eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Archive - авг 2008

Крадзяжы з гатэляў: усё прыемна, усё карысна

dz2pface.jpg

Ці здаралася Вам, з’яжджаючы з якога гатэлю, браць адтуль “на памяць” упадабаную рэч? Калі так, праверце папулярнасць Вашага выбару паводле скандынаўскага рэйтынгу прапажаў з гатэляў.

Рэйтынг рэчаў, найчасцей забіраных гасцямі, склаў дацкі сайт Rejseliv, паводле апытання мэнэджэрскага персаналу. На першым месцы сярод прапажаў – прасцірадлы з ванных пакояў. Зрэшты, вялікія рушнікі - рэч у скандынаўскіх краінах не танная.

На другім месцы – рушнічкі для рук, на трэцім – купальныя халаты. Далей, у парадку змяншэння папулярнасці, ідуць туалетная папера, лямпачкі, прасы, кававаркі і, нарэшце, пластыкавыя сядушкі ад унітазаў.


“Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі

“Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі

Праект Лявона Вольскага “Крамбамбуля” даў канцэрт у Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Гэта робіцца толькі дзеля аднаго, каб увогуле "прыбраць" нашу гісторыю

І вось - "Гісторыя Беларусі" выкраслена са спісу школьных прадметаў. Гэта, як было ўжо адзначана, лагічна прадказальны крок пасля "перакладу" курсу на рускую мову. Што будзе далей - таксама не цяжка здагадацца: здаецца ўражанне, і, дарэчы, не толькі ў мяне, што ўсё гэта робіцца толькі дзеля аднаго: каб увогуле "прыбраць" гісторыю Беларусі з курсу школьнага навучання.

Нагадаю, што акрамя Гісторыі Беларусі старшакласнікі пазбавіліся яшчэ і курсаў "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", "Сустветная Мастацкая культура", значнай колькасці гадзін замежнай мовы. Пры тым, што сёння школа - не толькі навучальная ўстанова, гэта "мадэль грамадства ў мініяцюры"; у сучаснай сітуацыі школа - важнейшы часам нават за сям'ю інстытут грамадства: менавіта тут у дзяцей фарміруецца характар, светапогляд, грамадзянская пазіцыя... ці ўжо не фарміруе?


Мы б хацелі захаваць беларускую мову, але ці патрэбная яна цяпер каму?

Па звестках аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкаму, выбраць клас з беларускай мовай навучання ёсць магчымасць у чатырох сярэдніх навучальных установах горада: СШ №№ 1, 5, 9 і гімназіі №10.

Калі ж мы патэлефаналі ў школы, аказалася, што першы клас з беларускай сёлета ёсць толькі ў школе №9.


Інтымнае жыцьцё ў Алімпійскай вёсцы

Аказваецца, на Алімпійскіх гульнях сэкс і спорт ня толькі сумяшчальныя, але й неразлучныя!

На час спаборніцтваў алімпійская вёска ператвараецца ў сэкс‑фэст, дзе залаты мэдаль — ключ да сэрцаў і пакояў тваіх жа супернікаў. На старонках брытанскай The Times колішні чэмпіён Англіі па настольным тэнісе й камэнтатар Мэт’ю Рыс раскрыў таямніцы інтымнага жыцьця алімпійцаў.

«Мяне часта пытаюцца, — піша Рыс, — ці сапраўды ў Алімпійскае вёсцы — жыльлёва‑забаўляльным цэнтры для найлепшых атлетаў з усяго сьвету — пануе такі юр, як плятуць. Гарантую, так і ёсьць.


Барысаўскі БАТЭ выйшаў у групавы турнір Лігі Чэмпіёнаў!

Згуляўшы 27 жніўня ў Барысаве з балгарскім клубам «Леўскі» ўнічыю 1:1 і здолеўшы перамагчы па суме двух матчаў 2:1, барысаўскі клуб БАТЭ ўпершыню ў гісторыі беларускага футбола выйшаў у групавы турнір Лігі Чэмпіёнаў. ВІНШУЕМ!

Барысаўскія футбалісты, пачынаючы з 43-й хвіліны, гулялі ўдзясяцерох пасля таго, як нападаючы Генадзь Блізнюк атрымаў дзве жоўтыя карткі і быў выдалены з поля аўстрыйскім арбітрам.

Лік на 14-й хвіліне адкрыў Сяргей Сасноўскі. Балгарын Уладзімір Гаджыеў на 39-й хвіліне зраўняў лік.


