31 жніўня ў краме "Містэрыя Гука" адбылася прэзентацыя і аўтограф-сэсія з легендай беларускага рокугуртом "Крама". У 18.00гадзін ў краме сабраліся каля трыццаці прыхільнікаў творчасць старых рок-н-рольшчыкаў і пачалася прэзентацыя новага альбома пад назвай "Усё жыццё -дзіўны сон" у межах якой удзельнікі гурта раздалі аўтографы, адказалі на пытанні ды сфатаграфаваліся з гасцямі сустрэчы. Таксама Ігар Варашкевіч запрасіў усіх наведаць канцэрт "Крамы" які адбудзецца 25 верасня ў Мінску.
6 верасьня (чацьвер), а 18‑ай, на «Панікоўцы» (сквэр вакол Купалаўскага тэатру, перад Адміністрацыяй прэзыдэнта) адбудзецца сустрэча лідэра гурту Neuro dubel Аляксандра Куллінковіча з фанатамі яго творчасьці.
Падчас імпрэзы «кароль раёну» зайграе акустычна, а таксама адкажа на ўсе пытанні ўдзельнікаў і пакіне аўтографы.
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы традыцыйна адкрые новы сезон купалаўскай "Паўлінкай". Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА загадчык літаратурнай часткі тэатра Вадзім Дапкюнас, 5 верасня гледачы змогуць зноў убачыць спектакль, пастаўлены ў 1944 годзе ў горадзе Томску. Да гэтага часу п'еса не зыходзіць са сцэны Купалаўскага тэатра, з'яўляецца яго візітнай карткай.
Сакратарыят грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" заклікаў грамадскасць зрабіць ўсё дзеля захавання адзінай беларускамоўнай школы ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.
На 930 тысяч рублёў аштрафаваны моладзевы актывіст з Гомелю Сяргей Сямёнаў. Такі прысуд вынесла 30 жніўня судзьдзя ў адміністрацыйных справах Цэнтральнага раённага суду Марына Дамненка.
Штогод у першую нядзелю верасьня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Звычайна сьвята праходзіць у гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, цэнтрах асьветы, культуры і кнігадрукаваньня. На сьвята, якое сёлета пройдзе ў Шклове, не запрасілі сябраў незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
31 жніўня ў музычнай краме “Містэрыя гуку”, якая знаходзіцца ва універсаме “Суседзі” (былы “Рыга”) легендарны гурт “КРАМА” прадставіць аматарам сваёй творчасці доўгачаканы новы альбом – “Усё жыцьцё – дзіўны сон”.
У Пінску падчас рэканструкцыі цэнтральнай плошчы горада знойдзена масавае пахаванне. Астанкі зараз вывучаюць супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.
Штогод у першую нядзелю верасьня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Звычайна сьвята праходзіць у гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, цэнтрах асьветы, культуры і кнігадрукаваньня. Сталіцамі Дня беларускага пісьменства былі Полацак, Тураў, Наваградак, Нясьвіж, Ворша, Пінск, Заслаўе, Амсьціслаў, Мір, Камянец, Паставы. Сёлета сьвята пройдзе ў Шклове. Карэспандэнтка Свабоды высьвятляла, што там чакаецца і хто запрошаны.
У траўні‑чэрвені 2007 года ў Шчакатоўскім лесе пад Гомелем былі знойдзеныя парэшткі людзей. Паводле мясцовым жыхарам, час ад часу на паверхні зямлі з’яўляюцца чалавечыя косці. Афіцыйныя структуры гэтаму увагі не надаюць.
Упершыню з пачатку рэстаўрацыі старой часткі Горадні гарадзкія ўлады арганізавалі прэсавую канфэрэнцыю для журналістаў. Старшыня гарвыканкаму Аляксандар Антоненка заявіў, што рэканструкцыя вядзецца без парушэньняў заканадаўства, і яе плянаў улады зьмяняць не зьбіраюцца.
30 базавых велічыняў штрафу (930 тыс. руб.) атрымаў гомельскі актывіст Сяргей Сямёнаў за патрабаванне прадаставіць беларускамоўны бланк мытнай дэкларацыі. Такое рашэнне вынесла суддзя Цэнтральнага раённага суда Марына Даменка.
Са школьнай праграмы выключаныя вызначальныя творы Янкі Купалы, Васіля Быкава і Івана Шамякіна. Затое з’явіліся творы праўладных пісьменнікаў, напрыклад, генерала Чаргінца.
