Хочаш даведацца сакрэт посьпяховых блогаў, жж, сайтаў? Хочаш ведаць, як правільна напісаць навіну? Тады сьпяшайся стаць удзельнікам он-лайн трэнінгу, які ладзіць www.Мoladz.org!
Мы навучым падбіраць трапныя думкі для матэрыялаў. Мы растлумачым, як тэхнічна правільна стварыць блог. Мы дапаможам зрабіць блог, які будзе чытаць нават лянівы. Пакажам, як аздобіць сваю старонку відэа.
Нам цікава працаваць з разумнымі і творчымі людзьмі. Далучайся!
Семінар адбудзецца 13 снежня. Чакаем тваю анкету
Дзякуючы новаўвядзньню "Лістапада-2008", гледачы ня толькі ўбачылі навінкі кінематографа, але і асабіста сустрэліся зь любімымі рэжысёрамі на майстар-клясах. Так, Менск наведаў Аляксандр Сакураў - выбітны расейскі кінарэжысэр, чыя дзейнасьць з'яўляецца рубежным этапам сусьветнага кінапрацэсу, чыё імя асацыюецца з пошукам новай мовы кінамастацтва.
Аляксандр Сакураў досыць непублічны рэжысэр. Перад сустрэчай, кінаманы казалі, што ён - ціхі геній: яго можна ня бачыць, ня чуць, , ён дзесьці хаваецца, а потым з'яўляецца новы фільм, які пераварочвае сьвядомасьць і прымушае шмат думаць, трошкі пазьней гэты фільм становіцца прызёрам на міжнародных кінафестывалях.
Рэжысэр увесь час дзякаваў гледачам: калі прэзентаваў фільм, адказваў на пытаньні і калі раздаваў аўтографы.
4 дні польскага кіно ў Менску. У афішы пазначаны як новыя стужкі, так і рэтраспектыўныя. Стартуе праграма 26 лістапада ў кінатэатры “Цэнтральны”.
“Надвор’е на заўтра” (27 лістапада, 18.30)
Галоўны герой ня ўпаў зь неба і не прыехаў зь іншага кантыненту. Калі ён выйшаў на двор, ён проста не пазнаў сьвет, які дагэтага добра ведаў. Пытаньні: як яму знайсьці сябе ў сёньняшняй сітуацыі? Што ён мусіць рабіць, каб знайсьці кантакт са сваімі дзецьмі? І як, нарэшце, не згубіцца ў віры праблем і жарсьцяў, навучыцца адрозьніваць праўду ад шоу? Усё гэта вырашаецца ў “Надвор’і на заўтра”.
Фільм атрымаў, дарэчы, узнагароды на міжнародных кінафестывалях ў Вісбадэні, Любаміры і Чалябінску.
Па ўсёй краіне набірае моц праект «Зрабі падарунак Беларусі — пераходзь на беларускую мову», распрацаваны і арганізаваны моладзевым рэсурсам . Галоўная ідэя праекта — адраджэнне і прапаганда мовы Багушэвіча і Багдановіча. Падобнымі тэзісамі ўжо неаднойчы паслугоўваліся розныя грамадзкія кампаніі. Толькі на гэты раз справа пайшла далей за налепкі і значкі з заклікам гаварыць па-свойму — тым, хто не супраць авалодаць беларускай, прапаноўваецца пакрокавая інструкцыя з тлумачэннямі вытокаў сённяшняй моўнай сітуацыі, псіхалагічнай дапамогай і вясёлымі ілюстрацыямі.
На малюнку, які аздабляе вокладку падручніка па хуткім засваенні роднай мовы, — беларуская моладзь, стылізаваная пад герояў амерыканскага анімацыйнага серыялу «South Park» — «Мы такія розныя — мы размаўляем па-беларуску». Сама кніга па механізме магчымага ўздзеяння нагадвае практычную псіхалогію Дэйла Карнэгі, або папулярны твор Алена Кара «Лёгкі спосаб кінуць паліць». Паводле аўтараў беларускага падручніка, авалоданне роднай мовай гэта таксама справа псіхалагічнай моцы і перамогі асабістых комплексаў. Маўляў, разняволься — і балбачы па-беларуску.
