eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэкамендуем

Кампутарны перакладнік


Архіў навін

Archive - дек 2008

Дата

З Новым 2009 годам!

Новы год звычайна звязваюць з надзеямі на лепшае, таму няхай усё добрае, што радавала нас у гэтым годзе, абавязкова знойдзе свой працяг у году надыходзячым. Няхай Новы год падаруе табе дабрабыт, выкананне запаветнай мары, умацуе веру ў будучыню, а поспех спадарожнічае ва ўсіх распачынаннях заўсёды і ва ўсім.


З Новым годам!


У Беларусі калядных зьніжак можна і не заўважыць

Ва ўсім сьвеце праводзяцца традыцыйныя сьвяточныя распродажы. На перадкалядныя і пераднавагоднія дні прыпадае да чвэрці гадавой гандлёвай выручкі. Якімі зьніжкамі і распродажамі парадуе беларусаў перадсьвяточны гандаль.

Сёлета беларускім прамысловым прадпрыемствам і гандлю “рэкамэндавана” рабіць зьніжкі. Магчыма, ня столькі ў зьвязку з Калядамі, колькі ў зьвязку з тым, што прамысловасьць працуе фактычна на склад: Беларусь з-за крызісу страціла рынкі збыту. Начальнік упраўленьня гандлю і паслугаў Менгарвыканкаму Людміла Петракоўская распавяла:

“Плянуецца правесьці больш за 1 тысячу калядных распродажаў па зьніжаных коштах. Тут будуць прадавацца тавары са зьніжкамі ня толькі з боку гандлю, але і з боку прамысловасьці. Чым больш дасьць прамысловасьць, тым больш, натуральна, зьнізіцца адпускная цана, зьменшыцца гандлёвая надбаўка і зьнімецца яшчэ больш для насельніцтва”.


Для мяне Новы год - гэта...

Раней пытаньне задавалі Богу, цяпер іх задаюць Google

Двайны клік мышкі як згода. Утульнае крэсла, нямытыя кубкі і талеркі ля працоўнага стала. Трошкі сутулая сьпіна і чырвоныя вочы. Не адцягваць увагу: чалавек сядзіць у Інтэрнэце.

Паслугі, якія прапаноўвае інтэрнэт, так імкліва зьмяняюцца і ўдасканальваюцца, што не пасьпяваеш за імі. Людзі шукаюць адказы на пытаньні да кантрольнай працы не ў бібліятэцы, а праз сеціва, вызначаюць дыягназ паводле словаў і рэкамендацыяў віртуальнага доктара, знаёмяцца са сваімі другімі паловамі праз адпаведныя сайты, у Інтэрнэце таксама можна і шлюб зарэгістраваць – віртуальны, зразумела. А слова “загугліць” стала такім жа ўнівэрсальным як “пайсьці”, “пеасьці”, “напісаць” і “прачытаць”.

Уявім наступную сітуацыю: толькі Вы і Ваш кампутар. Цэлы дзень. У адной прасторы. Не выходзячы за межы кватэры. Ці атрымаецца выжыць?


art-project "Беларускія жЫвёлкі"

Галерэя “Подземка”. Праект «Беларускiя жывёлкi».

Дэманструецца серыя скульптур, сабраных з пазлаў, цацак “made in china” і йншых танных кітайскіх тавараў шырокага ўжытку. Як вядома, у арыгінале скульптуры павінны быць выконанымі ў такіх матэрыялах, як дрэва, метал, фарфор… Такім чынам, выстава дэманструе мастацкія творы і ў той жа час пародыю на іх.
Недастатковае фінанасаваньне (па астаткавым прынцыпе) дзяржавай разнастайных формаў беларускага мастацтва прывяло да таго, што зьніжаецца ўзровень культуры і да таго, што наш час характарызуецца адсутнасьцю мастацкага густу ў значнай часткі насельніцтва сінявокай Беларусі. Месца якасных сучасных мастацкіх вырабаў займаюць псеўдакультурныя вырабы міліённых тыражоў. Мэта выставы – прыцянуць увагу людзей разнастайнага сацыяльнага статусу, палавой прыналежнасьці, рознага заробку і занятасьці на дадзеную праблему. Псеўдавыства пра псеўдакультуру зьдзіўляе, усьміхае і прымушае задумацца над тым, як масавае перамагае сапраўднае.


