Рэдакцыі газет зьбіраюць падарункі выхаванцам інтэрнатаў. У ЖЖ з’яўляецца ўсё больш пастоў пра збор сродкаў на лячэньне дзяцей. А унівэрсітэцкія дошкі абвестак папаўняюцца запрашэньнямі дапамагчы абітурыентам з інтэрнатаў паступіць ў сярэдне-спецыяльныя ці вышэйшыя навучальныя ўстановы. Усім гэтым займаюцца валанцёры, якіх у Беларусі, відавочна, з’яўляецца ўсё больш. Хто гэтыя людзі і што падштурхоўвае іх добрыя справы,высьвятляла Адар’я Гуштын.
Тацьцяна Салдаценка ў мінулым годзе скончыла журфак БДУ. Яна наведвае дзетак ў анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах больш за 2 гады і помніць кожнага хлопчыка і дзяўчынку, хоць пацыенты пастаянна зьмяняюцца.
Напачатку лістапада студыя прафэсійнага фота і дызайну «JOEL» будзе зьдзіўляць гледачоў выставай “Прызма Вядомасьці”. Вы ўбачыце вядомых вам людзей з нязвыклага боку. Фатографы Раман Лебядзеў і Алена Жукава абяцаюць сваімі працамі выклікаць радасьць, неразуменьне,сарамлівасьць і эйфарыю… Тут можна ўбачыць ня толькі фота, але і ўласныя эмоцыі, свае адлюстраваньні.
У фотасэсіі прынялі ўдзел вядомыя людзі ў сфэры дызайну, фота, шоў-бізнэса: Валянцін Грышко, Вадзім Пракоп’еў, Уладзімір Цэслер,Дзьмітры Урангель і іншыя.
Арганізатары выставы называюць галоўнай мэтай– убачыць. А што менавіта, вырашаць самім наведвальнікам.
Фотавыстава пройдзе з 2 па 9 лістапада, па адрэсе вул.Я.Коласа 50/1. Час працы- штодзённа з18 да 20 гадзін. Уваход вольны.
Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі і намесьнік старшыні арганізацыі Віктар Івашкевіч атрымалі адказ зь Менгарвыканкаму, у якім даецца дазвол на шэсьце, прымеркаванае да дня ўшанаваньня памяці продкаў — Дзядоў 2 лістапада.
Дазваляецца збор ля ўваходу на Ўсходнія могілкі з 12:00 да 12:30, потым шэсьце з 12:30 да 14:30 праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Каліноўскага, Мірашнічэнкі, МКАД і да Курапатаў. Што да мітынгу ва ўрочышчы, то намесьнік старшыні гарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў перанакіраваў заяўнікаў акцыі ў Менаблвыканкам — паколькі Курапаты знаходзяцца за горадам, таму і адносяцца да юрысдыкцыі Менскага раёну. Зрэшты, раённы камітэт таксама даў дазвол.
Збор удзельнікаў гэтай акцыі пачнецца а 10:30 каля Гадзіньнікавага заводу (ст. мэтро «Парк Чалюскінцаў»), шэсьце да Курапатаў праспэктам Незалежнасьці, вуліцамі Каліноўскага, Мірашнічэнкі ад 11‑й і мітынг ва ўрочышчы ад 14.30 па 17.00.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у лякарні, а фінансавае становішча Дзядзькі Рыгора, скажам так, не найлепшае. Жыве Народны паэт на сьціплую пэнсію, а таму чакаць дапамогі зусім няма адкуль. За кнігі, якія выходзяць у Рыгора Барадуліна, выдавецтва расплочваецца з аўтарам не грашыма, а асобнікамі, якія дзесяткамі ляжаць дома ў паэта.
Сябры й прыхільнікі паэта прапануюць дабрачынную акцыю па продажы кніг, грошы зь якіх пойдуць на лекаваньне Рыгора Барадуліна.
Каб падтрымаць паэта, вырашана троху разгрузіць кватэру Барадуліна, а заадно папоўніць бібліятэкі чытачоў каштоўнымі кніжкамі з аўтографам Народнага паэта.