Праваднік па менскіх беларускамоўных школах

Школаў зь беларускай мовай навучаньня у двухмільённай сталіцы пакуль усяго шэсьць:


“Хочам вучыцца па-беларуску!”

1-га верасня 2008 – Дзень ведаў.

Эксперт: "Праз 20 гадоў у Беларусі не застанецца беларускіх школаў"

Напярэдаднi новага навучальнага году Мiхась Скобла гутарыць са старшынём Таварыства беларускай школы, выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага пэдагагiчнага ўнiвэрсытэту iмя Максiма Танка Алесем Лозкам.

Мiхась Скобла: "Спадар Алесь, нядаўна Мiнiстэрства адукацыi адрапартавала: стан усiх школаў у нашай краiне "добры цi здавальняючы": можна пачынаць новы навучальны год. А якi ў нас стан зь беларускамоўнай школьнай адукацыяй?"

Алесь Лозка: "Сытуацыя на сёньня такая: у школах зь беларускай мовай навучаньня займаецца 20,9% ад усiх школьнiкаў. У 2004 iх было 24, 8%, у 2005 - 23,8%, у 2006 - 23, 3%, у 2007 - 21,5%, i сёньня, як я ўжо сказаў, толькi 20, 9%.


Падатак на бяздзетнасць?

У Эстоніі разгортваецца цікавая грамадская дыскусія. Вядомы лекар Пэтер Мардна прапанаваў увесці ў Эстоніі падатак на бяздзетнасць, што прынесла бы дадатковыя сродкі ў дзяржаўную казну, а таксама дапамагло б сем'ям, якія маюць дзетак.

Яму супярэчыць псіхолаг Вальдемар Колга, які ўпэўнены - такі падатак можа выклікаць моцнае супрацьстаянне ў грамадстве, бо закране і тых, хто па стане здароўя не можа мець дзяцей.

Неадназначную рэакцыю выклікала прапанова і ва ўрадзе. Пры гэтым міністр адукацыі і навукі Тыніс Лукас лічыць, што калі такі падатак і будзе ўведзены, то ён не павінен быць вялікім. Псіхолаг Колга заўважае, што ў выпадку яго ўвядзення, падатак павінен быць такім, каб чалавек задумаўся аб стварэнні сям'і - калі жа ён будзе сімвалічным, то пажаданага выніку ён не дасць.


Пласты памяці – дыялёг паміж маладымі эўрапейцамі (Праграма)

Праграма Geschichtswerkstatt Europa (Гісторыя Эўропы) Фонда “Памяць, адказнасьць і будучыня” запрашае да ўдзелу ў праекце «Пласты памяці» студэнтаў, выпускнікоў, пачаткоўцаў-навукоўцаў, аматараў гісторыі.

Мэта праграмы – падтрымка дыялёгу паміж маладымі эўрапейцамі па пытаньнях агульнага і рознага ўспрыняцьця гвалту нацыянальнай, рэлігійнай і лякальнай памяцьцю ў 20 стагоддзі.

Фінансавую падтрымку і кансультаваньне зьдзяйсьняе Эўрапейскі ўнівэрсытэт Віадрына.


Спабор эсэ. Прымай удзел!

Саюз пісьменьнікаў Літвы сумесна з Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэтам запрашае студэнтаў да ўдзелу ў літаратурна-гістарычным спаборы “Лаздзіну Пяледа і Вацлаў Ластоўскі: крыўскія міфы і гістарычныя лёсы”.

Мэта спабору – зьяўляецца актуалізацыя-рэканструкцыя досьведу мінулага праз зварот да лёсаў пэрсаналіяў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у гістарычным працэсе нацыянальна-культурніцкага будаўніцтва, значна паўплывалі на спэцыфіку літаратурнага працэсу Беларусі й Літвы ды пакінулі яскравы сьлед у гісторыі двух народаў-суседзяў.


Патрэбныя валянтэры! З 31 жніўня па 9 верасьня адбудзецца летнік

З 31 жніўня па 9 верасьня ў санаторыі на Мінскім моры адбудзецца валянтэрскі летнік для людзей "з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця".
Валянтэры будуць жыць і працаваць разам зь людзямі з псыханэўралягічных інтэрнатаў Менску. Патрэбныя моцныя, адкрытыя і творчыя людзі, здольныя падарыць тым, у каго ў жыцьці так мала радасьці, 10 дзён паўнавартаснага жыцьця. Валянтэрам забясьпечваецца пражываньне і харчаваньне.


