«Партатыўныя плэеры могуць быць небясьпечнымі. Не карыстайцеся імі едучы на роварах» — такі зварот да моладзі распаўсюдзіла брытанская паліцыя пасьля таго, як сямнаццацігадовая Абігэль Хэйтран заігінула пад коламі аўтамабіля, не пачуўшы ягонага набліжэньня.
Семнаццацігадовая дзяўчына выехала зь веладарожкі проста пад колы. Яна не пачула шум рухавіка, бо адначасова слухала музыку ў навушніках. У выніку траўм галавы яна сканала на месцы здарэньня.
Паліцыя выявіла, што кіроўца рухаўся з усталяванай для гэтай дарогі хуткасьцю, але, нават экстрана затармазіўшы, ня змог пазьбегнуць наезду на раварыстку, якая раптоўна зьявілася на дарозе. Калі б Абігэль пачула шум матору, яна, несумненна, засталася б жывая.
Міністэрства гандлю падало ў суд на шэраг беларускіх тэлевізійных каналаў, абвінаваціўшы іх у парушэньні Закону аб рэкляме. Як паказала праведзеная праверка, рэкляма, што трансьлюецца на гэтых каналах, была занадта гучнай у параўнаньні з астатнімі перадачамі. Экспэрты сьцьвярджаюць, што гэта было выклікана ня злым намерам тэлевізійнікаў, а недасканаласьцю наяўнага ў іх абсталяваньня.
Як паведамілі «Е» у Міністэрстве гандлю, якой, у адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам, павінна ажыцьцяўляць кантроль над выкананьнем заканадаўства аб рэкляме, праверка тэлеканалаў была ініцыявана “зьнізу”. Прыняць такое рашэньне супрацоўнікаў Міністэрства прымусілі сур’ёзнае павелічэньне колькасьці атрыманых скаргаў на ўзровень гуку рэклямы.
Лявон Вольскі прэзентаваў свой сольны альбом “Куплеты і прыпевы”
24 ліпеня Лявон Вольскі прэзентаваў свой сольны альбом “Куплеты і прыпевы” невялікім канцэртам у гандлёвым цэнтры “Рыга”. Сам спявак абазваў праект “брутальным трэш-шансонам”.
23 ліпеня у 18.00 завяршыўся прыём дакументаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. 4292 чалавекі прэтэндавалі на адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Найпапулярнейшымі сярод абітурыентаў сталі спецыяльнасці “камунікатыўны дызайн” і “дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя”. Конкурсы на іх склалі 15,8 і 7,4 чалавек на месца адпаведна. У пяцёрку самых папулярных спецыяльнасцяў патрапілі міжнароднае права (6,2 чал/месца), міжнародныя зносіны (5,67 чал./месца), менеджмент (5,7 чал.\месца).
Невялікім попытам карыстаўся ваенны факультэт (конкурс на спецыялізацыю “хімія” тут склаў 0,46 чалавек), спецыяльнасці беларуская і славянская філалогіі (0,98 і 1 чал./месц. адпаведна).
Google адкыў публічны доступ да свайго новага сэрвісу , які дазваляе карыстальнікам, спэцыялістам у якой‑небудзь галіне, пісаць артыкулы на гэтыя тэмы. Пры гэтым, у адрозьненьне ад найбуйнейшай онлайн‑энцыкляпэдыі Wikipedia, аўтары артыкулаў мусяць пазначаць свае імёны.
У кампаніі падкрэсьліваюць, што не зьбіраюцца выступаць у ролі мадэратара й як‑кольвек абмяжоўваць публікацыю адных матэрыялаў і заахвочваць зьяўленьне іншых, — усе рэдактарскія функцыі застануцца за самімі аўтарамі. Самі ж аўтары Knol змогуць даваць рэдактарскія правы чытачам. Чытачы вольныя камэнтаваць, ацэньваць і рэцэнзаваць артыкулы, прапаноўваць свае праўкі, задаваць пытаньні, дасылаць цікавыя матэрыялы й г.д.