Падышоў да канца кінафэст "Лістапад-2008". За восем дзён кінафорума 45 тысяч гледачоў наведалі кінатэатры. Увесь гэты час працавалі тры каманды журы: кінематаграфістаў, кінапрэсы і гледачоў. І ў суботу ў Палацы Рэспублікі былі ўзнагароджаныя лепшыя фільмы.
"Хай квітнее Беларусь!"
Самой вялікай інтрыгай конкурснага тыдня на фэсьце было тое, хто ж па меркаваньні гледачоў возьме першае месца. Увесь тыдзень лідыраваў беларускі фільм "На сьпіне ў чорнага ката". Камедыя пра дзеда Леху, які выйграў у латарэі джэк-пот, зьнятая сёлета рэжысэрам Іванам Паўлавым, набрала 9, 15 балаў. Крытыкі і дасьведчаныя ў кіно людзі зьдзіўляліся: забаўляльная карціна па глядацкіх галасах абыходзіла фільмы, узнагароджаныя на міжнародных кінафэстах у Канах, Берліне, Брусэлі, Маскве.
Новая кніга спадарыні Дануты - кніга нарысаў, мемуараў і эсэ – мае назву “Хадзі на мой голас”.
Данута Бічэль-Загнетава - вядомая грамадская дзеячка, адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасня 1988 - сябра БНФ. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак БНФ у Гарадзенскай вобласьці. Была адным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты "Рэанімова". Вядомасьць да Дануты Янаўны прыйшла са зборнікам вершаў «Дзе ходзяць басанож». Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю.
У яе кнігу “Хадзі на мой голас” увайшлі творы, якія яшчэ зь мінулага стагоддзя друкаваліся ў часопісе “Наша вера”. Гэта эсэ пра яе любімых паэтаў і пісьменьнікаў. У прыватнасьці, пра Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, Аляксея Карпюка.
За чатыры дні конкурсных праглядаў кінафестываля “Лістапад” у рэйтынгу першых - стужка Івана Паўлава “На сьпіне ў чорнага ката” (Беларусь).
Беларускі рэжысэр шырокай глядацкай публіцы знаёмы па фільмах “Глыбокая плынь” і “Спакуса”. Новая праца, якая прадстаўлена на кінафоруме ў гэтым годзе, з’яўляецца камедыяй.
Адным даждлівым днём дзед Лёха пашкадаваў няшчасную прадавачку латэрэйных білетаў і набыў у яе адзін білецік для сябе. На дзіва, менавіта на яго прыпаў выйгрыш на вялікую суму. Нічога не кажучы аднавяскоўцам, галоўны герой разам зь дзедам Санем адпраўляюцца ў горад, дзе зь імі адбываюцца нерагодныя гісторыі, а часам і містычныя падзеі. У здымках прынялі ўдзел знакамітыя беларускія і расейскія акторы Міхаіл Жыгалаў і Вера Палякова, Аляксандр Дзянісаў і Алеся Пухавая. У стужцы таксама ўдзельнічае ўнучка прэзідэнта Беларусі – Віка Лукашэнка.
Кожны чакае чагосьці новага ў сваім жыцці. Часам становіцца так сумна, што здаецца: вялікая змена – і ты ўжо зноў бадзёры. Гэта тычыцца і моладзі, якая ў пошуках новай будучыні і з мэтай здабыць новыя веды, едзе за мяжу. Такі рашучы крок робяць не толькі тыя студэнты, якія з’яўлаяюцца ўдзельнікамі міжнародных праграм, але і звычайныя выпускнікі, для якіх жыццё ў іншай краіне становіцца іспытам на даросласць, разумнасць і вынаходлівасць.
