У сьвет выйшла новай кінастужка вельмі праўдзівага расейскага рэжысэра Андрэя Балабанава. Гэты творца ўмее стварыць жах перад вачыма гледача, умее зьдзівіць, выклікаць пытаньні, а яго фільмы надоўга застаюцца ў памяці людзей.
Напрыклад, кінастужку “Груз 200”абмяркоўваюць і да гэтага часу. Што да мяне, тогэтая карціна перавярнула маю сьвядомасьць. Балабанаў – той рэжысэр, ад якога ня ведаеш, чаго чакаць. На экране можа спакойна разгортвацца дзеяньне і нічога ня будзе гаварыць пра тое, што наперадзе будуць сцэны, якія проста шакіруюць гледача.
Фільм “Морфій” зьняты па сцэнары Сяргея Бадрова-малодшага. Ужо адно гэта выклікае ў аматараў рэалістычнага расейскага кіно цікавасьць. Стужка пабудавана па матывах апавяданьняў клясыка Міхаіла Булгакава (“Нататкі маладога доктара”).