Зьвяртайцеся на e-mail: outreacher@gmail.com.


"Бронзавыя коні" ад мінскай ратушы "ўскакалі" ў Табольск

Год таму каля мінскай гарадской ратушы была ўсталявана скульптура "Пара канёў, запрэжаная ў двуколку". Праз некалькі месяцаў у Табольску каля мастацкага музея з'явілася дакладная копія мінскага помніка. Табольскія ўлады не ведалі пра мінскі клон. Нават аўтар скульптуры Уладзімір Жбанаў не адразу прыгадаў, што дазволіў "саслаць" сваіх "канёў" у Сібір.

Усталяваннем табольскай копіі займаўся расійскі фонд скульптараў "Единение". Менавіта ён выступіў пасярэднікам паміж беларускім ліцейным прадпрыемствам і гарадской адміністрацыяй Табольска. Але дырэктар фонду Аляксей Цютнеў сцвярджае, што помнікі вельмі адрозніваюцца. Прынамсі, называюцца па-рознаму. Да таго ж у іх розны "нейкі антураж".

 


Толькі 30% студэнтаў атрымаюць інтэрнаты

У новым навучальным годзе ў Менску ня больш за 70% студэнтаў, якія маюць патрэбу ў жыльлі, будуць забясьпечаны інтэрнатамі.

Як паведаміла начальнік упраўленьня разьвіцьця матэрыяльна‑тэхнічнай базы Міністэрства адукацыі Лідзія Зайцава, у мінулыя гады месцы ў сталічных інтэрнатах атрымлівалі прыблізна 80% тых, хто меў патрэбу ў жыльлі. Сытуацыя некалькі пагоршылася пасьля прыняцьця рашэньня аб тым, што нароўні са студэнтамі бюджэтнай формы на месцы ў інтэрнатах могуць прэтэндаваць і платнікі. Акрамя таго, чатыры мінскія інтэрнаты закрыты на рэканструкцыю, у тым ліку інтэрнат БДУ на 1.200 месцаў. У найбліжэйшы час з эксплюатацыі выведуць яшчэ адзін інтэрнат БДУ на праспэкце Пераможцаў, разьлічаны на 600 месцаў.


Вы падрыхтаваліся да новага навучальнага сезону?

Беларусь — Аргентына 0:0

Як шмат мы ўсё ж патрабуем ад нашай нацыянальнай зборнай па футболе. Здаецца, што зусім нядаўна яшчэ абдымаліся пасьля шэрай нічыі з датчанамі, а сёньня незадаволеныя такім самым лікам з зорнымі аргентынцамі.

Паўднёваамэрыканцы прыехалі ў Менск амаль у наймацнейшым складзе. Прозьвішчы Тэвеса ці Дзанэці прымушаюць біцца хутчэй сэрцы мільёнаў фанатаў ва ўсім сьвеце. На матчы прысутнічаў партугальскі трэнэр «Інтэра» Жозэ Муўрынью, за аргентынцаў выступаюць пяцёра ягоных падначаленых.

Перад гульнёй ля цэнтральных сэктараў стадыёну прагульваўся міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Калі каманды пачалі разьмінку, то Навумаў глядзеў за ўсім праз агароджу. Мабыць, не прайшоў мэталадэтэктар, жартавалі заяўзятары. Нягледзячы на ўсе меры бясьпекі, заўзятары, што сядзелі перад мной усё адно змаглі пранесьці пляшку каньяку. А вось за паленьне на стадыёне амапаўцы каралі досыць строга. Раней да гэтага ставіліся больш паблажліва.


У незвычайнай крамцы Алеся Таўстыкі

Ля гаджэтаў стос газэтаў...

Крамка Алеся Таўстыкі месьціцца на ждановіцкім радыёрынку ў чацьвёртым шэрагу пад нумарам 1068. Зрэшты, знайсьці яе будзе няцяжка — незвычайнага гандляра ведаюць тут усе. Беларускамоўнасьць — праверана на практыцы — важны бізнэс‑чыньнік. Ня проста сродак зносінаў, а пэўная рэкамэндацыя чалавеку. У незвычайнай крамцы Алеся Таўстыкі пабываў наш карэспандэнт.

