюцца галоднымі каля 800 мільёнаў чалавек. Кожны дзень у сьвеце колькасьць абанэнтаў мабільнай сувязі павялічваецца на адзін мільён. Кожную хвіліну ў сьвеце нараджаюцца новыя песьні. Кожны дзень у сьвеце выходзяць сотні музычных альбомаў...
Рэлізы беларускамоўных рэп-выканаўцаў - сапраўдны эксклюзыў у музыцы сьвету й Беларусі.
Vinsent прадстаўляе свой дэбютны альбом "Пачатак". Гэты падарунак мэляманам уключае ў сябе 15 трэкаў. Любоўная й грамадзянская лірыка, сюррэалізм, сацыяльная пародыя - такой ёсьць тэматыка песень альбому. Усе вершы да песень напісаў Vinsent. Над музычным бокам альбому працаваў шэраг таленавітых бітмэйкераў: Explosive Beats, BeatCheat, Xenothermal, Max Korzh, DJ Dudar. У альбоме прыняла ўдзел спявачка й VJ Першага музычнага каналу Воля Палюшык. Яна аздобіла некалькі песень пранікнёным жаночым вакалам.
14 лютага добры такі дзень. Шчасьлівы. Чырвоны ці ружовы, бо паўсюль мільгацяць сарэчкі-валянцінкі і папера для кветак. І калі ў вас усе нармальна з асабістым жыцьцём, то гэтае сьвята вы чакаеце з задавальненьнем, а калі не …
Дзень сьвятога Валянціна даўно стаў сьвятам для паліграфістаў, якія выпускаюць паштокі, і гандляроў кветак, якія маюць добры прыбытак у гэты дзень. А для людзей звычайных – гэта звычка. Звычка віншаваць у невядома кім прызначаны дзень. І гэта значыць, што пра гэта вам нагадаюць усе СМІ, падказка ўсплыве “вконтакте”, асьцы, ЖЖ і г.д. Ля мэтро бабулькі будуць настойваць “Купі прыгажуні букецік!”…
Радыё TUT.BY, партал TUT.BY сумесна з кампаніяй “Ивкон”, а таксама Зміцер Вайцюшкевіч прадстаўляюць першае беларускае радыё-рэаліці шоў “Жаночае імя Беларусі”.
Вы хочаце зрабіць арыгінальны падарунак каханай, маці ці проста знаёмай да 8 сакавіка? Вам – да нас! Па-першае, таму што ў нас вы можаце намінаваць жаночае імя на тытул “Жаночае імя Беларусі”, якое будзе апетае Зміцерам Вайцюшкевічам. Па-другое, абраць стыль выканання песні-прысвячэння. Па-трэцяе, вы зможаце не проста назіраць за працэсам стварэння песні ў гонар “Жаночага імя Беларусі”, але і ўплываць на працэс: даваць свае парады паэту і кампазітару-выканаўцы, выказвацца пра ўвесь рабочы матэрыял, прапаноўваць свае варыянты тэксту і музыкі. На вашых вачох Зміцер Вайцюшкевіч і паэт Уладзімір Някляеў, сустракаючыся толькі ў студыі Радыё TUT.BY напрацягу тыдня, створаць песню-прысвячэнне Жаночаму імені Беларусі паводле слухачоў Радыё TUT.BY і наведвальнікаў парталу TUT.BY.
Унітарнае прадпрыемства «Інтэгралтэхніс», што ўваходзіць у склад НВА «Інтэграл», плануе ў 2009 годзе пачаць выпуск ноўтбукаў.
Зараз новая прадукцыя знаходзіцца ў распрацоўцы і праходзіць сертыфікацыю. На прадпрыемстве спадзяюцца, што прамысловы выпуск пачнецца ў канцы гэтага года. Тэхнічныя характарыстыкі айчыннага ноўтбука не будуць адрознівацца ад імпартных аналагаў, зазначылі спецыялісты.
У беларускім ноўтбуку будзе выкарыстоўвацца матрыца 15,1 цалі.
Як паведамлялася раней, у 2008 годзе «Інтэгралтэхніс» асвоіў выпуск шырокафарматных мультымедыйных манітораў дыяганаллю 22 цалі, манітораў дыяганаллю 17 і 19 цаляў, персанальных камп’ютэраў з ВК‑маніторамі дыяганаллю 17 цаляў.
13 лютага гурт LITVINTROLL прэзентуе свой дэбютны альбом на метал-фэсьце "Пятніца 13".
