eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Archive - дек 2009

Telegraph: Анджаліна Джолі прызнана найпрыгажэйшай жанчынай дзесяцігоддзя

Telegraph: Анджаліна Джолі прызнана найпрыгажэйшай жанчынай дзесяцігоддзя

Амерыканская акторка Анджаліна Джолі прызнана самай прыгожай жанчынай дзесяцігоддзя. Як піша The Telegraph, у апытанні, якое праводзіла кампанія Superdrug, прынялі ўдзел 3 тыс. чалавек.

З Новым годам!

Моладзевы партал Moladz.org шчыра віншуе вас з надыходзячым Новым годам ды Калядамі!

Мінулы год “парадаваў” нас сваім свінячым грыпам і небывалымі маразамі, скарачэннямі на працы і фінансавым крызісам.

Аднак у кожнага былі і свае радасці: хтосьці сустрэў каханне, нехта нарадзіўся, камусьці пашчасціла выйграць у латарэю кватэру і г.д.

Гэты год мінае і з ім мінаюць перамогі і паражэнні, узлёты і падзенні. Пераварочваецца яшчэ адна спісаная старонка жыцця.

Новы год адкрывае новы прастор для творчасці, для новых дасягненняў, радасцяў і турбот. І пакуль ёсць вера ў лепшае, пакуль ёсць сілы барахтацца і не здавацца, да таго часу мы будзем праважаць старыя і сустракаць новыя гады.


Чаго вы чакаеце ад Новага года?

Хованкі ў інтэрнэце

Што рабіць, калі нейкі сайт заблакаваны, а патрапіць на яго вельмі хочацца?

Адзін з самых простых спосабаў – выкарыстанне сайта-ананімайзера ці проксі-сервера. Тады на веб-старонку трэба будзе заходзіць не напрасткі, а ў абыходную. Калі “Белтэлекам” заблакуе доступ на сайт для наведвальнікаў з Беларусі, ананімайзер спачатку злучыцца з серверам дзе-небудзь у Акіяніі. Паколькі для таіцян ці гвінейцаў доступ на сайт наўрад ці будзе закрыты, ён адыкрыецца. Магчыма, сайт будзе загружацца даўжэй, чым звычайна, але інфармацыя ўсё ж будзе атрыманая.

Дзе шукаць ананімайзеры? Дастаткова ў любым пошукавіку набраць “веб-проксі” ці “веб-анінімайзер” – і з’явяцца дзесяткі варыянтаў. Напрыклад, http://kproxy.com , http://hideme.ru , http://www.spysurfing.com . Працаваць з імі лёгка – на старонцы ў пустым полі набраць nn.by і націснуць Enter на клавіятуры.


Нас слухаюць. Але і мы слухаем

Якімі законнымі і незаконнымі метадамі праслухоўвання карыстаюцца грамадзяне?

Пасля выбуху 3 ліпеня 2008 года ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што спецслужбы запатрабавалі ў аператараў мабільнай сувязі Velcome і МТС звесткі пра ўсіх абанентаў, якія прысутнічалі на трагічным канцэрце. Апроч таго, кажуць, забралі двухмесячны архіў размоў кожнага карыстальніка паслугаў аднаго з аператараў. Так, на ўсялякі выпадак.

Варта пахвалявацца і ўладальнікаў электронных скрыняў на tut.by, mail.by і іншых беларускіх серверах. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі маюць права папрасіць у сайтаў перапіску некаторых карыстальнікаў. З заходнімі серверамі, такімі як gmail.com, складаней, бо іх прыйдзецца ўзламваць.


Змаганне—2009: прастытуцыя, алкагалізм і грып. Што наступнае?

Мoladz.org прадстаўляе самыя г гучныя , на наш погляд, падзеі ў сацыяльнай сферы Беларусі за мінулы год.

Зіма мінулага года адзначылася актыўнай барацьбой супраць алкагалізму, ініцыяванай МУС. Калі міністэрства даведалася, што кожны беларус выпівае ўжо больш за 12 літраў алкаголю, яно пачало актыўна прапаноўваць свае ноу-хау па барацьбе з п’янствам. 14 лютага Мінск адзначыў Дзень цвярозасці, з гэтага часу эпапея такіх дзен цягнулася па ўсёй рэспубліцы да канца лета.

