Думаю, кожны з нас, гледзячы замежны фiльм, хоць раз зважаў на адну дэталь. Галоўны герой, калi прыязджае ў iншы горад, штат або краiну, не карыстаецца паслугамi таксi, а бярэ напракат машыну.
Арэнда аўтамабiля — звыклая справа за мяжой i навiна — у Беларусi. Упершыню такая паслуга стала магчымай у 1916 годзе ў ЗША ў штаце Небраска. Нейкi камерсант, спазняючыся на спатканне, узяў напракат аўтамабiль у Джо Саўндэрса — першага пракатчыка машын. І ужо ў 1920-я гады з’явiлiся першыя кампанii па аказаннi такiх паслуг. А пасля Другой сусветнай вайны пракатны бiзнэс пачаў развiвацца па-сапраўднаму.
У нашай жа краiне ўзяць аўтамабiль у арэнду без кiроўцы стала магчымым толькi ў пачатку ХХI стагоддзя! I знаходзяцца такiя кампанii толькi ў сталiцы.
13 верасня мінчане і госці беларускай сталіцы святкуюць Дзень горада. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінгарвыканкама, большасць агульнагарадскіх мерапрыемстваў арганізавана ў раёне праспекта Пераможцаў.
У 11.00 на пляцоўцы каля Мінскай ратушы распачалася цырымонія ўручэння ўзнагарод конкурсу "Мінчанін года". Гэта званне сёлета прысуджана 13 жыхарам горада. Тут жа а 17-й гадзіне пачнецца свята духоўнай музыкі, а ў 19.00 — свята оперы. Каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў арганізавана свята мёду з дэгустацыяй, конкурсамі, віктарынамі, канцэртам. Ён прадоўжыцца з 11.00 да 18.00. У зялёнай зоне каля гатэля "Планета" з 11.00 да 18.00 пройдзе дзіячае свята. Тут устаноўлены батуты, атракцыёны, арганізаваны дзіцячы пленэр "Я малюю Мінск" У Троіцкім прадмесці на набярэжнай ракі Свіслач з 11.00 да 18.00 разгорнецца выстава-продаж "Горад майстроў" — свае вырабы прадставяць майстры народнай творчасці. Апрача таго, тут адбудзецца канцэрт музыкі розных эпох і дэманстрацыя гістарычнага адзення.