Беларускамоўнасьць — праверана на практыцы — важны бізнэс‑чыньнік. Ня проста сродак зносінаў, а пэўная рэкамэндацыя чалавеку. Таму й склалася вакол крамкі кола сталых кліентаў. Тыя й не хаваюць, што пры іншых роўных — беларушчына пераважвае.


Be2gether вачыма беларускіх удзельнікаў

Другі дзень у 50 метрах ад беларускай мяжы ў літоўскай вёсцы Нарвілішкі праходзіць буйны еўрапейскі музычны форум Be2gether. Арганізатары нібы прадчувалі, што падчас фэсту будзе кепскае надвор’е і нездарма на афішах намалявалі гумавыя боты. Але моцны дождж, што пачаўся якраз у час адкрыцця фестывалю зусім не папсаваў настрою яго ўдзельнікам.

Яшчэ напярэдадні адкрыцця фестывалю ў Вільні адбылася сапраўдная барабанная феерыя, калі тысячы бубначоў у адзін момант зайгралі гімн Be2gether. Гэтая акцыя, дарэчы, была праведзеная ў падтрымку Грузіі. 15 жніўня на адкрыцці фесту таксама была закранутая грузінская тэма. Апавядае адзін з гасцей фэсту, адміністратар беларускага гурта OSIMIRA  Віталь Броўка:

- На самім адкрыцці фесту казалася пра падтрымку Грузіі і была абвешчана хвіліна маўчання памяці ахвяраў гэтага канфлікту. Тут амаль усе так ці інакш выказваюць сваю падтрымку – у шмат каго прысутнічаюць грузінскія элементы ў вопратцы, ледзве не кожны носіць паскі з грузінскім сцяжком.   


Аўтарадыё: Праблема толькі ў музыках

Станцыя, што аддае перавагу беларускай музыцы, дасягнула ў сталіцы рэйтынгу 12 % аўдыторыі.

Калі хто ня ведае: «Аўтарадыё» можна слухаць у Менску і Менскай вобласьці на хвалях 67,7 і 105,1. Гэта адзіная FM‑станцыя, дзе вы не пачуеце бясконцых пераліваньняў з пустога ў парожняе проста таму, што дыджэеў тут няма як такіх. Гэта прынцыповая пазыцыя радыёстанцыі. Толькі музыка і аўтарскія тэматычныя программы.

Прычым музыка, якая рэалізуе яшчэ адзін прынцып: яна павінна быць жывой. Ладная частка гэтай жывой музыкі — плён творчасьці найлепшых беларускіх музыкаў: тут можна пачуць і «Краму», і «Палац», і Вайцюшкевіча, і Вольскага, і шмат каго яшчэ.


Штраф за «незразумелую мову»

Прадпрымальніку з рынку «Ждановічы» Алесю Таўстыку далі 140 тысяч рублёў штрафу за тое, што ён… размаўляў на беларускай мове.

— Нібыта нейкая жанчына напісала на мяне скаргу ў абласную падатковую інспэкцыю, што я размаўляю з пакупнікамі на незразумелай мове, — распавядае прадпрымальнік. — «Незразумелая мова», наколькі я зразумеў, гэта беларуская, на якой я заўсёды размаўляю. Скаргу перадалі ў раённую падатковую інспэкцыю, але азнаёміцца мне не далі. І прысудзілі мне штраф — 140 тысяч рублёў. Па нейкіх там правілах яны маюць права прымаць такія рашэнні. Аргумэнтацыя была такая: маўляў, за некарэктную размову з пакупніком. Хоць тая жанчына наогул у мяне нічога не купляла. Проста прыйшоў чалавек, які пачаў лаяцца і абражаць мяне. Калі б гэта быў мужчына, дык я з ім увогуле па-іншаму пагутарыў бы…


Лілія Ананіч: Новы закон аб СМІ не прадугледжвае рэгістрацыі інтэрнет

Мінск, 13 жніўня. У новым законе аб СМІ "няма ніводнага слова аб тым, што ў Беларусі будзе рэгістравацца інтэрнет", заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 жніўня. Паводле яе слоў, "рэгістрацыя будзе распаўсюджвацца толькі на афіцыйныя інтэрнет-рэсурсы зарэгістраваных СМІ".