Штолета ў БДУ арганізоўваюцца грамадскія прыёмныя камісіі, у абавязкі якіх уваходзіць дапамога абітурыентам у напісанні заяваў, запаўненні анкет. Працуюць у іх студэнты розных факультэтаў БДУ. У такой прыёмнай камісіі папрацавала і карэспандэнт moladz.org Настасся Занько.
Мой дзень пачынаецца з вялікай чаргі у фае ўніверсітэта. На гадзінніку 8.55. Абітурыенты нецярпліва пераступаюць з нагі на ногу, бацькі хвалююцца. Не паспяваю начапіць бэйдж, як перада мной ужо стаіць дзяўчына з акуратна складзенымі дакументамі ў файліку.
У гэтым годзе 120 студэнтаў працуюць у грамадскай прыёмнай камісіі БДУ. І прыкладна 7000 абітурыентаў чакаецца ў галоўнай ВНУ краіны. Кожны, такім чынам, за ўсю прыёмную кампанію (з 12 па 23 ліпеня) павінен аформіць 58 чалавек, прыкладна па 6 заяваў-анкет у дзень. Калі б чалавечая прырода падпарадкоўвалася матэматыцы, то так бы і было. Але ў першыя дні прыёмнай кампаніі абітурыенты не спяшаліся несці дакументы.
Нацрада па пытаньнях тэлебачаньня ды радёвяшчаньня Ўкраіны прыстрашыла іншаземныя каналы, што ў выпадку працягу практыкі спэкуляцыі на моўнай тэме яна ўздыме пытаньне пра правамернасьць прысутнасьці такіх тэлеканалаў у кабэльных тэлесетках Украіны.
Паводле нацыянальнай рады, спэкуляцыі на моўнай тэме «сталіся ці не галоўнай навіновай тэмай сюжэтаў некаторых СМІ».
«Асабліва гэтым вызначаецца РТР «Планета». Неправераная, тэндэнцыйная, а частка і адкрыта правакацыйная інфармацыя становіцца нормай для гэтага тэлеканалу», — сказана ў заяве.
А ўжо ў 2008 годзе колькасьць карыстальнікаў, якія рэгулярна карыстаюцца інтэрнэтам, узрасьце да чвэрці сусьветнага насельніцтва. Такія прагнозы апублікаваныя ў справаздачы дасьледніцкай кампаніі IDC. А выходзіць у online карыстальнікі ў гэтым годзе будуць з болей чым 1,5 мільёнаў прыстасаваньняў.
У гэтым годзе амаль палова ўсіх карыстальнікаў Сеціва зробіць набыткі ў інтэрнэт-крамах, а к 2012 году рынак электроннага гандлю паміж прадпрыемствамі будзе ў дзесяць разоў большым.
Па , у 2012 годзе колькасьць карыстальнікаў па ўсім сьвеце дасягне 1,9 мільярдаў чалавек — 30% сусьветнага насельніцтва. Тады ж колькасьць мабільных прыстасаваньняў для выхаду ў online перавысіць колькасьць далучаных да інтэрнэту кампутараў. А карыстальнікі-навічкі будуць яшчэ хутчэй уцягвацца ў рэсурсы Web 2.0 з прывабнымі магчымасьцямі прагляду карыстальніцкага відэа, вядзеньня блогаў і удзелу ў сацыяльных сетках.
Першы сэксуальны кантакт – гэта значная падзея ў жыцці кожнага маладога чалавека, якая надоўга застаецца ў памяці. Абставіны, у якіх адбывалася першае заняцце сэксам бываюць канешне розныя і не заўсёды спрыяльныя. Сацыёлагі з Ніжняга Шлёнска (Польшча) правялі апытанне сярод маладзёнаў на тэму сэксуальных адносінаў. Вынікі аказаліся неадназначнымі.
