eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Archive - окт 2009

Пяць хібаў перапісу-2009

Менавіта сёння афіцыйна сканчваецца перапісная кампанія для асноўнай масы студэнтаў-перапісчыкаў. Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў эпапеі “Перапіс-2009” дзеляцца студэнты БДУ.

1. Не ўсе атрымаюць нават 140 тысяч

Скандал на ўчастку № 5 Фрунзенскага раёна горада разгарэўся, калі на грып захварэла палова перапісчыкаў. Інструктары пачалі наязджаць на студэнтаў са словамі:”Калі не прыйдзеце, то мы вам вымову напішам”.
-- Асабіста мне сказалі, што за два дні маёй хваробы мне здымуць 30 тысяч, -- расказвае студэнтка 4-га курсу Марына, -- Я што і захварэць не магу?
Многія студэнты абураюцца, што іх дадаткова нагружалі яшчэ ўчасткамі.
-- Я перапісала свой участак за чатыры дні, - гаворыць пяцікурсніца Юля, -- А мне далі яшчэ адзін дом і я іх таксама перапісала. Але заплацяць мне тыя ж грошы. Як гэта зразумець?
-- Усё залежыць ад аб’ёму выкананых прац, -- патлумачылі мне ў Нацыянальным статыстычным камітэце, -- Ну, некаторыя з іх усё роўна не адхадзілі пэўныя дні, калі ўсю гэтую працу яны павінны былі выканаць. Бальнічныя мы не аплачваем.


Дармовая апэрацыйка ад Mac. Якой не было

Некалькі дзён таму на Анлайнеры зьвілася паведамленьне, што Apple падала патэнтную заяву на апэрацыйную сыстэму з убудаванай рэклямай. Маўляў, карыстаньне сыстэмай будзе дармовым для карыстальнікаў, але вось за гэта давядзецца заплаціць праглядам розных ролікаў праз пэўныя адмежкі часу. Падчас паказаў некаторыя альбо ўсе функцыі апэрацыйкі будуць заблякаванымі, пакуль карыстальнік пстрычкай па адмысловым ґузіку не пацьвердзіць прагляд. Для лаяльных карыстальнікаў падобнай дармовай "васі" будуць перадугледжаныя палёгкі: паказ карацейшых ролікаў праз большыя адмежкі часу ну й падобнае.

Спасылка на ангельскамоўны зыходнік навіны на сайце Macworld прывяла мяне уласна да тэксту патэнту. Які нічога ня кажа пра гатовую апэрацыйную сыстэму, а хутчэй пра ўласна тэхналёгію, калі паказ рэклямы блякуе частку функцыяў да пацьверджаньня прагляду. У вытрымцы да патэнту Apple зазначае, што падобны падыход да рэклямаваньня (які ўласна і патэнтуецца) можа, а ня будзе, выкарыстоўвацца для продажу сыстэмы па зьніжаным кошце альбо дармовай прапановы.


Пуцёўку на алімпійскія гульні ў Ванкувер разыгрывае МАК

Паспаборнічаць з алімпійскімі чэмпіёнамі і выйграць пуцёўку на алімпіяду ў Ванкувер можна на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Для таго, каб выйграць пуцёўку ад цябе патрабуецца зайсці на ўкладку The Best of Us Сhellenge сайта http://www.olympic.org/, прагледзець практыкаванні, якія прапаноўваюць алімпійскія чэмпіёны і паспрабаваць выканаць іх. Пасля запісаць свой лепшы рэзультат на відэа і даслаць на сайт.

Лепшыя спартсмены свету прапаноўваюць нескладаныя практыкаванні для спаборніцтва. Гэта хадзьба на руках, вярчэнне хула-хупа і г.д. Напрыклад, алімпійскі чэмпіён 2008 года тэнісіст Рафаэль Надаль прапаноўвае захапіць 30 тэнісных мячыкаў з дапамогай толькі свайго цела. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка па скачках у вышыню з шэстам Алена Ісінбаева -- зрабіць найбольшую колькасць сальта за адзін раз.


