eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Archive - янв 2009

Чаму людзі хаваюць праблемы ў сабе?

Дактары ўсяго сьвету б’юць трывогу. Дыпрэсія ў хтукім часе стане адной з самых распаўсюджаных хваробаў. І калі на Захадзе мець свайго асабістага псіхоляга – нармальна, то ў Беларусі людзі, як высьвятляецца, да гэтага пакуль не гатовыя.

Вольга скончыла факультэт псіхалогіі Белдзяржуніверсітэта пяць год таму. Яе разьмеркавалі на прадпрыемства па выпуску замкоў. Аказваецца, псіхоляг абавязаны быць у кожнай арганізацыі. Воля кажа, што праца ў яе “не пыльная” і дадае: “Першы час я была поўная энтузіазму і жаданьня адкрыць гэтых людзей, я хадзіла да іх, прапаноўвала сваю дапамогу, казала, што з праблемамі лягчэй разабрацца адразу, чым зацягваць, але за ўвесь час, што я працую дапамогі ў мяне папрасілі 5 чалавек. Мы зь імі перыядычна сустракаемся, размаўляем. На прадпрыемстве працуе 800 чалавек. У большасьці зь іх ёсьць пытаньні, праблемы, непаразуменьні, але яны не зьвяртаюцца да псыхоляга. Яны баяцца”.


“Морфій” Андрэя Балабанава

У сьвет выйшла новай кінастужка вельмі праўдзівага расейскага рэжысэра Андрэя Балабанава. Гэты творца ўмее стварыць жах перад вачыма гледача, умее зьдзівіць, выклікаць пытаньні, а яго фільмы надоўга застаюцца ў памяці людзей.

Напрыклад, кінастужку “Груз 200”абмяркоўваюць і да гэтага часу. Што да мяне, тогэтая карціна перавярнула маю сьвядомасьць. Балабанаў – той рэжысэр, ад якога ня ведаеш, чаго чакаць. На экране можа спакойна разгортвацца дзеяньне і нічога ня будзе гаварыць пра тое, што наперадзе будуць сцэны, якія проста шакіруюць гледача.

Фільм “Морфій” зьняты па сцэнары Сяргея Бадрова-малодшага. Ужо адно гэта выклікае ў аматараў рэалістычнага расейскага кіно цікавасьць. Стужка пабудавана па матывах апавяданьняў клясыка Міхаіла Булгакава (“Нататкі маладога доктара”).


Трусаў сустрэўся з Зімоўскім

На сустрэчы старшыні «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава со старшынёй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандрам Зімоўскім 27 студзеня дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні ўжытку беларускай мовы на айчынным тэлебачанні.

Пра гэта паведаміў БелаПАН А.Трусаў.

Паводле яго слоў, на сустрэчы, якая адбылася з ініцыятывы старшыні ТБМ, былі разгледжаны сем прапаноў кіраўніцтву НДТРК.

Як зазначыў А.Трусаў, бакі прышлі да згоды па пяці пунктах...

Падведзены вынікі конкурсу ЭСЭ

Кацярына Сцяпанава , студэнтка 1-га курса ЕГУ, перамагла ў конкурсе ЭСЭ.

З 25 лістапада па 25 снежня на сайце Moladz.org у межах кампаніі “Будзьма” быў праведзены конкурс  ЭСЭ на тэму  “Што для мяне ёсць Беларусь”.

 За гэты час  каманда інтэрнэт-партала атрымала вельмі шмат лістоў ад моладзі, з іх уяўленнем ды  ўласным бачаннем краіны і яе будучыні. Некалькі дзесяткаў хлапцоў  і дзяўчын выказвалі свае разважанні наконт жыцця ў Беларусі, казалі за што яны любяць сваю краіну, чаму ганарацца  Беларусью.


Рост уласнай асобы

ЦКТ “Квадратны аранжык” запрашае на базавы трэнінг, прысьвечаны росту асобы.

Што гэта такое?
Базавы трэнінг росту асобы - псіхалягічны трэнінг, прысьвечаны ўзаемаадносінам зь блізкімі людзьмі, заснаваных на пачуцьцях.

