Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі нагадвае ўладальнікам інтэрнэт-кавярняў, што яны мусяць памятаць пра адказнасць за кантроль паведамленняў, якія дасылаюць наведвальнікі. Гэтая заява была зробленая прадстаўніком МУС з нагоды затрымання 25-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які ўчора на адным з расійскіх сайтаў пакінуў інфармацыю пра выбух, які, нібыта, мусіў адбыцца ў Мінску. Яго аператыўна адшукалі, распачатая крымінальная справа.
Таксама МУС звяртаецца да бацькоў дзяцей і прапануе ім кантраляваць, "якія інтэрнэт-рэсурсы наведваюць іх дзеці, якія яны адпраўляюць паведамленні, што яны пішуць на форумах".