1 лістапада – дзень памяці ахвяр Курапатаў

Пра расстраляных у Курапатах ты не пачуеш па радыё і не ўбачыш па ТБ. Курапаты – гэта пакуль схаваная старонка нашай краіны. На Дзяды ўсе неабыякавыя да гэтай трагедыі беларусы ўшаноўваюць памяць забітых у Курапатах.

Выбухны артыкул Пазняка

Вёсачка Курапаты раней знаходзілася каля МКДа недалёка кірмаша Экспабел. Трагічна вядомай яна стала толькі ў 1988 годзе, калі ў газеце “Літаратура і мастацтва” быў надрукаваны артыкул Зянона Пазняка “Курапаты – дарога смерці”.

З гэтага артыкула грамадскасць упершыню даведалася пра масавыя расстрэлы беларусаў пад Мінскам. Артыкул стаў нагодай для ўзбуджэння 14 чэрвеня 1988 года крымінальнай справы. Гэта была першая крымінальная за злачынствы СССР супраць свайго народа.


Замак за 1,0 €

Калі вы хоць раз адпраўляліся з Мінска ў іншы горад на аўтамабілі, калі вы хоць раз праязжалі вёскі, то напэўна бачылі, колькі ў Беларусі касцёлаў, 3цэркваў, сядзібаў і палацаў.

Усё гэта вельмі добра выглядае звонку. Калі пад’язжаеш бліжэй, то проста сэрца сціскаецца ад таго, наколькі будынкі не дагледжаныя і разбураныя. Падобнае пэўны час адбывалася ва ўсіх сацыялістычных краінах. Але, напрыклад, у Нямеччыне знайшлі выйсце з гэтай сітуацыі.

У маленькай вёсачцы Клёдан у Цэнтральнай Германіі жыве 45-гадовы прадпрымальнік Томас Петцольд. Нямецкая вёска нагадвае казачныя малюнкі. Усё дарога зроблена брукаванкай, паўсюль мініяцюрныя фантаны, домікі пафарбаваны ў пяшчотныя колеры, магутныя дрэвы, пасуцца поні, - жыццё праходзіця няспешна. Вёска знаходзіцца на беразе магутнай ракі Эльбы. І каб перабрацца на другі бераг, трэба перасесці на паром. На беразе ракі стаіць замак Клёдэна XII стагоддзя


Адукацыйны праект "Студэнт. Веданне і дзеянне!"

Моладзевая прафсаюзная група “Студэнцкая Рада” пры падтрымцы Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце “Студэнт. Веды і дзеянне!”, які будзе праходзіць у лістападзе гэтага года ў Мінску!

Калі Вам цікава і Вы не абыякавыя да Правоў Студэнтаў і Студэнцтва, гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных грамадскіх праблем, звязаных з імі, то гэтая праграма для Вас!

Мы прымаем заяўкі на ўдзел у Праграме ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Ўкраіны, якім не больш за 30 гадоў. На асобных умовах могуць быць разгледжаныя заяўкі з іншых краін.


Выстава творчасці студэнтаў для студэнтаў (конкурс)

Скончылася пара адпачынку і вяселля, скончылася лета, і наступіла восень. Значная частка моладзі ізноў накіравалася атрымліваць веды альбо, папросту кажучы, «стачивать зубы о гранит науки». Ізноў пачаліся манатонныя будні з парамі і, канешне ж, праблемамі :). Таму, каб хоць як-небудзь развеяць гэтую сумоту МПГ «Студэнцкая Рада» (Мінск) і МГА «Дзедзіч» (Брэст) аб’яўляюць конкурс прац студэнцкай творчасці, вынікам якога стане студэнцкая выстава ў канун святкавання Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада. Сама ж выстава пад “кодавай” назовай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7-8 лістапада ў адным з выставачных цэнтаў горада Мінска.

Удзельнікам конкурсу прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фатаграфій, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можно лёгка зрабіць на парах і ў свабодны ад іх час, раскрываючыя наступныя тэмы:

• правы студэнтаў ва Ўніверсітэце/інтэрнаце;

• адносіны ў трохкутніке студэнт-выкладчык-адміністрацыя;

• праблема самарэалізацыі/вольнага часу студэнтаў;

• беларускі студэнт і яго “адметнасць”/студэнт Беларусі ў будучыні.