Гурт LITVINTROLL скончыў працу над дэбютным альбомам, які будзе называцца "Rock-&-troll". Запіс зьдзейснены пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" і музычнага лэйбла "БМАgroup" на студыі Quadro-records. Альбом запісваўся цягам апошніх паўтара гадоў (за гэты час LITVINTROLL удзельнічаў у 12-ці канцэртах і фестывалях). Вялікая працягласьць запісваньня тлумачыцца тым, што падчас працы над альбомам была зьменена студыя і працэс запісу быў пачаты паўторна – з нуля, што дадало клопату па пошуку грошай прадзюсару гурта З.Сасноўскаму.
Альбом "Rock-&-troll" складаецца з 10 кампазіцый, сярод якіх "Песьня пра троляў" – аповед пра старажытныя часы змаганьня крывіцкіх волатаў з балотнымі тролямі, "Rock-&-troll" – апісаньне карчомнай вяселосьці і перанос яе на той свет, рокавыя вэрсіі песьняў "Пахне чабор", "Купалінка" і народнай песьні "Дуброва", а таксама інструментальныя кампазіцыі.
На гэты дзень Любові падрыхтавалa для цябе падарунак — адмысловую віншавальную паштоўку. Гэта акурат тое, што трэба, каб павіншаваць каханую (ці каханага) на роднай мове.
Замовіць яе вельмі проста: адашлі на mail@iniciative.org свой e-mail, імя, і (калі вас шмат) колькасць паштовак. У тэме пазнач «валянцінка». Неўзабаве мы паведамім табе час і месца, дзе паштоўку можна будзе забраць.
А калі ты жадаеш, каб тваё віншаванне сталася таемным сюрпрызам (памятаеш, як ананімныя валянцінкі ў школе? :) ), наўпрост напішы тут, на гэтым сайце, паштовую адрэсу чалавека, якому ты хочаш паслаць віншаванне. І яна, альбо ён, атрымае ананімнае віншаванне ў сваю паштовую скрыню акурат на дзень Валянціна :)
Практычна ні адну жанчыну ня можа пакінуць раўнадушным выгляд нованароджанага дзіцяці. Падобна, у самых гарачых аматарак немаўлятаў з'явілася магчымасьць займець аднаго або некалькіх зусім маленькіх дзетак у вечнае карыстаньне.
Гіперрэалістычныя вінілавыя лялькі, якія выглядаюць у дакладнасьці як наванароджаныя (гл.фота да артыкула) немаўляты і называюцца рэборнамі (reborn), становяцца прадметам калекцыянаваньня дарослых і часта састарэлых жанчынаў па ўсім сьвеце, гатовых заплаціць за незвычайную цацку да 15 тысяч даляраў.
Прычыны для захапленьня штучнымі немаўлятамі ва ўсіх іх гаспадынь розныя: хтосьці страціў дзіця пры родах, у кагосьці ўжо ёсць некалькі не дарослых выхаванцаў, а хтосьці не гадаваў іх ніколі або зусім ня можа мець дзяцей.
Інтэрнэт-супольнасць “” абвяшчае набор таленавітых і творчых маладых людзей для ўдзелу ў семінары па ан-лайн журналістыцы.
Думаеш, каб стаць журналістам абавязкова вучыцца 5 год ва унівэры? Памыляешся! Мы прапануем практычную і карысную інфармацыю, якая рэальна дапаможа табе пісаць загалоўкі, якія зачэпяць, ліды, якія будуць пабуджаць дачытаць артыкул да канца, і фарміраваць структуру тэксту лягічна. А таксама важныя зьвесткі пра фота і графіку, тэхнічныя патрабаваньні і проста абмен думкамі і досьведам з маладымі і сталымі беларускімі журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных выданьняў, друкаваных і электронных газэтаў.
Трэці менскі студэнцкі фэст кіно і відэа "Киногрань" пройдзе з 22 па 26 красавіка ў сталіцы Беларусі. Праграма будзе ўключаць у сябе як міжнародны конкурс "Маладыя прафесіяналы", так і нацыянальны конкурс незалежнага і аматарскага кіно. Таксама плянуецца правядзеньне шэрагу пазаконкурсных і тэматычных паказаў.
Для папярэдняга адбору ў конкурс "Маладыя прафесіяналы" у аргкамітэт фэсту ўжо паступілі працы больш за з 20 краін міру (Аўстраліі, Бельгіі, Балгарыі, Велікабрытаніі, Вугоршчыны, Нямеччыны, Ізраілю, Гішпаніі, Ірана, Канады, Кітая, Нігерыі, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расеі, Румыніі, Славеніі, ЗША, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Швейцарыі, Эстоніі і Японіі).