Студэнты ЕГУ – гэта якраз той прыклад, калі рашучыя маладыя беларусы едуць у Літву з мэтай набыць веды, якія дапамогуць ім не толькі адаптавацца ў інфармацыйным грамадстве і стаць гуманітарыем, але і сфарміраваць да канца сваё “Я”, набыць усё тое, што не знойдзеш у беларускіх ВНУ. Жыць і вучыцца ў Літве цікава, але з гэтым узнікаюць праблемы, з якімі студэнты сутыкаюцца ўпершыню.
У Беластоку завяршыліся гастролі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа з Віцебску. Тры дні з падмосткаў тэатра Вянгеркі гучала беларуская мова, што стала асаблівым дадатковым прывабным момантам гэтых гастрольных выступаў. А таму на спектаклі прыйшлі не толькі сапраўдныя тэатралы, але і шмат прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы. Ці беластоцкі глядач здолеў зразумець і ацаніць мастацтва віцяблян? Якія ўражанні ад выступаў маюць самі акторы?
Яе голас заварожвае. Калі яна сьпявае, разумееш актуальнасьць тэкстаў, прыемную мелёдыку і дзівішся, наколькі яна моцна адчувае ўсе свае песьні… Тацьцяна Беланогая. Дзяўчына, якая з аднолькавай душэўнасьцю і шчырасьцю сьпявае пра Чарнобыль і каханьне. 20 лістапада ў малой канцэрнтай залі “Мінск” адбудзецца прэзентацыя яе новага альбома – “Двукроп’е”.
Тацьцяна грае акустычны рок: тэмпы, рытмы, тэмы досыць вострыя. Разам з тым, лічыць сябе бардам, бо кажа пра сябе “я і гітара – адно цэлае”.
Большасьць тэкстаў да песень яна напісала сама, але ёсьць песьні на словы вядомых сучасных паэтак: Людмілы Паўлікавай, Наталлі Кучмель, шмат на Яўгенію Янішчыц. Пры напісаньні песьні Таня перш глядзіць на твор, а потым ужо на асобу.
10 снежня 2008 году спаўняецца 60 гадоў з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Да юбілею гэтага найважнейшага інструмента Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні ладзіць
конкурс на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды
чалавека ў Беларусі. Конкурс ладзіцца ў дзвюх намінацыях:
2. Найлепшае аматарскае фота
Паводле вынікаў конкурсу, у кожнай з намінацыяў будзе адабраная найлепшая фатаграфія, аўтар
якой атрымае прыз ‐ паездку ў Вільню на двух чалавек на выходныя альбо грашовую прэмію.
14 лістапада ў кінатэатры “Перамога” распачынаецца фестываль дзіцячага кіно “Лістападзік”. Фэст у гэтым годзе адзначае юбілей – 10-годдзе. Арганізатары абяцаюць прыемна зьдзіўляць гледачоў якаснымі і цікавымі стужкамі.
Распачне праграму фільм “Дзе конь, Вінкі?” (Нідэрлянды/Бельгія). Гэта гісторыя пра шчасьлівую дзяўчынку, якая клапоціцца пра каня сьвятога Міколы. Адзінае, што ўводзіць яе ў смутак дык гэта тое, што ёй пакуль не дазваляюць катацца на кані Амярыга. Аднойчы Вінкі ўсё ж адчайваецца на шпацыр разам са сваім сябрам, але конь зьбягае. Цяпер дзяўчынка павінна знайсьці яго да пачатку Калядаў.
Увогуле ў конкурсным паказе прымуць стужкі са шматлікіх куточкаў сьвету. Увазе гледача прапаноўваюцца фільмы зь Беларусі і Расеі, Узбекістана і Эстоніі, Латвіі і Швэцыі, Германіі і Карэі, Ірана, ЗША, Велікабрытаніі і інш. Гэта дазволіць у шырокім спектары убачыць, наколькі разьвітае дзіцячае кіно і мультыплікацыя ў сьвеце. Аматары казачных гісторый пазнаёмяцца з найбольш папулярнымі стужкамі для дзяцей, зразумеюць, на што робіцца акцэнт у той ці іншай краіне.