Два ў адным

Дзве сім-карты ў аднаго чалавека – даўно ўжо не раскоша, а патрэба часу. Людзі зразумелі, што быць падключаным адначасова да некалькіх аператараў – надзвычай выгадная рэч. Праўда, першае пытанне, якое абавязкова ўзнікне ў абанентаў, якія вырашылі размаўляць на два фронта, як гэтыя самыя дзве сім-карты выкарыстоўваць адначасова. Рашэнняў некалькі, але ўніверсальнага, зразумела, няма. Кожны выбірае для сябе.

Курсы юных самаробкіных

Можна выкарыстоўваць спецыяльныя адаптэры. Гэта прыстасаванне, якое па выглядзе нагадвае звычайную сім-карту, але з двума раз’ёмамі.

– Бераце дзве сім-кі ад розных аператараў, выразаеце іх сярэднія часткі, устаўляеце ў наш адаптэр і ўсё! Працаваць будзе толькі адзін аператар, але па кнопачцы ў меню можна будзе пераключыцца на другога,– расказваюць сутнасць працы ў інтэрнэт-краме.– Калі перадумаеце працаваць з адаптарам, сім-карты можна будзе ўзнавіць, праўда, выглядаць яны будуць не вельмі прэзентабельна.


Як медсястра з Гродна ў Амерыцы стрыптызёркай працуе

Разгарніце любую газету ці часопіс, і ў раздзеле «Попыт працы» вы знойдзеце мноства аб’яў аб наборы дзяўчат у танцавальнае шоу або go‑go агенцтва. У Амерыку сцякаюцца тысячы прыгожых расейскамоўных студэнтак, якія мараць аб лёгкіх грошах, сустрэчы з мільянерам і іншых вабнотах забяспечанага жыцця.
Насамрэч жа, мара аказваецца службай ва ўстанове, дзе дрэнна пахне, дзе п’яныя мужчыны кажуць ім непрыстойнасці і засоўваюць даляры за гумку майткоў.

Мы вырашылі разабрацца, што вымушае паненак з няскончанай вышэйшай адукацыяй траціць свае лепшыя гады, выстаўляючы напаказ ўласнае цела.

Марына К. прыехала ў Амерыку літаральна на апошнія грошы — яе бацькі памерлі, калі яна была яшчэ маленькая, і дзяўчынку выхоўвала бабуля. Але як там можна «навыхоўваць» на пенсію …


Рэгіянальныя тэленавіны ва ўсёй краіне перайшлі на беларускую

Ад 19 кастрычніка ўсе рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі пачалі выпускаць у эфір выпускі навінаў па‑беларуску.

Загадчык аддзела навінаў магілёўскай студыі тэлебачання Сняжана Ганчарова патлумачыла «НН» такое рашэнне кампаніі тым, што «гэта даўняя наша задума. Я не магу адказваць за іншыя рэгіёны, але мы даўно прапаноўвалі і рыхтавалі праекты беларускамоўных перадач. Ад новага году плануем уключыць некалькі беларускамоўных рубрык у ранішні блок».

Загадчык аддзелу інфармацыі гомельскай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Рамашоў таксама пацвердзіў інфармацыю, аб пераходзе на беларускую мову: «Гэта агульнарэспубліканская акцыя, як я зразумеў.

Андэграунд Вільні - Ужупіс

На сцягу гэтай краiны размешчана выява адкрытай далонi. Яе прэзiдэнт здымае кiно, пiша вершы i арганiзоўвае фестывалi. А Дзень Канстытуцыi жыхары святкуюць 1 красавiка.

Самы бедны раён Вiльнюса


Ужупiс, у перакладзе з лiтоўскай мовы -- значыць Зарэчча. Гэты раён Вiльнюса аддзелены ад асноўнай часткi горада ракой Вялейкай i геаграфiчна ўтварае як бы паўвостраў.