Культурніцкі абмен у Нямеччыне для беларускай моладзі

1-5 сакавіка 2009 году ў Бэрліне і Дрэздане адбудзецца культурніцкі абмен. Арганізатары – нямецкае студэнцкае таварыства “Лагода” – запрашаюць да ўдзелу маладых беларусаў, якія займаюцца мастацтвам у розных праявах. Візыт улучае ў сябе экскурсыі, наведваньне вядомых культурных цэнтраў, артыстычных салёнаў, музэяў, галерэяў, сустрэчы з нямецкай творчай моладзьдзю (напрыклад, знаёмства і сумесны майстар-кляс з бэрлінскай тэатральнай групай). Апроч азнаямленьня з творчым ланшафтам і магчымасьцямі самарэалізацыі ў Нямеччыне, візыт дае шанс беларускім творцам выступіць на нямецкай сцэне і завязаць карысныя кантакты са сваімі калегамі-аднагодкамі, а таксама людзьмі, якія займаюцца арганізацыяй культурніцкіх мерапрыемстваў і прамоцыяй беларускай культуры.


Сядай за Парту, прымай удзел у віктарыне і атрымлівай свае падарункі!

На гэтым тыдні беларуская сацыяльная сетка PARTA.BY праводзіць навагоднюю віктарыну “Будьзма за Партай”. З падарункамі, зразумела :)

Віктарына прысвечана гісторыі Беларусі, а для таго, каб прыняць у ёй удзел, дастаткова зарэгістравацца на сайце www.parta.by

Правілы віктарыны простыя – заходзьце кожны дзень на Парту, выбірайце правільныя адказы на пытанні з ліку прапанаваных і будьзце ў ліку пераможцаў. Дарэчы, падарункі пераможцам будзе ўручаць кампанія “Будзьма!” (сайт: http://budzma.org), сумесна з якой і праводзіцца дадзеная віктарына.


У зоне .BY зарэгістравана каля 18 тысяч даменаў

Такую інфармацыю агучылі прадстаўнікі расейскага RU-Center 17 снежня падчас семінара «Распрацоўка інтэрнэт-праекту, ці як вырашыць задачы бізнэсу».

Па заяве прадстаўнікоў Ru-Center, кампанія плануе заняцца рэгістрацыяй даменных імёнаў у зоне .BY, паведамляе Electroname.com.

Паводле паведамлення прэс-службы RU-Center, ажыўленай дыскусіяй быў адзначаны даменны блок, у межах якога супрацоўнікі RU-CENTER распавялі аб сусветным даменным рынку, тэндэнцыях развіцця даменаў RU і SU, а таксама аб апошніх навінках - запуску TEL і кірылічных даменных імёнах. Вікторыя Бунчук, вядучы спецыяліст дэпартамента па сувязях з грамадскасцю RU-CENTER, агучыла рэкордныя лічбы другаснага рынка, распавяла аб поспеху рэгістрацыі кірылічных імёнаў у зоне SU.


Ад сэсіі да сэсіі

Ва унівэрсітэтах зарэгістраваны самы высокі паказальнік наведваемасці студэнтамі заняткаў за апошнія чатыры месяцы. Даследчкі вылучаюць некалькі прычынаў: эканамічны крызіс, халоднае надвор’е, папулярнасьць мода на веды, але самай папулярнай застаецца - пачатак сэсіі.