Як зазначыла Л.Ананіч, "пры прыняцці гэтага палажэння быў вывучаны вопыт іншых краін адносна інтэрнет-СМІ". Новы закон, паводле яе слоў, прадугледжвае адказнасць за ідэнтычнасць інтэрнет-версіі і папяровай версіі выдання. "Калі ў газеце напісана, што вось гэта — белае, а ў інтэрнет-версіі, што гэта ж — чорнае, толькі тады могуць узнікнуць прэтэнзіі. Аднак калі ў газеце размешчаны адзін артыкул, а ў інтэрнет-версіі два артыкулы, тры фатаграфіі і відэаролік, то гэта дапускаецца. Галоўнае, каб інфармацыя была праўдзівай", — заявіла Ананіч.


Кітайскі падман

Дзяўчыначка, што сьпявала на адкрыцьці Алімпійскіх гульняў, насамрэч толькі варушыла вуснамі. Сапраўдную 9-гадовую сьпявачку палічылі недастаткова прывабнай. Рашэньне аб падмене прыняў партыйны чыноўнік, адказны за сцэнар цырымоніі, пасьля генэральнага прагону.

Фоты мілае 9-гадовае Лін Мяоке ў чырвонай сукеначцы абляцелі цэлы сьвет. Лін прасьпявала на цырымоніі «Оду Айчыне», калі заносілі кітайскі сьцяг. Гэта была кульмінацыя шыкоўнае цырымоніі.

Аднак той выступ быў фальсыфікацыяй, прызнаўся прад'юсэр спэктаклю. Лін толькі варушыла вуснамі, а сьпявала 7-гадовая Ян Пэй — з анёльскім галаском, але, як на густ камуністычнага кіраўніцтва, занадта пульхная і крывазубая.


Праз 7 кантактаў яны да Вас дабяруцца

windows_live_messenger_msn_messenger_8_0_08121.jpg

Пакуль Вы бесклапотна карысталіся сваім Messenger-ам, супрацоўнікі Microsoft, на падставе Вашых кантактаў, старанна спраўджвалі папулярную тэорыю. А менавіта: праз колькі ўзаемных зносін, па ланцужку, Вы здольныя дабрацца да любога іншага незнаёмца на свеце?

Па-ангельску гэтая тэорыя да нядаўняга часу называлася “six degrees of separation”, і ейная папулярнасць сярод абываталяў нават спрычынілася да стварэння ў 1993 аднайменнага мастацкага фільма.

Аднак жа, фільм фільмам, а першыя навуковыя спробы вылічыць містычную лічбу, якая б звязвала каго-заўгодна з кім-заўгодна, рабіліся яшчэ ў 60-я гг мінулага ст. Тады ў эксперыменце быў задзейнічаны ліст, які без дапамогі пошты належала пераслаць з Бостану выпадковым людзям у Небрасцы. Акурат пад час таго доследу і вымалявалася лічба “6” – колькасць асобаў-пасярэднікаў паміж незнаёмцамі.


Be Free: Быць свабодным значыць быць мокрым

Больш за тысячу чалавек правялі рэшту першага фэстывальнага дня пад моцным дажджом. Героямі дня сталі француcкі гурт “Vladivostok” і беларускі “Zet”.

Пачатак фэстывалю адбываўся ў прысутнасьці адносна невялікай колькасьці гледачоў. У натоўпе загучалі ўзгадкі таксама адносна нешматлюднага мінулгодняга фэстывалю ва ўкраінскім Луцку. Сытуацыя збольшага пачала выпраўляцца са зьяўленьнем на сцэне ўкраінскага гурту “Інкунабула”. У гэты момант цікава было пачуць заўвагі беларусаў пра тое, што ўкраінскія міліцыянты ні чым не адрозьніваюцца ад беларускіх калегаў – усё тыя зьняважлівыя ўсьмешкі ды рэплікі. Дзеля справядлівасьці варта адзначыць, што паводзілі сябе мясцовыя праваахоўнікі нашмат больш сьціпла і стрыманна,чым беларускія міліцыянты ў часе масавых акцыяў. Зрэшты, яны амаль не зважалі і на п’яных палеткаў, якіх было вельмі шмат на львоўскім фэсьце. Пра незвычайна добрых львоўскіх міліцыянтаў нагадаў і лідэр “Зьніча” Алесь Таболіч, які выйшаў на сцэну пасьля Памідорава і палякаў з “Rockaway”.