Пяцьсот гадоў таму, праз раку быў пабудаваны першы масток, сюды пачалi перасяляцца майстры з усяго горада, а разам з iмi жабракi, прастытуткi i злодзеi. Ужупiс карыстаўся дрэннай славай сярод жыхароў тагачаснай Вiльнi. Сваю дрэнную славу раён захаваў аж да пачатку 1990-х. У той час тут стаялi старыя паўразбураныя будынкi, не было санвузлоў i цэнтральнага ацяплення. I да гэтага часу многiя мастакi Ужупiса ходзяць у прыбiральню на вулiцу.


З 20 па 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць акцыя “Дзяржтэхагляд”

Спецыяльныя патрулі, у склад якіх уваходзяць супрацоўнікі ДАІ, транспартнай інспекцыі і спецыялісты УП “Белтэхагляд”, з сённяшняга дня пачалі дзяжурыць па ўсіх дарогах рэспублікі. З 20 па 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць акцыя “Дзяржтэхагляд”

Асноўнай нагодай для спынення вашага аўтамабіля стане адсутнасць спецыяльнай налепкі ў ніжнім правым вугле лабавога шкла. А таксама знешнія бачныя няспраўнасці: адсутнасць бампера, непрацуючыя дворнікі і г.д.. Асабліва пільна інспектары будуць углядацца ў маршрутныя таксі. Патрулі таксама будуць выяўляць і выпадкі з “левымі” тэхаглядамі.

-- Інфармацыя пра кожны аўтамабіль, які прайшоў дзяржтэхагляд, заносіцца ў спецыяльную базу, -- тлумачыць Яўген Карповіч, начальнік упраўлення арганізацыі дзяржаўнага тэхагляду, --Туды змяшчаецца фотаздымак з нумарам, дадзеныя аб усіх няспраўнасцях, а таксама імя інжынера, які правёў тэхагляд. Таму праверыць сапраўднасць дакументаў няма ніякай складанасці.


Размаўляй са мной па-беларуску

Падчас перапісу, калі беларуская інтэлегенцыя заклікае аддаць свой голас на карысць нацыянальнай мовы, прапануем вашай увазе найбольш яркія кампаніі “За беларускую мову” апошняга года.

“За – беларускую мову!”

“Прапануем Вам паспрыяць выратаваньню роднай беларускай мовы. Без нашага ўдзелу ніхто гэтага ня зробіць”, - з такіх словаў пачынаецца ліст, які моладзь заклікае накіраваць у дзяржаўныя органы (вышэйшыя дзяржаўныя структуры: Парламент, Урад, Адміністрацыя Прэзыдэнта РБ і шэраг міністэрстваў). Агульная мэта - дамагчыся беларусізацыі ўсіх сфэраў грамадзкага жыцьця Беларусі, а найперш сфэры адукацыі. У звароце да дзяржструктур адзначаецца, што колькасьць беларускамоўных школьнікаў толькі за апошнія тры гады зьменшылася на 5%, а абітурыентаў – на 8%.
У межах кампаніі плянуецца таксама шэраг вулічных і адукацыйных мерапрыемстваў.


Валянтэрскі праект у Італіі “EVS: PLAY-IT”

Валянтэрскі праект у Італіі “EVS: PLAY-IT”

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” запрашае моладзь ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў з Беларусі ўзяць удзел у праекце Эўра

Маладыя беларусы свету сустрэліся ў Літве

Студэнты-беларусы з усяго свету сустрэліся ў 60 км ад Вільнюса на трэцім з’ездзе USB Rally 2009. Сустрэліся, каб пазнаёміцца, убачыць таемныя закуткі літоўскай сталіцы і пагаварыць пра Беларусь, якая жыве ў кожным.

USB у гэтым выпадку азначае не папулярны камп’ютарны інтэрфейс, а проста скарачэнне ад United Students of Belarus. На з’езд прыехалі студэнты з Францыі, Нямеччыны, Італіі, Польшчы, Расіі, Украіны, ЗША, Літвы і, натуральна, Беларусі.

