Вельмі яркая ў творах і жыцці, Дзіяна Балыка расказала, як можна прабіцца ў літаратуры маладому аўтару і растлумачыла, чаму хто працуе, той перамагае.
Дзіяна Балыка - літаратар на два гарады і нават на дзве краіны. Яна жыве ў Мінску, вучыцца ў Маскве. Піша пра беларускую рэчаіснасць, але па-руску і кнігі яе выходзяць у Расіі. Яна жанчына, якая пастаянна ў руху: “Аднойчы мне сказалі: “Як ты вытрымліваеш такі графік? Столькі пераездаў?” “Глупства!”,- адказала я. Я сама прыдумала і зрабіла сабе такі графік – я люблю дарогу, люблю цягнікі”.
У розны час Дзіяна працавала журналістам, рэдактарам, дырэктарам па развіцці мэблевай кампаніі, турыстычнай кампаніі…
“Вось тут мы працуем!”
Працоўны кабінет аўтара знаходзіцца ў яе кватэры. Вельмі кампактная і ўтульная кватэра знаходзіцца ў цэнтры горада, на скрыжаванні вуліц Коласа і Сурганава. Тут ездзяць шумныя трамваі, сігнадяць аўтамаблілі ў пробках. А ў двары дома, на дзіва, вельмі ціха і спакойна. Яе кабінет адразу дае зразумець, што тут працуе творчы чалавек. Шмат афіш на сценах, на стале паперы з нататкамі, недапітая гарбата ў кубку, вялікі камп’ютар і ўтульнае скураное крэсла. За спіной у аўтара – кніжная шафа. Праўда, кнігі ляжаць паўсюль у доме. А на стале – яркае выданне, дзе на вокладцы ружовымі літарамі напісана “сэкс”.