У 11 ВНУ недабралі студэнтаў нават бясплатна

Падведзеныя вынікі ўступнай кампаніі. Самай вялікай інтрыгай сёлетняй уступнай кампаніі былі прахадныя балы. Вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі сёньня давалі справаздачу журналістам.

Сёлета студэнтамі сталі 83 500 абітурыентаў. На бюджэтную дзённую форму навучаньня залічана 23 800 студэнтаў.

Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзеньня ўступных іспытаў Анатоль Рубінаў даў такую ацэнку ўступнай кампаніі:

“У параўнаньні зь мінулымі гадамі кампанія прайшла найбольш арганізавана, спакойна. Па-другое, арганізацыя працэсу цэнтралізаванага тэставаньня — на вельмі высокім узроўні. Мэханізм настолькі адладжаны, да аўтаматызму, што тут камар носу не падточыць. Па-трэцяе, сёлета сыстэма падліку балаў пры выстаўленьні адзнакі была цалкам адэкватнай”.


Vinsent: На якой яшчэ пісаць, як не на беларускай

Vinsent: На якой яшчэ пісаць, як не на беларускай!

«Гэта мой стайл і зрабіў яго я сам,
Гэта мой розум, баявы запал.
У маім сэрцы музыка, а ў галаве рыфмы,
Словы гэта кулі, словы гэта рыфы…»
Vinsent
Пра каханне,беларускую мову і музыку мы паразмаўлялі з маладым,перспектыўным беларускамоўным рэперам VINSENT`ам.

Сьнег: Прывітанне! Першае пытанне. Як з’явілася музыка Vinsent ?

Vinsent: Вітаю. Музыка Vinsent зьявілася так: я ўзяў і напісаў яе. Спачатку вершы, потым музыку. Але мая музыка мне не вельмі спадабалася. Таму цяпер музыку мне пішуць прафэсійныя бітмэйкеры, я ж пішу вершы, ці намагаюся пісаць менавіта вершы, а не тэксты.

 

 


Інтэрнэт-ашуканцы ўжо зарабілі на Алімпійскіх гульнях

Вялікая колькасць людзей стала ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў, якія прапаноўвалі квіткі на розныя мерапрыемствы і спаборніцтвы Гульняў у Пекіне.
Злачынцы выкарысталі алімпійскую сімволіку ў афармленні сайтаў і падобныя даменныя імёны. Самі сайты былі зарэгістраваныя ў ЗША. Некалькі сот людзей з шматлікіх краін свету заплацілі тысячы даляраў за квіткі, аднак так і не атрымалі іх. Акрамя таго, ашуканцы змаглі ўзяць інфармацыю аб нумарах крэдытных карт і пашпартныя дадзеныя. Падазрэнні выклікаў факт, што квіткі так і не дасталіся іх пакупнікам. Пасля ўмяшання МАК і Алімпійскага камітэта ЗША, сайты спынілі сваю дзейнасць. "Нам стала вядома аб гэтым здарэнні толькі ў апошнія дні. Гэта нахабнае жульніцтва. Магчыма, што мы папросім дапамогі ў ФБР", - цытуе прадстаўніка НАК ЗША www.sports.ru са спасылкай на Los Angeles Times.


1 верасьня ў Менску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія?

1 верасьня ў Менску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канфэрэнцыі паведаміў намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарына. Яна будзе дзейнічаць на базе сярэдняй школы № 2.
К.Фарыно праінфармаваў, што ў школах і клясах зь беларускай мовай навучаньня вучацца прыблізна 27 % дзяцей. «Гэта тыя вучні, якія атрымліваюць адукацыю па ўсіх прадметах на беларускай мове. Матэматыка, фізыка і далей», — удакладніў ён.
Намесьнік міністра адукацыі не лічыць, што ў школах нейкім чынам ушчамляецца беларуская мова. Для пацьвярджэньня гэтага ён прадэманстраваў тыпавы вучэбны плян міністэрства, абавязковы для выкананьня ўсімі навучальнымі ўстановамі краіны. «Тут вы можаце бачыць, што на навучаньне расейскай і беларускай моў і літаратуры адводзіцца роўная колькасьць часу», — сказаў К. Фарына.