З чаго ўсё пачынаецца?
У аснове курсу пакладзеныя тэарэтычныя і практычныя даследаваньні клясыка сусьветнай псіхалёгіі Альфрэда Адлера. Адно з становішчаў яго вучэняня - асноўныя жыцьцёвыя ўсталёўкі чалавека закладваюцца ў дзяцінстве прыкладна да 10-гадовага ўзросту. Менавіта ў гэты перыяд адбываецца фарміраваньне асобы, усьведамленне ўласнай значнасьці, упэўненасьці ў сабе. І часта бывае так, што жыцьцёвыя акалічнасьці ўжо даўно зьмяніліся, але чалавек падсьвядома працягвае карыстацца дзіцячымі ўсталёўкамі, звыклымі формамі паводзін. У выніку шмат у каго ўзьнікае канфлікт з самім сабой і зь блізкімі людзьмі.


Драматычная сітуацыя з беларускамоўным школьніцтвам

Доля школьнікаў, што навучаюцца па-беларуску, скарацілася на 2% за год. У першыя класы па-беларуску пайшло вучыцца толькі 16,7% школьнікаў.

Па-беларуску сёлета навучаецца 18,4% ад агульнае лічбы школьнікаў. У першых класах сітуацыя яшчэ горшая: па-беларуску пайшлі вучыцца толькі 16,7%. Яшчэ ў 2006 годзе лічба беларускамоўных школьнікаў складала 22%. Прыкладна на гэтым узроўні — 22—25% — яна трымалася ўсе 2000—2006 гады. Дарэчы, столькі ж яна складала на 1985—1988 гады, да моманту, калі хваля нацыянальнага будаўніцтва прынесла перамены на карысць беларускай мовы, у выніку чаго ў 1994 годзе па-беларуску вучыліся ўжо 69% школьнікаў.

Запас інерцыйнай рэзістэнтнасці вычарпаўся, і 15 гадоў лукашэнкаўскай русіфікацыі зламалі нават той гнілы савецкі баланс.
Гэта небяспечны для мовы сімптом.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў устрывожаны: «Працэсы змяншэння колькасці дзяцей паскорыліся. Было па палову адсотка за год, а цяпер – амаль два адсоткі».


Толькі кожная 15‑я кніга ў Беларусі выдаецца па‑беларуску

Беларускія выдавецтвы за 2008 выпусьцілі столькі кніг, што калі скласьці іх наклады ды падзяліць на колькасьць беларусаў, на аднаго чалавека выйдзе амаль 6 кніг.

Але толькі кожная 15‑я кніга ў Беларусі выдаецца на беларускай мове. Гэта мімаходзь адзначыў учора на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак. Спадар Лапцёнак паведаміў, што за 2008 год у краіне выйшла ў сьвет 13 290 найменьняў кніг, зь іх па‑беларуску — 879, а гэта — прыкладна толькі кожная 15‑я. Наклад беларускамоўных кніг у 2008 годзе склаў разам 3 мільёны 50 тысяч асобнікаў, ці 5,5% ад агульнага накладу выдадзеных кніг. Гэта значыцца, што калі раптам усе грамадзяне Беларусі захочуць разам набыць па беларускай кніжцы, хопіць толькі кожнаму трэцяму.

Намесьнік міністра адзначыў, што ў параўнаньні зь 2007 годам колькасьць беларускамоўнай літаратуры скарацілася на 7 адсоткаў. Лапцёнак лічыць, што прычына гэтага — попыт. Бо выдавецтвы друкуюць тое, што купляецца. А купляюцца, паводле чыноўніка, даведнікі, слоўнікі, дапаможнікі ды энцыкляпэдыі.

 


“Камяні” ад “Кирпичей”

 30 студзеня легендарны расейскі рок-гурт “Кирпичи” выступіць з новым альбомам у сталіцы Беларусі.

