Двайны клік мышкі як згода. Утульнае крэсла, нямытыя кубкі і талеркі ля працоўнага стала. Трошкі сутулая сьпіна і чырвоныя вочы. Не адцягваць увагу: чалавек сядзіць у Інтэрнэце.
Паслугі, якія прапаноўвае інтэрнэт, так імкліва зьмяняюцца і ўдасканальваюцца, што не пасьпяваеш за імі. Людзі шукаюць адказы на пытаньні да кантрольнай працы не ў бібліятэцы, а праз сеціва, вызначаюць дыягназ паводле словаў і рэкамендацыяў віртуальнага доктара, знаёмяцца са сваімі другімі паловамі праз адпаведныя сайты, у Інтэрнэце таксама можна і шлюб зарэгістраваць – віртуальны, зразумела. А слова “загугліць” стала такім жа ўнівэрсальным як “пайсьці”, “пеасьці”, “напісаць” і “прачытаць”.
Уявім наступную сітуацыю: толькі Вы і Ваш кампутар. Цэлы дзень. У адной прасторы. Не выходзячы за межы кватэры. Ці атрымаецца выжыць?
Дэманструецца серыя скульптур, сабраных з пазлаў, цацак “made in china” і йншых танных кітайскіх тавараў шырокага ўжытку. Як вядома, у арыгінале скульптуры павінны быць выконанымі ў такіх матэрыялах, як дрэва, метал, фарфор… Такім чынам, выстава дэманструе мастацкія творы і ў той жа час пародыю на іх.
Недастатковае фінанасаваньне (па астаткавым прынцыпе) дзяржавай разнастайных формаў беларускага мастацтва прывяло да таго, што зьніжаецца ўзровень культуры і да таго, што наш час характарызуецца адсутнасьцю мастацкага густу ў значнай часткі насельніцтва сінявокай Беларусі. Месца якасных сучасных мастацкіх вырабаў займаюць псеўдакультурныя вырабы міліённых тыражоў. Мэта выставы – прыцянуць увагу людзей разнастайнага сацыяльнага статусу, палавой прыналежнасьці, рознага заробку і занятасьці на дадзеную праблему. Псеўдавыства пра псеўдакультуру зьдзіўляе, усьміхае і прымушае задумацца над тым, як масавае перамагае сапраўднае.
1-5 сакавіка 2009 году ў Бэрліне і Дрэздане адбудзецца культурніцкі абмен. Арганізатары – нямецкае студэнцкае таварыства “Лагода” – запрашаюць да ўдзелу маладых беларусаў, якія займаюцца мастацтвам у розных праявах. Візыт улучае ў сябе экскурсыі, наведваньне вядомых культурных цэнтраў, артыстычных салёнаў, музэяў, галерэяў, сустрэчы з нямецкай творчай моладзьдзю (напрыклад, знаёмства і сумесны майстар-кляс з бэрлінскай тэатральнай групай). Апроч азнаямленьня з творчым ланшафтам і магчымасьцямі самарэалізацыі ў Нямеччыне, візыт дае шанс беларускім творцам выступіць на нямецкай сцэне і завязаць карысныя кантакты са сваімі калегамі-аднагодкамі, а таксама людзьмі, якія займаюцца арганізацыяй культурніцкіх мерапрыемстваў і прамоцыяй беларускай культуры.
На гэтым тыдні беларуская сацыяльная сетка PARTA.BY праводзіць навагоднюю віктарыну “Будьзма за Партай”. З падарункамі, зразумела :)
Віктарына прысвечана гісторыі Беларусі, а для таго, каб прыняць у ёй удзел, дастаткова зарэгістравацца на сайце www.parta.by
Правілы віктарыны простыя – заходзьце кожны дзень на Парту, выбірайце правільныя адказы на пытанні з ліку прапанаваных і будьзце ў ліку пераможцаў. Дарэчы, падарункі пераможцам будзе ўручаць кампанія “Будзьма!” (сайт: http://budzma.org), сумесна з якой і праводзіцца дадзеная віктарына.