Другое вынаходніцтва МУС – паказальныя провады з турмы ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Проста з Кастрычніцкай плошчы асуджаных пад гукі маршу “Развітанне славянкі” адпраўлялі ў ЛПП. Пры гэтым абавязкова павінны былі прысутнічаць прадстаўнікі СМІ, для большага розгаласу.


Вынікі года – 2009. Культура

Закрываем календар на апошняй старонцы, перагортваем у памяці тое, што адбылося з намі за год і падсумоўваем, якім быў гэты год у плане культурнага развіцця для Беларусі.

Чалавек года,
Фестываль года, Юбілей года, Правал года, Надзея года.

Прызначаны міністр культуры Павел Латушка сімвалізуе надзею на беларускасць у чыноўніцкіх колах. Ужо вядома, што ўся дакументацыя Мінкульта пераведзена на беларускаю мову. Часткова беларускамоўнымі пачынаюць быць святы. Таксама міністр вызначыўся цвёрдай пазіцыяй у плане рэкансруявання помнікаў архітэкітуры. Яго візіт у Нясвіж нарабіў шмат шума – праца рэканструктараў была раскрытыкавана ў досыць жорсткай форме. Разам з тым, чагосьці сапраўды яркага, чаго, вядома, чакала беларускамоўная супольнасць, бадай, не адбылося.


Віншуем!

Моладзевы партал Moladz.org шчыра віншуе вас з надыходзячымі Калядамі!

Сёння, у свята Нараджэння Хрыстова, мы зычым вам прыслухацца да свайго сэрца і знайсці ў ім крыху любові і ўзаемапаразумення для сваіх блізкіх, і ўсіх тых людзей, якія побач з вамі!
Няхай прабачацца ўсе крыўды, хай не будзе ні злосці ні спрэчак у гэты светлы дзень!
Разам з пахам хвоі, цынамону і мандарынаў хай увойдуць у ваш дом спакой, мір і любоў!
Шчаслівых Калядаў!


Сёння Лукашэнка можа падпісаць загад аб «беларускім Інтэрнеце»

Савет міністраў Беларусі абмяркоўвае праект указу Аляксандра Лукашэнкі адносна пэрспэктывы дзейнасьці беларускага сэктару інтэрнэту. Нагадаем, што яшчэ ў сярэдзіне сьнежня ў сеціве зьявіўся дакумэнт пад працоўнай назвай “Аб мерах для ўдасканаленьня выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнту глябальнай кампутарнай сеткі інтэрнэт”. Экспэрты амаль аднадушна прыйшлі да высновы, што такі крок прадугледжвае значнае абмежаваньне ў дзейнасьці перадусім навінавых інтэрнэт-сайтаў. Мяркуецца, што канчатковы варыянт указу можа быць падпісаны яшчэ да калядных сьвятаў. Ня выключана, што на подпіс да прэзыдэнта дакумэнт паступіць ужо 24 сьнежня.

У шэрагу абмежаваньняў беларускага сэгмэнту сеціва – татальны кантроль інтэрнэт-правайдэраў, ідэнтыфікацыя карыстальнікаў, закрыцьцё канкрэтных сайтаў на патрабаваньне адпаведных структураў, забарона інфармацыйных і рэклямных рэсурсаў, якія месьцяцца па-за дамэннай зонай by.


Moladz.org шчыра віншуе вас з надыходзячым Новым годам ды Калядамі!

Моладзевы партал Moladz.org шчыра віншуе вас з надыходзячым Новым годам ды Калядамі!

Мінулы год “парадаваў” нас сваім свінячым грыпам і небывалымі маразамі, скарачэннямі на працы і фінансавым крызісам.

Он-лайн урок па мове, літаратуры, культуры

Выкладчык, якога любяць вучні, расказаў MOLADZ.org, як зрабіць заняткі карыснымі і займальнымі, як зацікавіць моладзь беларускай культурай і якія беларускія творы сёння самыя чытаныя.