Папярэдні альбом гурта сканчваўся словамі, маўляў “хутка мы выпусцім яшчэ адну пласцінку". І чакаць прыйшлося нядоўга. Роўна праз два гады на сьвет з’явіўся восьмы па ліку альбом клясыкаў пецярбургскай альтэрнатыўнай музыкі.Пласьцінка называецца “Камяні” і ўключае ў сябе 14 песень. Альбом запісваўся на адной зь лепшых стыдыяў горада на Няве – у "Добролет" мэтрам гукапісу Андрэем Алякрынскім улетку 2008 года.

Цікава, чаму альбом называецца менавіта так? А таму што ўсе песні як камяні, акрамя таго, камяні наогул гэта моцная выява - усё што вам прыйдзе ў галаву ў асацыяцыі са словам "камяні" будзе праўдай, акрамя таго, гэта "stoner". На афіцыйным сайце гурта музыкі распавядаюць, што калі яны сядалі запісвацца, выдатна ўяўлялі сабе, як гэта будзе гучаць, і ніколькі не сумняваліся ў выніку.Лідар гурта Вася Васін прызнаецца, што "ўсю вясну перад запісам падчас рэпетыцый і дазапісу песень я знаходзіўся ў вельмі легкадумным стане, аднак глядзіце, як сур'ёзна ўсё выйшла.


Жанчыны адмаўляюцца нараджаць і выхоўваць дзяцей

Калі я была маленькай, вельмі любіла гуляць зь сяброўкай ва ўсім вядомую гульню для дзяўчатак – “дочки-матери”. Прайшло шмат часу. Мая сяброўка Наташка ў 12 год з’ехала з бацькамі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. Стэлефаноўваючыся, мы расказваем адна адной пра жыцьцё-быцьцё у нашых краях. Менавіта ад яе я даведалася пра новы прынцып жыцьця замежных кабетаў. Ён называецца childfree (“чайлдфры”). Гэта азначае, што дзяўчына ці жанчына сьвядома і мэтанакіравана адмаўляецца ад таго, каб нараджаць і выхоўваць дзяцей.

Прынцып жыцця childfree, адзіны і ўніверсальны, для ўсіх часоў і народаў - жыві сам і не замінай жыць іншым. Адна з аматарак такога прынцыпу жыцьця расказвае:
“Калі я заходжу ў кафэ і бачу за столікам людзей зь дзецьмі, то выбіраю месца да іх спіной. Калі я заходжу ў парк і бачу шмат людзей зь дзецьмі, я выходжу з парка. Калі я захаджу ў метро і бачу дзяцей на зэдліках, я іду ў іншы канец вагона. Мусіць, у псіхіятраў ёсьць для гэтага адмысловае слова. А я проста жадаю быць вольнай ад прысутнасьці дзяцей.


Дауншыфтынг: сысьці ў адпачынак і ўжо не вярнуцца

Часта ў пагоне за фінансавым дабрабытам людзі ідуць ня толькі па галовах, але і забываюць пра тое, хто яны ёсьць. У нікуды сыходзяць мары дзяцінства, спакойнае жыцьцё, нэрвы, клопат пра здароўе. Усё гэта змяняюць на высокааплатную працу, нейкі недасяжны фінансавы ідэал, становішча ў грамадстве. І толькі калі дачасная сівізна з жахлівай хуткасьцю пачынае сьнегам пакрываць валасы, а зморшчыны, як ад лёгкага пэндзля мастака, апраўляць вочы і ўпрыгожваць вечна задуменны лоб, чалавек пачынаезадумляцца: "А ці каштавала гульня сьвечак"?

У апошнія гады ў Эўропе стаў вельмі папулярным рух "дауншыфтынг" (Downshifting), гэта значыць, адмова ад матэрыяльных дасягненьняў, выгод, вяртаньне да сабе, да сваіх мараў і жаданняў. Іншымі словамі, спрашчэньне жыцьця. Галоўнае ад чаго адмаўляецца дауншыфтэр - гэта матэрыяльныя мэты: кар'ера, грошы, прадметы раскошы. Сьпіс "стратаў" вельмі моцна залежыць ад краіны і яе культурных асаблівасьцяў.