Часцей за ўсё першы кантакт адбываецца ў бацькоўскай хаце. Пра гэта распавялі 34% апытаных. 25% зрабілі гэта на дыскатэцы, 10% упадабалі для гэтага аўтамабіль. Толькі 5 адсоткаў зрабілі гэта падчас вакацыйных падарожжаў, а 20% увогуле ажыццявілі гэта ў іншых месцах, праўда, не ўдакладняючы дзе.
Для 80 адсоткаў рэспандэнтаў прычынай для сумеснага палавога жыцця з’яўляюцца ўзаемныя пачуцці. Аднак 64% сказалі, што важную ролю адыграла “дасягненне адпаведнага ўзросту”.
З пачаткам сезону адпачынкаў у Вільні паболела не толькі турыстаў, але і гідаў. Нядаўна гарадскія ўлады разам з віленскім інфармацыйна-турыстычным цэнтрам зладзілі сапраўдную аблаву на нетутэйшых экскурсаводаў.
Паўтары гадзіны чыноўнікі разам з грамадскай паліцыяй цікавалі за турыстамі ля касцёла Св св Пятра і Паўла. За гэты час прайшло 12 арганізаваных групаў, пераважна - палякаў. У кожнага групавога гіда правяральшчыкі спраўджвалі дакументы і глядзелі, ці мае той адмысловае пасведчанне.
У Літве экскурсаводы - прафесія, вызначаная Законам аб турызме. Каб мець законнае права зарабляць на турыстах, тут належыць скончыць спецыяльныя курсы пры тым самым інфармацыйна-турыстычным цэнтры і атрымаць пасведчанне аб кваліфікацыі.
Сайт прэзэнтаваў статыстыку першага трымэстра 2008 году па асноўных мовах карыстальнікаў інтэрнэту.
Ангельская, як і раней, займае першае месца ў сьпісе. За ёй ідзе кітайская — родная мова амаль 20% ўсяго насельніцтва зямнога шара. Трэцяе месца дасталося гішпанскай — афіцыйнай мове 22 краін. Гішпанская — гэта таксама й самая папулярная замежная мова сярод школьнікаў і студэнтаў ЗША.
Японская, француская й нямецкая мовы займаюць адпаведна чацьвёртае, пятае й шостае месцы.
Сёмы радок заняла арабская мова. Варта зацеміць, што колькасьць інтэрнаўтаў з арабскіх краін апошнім часам значна павялічылася, што дазволіла арабскай мове трапіць у дзясятку самых папулярных моў віртуальнага сьвету.
Суд задаволіў скаргу Генпракуратуры Ўкраіны, замацаваўшы рашэньне Канстытуцыйнага суду краіны ад 20 сьнежня 2007 году. Цяпер гэта ёсьць абавязковай умовай для атрыманьня пракатнага пасьведчаньня.
У 2006 годзе Кіеўскі апэляцыйны суд адмяніў пастанову ўраду пра абавязковы паэтапны дубляж фільмаў замежнай вытворчасьці на ўкраінскую мову, . Цяпер, згодна з рашэньнем Вышэйшага адміністрацыйнага суду Ўкраіны, для атрыманьня пракатнага пасьведчаньня кінапракатчыкі мусяць дубляваць замежныя стужкі па‑ўкраінску.
Aгульная колькасьць кампутараў у сьвеце нядаўна перавысіла лічбу 1 млрд. Пры гэтым большасьць зь іх асноўную частку часу выкарыстоўвае свае рэсурсы ня болей чым на 5%. У тым ліку і той кампутар, зь якога чытаецца зараз гэты тэкст, наўрад ці цалкам выкарыстоўвае свае рэсурсы. Пра тое, як далучыцца да пошуку іншаплянэтных цывілізацый, пошуку лекаў ад СНІД, альбо разьвязваньня складаных матэматычных тэарэмаў — у матэрыяле.
У часы Ньютона й Каперніка навукоўцы вымушаныя былі спадзявацца толькі на свой аналітычны розум. Але існуе занадта шмат матэматычных тэарэм і гіпотэз, якія немагчыма было праверыць аналітычна, але толькі з дапамогай шматлікіх, нудных і аднолькавых апэрацый, якія б усё чалавецтва рабіла дзесяцігодзьдзямі, узброіўшыся паперкай і асадкай.
