Выйшаў другі нумар часопіса перакладной літаратуры , прысвечаны мадэрнізму. У ім змешчаныя пераклады 40 аўтараў з 15 моваў.
Назва нумару – “Кухня мадэрнізму” – акрэслівае яго канцэпцыю. Змест падаецца ў выглядзе меню, дзе чытачы могуць выбраць страву сабе па гусце: у раздзелах “Салаты”, “Закускі”, “Дары мора”, “Супы”, “Гарачае”, “Дэсерты”, “Напоі” і “Цыгарэты” змешчаныя тэксты, што прэзентуюць самыя разнастайныя кірункі мадэрнізму і эстэтычныя праграмы. У раздзеле “Кава і да кавы” – інтэрв’ю з амерыканскай паэткай Эмі Лоўэл 1916 году “Чым новая паэзія адрозніваецца ад старой”, дзе пісьменніца разважае пра рэформу паэзіі і новыя шляхі літаратуры. Раздзел “Гарнір” месціць артыкулы, прысвечаныя творчасці аўтараў нумару, а таксама рэцэнзію Ганны Янкута на анталогію паэзіі свету ў беларускіх перакладах “Галасы з-за небакраю”.
МГА “Адукацыя без межаў” у супрацы з прафесійным саюзам настаўнікаў вышэйшых народных школ Швецыі праводзіць папярэдні адбор кандыдатаў на праходжанне гадавой стажыроўкі на базе універсітэта Лінчопінг. Стажор альбо стажорка будуць мець магчымасць браць удзел ў працы адмысловага курсу для настаўнікаў НВШ пад час двух семестраў веснавога (са студзеня па май 2009 г.) і восеньскага верасень – снежань 2009 г.), акрамя таго на практыцы пазнаеміцца з арганізацый працы народных вышэйшых школ Швецыі.
Больш падрабязна пра НВШ Швецыі, у тым ліку пра курс для настаўнікаў НВШ можна прачытаць у часопісе “Адукатар”, № 1(11), 2007 г. на сайце
Гэта допіс трэ' было б даслаць у «Комсомольскую правду» ды на tut.by... Піша Наталка Бабіна.
Зварот лідэраў незалежнага грамадства з просьбай падчас перапісу называць роднай і хатняй мовамі беларускую выклікала неадназначную рэакцыю інтэрнэт-супольнасці.
На сайце «Комсомольской правды в Беларуси» і на форумах парталу tut.by пераважала пазыцыя: «Як? Нас заклікаюць схлусіць! Нашая родная мова — расійская, на ёй мы вучыліся гаварыць, на ёй мы думаем».
Па нейкай асацыяцыі ўспомнілася моцнае ўражанне з гэтага лета.
Як і кожны год, на месяц прывезла дзяцей у родную Заказанку — маленечкую вёску на поўдні Берасцейшчыны, дзе дасюль жыве мая 93-гадовая бабуля. (Моцна спадзяюся, гэтыя прыезды ды кантакты з прабабуляй пойдуць ім на карысць.)