Vinsent: На якой яшчэ пісаць, як не на беларускай!
«Гэта мой стайл і зрабіў яго я сам, Гэта мой розум, баявы запал. У маім сэрцы музыка, а ў галаве рыфмы, Словы гэта кулі, словы гэта рыфы…»
Vinsent
Пра каханне,беларускую мову і музыку мы паразмаўлялі з маладым,перспектыўным беларускамоўным рэперам VINSENT`ам.
Сьнег: Прывітанне! Першае пытанне. Як з’явілася музыка Vinsent ?
Vinsent: Вітаю. Музыка Vinsent зьявілася так: я ўзяў і напісаў яе. Спачатку вершы, потым музыку. Але мая музыка мне не вельмі спадабалася. Таму цяпер музыку мне пішуць прафэсійныя бітмэйкеры, я ж пішу вершы, ці намагаюся пісаць менавіта вершы, а не тэксты.
Вялікая колькасць людзей стала ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў, якія прапаноўвалі квіткі на розныя мерапрыемствы і спаборніцтвы Гульняў у Пекіне.
Злачынцы выкарысталі алімпійскую сімволіку ў афармленні сайтаў і падобныя даменныя імёны. Самі сайты былі зарэгістраваныя ў ЗША. Некалькі сот людзей з шматлікіх краін свету заплацілі тысячы даляраў за квіткі, аднак так і не атрымалі іх. Акрамя таго, ашуканцы змаглі ўзяць інфармацыю аб нумарах крэдытных карт і пашпартныя дадзеныя. Падазрэнні выклікаў факт, што квіткі так і не дасталіся іх пакупнікам. Пасля ўмяшання МАК і Алімпійскага камітэта ЗША, сайты спынілі сваю дзейнасць. "Нам стала вядома аб гэтым здарэнні толькі ў апошнія дні. Гэта нахабнае жульніцтва. Магчыма, што мы папросім дапамогі ў ФБР", - цытуе прадстаўніка НАК ЗША са спасылкай на Los Angeles Times.
1 верасьня ў Менску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канфэрэнцыі паведаміў намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарына. Яна будзе дзейнічаць на базе сярэдняй школы № 2.
К.Фарыно праінфармаваў, што ў школах і клясах зь беларускай мовай навучаньня вучацца прыблізна 27 % дзяцей. «Гэта тыя вучні, якія атрымліваюць адукацыю па ўсіх прадметах на беларускай мове. Матэматыка, фізыка і далей», — удакладніў ён.
Намесьнік міністра адукацыі не лічыць, што ў школах нейкім чынам ушчамляецца беларуская мова. Для пацьвярджэньня гэтага ён прадэманстраваў тыпавы вучэбны плян міністэрства, абавязковы для выкананьня ўсімі навучальнымі ўстановамі краіны. «Тут вы можаце бачыць, што на навучаньне расейскай і беларускай моў і літаратуры адводзіцца роўная колькасьць часу», — сказаў К. Фарына.