РУП «Белтэлекам» з 15 ліпеня пачынае прадастаўленне паслугі інтэрактыўнага тэлебачання новага пакалення IPTV. Пры гэтым, падключыўшыся на працягу першага месяца эксплуатацыі гэтага сэрвісу (з 15 ліпеня па 14 жніўня), абаненты атрымаюць магчымасць азнаёміцца з IPTV бясплатна.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс‑службе нацыянальнага аператара электрасувязі, каб далучыцца да ліку першых карыстальнікаў, неабходна звярнуцца ў тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў па тэлефоне 130 (званок бясплатны), дзе раскажуць аб кошце паслугі і працэдуры яе прадастаўлення, а таксама трэба пакінуць заяўку на падключэнне. Усе работы па падключэнню IPTV будуць выкананы спецыялістамі «Белтэлекама» на ўзгодненых з кліентамі ўмовах.
Больш за 500 прадстаўнікоў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі з 15 краін акрэдытаваны на XVII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведаміў сёння на адкрыцці Міжнароднага прэс-цэнтра форуму намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук.
Міліцыянты папярэджваюць пра адказнасць за размешчаныя ў інтэрнэце прыватныя абвесткі і паведамленні і патрабуюць ад уладальнікаў інтэрнэт-клубаў і кавярняў збіраць, захоўваць і прадастаўляць “асобам з адпаведнымі паўнамоцтвамі” звесткі пра сваіх наведвальнікаў і даменныя зоны, у якія тыя заходзяць. Між тым, далёка не ўсе інтэрнэт-клубы вядуць электронныя журналы са звесткамі пра сваіх наведвальнікаў.
У чацвер 10 ліпеня электронныя СМІ паведамілі, што начальнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў Ігар Чарненка выступіў з папярэджаннем у бок уладальнікаў інтэрнэт-клубаў і кавярняў. Нібыта, згодна з яго словамі, менавіта яны нясуць адказнасць за кантроль паведамленняў, якія дасылаюць наведвальнікі. Еўрарадыё пацікавілася ў камп’ютарнага дэтэктыва, якім чынам уладальнікі клубаў і каврняў павінны весці кантроль за зместам паведамленняў, што дасылаюць наведвальнікі?
Як стала вядома Еўрарадыё, гурт “ZET” не выступіць на “Басовішчы” таму, што арганізатары адмовіліся перанесці яго выступ з суботы на пятніцу, як таго прасілі музыкі, а “Зьніч” – таму, што удзельнікам гурту не аформілі візы.
Пераможцу леташняга фестывалю гурт “Фляус и Кляйн” не запрасілі таму, што фестываль мяняе сваю канцэпцыю. У гурта N.R.M. арганізатары папрасілі прабачэнне і сказалі, што сёлета іх запрашаць не будуць. А квоту ў 150 бясплатных віз для гледачоў прызначыў польскі МЗС.
Яшчэ два дні таму Лявон Вольскі, які пазіцыянуе сябе як “чалавек блізкі да “ZET”, у размове з Еўрарадыё выказваў спадзяванне, што арганізатары “Басовішча” пойдуць насустрач іх пажаданню і перанясуць выступ гурта з суботы на пятніцу.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі нагадвае ўладальнікам інтэрнэт-кавярняў, што яны мусяць памятаць пра адказнасць за кантроль паведамленняў, якія дасылаюць наведвальнікі.
Гэтая заява была зробленая прадстаўніком МУС з нагоды затрымання 25-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які ўчора на адным з расійскіх сайтаў пакінуў інфармацыю пра выбух, які, нібыта, мусіў адбыцца ў Мінску. Яго аператыўна адшукалі, распачатая крымінальная справа.
Таксама МУС звяртаецца да бацькоў дзяцей і прапануе ім кантраляваць, "якія інтэрнэт-рэсурсы наведваюць іх дзеці, якія яны адпраўляюць паведамленні, што яны пішуць на форумах".