Прэзентацыя другога нумара альманаха “DRUVIS”

Цэнтр этнакасмалогіі “Крыўя” выдаў другі нумар альманаха “DRUVIS”, які прысьвечаны тысячагоддзю першай пісьмовай згадкі Літвы (1009 г.), а таксама дваццацігоддзю дзейнасці Цэнтра.

У гэтым нумары альманаху чытачы знойдуць грунтоўныя артыкула пра паходжаньне назвы Літва, беларуска-літоўскія паралелі ў абсягу міфалогіі і традыцыйнай культуры, тутэйшую дударскую традыцыю, міфалагічную семантыку герба “Пагоня”, узроўні ідэнтычнасці шляхты ВКЛ, гісторыю літоўскай манархіі ды шмат іншага. Бадай усе матэрыялы – унікальныя, адкрыўчыя, напісаныя адмыслоўцамі ў сваіх галінах веды. Яшчэ адна адметнасць гэтага нумару– досыць вялікая прысутнасьць літоўскіх аўтараў, якія напісалі свае тэксты спецыяльна для беларускай аўдыторыі дзеля пачтаку прыязнага, узаемакарыснага дыялёгу прадстаўнікоў нацыянальных гістрыяграфій і ўсіх тых, хто цікавіцца міфалогіяй ды мінуўшчынай нашага Краю.

Прэзентацыя другога нумару “DRUVIS”адбудзецца 24 студзеня ў Палацы Мастацтваў (вул. Казлова, 3, ст.м. “Плошча Перамогі”). Пачатак а 17 гадзіне. Уваход вольны.


Вакансія мары: мільён чалавек на месца

Работнікі турыстычнага ведамства Аўстраліі былі літаральна заваленыя заяўкамі, атрыманымі пасля абвесткі пра пошук супрацоўніка для выканання «найлепшай працы ў свеце».

Вэбсайт, створаны спецыяльна для прыёму заявак, не вытрымаў колькасці ахвотнікаў і ляснуў, прыняўшы за тры дні больш за мільён паведамленняў ад патэнцыйных работнікаў.

Праца на трапічным востраве Гамільтан, што на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Аўстраліі (штат Квінсленд), не патрабуе чагосьці звышнатуральнага – дастаткова жадання плаваць, займацца дайвінгам і хадзіць пад ветразем.


Сэсія - гэта зусім ня\страшна!

На першым курсе студэнты ціха і са страхам падглядаюць у шпоры, напісаныя сваёй рукой. На другім курсе студэнты раздрукоўваць шпоры 8 памерам і асьцярожна сьпісваюць зь іх. На трэцім курсе студэнты дастаюць на экзамене бомбы і проста чакаюць часу адказу/здачы. На чацьвёртым курсе наш народ прачытвае/перапісвае ўсе з кнігі, яку неасабліва хавае. На пятым курсе проста падыходзіць да выкладчыка з падручнікам і пытае ў выкладніка: “Пакажы, дзе пачытаць ці ты безь мяне разьбярэшся?”

Такі жарт ходзіць сярод студэнтаў ня першы год. Сэсія  - самы жывы час для студэнтаў. За дзьве ночы можна вывучыць і нават запомніць усе законы па дысцыпліне “Прававыя асновы журналіста”. За тры дні можна адолець усю расейскую літаратуру Срэбранага стагоддзя (і нават прачытаць штосьці ў арыгінале, а не ў скароце). За тыдзень – начарціць усё, што трэба было зрабіць за семестр па прадмеце “Дэталі машынаў”. Карацей, справа робіцца хутка, калі моцна прыцісьне час…


Беларускі экіпаж на "Дакары" пацярпеў аварыю, пілот у шпіталі

Экіпаж беларускай каманды FlexGroup пацярпеў аварыю падчас праходжання маршруту чарговага этапа ралі-рэйда "Дакар-2009".

Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Аргенціне, 13 студзеня каманда FlexGroup (пілот — Сяргей Шкель, штурман — Аляксандр Тараненка) брала ўдзел у дзевятым этапе ралі-марафона "Дакар-2009", які праходзіў па тэрыторыі Чылі на кругавым адрэзку Кап'япа — Кап'япа.

Гэты маршрут пралягаў праз цяжкапраходныя пяскі пустыні Атакама. Падчас пераадолення адной з дзюн аўтамабіль беларускай каманды перакуліўся. Машына моцна пацярпела. Беларускі экіпаж скарыстаўся экстраннай кнопкай выкліку дапамогі. Экіпаж быў дастаўлены верталётам у лагер, дзе камандзе аказалі першую медыцынскую дапамогу.


Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў Студэнтаў

«Студэнцкая Рада» запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай Студэнцкай Школцы Правоў Чалавека/ Правоў Студэнтаў, якая пройдзе ў канцы лютага ў Менску.
У Школцы прымуць удзел студэнты і маладыя актывісты зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

Гэта дзьвух-дзённы сэмінар па навучаньню асновам Правоў Чалавека;

* стратэгіям й тактыкам абароны грамадзкіх інтарэсаў;
* вядзеньню грамадзкіх кампаній й акцый салідарнасьці;
* арганізацыі эфектыўнай грамадзкай дзейнасьці;
* абароне Правоў Студэнтаў;
* стварэньню й разьвіцьцю студэнцкіх ініцыятыў;
* новым тактыкам абароны Правоў Студэнтаў і моладзі ў агульным.


Цуд на Каляды

У дзяцінстве я спачатку верыла ў Дзеда Мароза і Сьнягурачку, хоць пра ўнучку я думала мала: так сабе, бясплатны дадатак. А вось барадаты сьнежны дзед! Ён жа чароўная палачка, якая зьдзяйсьняе жаданьні…

Пасьля вера праходзіць. Адбываецца гэта таму, што заўважаеш бацькоў, якія ціхенька на дыбачках ідуць у пакой зь елкай, каб падкласьці падарунак. Альбо калі бачыш свой падарунак яшчэ да Новага году на верхняй паліцы, дзе мама звычайна хавае цукеркі. Ёсьць яшчэ трэці варыянт: убачыць, як звычайны чалавек пераапранаецца ў Дзеда Мароза. Вось гэта расчараваньне: зразумець, што Дзед Мароз – усяго толькі выхавацельніца зь дзіцячага садку.

У год пятнаццаць хочацца ўдзельнічаць у сьвяточных ранішніках, але ўжо абавязкова ў якасьці значнага героя: Сьнягуркі, Вядзьмаркі, Бабы Ягі ці Дзеда Мароза.


Што на Моладзь.ORG больш цікава?

Скачок_Палёт_Эйфарыя

Як вядома, чалавеку прыродай ня дадзена лётаць. Але часам жаданьні перамагаюць магчымасьці. І гаворка ідзе пра скокі RJ, а не пра самалёты.

Як усё прыстасавана?

Уяві сабе 15-ці павярховы будынак. Ты стаіш на даху, і вяроўка ўжо мацуецца да цябе. Кропка адрыву (месца, зь якога ты будзеш скакаць) называецца ЕXIT,- гэта твой выхад, выхад усіх тваіх эмоцыяў, пачуцьцяў, але гэта пасьля, да гэтага яшчэ калі гадзіны часу. Спачатку трэба паглядзіць уніз, настроіцца, паддацаа ўнутранаму голасу, які можа спыняць і крычаць нешта накшталт “Стой! Гэта немагчыма!”. Усё залежыць ад цябе. Калі ты ўсьведамляеш адказнасьць, калі жаданьне палёту вышэй за пачуцьцё боязьні, то трэба проста скзаць сабе: “Я гатовы!” Пасьля гэтага можна пачынаць.


МТС узнімае кошты на зыходныя званкі ўнутры сеткі і SMS

«Мабільныя Тэлесістэмы» з 9 лютага маюць намер узняць кошты на званкі ўнутры сеткі і SMS.