Зь 1 верасьня анімаваныя паліцыянты будуць зьяўляцца кожныя паўгадзіны на экране кампутараў тых кітайскіх карыстальнікаў, якія наведваюць любы з трынаццаці буйнейшых парталаў краіны. А да канца года анімаваныя супрацоўнікі паліцыі стануць знаёмыя наведвальнікам усіх сайтаў, якія даступныя з Кітаю.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і аддзел па справах моладзі Мінгарвыканкама распрацоўваюць праект “па выхаванні грамадзянскай самасвядомасці моладзі” сталіцы.
Гэта выявы выбітных дзеячаў айчынный гісторыі і культуры, якія праславілі Беларусь, у тым ліку палкаводцаў і святароў, мастакоў і пісьменнікаў, вучоных і дзяржаўных дзеячаў.
Першыя пункты зарадкі мабільных тэлефонаў зьявіліся на варшаўскім вакзале. За невялікую плату падарожны можа падключыць свой тэлефон да спэцыяльнага прыстасаваньня. Гэты незвычайны, але даволі зручны сэрвіс ужо ацанілі ў іншых эўрапейскіх і азіяцкіх краінах. Першыя польскія «тэлефоназапраўкі» былі таксама сустрэтыя з энтузіязмам, і цяпер іх уладальнікі плянуюць хутка пашыраць сетку пунктаў сэрвісу.
Таварыства беларускай мовы атрымала адказ ад намесьніка старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Фёдара Міхеенкі на просьбу падтрымаць кампанію па стварэньні групы ў садку й клясы ў школе зь беларускай мовай навучаньня. Як зазначана ў лісьце, дзеля эканамічнай мэтазгоднасьці адкрыцьця беларускамоўнай групы ў садку неабходна прынамсі 12 дзяцей. Нагадаем, напрыканцы ліпеня, калі быў адпраўлены зварот ТБМ, аддзелы адукацыі атрымалі тры заявы ад бацькоў, якія жадаюць выхоўваць дзяцей па-беларуску.
Дзень ведаў у школах Беларусі па традыцыі пройдзе 1 верасня. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, які прымаў удзел у нарадзе педагагічных работнікаў Брэсцкай вобласці.
Сёньня ў Менску і ва ўсіх абласных гарадах Беларусі, а таксама ў Бабруйску і Барысаве будуць ушаноўваць памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык паведамляе:
У школах Мінскай вобласці не хапае выкладчыкаў інфарматыкі, матэматыкі, фізікі і хіміка-біялагічных дысцыплінаў. У той жа час пераадолены дэфіцыт настаўнікаў замежных моваў.
Сьпявачка Кася Камоцкая кажа, што да разуменьня беларускасьці прыйшла праз гісторыю, а не пад уплывам нейкай палітычнай асобы. І калі б прэзыдэнтам быў Зянон Пазьняк, яна бы ўсё адно была ў апазыцыі, таму што ён неяк заявіў па радыё, што «на Беларусі няма ні сэкса, ні рок-н-рола». Успамінае: «Мяне аднойчы запрашалі выступіць на канцэрце ў падтрымку Мілошавіча! Я была ўражаная і ледзь не ўтапілася ў ваньне пасьля гэтага».
У Рэчыцы праходзіць рэгіянальны фестываль «Графіці», прымеркаваны да свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2007». Адмыслова для гэтага мясцовыя ўлады выдзялілі мастакам‑графіцістам жалезабетонныя агароджы агульнай працягласцю ў 253 метры.
Абаронцы правоў чалавека пачалі працэс супраць інтэрнэт‑парталу Yahoo. У пазове, які склалі ў ЗША, інтэрнэт‑гігант абвінавачваецца ва ўдзеле ў парушэньні правоў чалавека ў Кітаі. Сусьветная арганізацыя правоў чалавека сьцьвярджае, што Yahoo прадставіў інфармацыю кітайскаму ўраду, а гэта прывяло да арышту пісьменьнікаў і дысыдэнтаў. Прыводзіцца прыклад журналіста, які крытыкаваў уладу. Ён быў пакараны на 10 гадоў зьняволеньня пасьля таго, як Yahoo выдала ўладам Пэкіну ягоны электронны адрас і пэрсанальны адрас кампутара.
Галоўны інспектар упраўлення сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык расказала, што на гэтых вуліцах будуць працаваць тэматычныя кніжныя пляцоўкі "Краіна дзяцінства", "Дзіцячая прэса", пройдуць прэзентацыі дзіцячых кніг і выдавецтваў. У розных кутках сталіцы свята адбудуцца шматлікія канцэрты дзіцячых калектываў мастацкай самадзейнасці, гульнявыя і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы, паведаміла .
Як гэта было: 30 гуртоў, 3 дні, беларуска-літоўская мяжа ў 50 мэтрах, верталёты над галавой, музыка ў галаве, піва ў руках. Усе падрабязнасьці фэсту, пляны арганізатараў на наступны год, 6 фотарэпартажаў з Be2gether – такое ціхарыць нельга.