Паглядзіце на сваю кніжную паліцу над галовой альбо зазірніце ў кніжную шафу. Тры аднолькавыя томікі Талстога, бо калісьці і маці, і тата, і бабуля купілі “Ганну Карэніну” не дамовіўшыся загадзя. Побач са Львом Мікалаевічам -“Гіторыя ЗША” ў пяці тамах, якую ніхто не будзе перачытваць. Тут жа -дэтэктывы-аднаразоўкі, якімі неяк цікавілася бабуля… Усё гэта можа стаяць у вас, пыліцца і чакаць часу, калі адправіцца на сьмецьце. Але ёсьць альтэрнатыўныя сродкі захоўваньня і перасоўваньня кніг - больш карысныя і гуманныя.
Буккросінг
Буккросінг у Беларусі з’явіўся некалькі год таму. У перакладзе з ангельскай гэта паняцьце значыць “перасоўваньне кніг”. Сэнс заключаецца ў тым, што прачытаўшы кнігу вы не пакідаеце яе пыліцца на паліцы, а “адпускаеце ў вольнае плаваньне” – перадаеце наступнаму чытачу. І так з рук у рукі. Мэта - ператварыць сьвет ў велізарную бібліятэку.
У горадзе з’явіліся першыя абвесткі пра кінафестываль “Лістапад-2008”. Падрыхтоўка да гэтай падзеі зараз ідзе поўным ходам. Арганізатары паведамляюць пра гасьцей, якія запрошаныя на сьвята кіно і пра зьмены, якія чакаюцца падчас фэсту ў гэтым годзе.
XV ММКФ «Лістапад-2008» адбудзецца ў Мінску з 15 па 22 лістапада. Урачыстае адкрыцьцё адбудзецца ў Палацы Рэспублікі. У гэты ж дзень чакаецца прэм’ерны паказ фільма “Жыві і памятай” расейскага рэжысэра Аляксандра Прошкіна.
У гэтым годзе будуць прадстаўленыя фільмы з 45 краін сьвету, у тым ліку з Нарвегіі і Мексікі - упершыню. XV кінафорум мае новаўвядзеньні: адбудзецца конкурс сярод тэлевізійных фільмаў, у той жа час тэатральны конкурс, які існаваў да гэтага года, гледачы больш ня ўбачаць.
Уявіце сітуацыю: на гэтыя выходныя вы адпраўляецеся адпачыць у іншы горад, а ў вашай менскай кватэры будзе жыць чалавек, напрыклад, з Наваградку. Не, гэта не захоп тэрыторый і не праца “чорных” рыелтараў. Гэта вакацыі па абмену – новы від адпачынку.
Моду на новы від турызма – абмен кватэрамі, катэджамі ці лецішчамі -задаў галівудскі фільм “Вакацыі па абмену”, хоць у Эўропе гэта традыцыя існуе з 70-х гадоў. Спецыялізаваныя агенцыі ёсьць ужо ў Расеі. У інтэрнэце з’яўляюцца суполкі па зацікаўленасьці і проста абвесткі на форумах, прысьвечаных турызму, зьмяшчаюць запісы кшталту “сям’я з Масквы з задавальненьнем прадаставіць сваю кватэру ў абмен на домік ля Чорнага мора”. Чаму б і нам, беларусам, не пераняць амерыканска-эўрапейскую традыцыю (самыя першыя абмены былі паміж эўрапейскімі дзяржавамі і ЗША)?
Група берасцейскіх праваабаронцаў з 7 чалавек: Уладзімір Вялічкін, Раман Кісляк, Сяргей Вакуленка, Валянцін Лазарэнкаў, Уладзімір Малей, Віталь Сымонік і Юрась Жыдовіч напісалі зварот да прэзідэнта.