3-га - 9-га жніўня ў гісторыі шоў-бізнеса

На пачатку жніўня 1962 года адбылася самая таямнічая смерць у гісторыі шоў-бізнеса. У сваім дому ў Лос-Анжэлесе пайшла з жыцця “бландынка” усіх часоў і народаў, каханка прэзідэнта Кенэдзі, галівудская суперзорка Мэрылін Манро. Афіцыйная версія – самазабойства з дапамогаю снатворнага, аднак дагэтуль амерыканскія журналісты пішуць кніжкі і высоўваюць версіі “забойства” Манро, нават на палітычнай глебе.

У 1994 годзе “поп-кароль” Майкл Джэксан нарэшце скончыў са сваім “кавалерскім” жыццём і ажаніўся на дачцэ другога караля - “караля рок-н-ролу” - Лізе Марыі Прэслі. На пачатку жніўня яны з’явіліся перад грамадою ў Будапэшце. Але ў 1994 годзе Джэксан быў ужо ня той і зорка ягоная ўжо паціху згасала. От жа каб гэта адбылося дзесяць гадоў раней, гэта было б “вяселле” XX стагоддзя.


Гурт N.R.M. выклаў рарытэтную песню, каб дапамагчы Мішы Ларыну

Гурт N.R.M. выклаў рарытэтную песню, каб дапамагчы Мішы Ларыну

Якія замежныя адукацыйныя праграмы даступны беларускім студэнтам?

У свеце іх сёння сотні: для студэнтаў, навучэнцаў і выпускнікоў ВНУ - як па абмену, так і атрыманні бакалаўрскіх ды магістарскіх ступеняў.
 
Адна з вядучых праграм - магістратура пры Савеце Еўропы. Штогод да верасня ўсе ахвотныя падаюць заяўкі па электронаму адрасу арганізатараў. Пасля ў Мінску неабходна будзе здаць у адпаведным прадстаўніцтве іспыт на веданне англійскай мовы. Далей экспертная камісія мусіць абраць удзельнікаў і паведаміць да пачатку снежня вынікі конкурсу. Тым, хто трапіць на праграму, забяспечваецца стыпендыя цягам двух гадоў памерам 44 тысячы эўра. Ужо ў студзені, як правіла, распачынаецца першы семестр на магістратуры. Шэсць месяцаў ён ладзіцца ў гарадах Даніі, потым 6 месяцаў у Амстэрдаме, пасля год у Германіі. Пры жаданні, для ўдзельнікаў праграмы ёсць магчымасць застацца на гадавую практыку па адукацыі ў адным з гарадоў Германіі альбо ў сталіцы Вялікабрытаніі - Лондане. Профіль магістарскай праграмы — гуманітарны, найбольш папуляныя спецыялізацыі — журналістыка, паліталогія і міжнародная эканоміка. За кошт сваёй стыпендыі ўдзельнікі аплочваюць харчаванне, арэнду пакоя ў інтэрнаце, дарожныя выдаткі. Данія, якая з'яўляецца найбольш сацыяльна арыентаванай краінай, прадстаўляе ўдзельнікам праграмы бясплатны інтэрнэт і карыстанне энцыклапедыямі і архівамі. Штогод праграма злучае да 30 чалавек. У асноўным гэта студэнты або ўжо выпускнікі ВНУ з Украіны, Беларусі, Кітая і г.д.


Магілёўскія ўлады легалізавалі графіці

Праўда, толькі на адным будынку ў цэнтры горада і толькі на афіцыйную тэматыку - на фасадзе пяціпавярховіка па праспекце Міру з'явіцца выява беларускага алімпійскага спартоўца.

Прычым, цяпер за графіці не толькі не даюць штраф, а яшчэ і плацяць ганарар. Пано на хрушчоўцы стварараецца ў межах акцыі "Ліст да алімпійца". Арганізатар акцыі - магілёўскі абкам БРСМ выдаткуе на малюнак памерам прыкладна 10 на 15 метраў 10 мільёнаў рублёў бюджэтных сродкаў. Выканаць маштабную задачу запрасілі райтераў з магілёўскага клуба "Урбан".

У хуткім часе на сценках іншых магілёўскіх дамоў з'явяцца выявы сымбаляў і славутасцяў Беларусі. У абкаме БРСМ Рацыі паведамілі, што адна з мэтаў акцыі - супрацьдзеянне забруджванню Магілёва малюнкамі і надпісамі.


