Лідзія Федасеева-Шукшына на сустрэчы з гледачамі ў Мінску распавяла пра тое, як здымаўся “вельмі далікатны” фільм пра Шукшына, узгадала, наколькі сямейным чалавекам быў яе Васіль і растлумачыла, як трэба глядзець “сур’ёзнае кіно”.
Васіль Макаравіч калісьці напісаў у лісце: "Жылы з сябе выцягну, а навучу Маню двум замежным мовам, танцам, разумець добрую ліатаратуру, варыць суп-лапшу і – гонару. А Вольгу навучу піхаць ядро, кіраваць машынай і – гонару. А маму (Лідзію) навучу цярепнню, цярпенню і – цярпенню сам навучуся быць бестурботным, смяяцца артыстычна і ўмерана піць віно. Вай-вай-вай, як мы зажывем!”
Лідзія Мікалаеўна, якая пражыла “дзесяць шчаслівых год” у шлюбе з Шукшыным кажа, што ён быў вельмі хатнім чалавекам.
- Кожны дзень ісці на студыю здымацца – гэта для яго былі пакуты. Там ён забываўся на сям’ю, быў увесь у карціне, у акцёрах і працы. Як маладому рэжысёру, яму заўсёды ўстаўлялі палкі ў колы. Але калі ён вяртаўся дадому… Што тут пачыналася! Дзяцей ён да слёз любіў. Казаў нават: “Ці то я нейкі стары стаў, ці то сентаментальны, але ў мяне сэрца абпальваецца, калі я бачу іх соннымі, а мне трэба сыходзіць”.