Адныя людзі кажуць, што бачаць каляровыя сны, другія – што выключна чорна-белыя. Псіхолаг Эва Мужын з шатландскага Данды даўно адчувала: тут замяшалася ТВ. І, паводле вынікаў сваіх даследаванняў, лічыць, што не памылялася.
Каб выявіць уплыў ТВ на фармат нашых снобачанняў, вучоная, паводле часопісу Consciousness and Cognition, утварыла 2 групы паддоследных. Першая складалася з маладзёнаў да 25 гадоў, другая – з людзей, якім ужо за 55.
Розніца паміж культурным досведам згаданых групаў, на думку Мужын, павінна была выявіцца ў наступным: людзі з 2-е групы правялі сваё дзяцінства ў часах, калі каляровага ТВ папросту яшчэ не існавала ці было рэдкасцю. У збіранні дадзеных даследчыца карысталася анкетамі, запоўненымі ўдзельнікамі, і – самае галоўнае – іхнымі дзённікамі, дзе кожны штораніцы старанна занатоўваў свае сны.
Учора позна ноччу на некалькі гадзінаў былі замарожаныя сотні кірылічных блогаў на плятформе Livejournal‑a.
У асноўным, гэта датычылася досыць вядомых у расейскай благасфэры карыстальнікаў. Тыя, каго прынята называць «тысячнікамі», то бок хто мае больш за тысячу «фрэндоў». Трапіў пад раздачу і наш .
Карыстальнікі проста не маглі ўвайсьці ў свае блогі. Ніякіх тлумачальных лістоў з адміністрацыі Livejournal‑у, якія прыходзяць у падобных выпадках, ніхто не атрымаў.
Па некаторых зьвестках гэтай ноччу было замарожана больш за 650 жывых журналаў.
Аператары мабільнай сувязі ў Беларусі сёлета атрымаюць права прамога злучэння адзін з адным ў абыход «Белтэлекома», заявіў агенцтву «Интерфакс» міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей.
"Ім будзе дадзенае права прамога злучэння", - сказаў міністр.
Ён удакладніў, што гэта адбудзецца ўжо сёлета пасля падпісання Аляксандрам Лукашэнкам паправак у закон аб электрасувязі.
Каментуючы інфармацыю аб тым, што неабходнасць злучацца адзін з адным праз дзяржаўнага аператара "Белтэлеком" стварае дадатковую фінансавую нагрузку на канчатковых спажыўцоў, М.Панцялей заўважыў, што "той узровень прыбытковасці, які маюць аператары мабільнай сувязі, дазваляе не дапускаць дадатковую нагрузку на абанентаў".
У канцы гэтага года можа набыць моц новы закон, паводле якога сімкі ў “шэрых” тэлефонах проста не будуць працаваць. Калі вы набудзеце мабільны за мяжой і захочаце, каб ён працаваў у Беларусі, то за гэта давядзецца заплаціць.
З прыняццем закону асабісты нумар (IMEI) кожнага новага тэлефону, які трапляе на тэрыторыю Беларусі, будзе заносіцца ў агульнарэспубліканскую базу. Базай у сваю чаргу будуць валодаць мабільныя аператары. І тэлефоны з незарэгістраванымі IMEI-нумарамі проста не будуць абслугоўваць.
Новаўвядзенне, канечне ж, не будзе тычыцца тых тэлефонаў, якімі ўжо сёння карыстаюцца беларусы. Адключаць вашую мабілку аператар не будзе. Аднак калі пасля набыцця моцы закону вы самі набылі тэлефон за мяжой і прывезлі яго ў Беларусь, за рэгістрацыю IMEI-нумара давядзецца заплаціць.
Студэнт БДУ Аляксей Кульбіцкі ды студэнт Радыётэхнічнага ўнівэрсытэту Мікалай Дзятлаў сканчаюць працу над унікальнай электроннай энцыкляпэдыяй па гісторыі ды культуры Беларусі. Ня кожная краіна сьвету можа пахваліцца такім электронным даведнікам. А пачалі працу над праграмай Аляксей ды Мікалай яшчэ два гады таму, калі сканчалі школу.
Аляксей, распавядзіце, калі ласка, у чым сэнс створанай вамі праграмы «Спадчына», што яна зьмяшчае?