Падаражэюць таксама паслугі «Гіпер.Net» і «Інтэрн@йт», паведамляе Onliner.by са спасылкай на газету «Рэспубліка».

Кошт зыходных і пераадрасаваных выклікаў унутры сеткі МТС (уключаючы выклікі на «Любімыя нумары») на ТП «Будзь практычней», «Будзь практычней. Любімы на год», «Разам», «Дзесятка», «Любімы», «МТС.VIP», «Профі Чарадзейны», «Абласны», «Оптыма.Святочны», «Оптыма-Рацыянальны», «Оптыма+10 (Абласны)», «Оптыма+100», «Оптыма+200», «Оптыма+50», «Персона», «Персона Чарадзейны», «Профі 120», «Профі 20», «Профі 60», «Рацыянальны», «Сані», «Шчаслівы», «Дзелавы», «Металург» (толькі для пераадрасаваных выклікаў унутры сеткі МТС), «МТС. Эксклюзіў», MAXI вырасце на 15 рублёў за хвіліну.

 


Free Hugs ^^ Будзем абдымацца!

Уявіце стан звычайнага беларуса, калі і на вуліцы халадно, і дома нармальна ня топяць. Калі ня толькі на працы ўвесь час кажуць пра крызіс, але і людзі ў грамадскім транспарце лічаць гэтую тэму самай актуальнай. Калі сто год ня бачыўся зь сябрамі і разумееш, што ў бліжэйшы час сустрэча і ня сьвеціць. Калі паляцела вінда на кампутары, не зразумела чаму. Калі стомленасьць, хочацца цяпла, добрых словаў і каб хоць хто-небудзь усьміхнуўся і абняў. "FREE HUGS" падымуць настрой.

Ідэя вельмі простая: абдымаючы зусім незнаёмага чалавека, ты можаш палепшыць яго настрой і зрабіць яго жыцьцё больш радасным. Абдымкі – гэта тое, што ў глыбіні душы патрэбна КОЖНАМУ з нас.

У суботу 10 студзеня будзем абдымацца ў цэнтры Менску! Аматары зьбіраюцца ў 14 гадзін каля філармоніі (станцыя мэтро Якуба Коласа), каб пасьля абправіцца да камароўскага кірмашу.


У выдавецтве ЕГУ выйшла хрэстаматыя па гісторыі Беларусі

Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта выпусціла яшчэ адну хрэстаматыю па гісторыі Беларусі, зборнік «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах i матэрыялах» (складальнік — кандыдат гістарычных навук Юрый Бачышча, навуковы рэдактар — Алесь Смалянчук).


Легенда пра падполле Вітушкі — аперацыйная гульня спецслужбаў?

Такога меркавання трымаецца польскі гісторык Рафал Унук, які апублікаваў сваю працу пра беларускае антысавецкае супраціўленне ў часопісе ARCHE.

Сучасны недахоп ведаў пра антысавецкі супраціў беларусаў — гэта вынік «гістарычнай палітыкі» рэжыму Лукашэнкі, згодна зь якой доступ да адпаведных архіўных крыніц маюць выключна «палітычна надзейныя» дасьледчыкі, ці беларускі падпольны рух папросту не існаваў?

У Польшчы, Эстоніі, Літве, Латвіі і Ўкраіне за апошнія гады ўзьнікла багата прац на тэму пасьляваеннага антыкамуністычнага супраціву. На гэтым фоне Беларусь заставалася асаблівай тэрыторыяй. Быў апублікаваны шэраг тэкстаў, прысьвечаных польскаму, украінскаму і літоўскаму падпольлю на тэрыторыі БССР, затое беларускае антыкамуністычнае нацыянальнае падпольле заставалася недасьледаваным. Стан нашых ведаў вобразна паказвае выдадзеная ў 1999 г. у Польшчы гісторыя Беларусі. Яе аўтар, Яўген Мірановіч, прысьвяціў гэтай праблеме два абзацы. У першым ён сьцьвярджае, што «няшмат вядома пра пасьляваенную беларускую ўзброеную апазыцыю», пасьля чаго цытуе зьвесткі наконт колькасьці «антысавецкіх групаў і ўзброеных бандаў», узятыя з савецкай гісторыі БССР. Пасьля дадае, што ў 1946—1947 функцыянэры НКУС выкрылі і ліквідавалі некалькі дзясяткаў беларускіх моладзевых групаў. У той жа час агаворваецца, што ўзьнікненьне часткі зь іх магло быць «ініцыявана» НКУС.