Кожны семестр пачынаецца аднолькава: лекцыі – цікавыя і занудныя, перапынкі – хуткія і маленькія, аудыторыі – напоўненыя людзьмі і паўпустыі і словы выкладнікаў: “Займайцеся сыстэмна! Хадзіце на заняткі і ў час здавайце ўсе працы!” Ёсьць людзі, якія паслухмяна гэта выконваюць. Але ёсьць іншыя ( і, па праўдзе, сярод маіх знаёмых іх больш), якія спачатку абяцаюць старанна вучыцца, але здараецца так (з пытаньнямі “Ну за што мне гэта?”), што ўсю праграму семестру прыходзіцца вывучыць самастойна за тыдзень-два. І там як пашанцуе: здаем з першага, другога, трэцяга ці …наццатага разу.


Вычыцца ніколі ня позна

Апошнія дні адзначыліся IV Тыднем нефармальнай адукацыі і асьветы “БЕЛАРУСЬ СУЧАСНАЯ”.

У перыяд з 6 па 14 сьнежня 2008 г. у Менску, Гомелі і Горадні адбыліся адукацыйных мерапрыемствы, прэзентацыі, дыскусіі, аб’яднаныя адной мэтай – прыцягнуць больш увагі да ролі нефармальнай адукацыі ў развіцці чалавечага, грамадскага, нацыянальнага і міжкультурнага патэнцыялу краіны і яе грамадзян.

У межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асьветы “Беларусь сучасная” ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау прайшло паседжанне навуковай кавярні “Адукацыя дарослых”. У сустрэчы ўзялі ўдзел больш за 30 прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, прыватных адукацыйных цэнтраў і дзяржаўных установаў павышэння кваліфікацыі. Тэма сустрэчы – адукацыя дарослых як прадмет адукацыйнай палітыкі - разглядалася ў двух аспектах: Месца і роля дадатковай адукацыі дарослых ў праекце Кодэкса аб адукацыі і Еўрапейскія тэндэнцыі і рэкамендацыі, выкладзеныя падчас падрыхтоўчай агульнаеўрапейскай канферэнцыі CONFINTEA VI, якая адбылася ў Будапешце 3-5 снежня 2008 г.


“Кінафармат 4х4” — па-за фарматам “Кінавідэапракату”

Папулярныя ў асяродку кінаманаў сэансы “элітнага кіно” у рамках “Кінафармату 4х4” на гэтым тыдні пройдуць у апошні раз.

Альтэрнатыўныя паказы камэрцыйнаму галівудзкаму кіно былі запачаткаваныя ў 2002 годзе і гледачы пасьпелі паглядзець больш за тры сотні ўзораў “фільмаў не для ўсіх”. “Кінафармат 4х4” знаёміў гледачоў як з працамі сусьветна вядомых рэжысэраў, так і з мала вядомымі некамэрцыйнымі стужкамі. Чым тлумачыцца адмова ад пасьпяховага праекту?

Апошні паказ фарматнай “чацьвёркі”, альтэрнатыўнай масаваму кіно, адбудзецца 18—21 сьнежня ў менскіх кінатэатрах “Аўрора”, “Перамога”, “Мір” і “Цэнтральны”. Гледачам прапануюць ірляндзкую мэлядраму “Аднойчы”, канадзкую камэдыю “Стагодзьдзе вар’яцтва” і два трылеры — амэрыканскі “У даліне Эла” і ганконскі “Шалёны сьледчы”.
 


Беларускі баркэмп “ByCamp Minsk”: апошні адлік!

Менш за тыдзень застаецца да знакавай падзеі для беларускага інтэрнэта: 20-21 снежня ў інстытуце журналістыкі БДУ у Мінску стартуе Байкэмп - так званая не-канферэнцыя ў фармаце Web 2.0.

 

Гэта калі самаарганізацыя і нефармальная абстаноўка стварае ўнікальную атмасферу для абмена меркаваннямі сярод блогераў, праграмістаў і ўсіх тых, хто зацікаўлены ў развіцці байнэта. Сутнасць баркэмпаў: толькі ўдзельнікі, ніякіх гледачоў!