Маляўнічы і … халодны вільнюскі прыгарад

З’езд праходзіў за 60 кіламетраў ад Вільнюса, у цэнтры адпачынку Дубінгай, на маляўнічым беразе возера Асвея. Драўляныя домікі, лазня на беразе вадаёма, кручастыя дарогі і рыбакі, якія жэстамі прасілі ў студэнтаў цішыні. Халоднае надвор’е, вецер і восеньскі дождж крыху расстроілі ўдзельнікаў, асабліва тых, хто прыехаў з цёплай Фларэнцыі, але дзякуючы надвор’ю можна было адчуць спецыфіку прыбалтыкі.


На працу ў сталіцы без рэгістрацыі

Наколькі рэальна ўладкавацца на працу без мінскай рэгістрацыі, правяраў Мікола Ляўчук.

Аказваецца пытанне рэгістрацыі ў сталіцы па-ранейшаму складана знайсці месца працы, без адпаведнай паперкі.
Шукаць працу я пачаў з газет. І ў некалькіх натрапіў на аб’явы, у якiх адным з патрабаванняў да кандыдата ў работнiкi была наяўнасць рэгiстрацыi ў Мiнску цi Мiнскiм раёне.
Далей – больш. "Дзяўчаты i хлапцы ад 18 да 25 гадоў запрашаюцца ў школу круп’е. Навучанне i стыпендыя. Добры заробак i працаўладкаванне". Тэлефаную, спасылаюся на досвед.

-- Вы з Мядзельскага раёна? Тады можам Вас узяць, прыходзьце на гутарку. Галоўнае для нас --каб рэгiстрацыя была ў Мiнску цi Мiнскай вобласцi, -- ветлiва кажуць у казiно.


Родной язык ці родная мова?

Цішоткі вольных беларусаў (конкурс)

Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі? Прапануем творча адказаць на гэтае пытанне ў выглядзе ДЫЗАЙНЕРСКАГА ПРЫНТА.

Калі Вы час ад часу забаўляецеся ў фоташопе ці корале, альбо творча здзекуецеся над фотаздымкамі сяброў, альбо з’яўляецеся сапраўдным патрыётам і ад усяго сэрца жадаеце, каб Беларусь была вольнай, альбо Вы малады ці дасведчаны дызайнер, які хоча зарабіць грошаў – удзельнічайце ў конкурсе, прапаноўвайце свае варыянты “Цішоткі вольнага беларуса”.

Толькі памятайце - Ваш прынт павінен стаць сапраўдным адлюстраваннем вольнасці і здаровага патрыятызму маладых беларусаў.

Да 29 лістапада на паштовую скрыню tishotka@tut.by мы прымаем распрацаваныя Вамі варыянты малюнкаў (прынтоў), якія ў далейшым магчыма знойдуць увасабленне на цішотках беларусаў.


Дарагі наш інтэрнэт

Паставіць на закачку парачку фільмаў і музычных альбрмаў, без абмежаванняў хадзіць па сайтах і не думаць пра кошт трафіка – мара кожнага інтэрнэт-карыстальніка. Але безлімітны інтэрнэт можа дазволіць сабе далёка не кожны. Колькі каштуе такое веб-шчасце ў Беларусі і ў суседніх краінах?

У нашай краіне існуюць дзесяткі правайдэраў. «Айчына», «АтлантТелеком», «Деловая сеть»… Праўда, усе яны залежаць ад «Белтэлекама», бо павінны выкупаць магчымасць выхаду ў Сеціва самі.