Сыктыўкарскі блогер Сава Цярэнцьеў прысуджаны да аднаго году ўмоўна. Паводле рашэньня, якое было прынятае сёньня гарадзкім судом, хлопец прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным часткай 1 артыкула 282 УК РФ, за распальваньне сацыяльнай варожасьці празь Інтэрнэт.
Як заявіў Цярэнцьеў, , ён і яго адвакаты маюць намер абскардзіць вынесены прысуд.
«Я буду абскарджваць пастанову Сыктыўкарскага суду, паколькі лічу сябе невінаватым», — сказаў блогер.
— першы ў Расеі выпадак прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за камэнтар у Livejournal. Год таму напісаў надта эмацыйны камэнтар пра міліцыю ў аднаго з сваіх фрэндаў. Праз некалькі дзён была заведзеная крымінальная справа па артыкуле «распальваньне варожасьці ў дачыненьні пэўных сацыяльных груп».
Ля помніка Янку Купалу на дзень народзінаў паэта было толькі некалькі пажоўклых кветак. Пасля наведвання афіцыйнай дэлегацыі іх не надта паболела. Кіраўнік праўладнага саюзу пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец да помніку паэту прыйшоў з пустымі рукамі ды яшчэ і прыпазніўся. Пасля некалькіх дзяжурных фразаў чыноўнік паведаміў прысутным пра праект, што распачала СПБ.
- Мы начали проект – издание целой серии произведений писателей, что пишут и на белорусском и на русском языках, издавая их в одной обложке, очень красиво оформленной. Вышла уже 10-ая книга. Этот проект открыл Янка Купала.
Шмат хто з прысутных абурыўся таму, што Чаргінец прамаўляў ля помніку Купалу па-руску. Літаратуразнаўца Ўладзімір Содаль прыйшоў сюды без запрашэння, проста каб засведчыць сваё шанаванне. Прамова старшыні саюзу пісьменнікаў Беларусі яго непрыемна ўзрушыла.
У Мінскім выдавецтве «Медысонт» выйшаў ілюстраваны ідыш‑беларускі слоўнік, складзены спецыялістам у галіне мовы ідыш і рэстаўратарам Аляксандрам Астравухам.
У інтэрв’ю БелаПАН А.Астравух паведаміў, што ў 928‑старонкавае выданне, надрукаванае накладам тысяча асобнікаў, уключана каля 25 тыс. слоўнікавых артыкулаў і 50 тыс. слоў. У кнігу ўвайшлі фразеалагізмы ідыш — прыказкі і прымаўкі, пажаданні і прывітанні, загадкі і скорагаворкі, а таксама каламбуры, цытаты з яўрэйскіх песень, анекдотаў і літаратурных твораў. Пры складанні кнігі, работа над якой заняла 10 гадоў, А.Астравух выкарыстаў мноства слоўнікаў, што выходзілі ў розных краінах у XIX—XX стагоддзях. Спонсарам выдання, надрукаванага на мелаванай паперы, выступіў прадпрымальнік з Санкт‑Пецярбурга Андрэй Гарбенка.
Навіны спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Польшчы на Беларусь, памянялі свой фармат: «Аб’ектыў» вырас да 10‑хвіліннай інфармацыйнай перадачы і пачаў выходзіць у жывым этэры з новай студыі. Як паведаміла прэсавая служба каналу, весьці навіны будуць маладыя прывабныя беларускія вядоўцы. Спачатку гэта будуць дзьве жанчыны і мужчына, але ў будучыні, магчыма, зьявяцца й іншыя.
«Аб’ектыў» выходзіць у этэр тры разы цягам дня: а 18‑й, 21‑й і 24‑й гадзіне.
