Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і намесьнік старшыні арганізацыі Віктар Івашкевіч атрымалі адказ зь Менгарвыканкаму, у якім даецца дазвол на шэсьце, прымеркаванае да дня ўшанаваньня памяці продкаў — Дзядоў 2 лістапада.
Дазваляецца збор ля ўваходу на Ўсходнія могілкі з 12:00 да 12:30, потым шэсьце з 12:30 да 14:30 праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Каліноўскага, Мірашнічэнкі, МКАД і да Курапатаў. Што да мітынгу ва ўрочышчы, то намесьнік старшыні гарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў перанакіраваў заяўнікаў акцыі ў Менаблвыканкам — паколькі Курапаты знаходзяцца за горадам, таму і адносяцца да юрысдыкцыі Менскага раёну. Зрэшты, раённы камітэт таксама даў дазвол.
Збор удзельнікаў гэтай акцыі пачнецца а 10:30 каля Гадзіньнікавага заводу (ст. мэтро «Парк Чалюскінцаў»), шэсьце да Курапатаў праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Каліноўскага, Мірашнічэнкі ад 11‑й і мітынг ва ўрочышчы ад 14.30 па 17.00.