Настаўнік бярозаўскай школы №1 Мікалай Жуковіч - прыветлівы і вельмі шчыры чалавек, прычым адчуваеш гэта адразу. Яго правільная мова заварожвае, яго мяккі і прыемны голас настройвае на добрую размову.

Нестандартныя заняткі

Калі гаварыць не пра псіхалагічны бок, а пра саму тэхналогію ўроку, то я заўсёды стараюся лішні матэрыял (калі бачу, што ў праграме ёсць перагібы, нагрувашчванні) растлумачыць вельмі даходлівымі прыёмамі, што называецца на пальцах паказаць гэтую тэму. “Так, засяродзілі ўвагу, усе вочы на мяне!” – артыстычна прамаўляю. І дзеці глядзяць на мяне, уважліва слухаюць. Акрамя таго, я стараюся спытаць у дзяцей нешта дадатковае, не толькі па падручніку: “Што ты новага чытаў?”, даю ім магчымасць развівацца далей, і абавязкова ацэньваю гэта.


Савет міністраў прыняў заўвагі экспертаў да ўказа пра Інтэрнэт

Савет міністраў другі дзень запар абмяркоўвае праект указа прэзідэнта “Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнага камп’ютарнага сеціва Інтэрнэт”.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Уладзімір Стаўскі, выканаўчы дырэктар асацыяцыі “Белинфоком”, якая дбайна прааналізавала дакумент і накіравала ў Міністэрства сувязі і ў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце заўвагі на яго конт.

Уладзімір Стаўскі: “Так, у нас ёсць прапановы, і мы іх даслалі ў Міністэрства сувязі. Ліст і заўвагі, гэта вельмі вялікі дакумент. Ён падрыхтаваны. Сёння адбываецца другое пасяджэнне Савета міністраў — ужо ўчора было адно, абмяркоўвалі гэтае пытанне, і перанеслі на сёння. Частка нашых прапаноў прынятая, але мы не ведаем, якія менавіта. А частка — не”.


Гуляй у сваё

Ці можа пад лозунгам, вынесеным у загаловак, жыць беларускі геймер? Якімі кампутарнымі гульнямі можа парадаваць айчынная вытворчасць, і наогул, у якім стане знаходзяцца айчынныя распрацоўшчыкі забаўляльных праграм?

Галоўнае – “вайнушка”

У Беларусі існуе больш за два дзесяткі кампаній, якія спецыялізуюцца на стварэнні гульняў. Большасць з іх распрацоўвае так званыя “казуальныя” праграмы, разабрацца ў якіх нескладана і школькіку, і дамагаспадыні.

Найбуйнейшая кампанія – “Геймстрым” – спецыялізуецца на больш складаных праектах. Яна працуе ў рамках Парка высокіх тэхналогій і ўжо выйшла на міжнародны ўзровень, заключаючы дамовы то з расійскімі, то з японскімі калегамі.


Адукацыйная праграма 2010/2011 фонда Робэрта Боша

Праект "Валянтэры Правоў Чалавека", www.afc.ynnet.org/vpch, абвясьціў аб пачатку адукацыйнай праграмы ад фонду Р. Боша (Нямеччына) на 2010-2011г.г. Праграма зараз даступная на расейскай мове.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросьце ад 18 да 25 год з дастатковым веданьнем нямецкай альбо расейскай мовы.

Падчас праграмы удзельнікі атрымаюць магчымасьць рэалізаваць ідэі сваіх праектаў, абмяняцца вопытам і пазнаёміцца зь іншымі культурамі.

Працоўная мова на сэмінарах і пры рэалізацыі праектаў - нямецкая альбо расейская (у залежнасьці ад летняга сэмінару, на які падаецца заяўка).

Апошні тэрмін падачы заявак: 28 лютага 2010 году.