Большасьць фільмаў - удзельнікі студэнцкіх конкурсаў і раўналежных праграм міжнародных кінафэстаў у Канах, Берліне, Лакарна, а таксама конкурсных паказаў МКФ у Амстэрдаме, Ратэрдаме, Кракаве, Карлавых Варах, Катбусе, Лейпцызе, Гетэбургу, Кёльне, Барселоне, Тэгеране, Таронта і йнш.
У зале Тэатра расейскага рамансу 5 лютага адбудзецца доўгачаканы монаспектакль "Дабравесьце пекла Уладзіміра" па творах Уладзіміра Караткевіча ў выкананьні ляўрэата і дыпляманта міжнародных фэстаў монаспектакляў - Валера Шушкевіча.
Монаспектакль "Дабравесьце пекла Уладзіміра" быў запісаны на тэлебачаньні. А яго выканаўцу на міжнародным фэсьце быў уручаны адмысловы прыз. І у хуткім часе акцёр Менскага гурта "Тэатр на Далоні", які доўгі час працаваў у Дзяржаўным акадэмічным драматычным тэатры ім.Горкага, Валер Шушкевіч падзеліцца радасьцю свайго адкрыцьця беларускага пісьменьніка эўрапейскага ўзроўню, родапачынальніка гістарычнага раману ў Беларусі – Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
Ёсьць у беларусаў такая прымаўка: абы таньчыць умеў чалавек, а працаваць гора навучыць. Таму адкіньце ўсе справы да панядзелка, а ў нядзелю адпраўляйцеся на вечарыну Танцаў Народу Сьвету.
Праект “Зрабі падарунак Беларусі – пераходзь на беларускую мову!” абвяшчае КОНКУРС на самае арыгінальнае прызнанне ў каханні. Віншуем родную Беларусь. Можна віншаваць вершамі , малюнкамі, электроннымі паштоўкамі , песнямі . Умова : прызнанне павінна быць на беларускай мове. Переможца атрымае прыз .
Беларуская камерцыйная рэклама зрабілася лепш. На рэкламным рынку павялічылася колькасць гульцоў: рэкламных агенцтваў, заказчыкаў. Бюджэты скокнулі ў недасяжнае надхмар’е. Сюжэты асобных айчынных рэклам нарэшце сталі дасціпнымі і вытанчанымі.
А як там маецца падчарка камерцыйнай, сацыяльная рэклама? Рэклама, якая заклікае, выкрывае, зрэшты будзіць у нас грамадзян? Мы рашылі паглядзець і даць ацэнку сацыяльнай рэкламе абапал мінскіх трас.
1.Яскравы прыклад няўдалай рэкламы. Па‑першае, лішак ідэяў — у рэкламнага плаката павінна быць адна‑адзіная думка. Але тут іх адразу дзве: дзіцячыя ножкі ў штонцах колеру хакі (ідэя, пэўна, такая: дзіцёнка ўжо змалку рыхтуюць у рупліўцы бяспекі), а таксама дзіцячыя ножкі абутыя ў туфлі з дарослай нагі (відаць, намёк на першы самастойныя крок). Глядач пачынае блытацца: «Што тут да чаго?» Наагул, уся карцінка выпраменьвае хісткасць, нетрывушчасць: дзіцё ж надзела дарослы абутак, што можа прывесці да траўмы. Здаецца, дзіцячыя ножкі вось‑вось падкосяцца, і калі плакат нараджае нейкае пачуццё, то ніяк не бяспекі. Хто ў дзяцінстве хадзіў у мамчыных туфлях — ведае. Адзнака — 2 (з 5).
Музыка гурта Krec не ўкладваецца ў стылістычныя межы азначэньняў "рэп"або "хіп-хоп". Іх кампазіцыі адрозьніваюць адмысловая меладычнасьць, праніклівы вакал, удумлівая лірыка і няўлоўны піцерскі сум. За гады свайго існаваньня гурт паспеў абзавесьціся войскам адданых прыхільнікаў, якія шануюць у ім шчырасьць, незалежнасьць і ўпэўненасць у сабе.
З канца 90-х пецярбургскія рэперы з гурта KREC (Kitchen Records), Марат (sound) і Ф’юз (МС) займаюцца стварэньнем арыгінальнага, самабытнага хіп-хопу, меладычнасьць і вобразнасьць якога, выходзіць за межы клясычнага жанру.
З 2001 па 2007 год яны выпусьцілі пяць паўнавартасных альбомаў, а іх кампазіцыі "Пяшчота" (саўндтрэк да нашумелага фільма “Піцер FM" і "Я лячу да цябе праз увесь горад", патрапіўшы ў ратацыю на радыёстанцыі, маментальна сталі хітамі.