З 2005 года хваля такіх не-канферэнцый пракацілася па ўсім свеце, толькі ў мінулым годзе адбылося каля 20 баркэмпаў, і нарэшце гэты рух дасягнуў Беларусь.


Моладзь.ORG збірае сяброў!

14-га снежня ў мінскім клубе «DaClub» мусіць адбыцца музычны фэст «Хопіць вучыцца – адпачні перад сесіяй!», які ладзіць моладзевы інтэрнэт-рэсурс Моладзь.ORG.

Удзел бяруць вядомыя беларускія гурты. Якія зайграюць, як вядомыя гіты, так і новыя песні. Сярод удзельнікаў “Partyzone”, “Крок”, Vinsent і інш.

У гэты вечар для моладзі выступіць вядомы беларускі рок-гурт, пераможца музычнага фэсту “Басовішча” – “Partyzone”, які ў гэты дзень зайграе вядомыя гіты. Нечаканым сюрпрызам стала для арганізатараў мерапрыемства ўдзел маладога спявака Vinsenta, які згадзіўся заграць новыя песні са свайго альбому яшчэ да афіцыйнай яго прэзентацыі, якая плануецца неўзабаве.


Сустракаем зіму на каньках

Сёньняшняя зіма пакуль што ня радуе і ня балуе беларусаў сьнегам. Нашы бабулі , дзядулі і бацькі ўзгадваюць, як у сваю маладосьць гойсалі з гары на лыжах, каталіся на санках, гулялі ў сьняжкі і каталіся на каньках. Паколькі прыродныя ўмовы для гэтага ня склаліся ў годзе бягучым, застаецца сядзець дома, уяўляць, што было б…, сумаваць… Хоць… Стойце! Можна ж пайсьці ў лядовы палац. Сьнегу там наўрад ці знойдзеш, але лёд ёсьць дакладна!

Бабруйск і Наваполацк, Пружаны і Горадня, Жлобін і Менск, Гомель і Віцебск… Гэтыя гарады аб’ядноўвае тое, што там ёсьць лядовыя палацы – нашумелыя сваім будаўніцтвам, але не заўсёды папулярныя сярод жыхароў Беларусі.

Колькі ж каштуе пакатацца на лёдзе?

“Мінскі лядовы Палац спорта” (ст.м.Спартыўная) лічыцца лепшым льдом краіны і ў пляне акупаемасьці унікальны аб’ект – ён поўнасьцю сам сябе забясьпечвае, дзякуючы платным гуркам для дзяцей, правядзеньню хакейных і йншых масавых спаборніцтваў. Апроч таго, прыкладна 20 тысяч наведвальнікаў кожны месяц наведваюць Палац.


Марыць, бо жывеш. Жыць, бо марыш

Марыць – гэта ў два гады дужа хацець марозіва, калі мама кажа, што няма грошай, а бабуля – што з хворым горлам нельга.

Марыць – гэта ў тры гады моцна-моцна хацець езьдзіць на ровары, як дарослы, і такі адкруціць самому два запасных дзіцячых колы, праехаць “бяз рук”, упасьці, разбіць калені і локці, але адчуць сябе больш самастойным чалавекам.

Марыць – гэта калі твае бацькі спачатку ня ведаюць пра тое, што ў шэсьць год ты вельмі хочаш граць на музычным інтруменце, а у сем год купляюць табе нямецкае фартэп’яна.

Марыць – гэта паехаць такі з бацькамі на мора, абгарэць там у першы жа дзень, аб’есьціся кавунамі і кальмарамі і набраць усім знаёмым ракушак на памяць і ў падарунак, бо за іх ня трэба плаціць (палова з іх застанецца на вакзале, бо вельмі цяжкія сумкі).