Бясплатныя ўрокі танцаў можна атрымаць у парыжскіх аэрапортах

Летам парыжскія аэрапорты Шарля дэ Голля і "Арлі" прапаноўваюць усім жадаючым бясплатныя ўрокі танцаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Па паведамленні кампаніі Aeroports de Paris, пасажыры, якія вылятаюць на Кубу, могуць навучыцца сальсе, а ў Нью-Ёрк - хіп-хопу. Пасажырам іншых рэйсаў прапаноўваюць вывучыць асновы ўсходніх танцаў, мамбы або танга. У Aeroports de Paris лічаць, што 15-хвілінныя ўрокі танцаў дапамагаюць парыжанам увайсці ў рытм адпачынку.

Жадаючыя парухацца ў чаканні вылету атрымліваюць слухаўкі, з дапамогай якіх слухаюць абраную музыку, а таксама інструкцыі выкладчыкаў. Кожны ўрок доўжыцца 15 хвілін. Заняткі праводзяцца штодня з 10.00 да 18.00. З канца чэрвеня новай паслугай скарысталіся ўжо 4 тыс. чалавек.

Навучаньнне ў Польшчы (бясплатнае)

Вышэйшая школа адміністрацыі публічнай у Беластоку запрашае на вучобу па спэцыяльнасьцях: адміністрацыя, філязофія, культуралёгія, тэлевізыйная журналістыка, міжнародныя стасункі, міжнародны гандаль, грамадзкае здароўе, ангельская філялёгія, пэдагогіка, гаспадарка, дзяржаўная бясьпека і іньш. З гэтага году навучаньне ў ВШАП

Для беларусаў бясплатнае!

Дадатковую інфармацыю і кантакты можна знайсьці на старонцы вучэльні www.wsap.edu.pl

Апошні тэрмін падачы аплікацый - 14 верасня 2008 г.


Князёўна Марыя Сапега: "Я б з радасцю вярнулася ў Ружаны"

http://img.tut.by/n/sapieha_kniahinia.jpg

У Беларусi вельмi мала вядома пра нашчадкаў гэткiх знаных родаў, як Радзiвiлы, Агiнскiя, Сапегi, Чартарыйскiя. Яны раскiданыя па ўсiм свеце, i мала хто з iх падтрымлiвае сувязi з радзiмай сваiх продкаў. Мне ж пашчасцiла знайсцi адну з прадстаўнiц роду Сапегаў — Марыю Сапега.
 
Касцёл "паклiкаў" князёўну
 
Марыя Сапега — жонка Яна Анджэя Сапегi, нашчадка Льва Сапегi ў дзесятым калене. Сам Ян Анджэй памёр у 1989 годзе ў Лондане, а 96-гадовая Марыя Сапега сёння жыве ў Варшаве. Пяць гадоў таму разам з двума сынамi яна прыязджала ў Ружаны, дзе з 1937 па 1939 год знаходзiўся iх маёнтак.

Наколькі бясьпечны Skype?

Гаворачы пра сродкі бясьпекі, мэханізм якіх закрыты і не праходзіў незалежных праверак, цяжка быць на 100% упэўненым у іх надзейнасьці, асабліва, калі вядзецца пра атаку з боку дзяржаўных службаў, якія валодаюць вялікімі магчымасьцямі і рэсурсамі. Аднак, паводле сукупнасьці паведамленьняў, можна грунтоўна падазраваць, што некаторыя службы разьвітых краінаў ужо маюць магчымасьць узлому скайп-камунікацыяў.

Наўрад ці, гэтыя ж магчымасьці ўжо даступныя спэцслужбам Лукашэнкі, але, калі яны ёсьць у чыіхсьці руках – рана ці позна дойдуць і да нас. Таму, лепш загадзя падрыхтавацца і пазьбегнуць непрыемнасьцяў у будучыні.

24 ліпеня «Heise Online» – рэсурс, спэцыялізаваны на навінах інфармацыйных тэхналёгіяў – паведаміў, што на сустрэчы прадстаўнікоў аўстрыйскага МУС з правайдэрамі інтэрнэту, з вуснаў паліцэйскіх чыноўнікаў, прагучала інфармацыя пра магчымасьць перахопу інфармацыі, перасыланай з дапамогаю Skype.



Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
-2 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Паўднёвы да Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 63%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
-3 °C Ясна, вецер Усходні, 14.4 км/г, парывы да 25.2 км/г, ад. вільготнасць 68%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
-1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 64%
day-few
Надвор`е ў Гродна
-7 °C Малаважная хмарнасць, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 93%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
-5 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 86%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Ясна, вецер Заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 63%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100