Па iнiцыятыве Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны "Прiорбанк" "вучыць" свае банкаматы стасавацца з клiентамi па-беларуску. Праз пэўны час у банкаматах i тэрмiналах банка можна будзе карыстацца не толькi рускай i англiйскай, але таксама беларускай мовай. Як кажуць, дробязь — а прыемна.
— А што, хiба гэта такая сенсацыя? — крыху здзiвiлiся майму званку ў "Прiорбанку". Але больш падрабязна пра iнiцыятыву ўсё ж распавялi. Паводле слоў менеджара аддзела грамадскiх сувязяў Святланы Сушкевiч, цяпер ужо заказана i распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне на беларускай мове. Дзейнiчаць яно пачне, як чакаецца, у першай палове наступнага года, а пры спрыяльным раскладзе — i ў першым квартале. Што да iншых кiрункаў беларусiзацыi — напрыклад, стварэння беларускамоўнай версii сайта — то ў "Прiорбанку" такой iдэi пакуль не разглядаюць. Але i не выключаюць.