 


Агульна-галяктычнае сьвята ад iq48!!!

Агульна-галяктычнае сьвята ад iq48!!!

З 17-га лістапада ў музычных крамах Беларусі можна набыць другі альбом гурта IQ48 з назвай “Героі!”. Дыск уключае 12 песень і адзін бонус-трэк.

Горадня – горад з душой*

(*Калі ў 2007 годзе ў Горадні пачалася масавая “дэкантсрукцыя” гораду, на сьценах будынкаў пачалі з’яўляцца налепкі з надпісам “Горадня- горад-музей? Не вынішчайце экспанаты!” Дык вось, гэты горад насамрэч музей. Таму складана выдзяліць толькі адзін архітэктурны помнік, які мяне заварожвае, таму гэтае эсэ пра ўсю Горадню. Маю Горадню – адзіную, любімую, непаўторную).

Горад – гэта жывы арганізм. Ён гаворыць з табой на сваёй мове. Ён адметны і не да чаго не падобны. Дыхае сваім паветрам і бачыць сваімі вачыма. Ён асацэюецца ў цябе з пэўным вобразам, часам ці прадметам.

… Я заплюшчваю вочы, і ў галаве ўьзнікае вобраз любімых вулачак, па якіх хочацца гуляць гадзінамі. Яны пераплятаюцца адна з адной, і праз тры гадзіны ты ізноў трапляеш на Старавіленскую. Людзі, якія называюць гэты горад Горадняй,- маюць рацыю. Самы адметны і самы непаўторны горад Горадня – гэта горад з душой.

 

 


«Аськай» карыстаецца 320 тысяч беларусаў

Віцэ-прэзідэнт ICQ Офер Овед у інтэрв'ю часопісу "etc/Сеть" падзяліўся інфармацыяй аб колькасных паказчыках па беларускіх карыстальніках гэтай папулярнай сістэмы абмену імгненнымі паведамленнямі.

Па словах менеджэра, паводле ўнутранай інфармацыі кампаніі, у Беларусі цяпер больш за 320 тысяч актыўных карыстальнікаў ICQ. Сярэдні беларускі карыстальнік ICQ адпраўляе каля 50 паведамленняў у дзень, перадае Electroname.com.

"Мы бачым велізарны патэнцыял Беларусі зыходзячы з дынамікі росту: за апошнія тры гады колькасць актыўных карыстальнікаў у вашай краіне вырасла больш чым на 370%!" – паведаміў Офер Овед.

ICQ – адна з найстарэйшых і самая папулярная на постсавецкай прасторы сетка абмену імгненнымі паведамленнямі. Колькасць карыстальнікаў ICQ ва ўсім свеце сёння перавышае адзнаку ў 32 мільёнаы сярод якіх 45% жанчын і 55% мужчын.


Жыве рок-н-рол з :B:N:

Жыве рок-н-рол з :B:N:

2 снежня “безназоўныя” адзначылі перавыданне свайго дыска “Не трывай” канцэртам у клубе “Рэактар”

Надпісы ў горадзе: escape control!

Калі вы ўважліва агледзецеся вакол, убачыце, што размаляваныя сьцены дамоў, напісаныя словы ў транспарце, малюнкі на прыпынках, - усё гэта прыжылося ў Менску: тым, які хваляць за прыгажосьць і чысьціню. Чаму тынэйджэры пакідаць пасьля сябе сьляды такім чынам? Адкуль пайшла звычка маляваць ў грамадскіх месцах, на будынках, аўтобусах і інш.? І ці трэба выпраўляць гэтую сітуацыю? Высьвятляла Адар’я Гуштын.

Пераход, які злучае вуліцы Кальварыйскую і Караля, аднойчы раніцай зьдзівіў мінакоў-старажыл, якія штодзень тут праходзяць. Справа ў тым, што сьцены былі размаляваны ў стылі графіці. Усе сьцены. Буйнымі малюнкамі.