Безлімітны інтэрнэт па ADSL-тэхналогіі ад “Белтэлекама” рэкламуецца і прадаецца пад гандлёвай маркай ByFly. Тарыфны план “Дамасед” (256 Кб у секунду) каштуе 60 тысяч рублёў. Прычым інтэрнэт добра працуе і ў раённых, і ў абласных цэнтрах. Калі гэтай хуткасці недастаткова, варта звярнуцца да “Шпаркага дамавіка”. За карыстанне тарыфным планам “Мастхэв” (1024) прыйдзецца заплаціць 79500 рублёў. Але калі за месяц напампаваць больш за 15 гігабайтаў – а гэта ўсяго дзесяць фільмаў! – хуткасць упадзе ў шаснаццаць разоў…


3G: мы ўжо не апошнія

На беларускім рынку мабільнага дасягу да Сеціва адбываюцца кардынальныя зьмены. Прынамсі, менавіта такую выснову можна зрабіць з артыкулаў на спэцыялізаваных рэсурсах,  дзе навыперадак распавядаецца пра зьяўленьне "нарэшце" 3G ад Life :) (па чаканым кошце ў 49 000 за 1 ГБ), пра прапанову «Velcom» нават гігабайту 3,5G (EV-DO) за 50 000 штомесяцу (+ мадэм 10 000, але гэта драбязга), пра тэарэтычнае зьяўленьне WiMax-правайдэра Yota на беларускім рынку (праўда, апошняе датычыць хутчэй стацыянарнага дасягу, але пакіну ў пазначках як ілюстрацыю). А ведзь шмат хто, упэўнены, яшчэ памятае той час, калі ня кожны "звычайны" ISP мог прапанаваць наземны трафік па 60 (як зараз ад Velcom) і, тым больш, па 49 (як ад Life) рублёў за мегабайт. Мы вырашылі зьясаваць, што дзеецца на рынках мабільнага дасягу ў іншых краінах, і параўнаць зь імі наш прагрэс.

Мы параўналі прапановы па 3G-дасягу да Сеціва з ахвіцыйных сайтаў правайдэраў Вялікае Брытаніі, Францыі (што было цяжэй, улічваючы татальную адсутнасьць ангельскамоўных вэрсій), ЗША, Польшчы, Украіны й Расеі. Вынікі былі зьведзеныя ў асобную табліцу (ніжэй), праранкаваную паводле вартасьці аднаго гігабайту трафіка ў пераліку на беларускія рублі (курс на 10-га кастрычніка).


"Еўропа гэта БОЛЬШ, чым ты думаеш" (конкурс)

Савет Еўропы і арганізацыя маладых медыямэйкераў European Youth Press абвясцілі конкурс для маладых журналістаў з усёй Еўропы пад назвай "Еўропа гэта БОЛЬШ, чым ты думаеш".

Мэта конкурсу: развеяць стэрэатыпы, паказаць сапраўдную Еўропу і растлумачыць, што значыць быць еўрапейцам у ХХІ стагоддзі.

Журналісты, фатографы, аператары, радыйшчыкі запрашаюцца пазмагацца за 8 прызоў. Галоўны - паездка ў Страсбург 26-30 студзеня 2010 з магчымасцю прачытаць прамову на Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы. Удзельнічаць могуць людзі ва ўзросце ад 18 да 27 год. Апошні дзень дасылання матэрыялаў - 6 снежня.


Мараторый на смяротнае пакаранне зблізіць Беларусь з Еўропай

Пра гэта ўчора на прэс-канферэнцыі паведаміў часовы Павераны ў справах Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.

- Пры ўступленні ў Савет Еўропы аб’яўленне мараторыя на смяротнае пакаранне – гэта абавязкова ўмова, - кажа спадар Хальцапфель, - І таксама гэта адна з дванаццаці ўмоваў для Беларусі, з якімі ЕС выступіў ў лістападзе 2006 года. Еўрапейскі саюз лічыць смяротнае пакаранне жорсткім і не гуманным.

- Мне здаецца, што гэта першае і, мабыць, галоўнае пытанне, якое патрэбна вырашыць Беларусі для ўступлення ў Савет Еўропы Мы заўважылі, што колькасць смяротных прысудаў у Беларусі зменшылася, - кажа пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, - Пачаліся дыскусіі і абмеркаванні гэтага пытання. І калі я не памыляюся, у беларускім парламенце створана камісія, якая будзе вывучаць магчымасць увядзення мараторыя. Гэта, мы ўспрымаем станоўча. Аднак пакуль праблема існуе, мы перыядычна падымаем гэтае пытанне.