Першыя кінапрэм’еры 2009 года

Дапоўніць сьвята могуць новыя фільмы. Вашай увазе – дзьве найбольш нашумелыя стужкі, якія зараз у пракаце Менску.

«Любовь-морковь»: дзеці становяцца дарослымі, дарослыя – дзецьмі

Дзесяць гадоў назад сем’яніны Голубевы праверылі свае пачуцьці на трываласьць, памяняўшыся целамі. Зараз яны - тата Андрэй і мама Марына. У іх сям'і растуць двайняты: хлопчык і дзяўчынка - Глеб і Сьветачка. Жыцьцё мужа і жонкі наладжанае, кар'ера галавакружная, а дзень расьпісаны па гадзінах. Яны ўжо дрэнна памятаюць, што дзеці больш любяць жывых сабак, чым штучных, і што сябры бацькоў ня лепшая кампанія ў дзень нараджэньня. Яны забыліся на тое, што каханьне і ўвага даражэй за грошы. “Каб вярнуць усё на свае месцы, трэба ізноў памяняць усіх месцамі,” - вырашае доктар Коган, калі наведае сваіх старых прыяцеляў Голубевых. 


За сьвяточным… тэлевізарам

Апошнім часам модна казаць “я не гляджу тэлевізар”. Але ўявіць навагоднія сьвяты ў поўнай цішыні, бяз гукаў хлапушак, сьмеху, віншаваньняў з чорнай скрыні пасярод пакою… пагадзіцеся, складана.

Адар’я Гуштын падчас выходных адмыслова пераключала каналы, каб убачыць, што новага ёсьць на тэлебачаньні ў Новы год, і ці не саступае гэта якасьці традыцыйных савецкіх навагодніх фільмаў.

«Есть ли жизнь на Марсе, нет ли жизни на Марсе? Это науке неизвестно!»


Футбалісты БАТЭ ў спадарожнiцы выбiраюць псiхолагаў

Што аб’ядноўвае лепшага нападаючага i лепшага футбалiста-2008 Вiталя Радзiвонава з лепшым абаронцам-2008 Сяргеем Сасноўскiм? Безумоўна, тое што яны выступаюць за клуб, якi сёлета стаў сенсацыяй для ўсiх беларускiх балельшчыкаў, прабiўшыся ў Лiгу чэмпiёнаў i стаўшы там пагрозай для сусветных грандаў — барысаўскi БАТЭ. Яшчэ адна агульная рыса, якая высветлiлася выпадкова: у спадарожнiцы абодва футбалiсты выбралi дзяўчат, якiя з’яўляюцца псiхолагамi. Вiталь Радзiвонаў, якога яшчэ нядаўна называлi зайздросным халасцяком каманды, ажанiўся ў красавiку гэтага года. Яго абраннiца Валянцiна нядаўна скончыла ўнiверсiтэт. Сяргей Сасноўскi хоць намiнальна i застаецца халасцяком, але яго сэрца таксама занятае. Ірына Жаўнерчык па спецыяльнасцi дзiцячы псiхолаг i працуе ў дзiцячым садку. (Паводле яе прызнання, нiякiх сваяцкiх адносiнаў да яшчэ аднаго футбалiста БАТЭ Максiма Жаўнерчыка не мае.) Праўда, пазнаёмiлiся футбалiсты са сваiмi абраннiцамi тады, калi былi яшчэ нiкому не вядомымi гульцамi — каб быць жонкай генерала, замуж трэба выходзiць за лейтэнанта. У спартсменаў мы спыталi, якiм чынам сям’я спрыяе iх спартыўным дасягненням.



Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-4 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 69%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-6 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 64%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100