На мінулым тыдні аператар мабільнай сувязі Velcome аб’явіў навагоднюю акцыю. Колькасць мегабайтаў трафіку на тарфных планах для карыстання інтэрнэтам павялічана ўтрая.
Пры гэтым абаненцкая плата засталася ранейшай. Менавіта такім чынам аўстыйскі Velcome адрэагаваў на наступленне на мабільны рынак турэцкага Life:). Канкурэнтная вайна толькі пачынаецца. Неўзабаве варта чакаць адэкватнага адказу з боку МТС – пакуль што толькі расіяне не парадавалі абанентаў новымі цэнамі на інтэрнэт.
Але ў якога аператара найтаннейшы інтэрнэт зараз? Такім пытаннем задаўся moladz.org, калі праводзіў аналіз мабільнага рынку.
Кожны з трох аператараў мае прапановы як для выпадковых наведвальнікаў інтэрнэта, якія з’яўляюцца ў сеціве раз на тыдзень, так і для тых, хто карыстаецца інтэрнэтам ледзь не ў прамысловых памерах.