А. Кульбіцкі: «Спадчына» – гэта электронны даведнік па гісторыі ды культуры Беларусі. Праграма складаецца з разьдзелаў «Інфармацыя», «Экскурсыі», «Выявы», «Вайсковая справа», «Літаратура» ды іншых. Тут можна знайсьці сьціслы курс па гісторыі Беларусі, мапы нашай краіны ад часоў Полацкага Княства да сучаснасьці, шмат экскурсій, якія распрацаваныя намі, каб заахвоціць беларусаў і замежнікаў вандраваць па нашай краіне, аглядаць нашыя помнікі архітэктуры. Апроч таго, тут ёсьць аб’ёмныя 3D-мадэлі помнікаў архітэктуры.
Праходзячы па прашпэкту Незалежнасьці, не праходзьце міма: у кінатэатры “Цэнтральны” працягваецца фотавыстава, якая зьдзівіць вас арыгінальнасьцю ідэі і спалучэньнем аксэсуараў на фота. Праглядзеўшы яе, вам абавязкова захочацца наведаць рынак Жданы, дакладней - самую каларытную яго частку.
Рэспубліка Беларусь. Ждановічы
Выстава фота-дызайну Артура Вакарава “Wonderland. Артыкулы Поля Цудаў” – гэта экскурс па ўсім вядомай “барахолцы” ў Ждановічах.
Аўтар распавядае, што “на працягу некалькіх месяцаў штовыходныя езьдзіў у Ждановічы за чароўнай дозай творчага кайфу. Шукаў сваю выяву сярод неймавернага гармідару Поля Цудаў. Кіраваўся пры здымках адзіным правілам – здымаць менавіта так, як стаяла-вісела-ляжала. Ніякіх пастановак. Апроч здымкаў, вельмі цікавым былі зносіны з “цудатворцамі”, “жыхарамі” Поля. Часта гэтыя зносіны былі неабходнай умовай атрыманьня дазволу на здыманьне “тавараў”.
12 кастрычніка з ініцыятывы і пад кіраўніцтвам моладзевай інтэрнэт-супольнасці Moladz.org у рамках агульнабеларускай кампаніі “Будзьма” адбылася сустрэча маладых людзей пад назвай “Форум-тэатр”, прысвечаная праблемам нефармальнай адукацыі.
12 маладых людзей з 10 гадзіны раніцы па 7 вечара пад кіраўніцтвам 2 дасведчых трэнераў прымалі ўдзел у вывучэнні новай формы дадатковай адукацыі, накіраванай на ўсебаковае развіццё асобы праз нетрадыцыйныя адукацыйныя метады.
Заняткі складаліся з дзвюх частак. Першая частка мела форму гульні па развіцці адчуванняў, цягам якой удзельнікі вучыліся выяўляць свае пачуцці рознымі спосабамі, прымалі ролі агрэсара і ахвяры. Другая частка семінара была накіраваная на абмеркаванне асабістых праблемаў яго ўдзельнікаў і на распрацоўку ўласных сцэнараў па выхадзе з такіх сітуацый.
У кожнага свой шлях, свой спосаб, сваё бачаньне сьвету, людзей, мастацтва і жыцьця. Сьведчаньне гэтаму - заключны этап міжнароднага мастацкага праекту, накіраванага на тое, каб раскрыць таленты маладых творцаў і паказаць жыцьцё з нестандартнага боку. Усё гэта зараз у Менску.
Каму гэта патрэбна? Сотням людзей, якія мысьляць нестандартна, крэатыўна і шукаюць свае спосабы самавыражэньня. Арганізатарам выступіла нямецка-ўкраінска-беларускае грамадства “Эўропа бяз межаў” сумесна са сталічнай галерэяй “Подземка”. Для ўдзелу ў конкурсе зарэгістравалася больш за 60 маладых людзей розных спецыяльнасьцяў, агулам 7 праектаў было пададзена на разгляд журы.