Шопінг за 180 км ад дома

Што вы ведаеце пра Вільню? Былая сталіца ВКЛ! Горад-казка ў плане архітэктуры і дызайну! Скарбніца беларускай мінуўшчыны! Прытулак для ЕГУ! А як наконт шопінгу?

Кажуць, што шоп-туры – гэта перажыткі 90-х. Маўляў, ужо ўсё ёсць і ў Беларусі, дык навошта ехаць куды яшчэ. Верыцца ў гэта з цяжкасцю, калі бачыш, з якімі сумкамі людзі вяртаюцца на цягніку Вільнюс-Мінск. Можа, масштабы шопінгу і зменшыліся, але грамадства спажывання са сваёй філасофіяй “набыць усё для зручнага жыцця” ўсё яшчэ квітнее…

Дарога ад Мінска да Вільні займае ўсяго 4 гадзіны. Танныя квіткі – 25-40 тысяч беларускіх рублёў, транспарт ходзіць шэсць разоў на тыдзень.


Студэнтаў прымушаюць быць перапісчыкамі?

Пра тое, што яны сталі перапісчыкамі многія студэнты журфаку БДУ даведаліся літаральна за тыдзень. І калі яны пачалі адмаўляцца, кіраўніцтва факультэтаў пад пагрозай адлічэння прымусіла моладзь стаць перапісчыкамі.

Студэнтаў трэцяга і чацвёртага курсу запісвалі метадам “навуковага тыку”, не палічыўшыся з іх меркаваннем.

- Мяне ніхто не пытаў, калі запісвалі, жадаю я ці не працаваць перапісчыкам, - расказвае чацверакурсніца Таццяна, - Я прыехала на вучобу і была пастаўлена перад фактам.

- Спачатку мяне ў спісах не было, - апавядае Ася, студэнтка чацвёртага курсу. - Але намеснік дэкана па выхаваўчай працы Ганна Курэйчык, калі стала не хапаць людзей, пачала крычаць на мяне, маўляў, я вас асабіста адлічу. Яна казала пра агульнадзяржаўную задачу з такім намёкам, што вы ж не хочаце ісці супраць дзяржавы.


“Будзьма!” збірае сяброў — выйграй запрашальнік на святочную імпрэзу

Агульнанацыянальная грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” 30 кастрычніка ў малой залі канцэртнага зала “Мінск” святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоў.

У канцэрце возьмуць удзел знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў - сябры кампаніі “Будзьма беларусамі!”:

Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, “IQ-48” і “Детидетей”,  Севярын Квяткоўскі і Анка Упала і шэраг іншых.


Моладзевы навучальны візыт у Польшчу

Польская грамадзкая арганізацыя Цэнтар Супрацоўніцтва моладзі, Гдыня, якая працуе з моладзьдзю, у супрацы з Гарадзкой Радай Гдыні ў сьнежні ладзіць праект “Навучальныя візыты і стажыроўкі для разьвіцьця”, у межах якога будзе арганізаваны навучальны візыт для моладзі – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў Беларусі, Малдовы, Грузіі й Украіны.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:
- актыўныя студэнты альбо прадстаўнікі НДА ва ўзросьце 18-25 год,
- наяўнасьць замежнага пашпарту,
- вольнае валоданьне рускай мовай.

Навучальныя візыты дапамогуць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца пра адміністратыўную й адукацыйную сыстэмы, пра ўрад, бізнэс, СМІ, грамадзкія арганізацыі, культуру, гісторыю.

Інфармацыю ўдзельнікі атрымаюць падчас нефармальных сустрэчаў зь людзьмі, якія працуюць у розных сфэрах і дасягнулі посьпехаў. У межах праграмы ладзяцца сэмінары, майстарклясы, лекцыі, экскурсіі па гарадох паўночнай Польшчы.


У банкаматах "Прiорбанка" з'явіцца беларуская мова

Па iнiцыятыве Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны "Прiорбанк" "вучыць" свае банкаматы стасавацца з клiентамi па-беларуску. Праз пэўны час у банкаматах i тэрмiналах банка можна будзе карыстацца не толькi рускай i англiйскай, але таксама беларускай мовай. Як кажуць, дробязь — а прыемна.