Лідзія Федасеева-Шукшына: “Васіль быў ўпартым і простым чалавекам”

Лідзія Федасеева-Шукшына на сустрэчы з гледачамі ў Мінску распавяла пра тое, як здымаўся “вельмі далікатны” фільм пра Шукшына, узгадала, наколькі сямейным чалавекам быў яе Васіль і растлумачыла, як трэба глядзець “сур’ёзнае кіно”.

Васіль Макаравіч калісьці напісаў у лісце: "Жылы з сябе выцягну, а навучу Маню двум замежным мовам, танцам, разумець добрую ліатаратуру, варыць суп-лапшу і – гонару. А Вольгу навучу піхаць ядро, кіраваць машынай і – гонару. А маму (Лідзію) навучу цярепнню, цярпенню і – цярпенню сам навучуся быць бестурботным, смяяцца артыстычна і ўмерана піць віно. Вай-вай-вай, як мы зажывем!”

Лідзія Мікалаеўна, якая пражыла “дзесяць шчаслівых год” у шлюбе з Шукшыным кажа, што ён быў вельмі хатнім чалавекам.

- Кожны дзень ісці на студыю здымацца – гэта для яго былі пакуты. Там ён забываўся на сям’ю, быў увесь у карціне, у акцёрах і працы. Як маладому рэжысёру, яму заўсёды ўстаўлялі палкі ў колы. Але калі ён вяртаўся дадому… Што тут пачыналася! Дзяцей ён да слёз любіў. Казаў нават: “Ці то я нейкі стары стаў, ці то сентаментальны, але ў мяне сэрца абпальваецца, калі я бачу іх соннымі, а мне трэба сыходзіць”.


Універсітэт XXI-га стагоддзя: ідэі і рэалізацыя

Універсітэт XXI-га стагоддзя: ідэі і рэалізацыя

ГА «Цэнтр сацыяльных інавацый

Правілы інтэрнэту зменяцца

У Беларусі распрацоўваецца ўказ «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт». Што ж ён зменіць у працы беларускага Сеціва?

Па-першае, цяпер спіс інтэрнэт-правайдэраў будзе зацвярджацца асабіста прэзідэнтам Беларусі. Наогул кантроль над віртуальнай прасторай у Беларусі будзе ажыццяўляць Аператыўна аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. У гэтай арганізацыі застанецца права выдачы сайтам імёнаў з дамена *.by.

Па-другое, у трохмесячны тэрмін урад краіны павінен правесці рэвізію інфармацыйных рэсурсаў беларускага інтэрнэту – падлічыць сайты і прадставіць звесткі аб уладальніках кожнага з іх.

 


Колькі каштуе адпачынак за мяжой і ў Беларусі?

Азіяцкі накірунак

У сярэднім, адпачыць два тыдні ў Таіландзе каштуе 1500$. Гэта краіна прапаноўвае забавы на любы густ: тыгровы заапарк (20$), падводны тур на субмарыне (50$), купанне ў слана на спіне (25$). Што да ежы, то самае дарагое блюда – лобстэр - каштуе 55$, порцыя сушы на дваіх - прыкладна 15$.
Папулярная Турцыя не першы год прываблівае славянскіх турыстаў. Эканамісты падлічылі, што сярэднестатыстычны турыст за тыдзень знаходжання ў Турцыі траціць каля 700-900$, прычым 530$ - гэта аплата за пражыванне ў атэлі, яшчэ 270 $ турысты трацяць на пакупкі і забавы. Сонечны Егіпет знаходзіцца на больш эканомных фінансавых пазіцыях - адпачынак на два тыдні складае 700$. Гэта краіна лічыцца недарагой для адпачынку, калі ўмець гандлявацца, а гэта рабіць трэба абавязкова, бо 50-70% накруткі можна пазбегнуць. Кошт экскурсій - ад 40 да 80$ . Начныя клубы каштуюць ад 18 да 45$ .


Віртуальныя цікавасці беларускіх мужчын

Што можа прымусціь стомленага на працы мужчыну сядзець гадзінамі ў Інтэрнэце? Не толькі інтэрнэт-залнжнасць, але і цікавая і патрэбная інфармацыя. Што шукаюць мужчыны на прасторах сеціва і ў суполках па інтарэсах, ведае Юрак Талашка.