Пакідаць свае надпісы і малюнкі ў грамадскіх месцах сучаснага гарадскога школьніка - такая ж натуральная неабходнасьць, як слухаць любімую музыку і модна апранацца. Калі з’ява распаўсюджваецца так шырока, яе ўжо не растлумачыш простым жаданьнем “пахуліганіць”. Што ж такое гэтыя насьценныя надпісы і адкуль пайшла традыцыя пісаць у непрадугледжаных для гэтага месцах ? І што яна значыць для сучаснай падлеткавай культуры?


Дзея і Словы ў Палацы Мастацтва!

Літаратурна-музычная вечарына “Залаты апостраф – 2007” адбудзецца ў сераду 3 сьнежня ў Менскім Палацы мастацтваў (вул Казлова, 3). У праграме вечарыны: ушанаваньне ляўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопісу “Дзеяслоў” за лепшыя публікацыі ў 2007 годзе, а таксама прэзентацыя новых кніг з сэрыі “Бібліятэчка часопісу “Дзеяслоў”.

 У імпрэзе бяруць удзел вядомыя беларускія пісьменьнікі і барды: Анатоль Вярцінскі, Анатоль Кудравец, Барыс Пятровіч, Генадзь Бураўкін,  Алесь Пашкевіч, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, , Эдуард Акулін, Сяргей Дубавец, Алесь Камоцкі, Тацяна Сапач, Галіна Дубянецкая, Тацяна Беланогая, Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі ды іншыя.


На якой мове Вы размаўляеце ў штодзённым жыцці?

Больш за 95 працэнтаў тэрыторыi Венецыi сышло пад ваду

У вынiку моцнай паводкi ў Венецыi, па стане на вечар панядзелка, апынулася падтопленай каля 95 працэнтаў гарадской тэрыторыi.

З-за незвычайна моцнага прылiву ўзровень вады ў Венецыянскай лагуне падняўся на 1,6 метра вышэй за сярэднiя значэннi. Такi высокi ўзровень вады ў Венецыi не рэгiстраваўся з 1986 года.

Калi моцны вецер з боку Адрыятычнага мора, якi выклiкаў уздым вады, хуткiм часам не сцiхне, то Венецыю чакае паўтор разбуральнай паводкi 1966 года. Тады ўзровень вады падняўся на 1,94 метра, каля 40 гiстарычных будынкаў былi пашкоджаныя, а шэраг музейных экспанатаў безнадзейна сапсаваныя.

 

 


Дакота для “Еўрабачання” напісала песню на беларускай мове

Знакамітая спявачка ў апошні дзень падала заяўку на беларускі адбор да “Еўрабачання”. А заспяваць нечакана вырашыла на роднай мове. Тэкст для новага хіта Дакоты напісаў вядомы паэт Глеб Лабадзенка.

Падача заявак на “ЕўраФэст” завяршылася ў мінулы аўторак 25 лістапада.
Да апошняга дня не было вядома, ці возьме ўдзел у конкурсе спявачка Дакота, адна з асноўных фаварытак.

У інтэрв’ю Еўрарадыё месяц таму яна пакрыўдзілася на беларускіх чыноўнікаў ад культуры, якія адмыслова яе не падтрымліваюць. Хоць у той жа Расіі 18-гадовая Дакота напраўду папулярная артыстка з мноствам фанклубаў у дзясятках гарадоў. Аднак паўдзельнічаць у беларускім адборы яе пераканалі прадзюсеры і расійскі Першы канал, з якім у спявачкі падпісаны кантракт.



Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
-4 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 74%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 69%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-6 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 73%
day-clear
Надвор`е ў Гродна
2 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Віцебску
1 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 64%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 54%

Апошнія праекты

Падручнік па пераходзе на родную мову

Далучайся!

  

Нашы партнёры

 

 

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   ЖЖ   |   Vkontakte   |   Сувязь з намі   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100