Дзень беларускай мовы будзе ўведзены ў ідэалягічным упраўленьні Берасьцейскага аблвыканкаму. Чыноўнікі абяцаюць, што адзін раз у тыдзень будуць размаўляць з наведнікамі і між сабой выключна па-беларуску. Ідэалягічнымі структурамі на Берасьцейшчыне кіруе старшыня адпаведнага ўпраўленьня аблвыканкаму Аляксандар Рагачук. Вось што ён паведаміў адмыслова для “Свабоды”:
“Я як чыноўнік, а таксама мае супрацоўнікі не жадаюць выглядаць ідыётамі, калі на роднай сакавітай мове ня здольныя адказаць, як у дадзеным выпадку. Вось у чым асноўная фабула. Тут увогуле нічога рэвалюцыйнага няма. Зьявілася жаданьне ўзьняцца на новую плянку ў сваім разьвіцьці”.
Праект пастановы Савміна аб рэгуляванні інтэрнэт-СМІ можа з'явіцца да канца лістапада 2008 года. Аб гэтым заявіў Павел Качан, прадстаўнік Міністэрства інфармацыі Беларусі, на канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» падчас круглага стала «Інтэрнэт-СМІ: новыя ўмовы існавання». Па словах прадстаўніка Мінінфарма, створаная працоўная група па распрацоўцы пастановы. Пры гэтым Качан адмовіўся назваць склад групы.
Па словах Паўла Качана блогі, форумы і прыватныя праекты не будуць аднесеныя да СМІ. На пытанне , чым блогі адрозніваюцца ад інтэрнэт-газет або інфармацыйных сайтаў, прадстаўнік Мінінфарма выразнага адказу не даў.
Да асобных інтэрнэт-СМІ, якія неабходна рэгістраваць, таксама не будуць аднесеныя інтэрнэт-праекты афлайнавых СМІ у выпадку, калі інтэрнэт-версія "не моцна" адрозніваецца ад афлайн-версіі.
Сёлетнюю Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры, якая традыцыйна лічыцца самай прэстыжнай літаратурнай узнагародай у сьвеце, атрымаў францускі пісьменьнік Жан-Мары Густаў Лё Клезіё (Jean-Marie Gustave Le Clezio).
У вэрдыкце Швэдзкай Акадэміі кажацца, што прэмію атрымоўвае "аўтар новых шляхоў, паэтычных прыгодаў і пачуцьцёвага экстазу, дасьледнік чалавечнасьці па-за і пад паноўнай цывілізацыяй”.
Лё Клезіё нарадзіўся ў 1940 годзе ў Ніцы, у сям’і, якая сваімі каранямі сягае да францускіх перасяленцаў XVIII ст. на востраве Маўрыціюс у Індыйскім акіяне. Ягоны бацька быў хірургам, які служыў у брытанскай арміі і ў часе нараджэньня сына пражываў у Нігерыі.
Міністэрства культуры Беларусі дапаможа Нацыянальнаму акадэмічнаму тэатру імя Янкі Купалы выйсці з крызіснай сітуацыі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш, каментуючы публікацыю ў прэсе адкрытага ліста актрысы тэатра Алены Іваннікавай да Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле яго слоў, міністэрства "дапаможа вырашыць складаную сітуацыю і сродкамі, і на арганізацыйным узроўні", паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, актрыса напісала аб творчым крызісе ў тэатры: адсутнасці "дастойных п'ес і дастойнай рэжысуры", працы акцёраў у тэатры "на паўстаўкі", іх пошуку творчай рэалізацыі "на баку". Яна крытыкавала бяздзеянне Мінкультуры ў наяўнай сітуацыі і заклікала кіраўніка дзяржавы "не ўкладваць грошы" ў спектаклі, якія ставяцца на дзяржзамову.
Маладзёвая інтэрнэт-супольнасць Moladz.org запрашае Вас паўдзельнічаць у цікавым праекце “Форум-тэатр”, які будзе адбывацца 12 кастрычніка 2008 г. (нядзеля).
Вас чакае вельмі актыўная праграма па распрацоўке невялікіх сцэнак на сацыяльную тэматыку або на тэму правоў чалавека, таксама запланаваныя шматлікія гульні.
Вы зможаце адчуць сябе сапраўднымі акторамі, напісаць сцэнар і выказаць сваю пазіцыю.
Калі Вы любіце праводзіць выходныя актыўна, цікава, крэатыўна, а не проста сядзець дома, то прыходце.