У паведамленьні прэсавай службы адзначаецца, што цяперашні 10‑хвілінны выпуск навінаў пачынаўся з трох хвілінаў летась у сьнежні. Ранейшы фармат «Аб’ектыва» быў набліжаны да падачы навінаў вядомага ў Беларусі тэлеканалу «Эўраньюз» — шэраг відэаматэрыялаў з закадравым голасам дыктара.
ТЭРМІНОВА! Сталічная міліцыя просіць грамадзян дапамагчы ў расследаванні выбуху ноччу 4 ліпеня, а таксама ва ўстанаўленні асоб, якія мелі дачыненне да дадзенага злачынства.
"Калі вы сталі відавочцамі выбуху, або знаходзіліся на гала-канцэрце да або пасля гэтага інцыдэнту і вам вядомыя якія-небудзь дэталі, а таксама калі ў вас ёсць абгрунтаваныя меркаванні наконт гэтага, або вы валодаеце фота- ці відэакадрамі з месца здарэння, просім вас звярнуцца ў ГУУС Мінгарвыканкама", — гаворыцца ў паведамленні, што размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама (http://guvd.gov.by).
Апублікаваны тэлефоны для кантактаў: 227-21-24, 227-44-19, 227-27-12, 200-60-36, 229-40-92 або 102; электронны адрас: admin@guvd.gov.by.
Па факце выбуху распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства). Знайсці злачынцаў па гарачых слядах не ўдалося. Цяпер складаюцца іх фотаробаты.
У праекце Дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы на 2009—2010 гады прадугледжана будаўніцтва новага будынку на месцы старой Нацыянальнай бібліятэкі.
Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры атрымала копію пратаколу Даручэньняў прэзыдэнта, дадзеных Аляксандрам Лукашэнкам падчас наведваньня будынка па вуліцы Кірава, 43 у Менску. Выпіска пад № 18 адрасаваная Савету міністраў і Кіраўніцтву спраў прэзыдэнта. Ад гэтых структураў патрабуецца прадугледзець у праекце Дзяржаўнай інвэстыцыйнай праграмы на 2009—2010 гады будаўніцтва новага будынку на месцы старой Нацыянальнай бібліятэкі -- “з архітэктурным абліччам” зруйнаванага — для разьмяшчэньня ў ім Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а таксама Канстытуцыйнага суду.
Сёлета на “Басовішча” не прыедуць пераможцы леташняга конкурсу “Фляус и Кляйн", з’явіцца “фестывальны намёт”, дзе будуць граць DJ-і і пакажуць праекцыю фільмаў, а гурт IQ-48 выйдзе на сцэну ў ласінах.
Стала вядома, што гурт IQ-48 збіраецца здзівіць гледачоў рок-фэста “Басовішча-2008” новым іміджам.
Франтмен гурта Саша Ракавец растлумачыў, што белыя камбінезоны марсіян, звыклыя для “ласей”, ужо крыху надакучылі, і музыкі зараз шукаюць новае адзенне. Таксама ён расказаў Еўрарадыё, якія песні сыграе калектыў падчас фэсту.
Пра праблемы, якія могуць узнікнуць з-за карыстання "шэрымі" тэлефонамі, папярэджвае сваіх абанентаў кампанія МТС.
Яна паведамляе, што ў Беларусі плануецца ўвядзенне адказнасці за выкарыстанне тэлефоннага апарата са змененым ідэнтыфікацыйным нумарам (IMEI) альбо ў тым выпадку, калі яго ідэнтыфікацыйны нумар занесены ў базу выкрадзеных ці нелегальна ўвезеных у нашу краіну.
Гэтае інфармаванне сваіх абанентаў МТС праводзіць з 1 ліпеня ў адпаведнасці з прадстаўленнем Генеральнай пракуратуры.
Тысячы карыстальнікаў ICQ засталіся без доступу да гэтай сістэмы абмену паведамленнямі 1-2 ліпеня. Шэраг месэнджэраў, уключаючы QIP, Adium (OS X) не падлучаюцца да сеткі і патрабуюць абнавіць праграму-кліент.
Adium пры гэтым удакладняе, што абнаўленне знаходзіцца па адрасе http://pidgin.im. Гэта адрас месэнджэра Pidgin.