Літаратура он-лайн

Статыстыка паказвае, што мужчыны з большай цікавасцю ставяцца да кніг он-лайн, чым традыцыйных. Апроч саміх твораў, мужчыны цікавяцца лёсам, дзейнасцю і разважаннямі літаратараў. Так, вельмі папулярнай з’яўляецца суполка Яўгена Грышкаўца - http://community.livejournal.com/grishkovec/. У ЖЖ аўтар выкладвае свае ўжл вядомыя п’есы – “Зіма”, “Як я з’яў сабаку” і інш. і абсалютна новыя творы. Яўген разважае пра жыццё, піша анонсы сваіх будучых сустрэчаў з чытачамі і акрэслівае важныя дэталі штодзённага жыцця. Апошнім, у прынцыпе, і праславіўся Грышкавец – бачыць у штодзённасці мілыя дэталі істотнага, што іншыя проста не заўважаюць.


Беларуская нацыянальная кухня

Нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі, але некаторыя старадаўнія рэцэпты захаваліся да нашых дзён – беларускія стравы па-ранейшаму папулярныя. Памятаем традыцыі – маем будучыню.

Як фарміравалася наша кулінарыя?

Сучасная кухня Беларусі разнастайная. Яна сфарміравалася пад уплывам двух асноўных аспектаў: актыўнага земляробства і шырокага выкарыстання мясцовых прадуктаў, а таксама уплыва суседніх краін і перасяленцаў. Па гэтых прычынах беларуская кухня падобная да кухні Расіі, Літвы, Украіны і Польшчы. Яўрэйская супольнасць таксама прыўнесла многае ў сучасную беларускую кухню.


Тры прычыны не ўдзельнічаць у конкурсе “Зорка ўзышла над Беларуссю”

Конкурс праводзіцца для таленавітай моладзі ад 16 да 31 года ў 12 намінацыях (ад аўтарскай песні да сацыяльнай рэкламы). Мэта. па словах арганізатараў, дапамагчы таленавітай моладзі “выйсці ў жыццё”. Аднак з-за неналежнай арганізацыі жаданне ўдзельнічаць у конкурсе неяк знікае.

Прычына № 1. Дзе даведацца?

Першыя этапы праводзяцца на раённых узроўнях. Асноўнымі сродкамі інфармавання сталі раённыя газеты і аддзелы культуры райвыканкамаў. Няўжо чыноўнікі вераць, што моладзь ад 16 да 31 (асноўны ўзрост канкурсантаў) актыўна чытае раённыя газеты? У інтэрнэце інфармацыя з’явілася, калі некаторыя раённыя этапы ўжо прайшлі. А трэба сказаць, што без раённага этапу ўдзельнічаць у конкурсе немагчыма. Праўда, арганізатары заявілі, што калі знойдзецца ўнікум, то яго абавязкова прымуць нават на абласным этапе.


Мэдыйныя курсы для сябраў НДА "Новыя мэдыі"

Актывісты беларускіх НДА запрашаюцца прыняць удзел у 5-дзённых мэдыйных курсах, падчас якіх яны атрымаюць новыя веды ў галіне мультымэдыйных тэхналёгіяў, навучацца асновам стварэньня IT-праектаў, новым анлайн стратэгіям і г.д.

Час правядзеньня курсаў: 24-29 студзеня 2010 г.

Месца правядзеньня: Прага (Чэхія).

Мова курсаў — ангельская.

Усе выдаткі кампэнсуюцца арганізатарамі мерапрыемства.

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 сьнежня.

Заяўку неабходна запоўніць анлайн: http://forms.tol.cz/form/41/


JuBIC стварыў фільм "Памежжа", запрашаем на прагляд

JuBIC стварыў фільм "Памежжа", запрашаем на прагляд

“У серыялах трэба іграць дрэнна”

Пра гэта і не толькі знакаміты польскі рэжысёр Кшыштаф Зануссі распавёў на сустрэчы з аматарамі кіно ў Гомелі.