Яны звярнуліся да прэзідэнта з прапановай вярнуць асобныя палажэнні закона, якія ўстанаўліваюць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй. Дадзенае Палажэнне было ініцыянавана ў 2008 годзе Міністэрствам унутраных спраў РБ. 10 кастрычніка 2008 года Палата прадстаўнікоў прыняла гэты закон. Савет рэспублікі 22 кастрычніка адобрыў закон. Зараз ён перададзены на подпіс прэзідэнту.
Палажэнне было ўнесена па ініцыятыве МУС у праект закона "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюджвання рабскай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі".
2 лістапада адбылося традыцыйнае шэсце і мітынг “Дзяды”. Штогод беларусы з болем у сэрцы ўспамінаюць жалобную дату – 29 кастрычніка. У 1937 годзе ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ў падвалах менскай турмы былі расстраляны самыя яскравыя і таленавітыя дзеячы культуры і навукі, а таксама лепшыя грамадскія дзеячы. Яны ўсе да апошняга змагаліся за добрую долю для нашай Бацькаўшчыны, адраджалі мову і культуру Беларусі. Увогуле за бальшавіцкія часы было рэпрэсавана больш за 1,5 мільёнаў найлепшых нашых землякоў.
2 лістапада беларусы прыйшлі на шэсце каб ушанаваць памяць пакутнікаў. Людзі прыйшлі з кветкамі, з бел-чырвона-белымі сцягамі. У шэсці прынялі ўдзел розныя партыі, арганізацыі, ініцыятывы, праекты і простыя людзі, якім неабыякавы лёс сваёй краіны.
Пасьля ўводу сваіх зьвестак карыстальніку цяпер прапануецца адправіць SMS для актывацыі ўліковага запісу.
У адваротным выпадку, новы ўдзельнік ня зможа адпраўляць паведамленьні, ацэньваць фатаздымкі, пакідаць камэнтары і наведваць старонкі іншых карыстальнікаў.
Раней зарэгістраваным удзельнікам нічога адпраўляць ня трэба.
Стваральнікі сеткі тлумачаць гэтую меру тым, што гэта неабходна «для падтрыманьня парадку на сайце і абароны ўсіх карыстальнікаў ад аўтаматычнай рассылкі спаму».
Для беларускіх карыстальнікаў рэгістрацыя каштуе 1800 рублёў без уліку падаткаў у выпадку, калі ён зьяўляецца velcom (кароткі нумар 3355) ці 1900 рублёў у выпадку, калі адпраўляць запыт з нумару МТС (нумар 4054). Для абанентаў Diallog і БеСТ паслуга не прадастаўляецца.
Яшчэ колькі год таму людзі, перапранутыя ў вампіраў, чарцей і вядзьмарак, палохалі мінакоў у мэтро, насьцярожвалі міліцыянтаў і выклікалі жах у дзяцей. А сёньня на размаляваных асобаў глядзяць спакойна, звычайна, зь веданьнем “справы”: кельцкае сьвята Хэлоуін штогод адзначаецца і ў Беларусі.
Вакол гэтага сьвята ходзіць шмат спрэчак. Адныя сьцвярджаюць, што апошні дзень кастрычніка сатаністы выходзяць на вуліцу, іншыя кажуць, што гэта добрая нагода павесяліцца, але далёка ня ўсе ведаюць, што Хэлоуін мае паганскія карані, свае традыцыі і ў Эўропе адзначаецца не так, як у нас.
У Беларусі гэта сьвята найбольш папулярнае сярод моладз. Школьнікі і студэнты з радасьцю перапранаюцца, размалёўваюць твар і адпраўляюцца ў клюбы. У Эўропе, трэба сказаць, Хэлоун асаблівая радасьць для дзяцей. Бацькі шыюць ім касьцюмы, а ў крамах ім абсалютна бясплатна раздаюць цацкі і цукеркі, і нават мінакі стараюцца пачаставаць маленькіх вядзьмарак і чарцей салодкасьцямі і павіншаваць са сьвятам.