Вы пераехалі на новую кватэру, а там няма бытавой тэхнікі? Засяліліся ў інтэрнат, без халадзільніка і тэлевізара? Можна, канечне, ці захоўваць прадукты за форткай ці хадзіць у госці да суседзяў, але ёсць варыянт узяць неабходныя рэчы на пракат.
Чым радуюць сталічныя дамы пракату, высвятляў Мікола Ляўчук.
Звычайны халадзільнік вам абыдзецца ад 15 000 да 33 000 рублёў у месяц, пральная машына -- 7200 рублёў, мiкрахвалевая печ -- 19 500 рублёў. Праўда, пральная машына будзе вашага, а то і старэйшага ўзросту. Кошты сучасных каляровых тэлевiзараў у дамах пракату Мінска вар'iруюцца да 24 600 рублёў у месяц, у асноўным, гэта тэлевiзары айчыннай вытворчасцi.