Крызіс у кінематографе і краіне

Крызіс суправаджае мяне з дня майго нараджэння, бо нарадзіўся я за тры месяцы да пачатку Другой сусветнай вайны. Гэта нармальны стан чалавека, калі ёсць сумненні, няўпэўненасць, калі ёсць крызіс. Мне здаецца, гэта нават неяк зручна.

Што да крызісу ў Польшчы, то ў нас, у адрозненні ад іншых краінаў Еўрапейскага саюза, атрымалася падняцца на 1% у развіцці. Гэта, безумоўна, нацыянальны гонар. Крызіс на вытворчасць кіно не паўплываў. Наадварот, у нас з’явіўся новы закон, які дае па 1,5% ад усёй рэкламы, ад усяго кабельнага тэлебачання і ад усіх праданых квіткоў у кінатэатры на развіццё нацыянальнага кінематографа.


Адбылася адкрытая сустрэча ў межах святкавання Міжнароднага дня правоў чалавека

У Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) адбылася адкрытая сустрэча , прымеркаваная дa святкавання Міжнароднага дня правоў чалавека.

Мерапрыемства складалася з двух частак.

У першай частцы прысутныя былі адразу ж азнаёмлены з тэмай сустрэчы, пасля чаго ўвазе ўдзельнікаў быў прадстаўлены шэраг відэаролікаў, кожны з якіх адлюстроўваў адзін з нешматлікіх артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Убачанае не пакінула нікога абыякавым, што дазволіла без прэлюдый адразу ж перайсці да наступнай часткі.

Другая частка складалася з прэзентацый/перформансаў і дыскусій. Крыніцамі "першага" былі Moladz.org , МПГ "Студэнцкая Рада" , Кампанія за АГС у Беларусі .Удзельнікамі ж "другога" былі ўсе ахвочыя, што можна атаясамляць з “правам кожнага у гэты вечар на слова”.

 


Фільм “Цар”: “Дзе мой народ?”

Прэм’ера стужкі Паўла Лунгіна ў Мінску б’е рэкорды праката. Па спампоўванню фільм, бюджэт якога складае $: 15,000,000, абыходзіць усе магчымыя папсовыя серыялы і фільмы. І нават самыя строгія крытыкі прысвойваюйь гэтаму фільму рэйтынг 7,4 з 10.

Фільм “Цар” – гэта гісторыя маральнага супраціву Івана Жахлівага і мітрапаліта Піліпа. Яны былі сябрамі, але калі цару паўсюль сталі бачыццца здраднікі, а яго памочнікі залілі краіну крывёю, мітрапаліт не пабаяўся адкрыта выступіць супраць царскай волі, абараніць непавінных ваяроў і крытычна выказацца супраць тэрора Івана Жахлівага.

Іван Жахлівы – міфалагічная фігура ў гісторыі Расіі. Таму супярэчлівую і неадназначную фігуру рускага цара ўзгадвалі ў розныя часы і па-рознаму трактавалі. Вядома, як Гайдай зрабіў яго камедыйным персанажам, Эйзенштэйн зняў “Івана Жахлівага”, каб стужка спадабалася Сталіну, Лунгін жа ў сваім “Цары” падымае пытанне аб веры і паказвае Жахлівага як фанатыка, самадура, забойцу, ман’яка і нават шызафрэніка.


Куды звяртацца, калі парушаюцца твае правы?

Дзесятага снежня свет адзначае Дзень правоў чалавека. Сёння варта пачытаць Канстытуцыю Беларусі, Усеагульную Дэкларацыю правоў чалавека. А таксама даведацца, куды звяртацца, калі твае правы парушаюцца.

Так, згодна логіцы, менавіта дзяржаўныя органы і павінны забяспечваць дзеянне Усеагульнай Дэкларацыі і Канстытуцыі на тэрыторыі краіны. Аднак не заўсёды словы на паперы адпавядаюць рэчаіснасці, і дзяржаўныя органы, разлічваючы на складанасць і заблытанасць нашай сістэмы законаў, парушаюць прынятыя імі ж законы. Што рабіць, калі вашы правы парушаны?
Можна і патрэбна звяртацца па дапамогу ў праваабарончыя арганізацыі і юрыдычныя кансультацыі

 


Беларусы напішуць лісты ў Амерыку

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі vkontakte прапаноўваюць адправіць 1000 лістоў ад беларусаў у невялічкі амерыканскі гарадок.