— А што, хiба гэта такая сенсацыя? — крыху здзiвiлiся майму званку ў "Прiорбанку". Але больш падрабязна пра iнiцыятыву ўсё ж распавялi. Паводле слоў менеджара аддзела грамадскiх сувязяў Святланы Сушкевiч, цяпер ужо заказана i распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне на беларускай мове. Дзейнiчаць яно пачне, як чакаецца, у першай палове наступнага года, а пры спрыяльным раскладзе — i ў першым квартале. Што да iншых кiрункаў беларусiзацыi — напрыклад, стварэння беларускамоўнай версii сайта — то ў "Прiорбанку" такой iдэi пакуль не разглядаюць. Але i не выключаюць.


“Кухня мадэрнізму” ад “ПрайдзіСвета”

prajdzisvetn2

Выйшаў другі нумар часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, прысвечаны мадэрнізму. У ім змешчаныя пераклады 40 аўтараў з 15 моваў.

Назва нумару – “Кухня мадэрнізму” – акрэслівае яго канцэпцыю. Змест падаецца ў выглядзе меню, дзе чытачы могуць выбраць страву сабе па гусце: у раздзелах “Салаты”, “Закускі”, “Дары мора”, “Супы”, “Гарачае”, “Дэсерты”, “Напоі” і “Цыгарэты” змешчаныя тэксты, што прэзентуюць самыя разнастайныя кірункі мадэрнізму і эстэтычныя праграмы. У раздзеле “Кава і да кавы” – інтэрв’ю з амерыканскай паэткай Эмі Лоўэл 1916 году “Чым новая паэзія адрозніваецца ад старой”, дзе пісьменніца разважае пра рэформу паэзіі і новыя шляхі літаратуры. Раздзел “Гарнір” месціць артыкулы, прысвечаныя творчасці аўтараў нумару, а таксама рэцэнзію Ганны Янкута на анталогію паэзіі свету ў беларускіх перакладах “Галасы з-за небакраю”.


Стажыроўка ў Швецыі

МГА “Адукацыя без межаў” у супрацы з прафесійным саюзам настаўнікаў вышэйшых народных школ Швецыі праводзіць папярэдні адбор кандыдатаў на праходжанне гадавой стажыроўкі на базе універсітэта Лінчопінг. Стажор альбо стажорка будуць мець магчымасць браць удзел ў працы адмысловага курсу для настаўнікаў НВШ пад час двух семестраў веснавога (са студзеня па май 2009 г.) і восеньскага верасень – снежань 2009 г.), акрамя таго на практыцы пазнаеміцца з арганізацый працы народных вышэйшых школ Швецыі.

Больш падрабязна пра НВШ Швецыі, у тым ліку пра курс для настаўнікаў НВШ можна прачытаць у часопісе “Адукатар”, № 1(11), 2007 г. на сайце www.adukatar.net


Мова на могілках

Гэта допіс трэ' было б даслаць у «Комсомольскую правду» ды на tut.by... Піша Наталка Бабіна.

Зварот лідэраў незалежнага грамадства з просьбай падчас перапісу называць роднай і хатняй мовамі беларускую выклікала неадназначную рэакцыю інтэрнэт-супольнасці.

На сайце «Комсомольской правды в Беларуси» і на форумах парталу tut.by пераважала пазыцыя: «Як? Нас заклікаюць схлусіць! Нашая родная мова — расійская, на ёй мы вучыліся гаварыць, на ёй мы думаем».

Па нейкай асацыяцыі ўспомнілася моцнае ўражанне з гэтага лета.

Як і кожны год, на месяц прывезла дзяцей у родную Заказанку — маленечкую вёску на поўдні Берасцейшчыны, дзе дасюль жыве мая 93-гадовая бабуля. (Моцна спадзяюся, гэтыя прыезды ды кантакты з прабабуляй пойдуць ім на карысць.)



Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-6 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
2 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г, ад. вільготнасць 51%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-4 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
night-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
3 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 35%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100