Pidgin - месэнджэр з адчыненым зыходным кодам. Adium выкарыстоўвае тую жа асноўную бібліятэку, што і Pidgin. Сайт Pidgin на момант напісання нататкі быў перагружаны запытамі і не адкрываўся. Гэта можа сведчыць аб тым, што праблемы паўсталі ў сотняў, калі не тысячаў, карыстальнікаў Сеткі, якія спрабуюць патрапіць на сайт Pidgin за нейкім абнаўленнем.
Судзячы па запісах у блогах, "аська" не працуе як у тых, хто мае кліентаў для Windows, так і ў уладальнікаў кампутараў Macintosh (аперацыйная сістэма OS X). Пры гэтым збой закрануў далёка не ўсіх карыстальнікаў - у прыватнасці, у рэдакцыі "Ленты.Ру" адмаўляецца падлучацца да сервераў ICQ толькі адна машына (Macintosh, на якой ўсталяваны кліент Adium), у то час як на ўсіх астатніх (уключаючы тыя жа "Макі") усё працуе без якія-небудзь праблем.
Нарэшце пабачыла свет кніга «Будзь у тэме! Усё, што вы хацелі ведаць пра правы студэнтаў, але не ведалі, у каго спытаць». Гэта першы ў Беларусі зборнік па правах студэнтаў, які быў створаны студэнцкай ініцыятыўнай групай пры падтрымцы праваабаронцаў. У кнізе закранаюцца такія актуальныя для студэнтаў тэмы, як размеркаванне, платная і бясплатная адукацыя, вучоба і праца за мяжой, валанцёрства, праблемы іншагародніх студэнтаў, а таксама форс-мажоры, з якімі можа сутыкнуцца кожны: адлічэнне, неабходнасць у матэрыяльнай дапамозе, нараджэнне дзіцяці, парады для грамадска актыўных студэнтаў.
Крысціна Карчэўская, кіраўнік праэкта, аўтар: «Мы хацелі зрабіць кніжку пазнавальную, яскравую і каляровую: візуалізацыя праблем і наглядныя шляхі вырашэння, як у любым падручніку, запамінаюцца хутка і надоўга. Мы не імкнуліся зрабіць даведнік, збор законаў, збор каментароў юрыстаў ці яшчэ чагосці вельмі сур’ёзнага і афіцыёзнага. Мы хацелі, каб кніжка была цікавай і патрэбнай, каб яе перадавалі з рук у рукі і чыталі «ад коркі да коркі», бо якраз юрыдычных дапаможнікаў такога плану у Беларусі зараз няма.
Аўдыторыя студэнтаў – самая зацікаўленая, але і самая крытычная. За даволі кароткі час мы распрацавалі канцэпцыю будучай кнігі і ўжо амаль бачылі яе перад вачыма, ведалі, як дамагчыся той цікавасці, якой мы самі патрабуем ад кніг, што трапляюць нам у рук, бо мы самі студэнты.
Арганізатары фэстывалю «Басовішча» Беларускае аб’яднаньне студэнтаў у Польшчы дамовіліся на бясплатную візавую падтрымку гледачам фэсту. Каб патрапіць у сьпіс шчасьліўчыкаў, патрэбна да 7 ліпенядаслаць заяўку з асабістымі дадзенымі на адмысловы мэйл БАСу.
Да 17:00 7 ліпеня 2008 году ахвотныя атрымаць візу мусяць даслаць наступныя зьвесткі:
Імя і прозьвішча лацінкай (як напісана ў пашпарце!)
Сэрыя і нумар пашпарта
адрас электроннай пошты
Нумар мабільнага тэлефону ў міжнародным фармаце (+375 ** *******)
Пашпарт мусіць быць дзейсным да 20 кастрычніка 2008 году (інакш візу не дадуць), і заяўляльнік ня мусіць мець ранейшых парушэньняў у перасячэньні межаў краінаў Шэнгенскай дамовы.