Моладзевы партал Moladz.org шчыра віншуе вас з надыходзячымі Калядамі!
Сёння, у свята Нараджэння Хрыстова, мы зычым вам прыслухацца да свайго сэрца і знайсці ў ім крыху любові і ўзаемапаразумення для сваіх блізкіх, і ўсіх тых людзей, якія побач з вамі!
Няхай прабачацца ўсе крыўды, хай не будзе ні злосці ні спрэчак у гэты светлы дзень!
Разам з пахам хвоі, цынамону і мандарынаў хай увойдуць у ваш дом спакой, мір і любоў!
Шчаслівых Калядаў!
Савет міністраў Беларусі абмяркоўвае праект указу Аляксандра Лукашэнкі адносна пэрспэктывы дзейнасьці беларускага сэктару інтэрнэту. Нагадаем, што яшчэ ў сярэдзіне сьнежня ў сеціве зьявіўся дакумэнт пад працоўнай назвай “Аб мерах для ўдасканаленьня выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт”. Экспэрты амаль аднадушна прыйшлі да высновы, што такі крок прадугледжвае значнае абмежаваньне ў дзейнасьці перадусім навінавых інтэрнэт-сайтаў. Мяркуецца, што канчатковы варыянт указу можа быць падпісаны яшчэ да калядных сьвятаў. Ня выключана, што на подпіс да прэзыдэнта дакумэнт паступіць ужо 24 сьнежня.
У шэрагу абмежаваньняў беларускага сэгмэнту сеціва – татальны кантроль інтэрнэт-правайдэраў, ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, закрыцьцё канкрэтных сайтаў на патрабаваньне адпаведных структураў, забарона інфармацыйных і рэклямных рэсурсаў, якія месьцяцца па-за дамэннай зонай by.