Арганізатары плануюць да Новага году сабраць 1000 чалавек, кожны з якіх напіша ліст да жыхара невялічкага амерыканскага гарадка. У сваім лісце кожны распавядзе пра сябе, пра Беларусь, павіншуе са святамі, магчыма, укладзе свой фотаздымак. Пасля гэтага ўсе адначасова кінуць канверты ў паштовыя скрыні. Адрасы выбранага гарадка прапаноўваецца знайсці ў інтэрнэце. І адным цудоўным ранкам 1000 суседзяў гарадка атрымаюць лісты з прыемнымі і добрымі словамі ад дзяўчат і хлопцаў з Беларусі.

 


У каго самы танны мабільны інтэрнэт?

На мінулым тыдні аператар мабільнай сувязі Velcome аб’явіў навагоднюю акцыю. Колькасць мегабайтаў трафіку на тарфных планах для карыстання інтэрнэтам павялічана ўтрая.

Пры гэтым абаненцкая плата засталася ранейшай. Менавіта такім чынам аўстыйскі Velcome адрэагаваў на наступленне на мабільны рынак турэцкага Life:). Канкурэнтная вайна толькі пачынаецца. Неўзабаве варта чакаць адэкватнага адказу з боку МТС – пакуль што толькі расіяне не парадавалі абанентаў новымі цэнамі на інтэрнэт.

Але ў якога аператара найтаннейшы інтэрнэт зараз? Такім пытаннем задаўся moladz.org, калі праводзіў аналіз мабільнага рынку.

Кожны з трох аператараў мае прапановы як для выпадковых наведвальнікаў інтэрнэта, якія з’яўляюцца ў сеціве раз на тыдзень, так і для тых, хто карыстаецца інтэрнэтам ледзь не ў прамысловых памерах.


Маладзёвая сустрэча да святкавання Міжнароднага дня правоў чалавека

У нядзелю 6 снежня 2009 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (пр. газеты "Праўды", 11) адбудзецца адкрытая сустрэча, прымеркаваная да святкавання Міжнароднага дня правоў чалавека.

Дзень правоў чалавека святкуецца па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН штогод, 10 снежня, пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека лягла ў аснову шматлікіх найважнейшых юрыдычных актаў, у тым ліку ў аснову Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і СМІ.


Літаратурныя згуртаванні он-лайн

Інфармацыйныя тэхналогіі дазволілі літаратуры выйсці за межы самвыдатаў, кніг “у стол”, паранойі “непатрэбнага аўтара”, абмежаванасці ў распаўсюдзе свайго літаратурнага твора. Людзі запісваюцца на імпрэзы он-лайн, даведваюцца пра літартурныя вечарыны з сацыяльных сетак і дадаюць сябе ў літаратурныя суполкі ў ЖЖ. Дарэчы, пра літаратурныя суполкі...

Гурткі па інтарэсах – з’ява старажытная. Увесь час людзі гуртаваліся, тусаваліся і стараліся назваць гэты працэс інтэлектуальным. Маўляў, не проста так сядзім, а па справе. Часам гэта адпавядала рэчаіснасці…

Літаратурныя суполкі сённяшнія не выдзяляюцца сваёй пастаяннасцю. У кожным універсітэце ёсць стэнд аб’яў, які запрашае наведаць літ.суполку “Ветразь”, “Прамень”, “Спадчына” і г.д. (назвы падбіраюцца звычайна вельмі знаёмыя на слых і вельмі пафасныя па змесце). Людзі наведваюць некалькі сустрэчаў, але часта гэта не прыносіць плёну. Дый часу вымагае шмат. Куды прасцей он-лайн сустрэчы. І тады на дапамогу прыходзіць сябра ці гугл – хто бліжэй.


Самыя вядомыя людзі Беларусі, хто яны?

Лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў «Новак » правяла апытанне, прысвечанае нацыянальным каштоўнасцям беларусаў. Рэспандэнты назвалі самых вядомых гістарычных дзеячоў, папулярных спевакоў і пісьменнікаў.

Літаратура

Пачэснае званне самага вядомага пісьменніка атрымаў Якуб Колас (35%). У бітве класікаў ён перамог Янку Купалу, у таго 34% галасоў. За імі ў рэйтынгу вядомасці ідуць празаікі Васіль Быкаў (12%), Іван Шамякін (5%) і Уладзімір Караткевіч (5%).

А вось самы значны літаратурны твор – мележавы “Людзі на балоце”. Ці то беларусаў атаясамліваюць сябе з назвай, ці то так добра засвоілі школьную праграму, але раман назвалі 18,1% апытаных. Якуб Колас браў колькасцю. Ягоныя «Новая зямля» і «На ростанях» занялі другое і трэцяе месца, набраўшы 8,8% і 4,9% галасоў адпаведна.


Суседзі ў хату! (канцэрт)

Суседзі ў хату! (канцэрт)

Два самыя перспектыўныя і “модныя” літоўскія гурты - Migloko і Suicide DJs - нарэшце дабраліся да Беларусі.
Ужо ў гэтыя выходныя гурты Migloko і Suicide DJs пракоцяцца з міні-турам па Беларусі.
Пры падтрымцы мультымэдыя-часопісу 34mag.net.

Кіно без абмежаваных магчымасцяў

Пакуль гэта кіно не паказваюць па тэлебачанню. Пра яго не пачуеш на парах ва ўніверы. Яно -- погляд на жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пісьменнік і чалавек з інваліднасцю Клод Мессье ўсё сваё жыццё адстойваў правы інвалідаў, і патрабаваў, каб грамадства ставілася да іх як да роўных. Ён быў адным з тых, хто абараняў неабходнасць выкарыстання канопляў у тэрапеўтычных мэтах паколькі гэта пазбаўляла людзей ад невыносных фізічных пакут. «Усё, чаго я жадаю – гэта роўнасці. Надышоў час вылучыць нам месца ў гэтым свеце».

Фільм “Апошні палёт” канадца Верба Ланглуа не пра жаль. Гэта партрэт чалавека, які жыў паўнавартасным жыццём і змагаўся тады, калі іншыя апусцілі б рукі.

 


Ці выконваецца ў Беларусі Дэкларацыя правоў чалавека?

Віртуальныя радасці беларускіх жанчын

Па статыстыцы, мужчына вымаўляе ў дзень 1000 словаў, жанчына – 3000… і 65% блогераў – прадстаўніцы цудоўнага пола. У Беларусі большасць дзяўчын, якія жывуць у Сетцы, прапісаная на http://livejournal.com І галоўнае, дзеля чаго варта завесці дзённік, - камунікацыя ў суполках на тэматыку, якая цікавіць вас. Якім суполкам аддаюць перавагу беларускія жанчыны, высвятляў Юрак Талашка.

My love is shopping

Як сцвярджаюць псіхолагі, дзяўчына можа атрымаць больш задавальнення ад добрага шопінга, чым ад сярэдняга сэкса. Блог “Зрабі-прадай” http://community.livejournal.com/zrabi_pradaj прысвечаны тэме ўпрыгожванняў. Як правіла, ёсць пастаянныя народныя ўмельцы якія кожны дзень выкладваюць фота новых рэчаў – караляў, завушніцаў, бранзалетаў. Разам з тым, тут можна замовіць цацкі і адзенне. Суполка створана адмыслова для аматараў прыгожых рэчаў ручной працы. Кошты на вырабы тут, дарэчы, досыць прыстойныя. Асартымент пераўзыходзіць знакамітую авангардную “Подземку”.



Бягучае надвор'е
night-broken
Надвор`е ў Мінску
-6 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Паўднёвы да Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-overcast
Надвор`е ў Брэсце
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 93%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-8 °C Ясна, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 85%
night-overcast
Надвор`е ў Гродна
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 64%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100