РУП «Белтэлекам» з 15 ліпеня пачынае прадастаўленне паслугі інтэрактыўнага тэлебачання новага пакалення IPTV. Пры гэтым, падключыўшыся на працягу першага месяца эксплуатацыі гэтага сэрвісу (з 15 ліпеня па 14 жніўня), абаненты атрымаюць магчымасць азнаёміцца з IPTV бясплатна.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑службе нацыянальнага аператара электрасувязі, каб далучыцца да ліку першых карыстальнікаў, неабходна звярнуцца ў тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў па тэлефоне 130 (званок бясплатны), дзе раскажуць аб кошце паслугі і працэдуры яе прадастаўлення, а таксама трэба пакінуць заяўку на падключэнне. Усе работы па падключэнню IPTV будуць выкананы спецыялістамі «Белтэлекама» на ўзгодненых з кліентамі ўмовах.