Праграма Skype, якой многія беларускія журналісты ды актывісты грамадзкіх і палітычных аб’яднаньняў карыстаюцца не толькі таму што зручна, а таму што бясьпечна, чарговы раз трапіла ў скандал. На гэты раз ёсьць доказы, каб пераканацца, што праграма не такая надзейная, як прынята лічыць. Падозраньні скептыкаў, якія не давяраюць закрытаму праграмнаму коду Skype, спраўдзіліся праўда пакуль толькі для Кітаю. Канадзкія дасьледнікі выявілі, што ўсе палітычныя размовы кітайцаў праз адмысловую кітайскую вэрсію Skype адсочваюцца і захоўваюцца на васьмі сэрвэрах.
Папулярная праграма VoIP-тэлефаніі і абмену імгненнымі паведамленьнямі дзейнічае ў Кітаі ў выглядзе сумеснага прадпрыемства паміж Skype і мясцовай кампаніяй TOM Online. Адпаведна існуе кітайская вэрсія праграмы, якая называецца — менавіта яе і дасьледавалі канадцы.
Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – пяцікурсьніца Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтва Саша Клімовіч. Яна – будучы тэатральны рэжысэр. Вучобу ў ВНУ спалучае з актыўнай працай у культурніцкай камісіі грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Сёньня Саша Клімовіч разважае пра “дзьвюхмоўе” ў Беларусі.
Праграма Skype, якой многія беларускія журналісты ды актывісты грамадзкіх і палітычных аб’яднаньняў карыстаюцца не толькі таму што зручна, а таму што бясьпечна, чарговы раз трапіла ў скандал.
Як паведаміў ТГ кіраўнік NETradio Глеб Марозаў беларускай папсе, скляпанай на хуткую руку, ня знойдзецца месца ў іх этэры: «Мы ў інтэрнэце не таму, што зьбеглі ад 75%. Мы хочам паказаць, што ў Беларусі ёсьць музыка. Такое паняцьце, як фармат будзе накладацца на „беларускасьць“ выканаўцы, але стыль можа быць розным – ад джазу да альтэрнатывы».
NETradio пазыцыянуе сябе, як першая прафэсійная інтэрнэт-станцыя Беларусі. За 10 месяцаў вяшчаньня ў байнэце яна ўжо мае нямала дасягненьняў. Асаблівы гонар - шэраг узнагарод на аўтарытэтнай міжнароднай прэміі імя Папова. Супрацоўнік станцыі Арцём Агееў сёлета быў прызнаны лепшым у намінацыі «Лепшы гукарэжысэр», Тамара Лісіцкая трапіла ў лік ляўрэатаў у намінацыі «Жаночы голас».
У аўторак перад футболам жартаваў, што жыцьцё будзе пражытае не дарма, калі пабачу самога Дэль П’ера, колішняга куміра дзяцінства. Славутага італьянца пабачыў, але захапілі зусім іншыя гульцы, свае, беларускія. Піша Зьміцер Панкавец.
Алесандра Дэль П’ера быў кумірам яшчэ ў тыя дзіцячыя гады, калі мы ганялі футбольны мяч на вясковым выгане. Тады з заміраньнем сэрца мы сачылі за Лігай чэмпіёнаў і першынствамі сьвету і Эўропы. Вялі сшыткі, дзе пазначалі вынікі гульняў, зьбіралі налепкі з выявамі найлепшых гульцоў сьвету, хацелі быць падобнымі да іх.
Нашымі кумірамі былі Клінсман, Кёпке, Замэр, Шырэр, Шэрынгем, Вэрон, Батыстута, Клюйвэрт, Зэедорф, Раванэлі, Віялі, Мальдзіні, Баджа, Рамарыё, Дунга, Стоічкаў, браты Лаўдрупы, Шмэйхель, Зыдан, Джаркаефф, Бартэз, Фігу і, натуральна, Дэль П’ера.
Надвор`е ў Мінску 7 °C Пахмурна, лёгкі дождж, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Поўнача-заходні, 18 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
Надвор`е ў Брэсце 12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 88%
Надвор`е ў Гомелi 12 °C Пахмурна, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 100%
Надвор`е ў Гродна 13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 77%
Надвор`е ў Віцебску 11 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, парывы да 21.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
Надвор`е ў Магiлёве 12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 100%