Кожны дзень у горадзе з’яўляюцца ўсё новыя і новыя налепкі і ўлёткі з заклікам адсвяткаваць Дзень ведаў. Негледзячы на тое, што камунальныя службы старанна змагаюцца з імі, улёткі не застаюцца не заўважанымі жыхарамі горада.
Восень – час набываць веды і… слухаць добрую музыку! У гэтым упэўненыя Віталь Супрановіч (Беларуская Музычная Альтэрнатыва) і Аляксей Лукашэвіч (СтудФармат) - арганізатары фестывалю “Права быць свабодным”, які пройдзе 22 верасня ў Луцку (Украіна).
Учора на літоўска‑беларускай мяжы супрацоўнікамі КДБ і мытні была затрыманая на дзве гадзіны група гродзенскай моладзі, якая вярталася з рок‑фестывалю «Be2gether», што праходзіў у выхадныя ў літоўскім Нурвілішкісе.
Ужо на сьвяце гораду менчукі змогуць упершыню падзівіцца на тралейбус новага пакаленьня, які можа рухацца без падключэньня да крыніцы току, эканоміць электраэнэргію й самастойна дыягнаставаць паломкі. Улетку наступнага году такая мадэль зьявіцца і на гарадзкіх маршрутах.
Апошні тыдзень жніўня для шчаслівых уладальнікаў студэнцкіх білетаў падрыхтаваў першы іспыт ‑‑ на выжыванне. Праўда, тычыцца яно толькі іншагародніх: ім неабходна вырашыць жыллёвае пытанне. Альбо «прабіць» месца ў інтэрнаце, альбо зняць пакой ці кватэру.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, як праходзіць засяленне студэнтаў і што кіраўніцтва навучальных устаноў раіць рабіць тым, каму месца ў інтэрнаце не хапіла.
31 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень блёгераў. Новыя магчымасьці, якія дае інтрэрнэт, актыўна выкарыстоўваюцца ня толькі, каб прыемна бавіць час, але й журналістамі ў прафэсыйнай дзейнасьці. Можна нават гаварыць пра тое, што на вачах нараджаецца новая плынь у журналістыцы. Аўтар адного з найбольш папулярных блёгаў на сайце “Нашай нівы” Аляксандар Класкоўскі разважае пра разьвіцьцё так званых “Жывых журналаў”.
1-га верасня 2007 года шэраг маладзёвых арганізацый ды інтэрнэт-праектаў плануюць правесці інфармацыйную акцыю “Хочам вучыцца па-беларуску!” у выглядзе святкаваня Дня ведаў. Запланаваны святочныя флэш-мобы, імпрэзы ды віншаванне першакласнікаў.
Традыцыйна ў гэтыя першыя дні вучобы маладыя людзі з розных ініцыятыў праводзяць інфармацыйную кампанію “Хочам вучыцца па-беларуску!”, мэтай якой з’яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем русіфікацыі беларускіх школ ды ўніверсітэтаў. Упершыню гэта кампанія адбылася ў Мінску першага верасня 2004 года, тады некалькі дзесяткаў маладых людзей выйшлі на Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы з падручнікамі роднай мовы і з сімвалічна залепленымі ртамі, аднак гэты адчаяны пратэст моладзі быў на караню прыціснуты супрацоўнікамі беларускай міліцыі.
У Глыбокім актывісты Руху “За Свабоду” і сябры Партыі БНФ зьбіраюць подпісы супраць стварэньня клясаў з расейскай мовай навучаньня ў сярэдняй школе №3. Шэсьць год запар выкладаньне ў гэтай школе вялося на беларускай мове, аднак сёлета Міністэрства адукацыі распарадзілася, каб сфармаваць дзьве клясы з навучаньнем па-расейску.
Вярхоўная кантрольная палата Польшчы пазытыўна ацаніла стан падрыхтоўкі краіны да ўваходу ў Шэнгенскую зону. Віцэ-старшыня палаты Юзэф Гурны лічыць, што адпаведныя ведамствы добра выканалі пастаўленыя задачы. Намесьнік кіраўніка Вярхоўнай кантрольнай палаты адначасова сказаў, што Польшча не да канца падрыхтаваная да ўвядзеньня інфарматычных сыстэм кантролю SIS ІІ і VIS, зінтэграваных з сыстэмамі Эўрапейскага Зьвязу.
«беларуская мова не карыстаецца попытам», «устаноўка беларускай мовы на камп'ютэры выкліча нязручнасьці для астатніх карыстальнікаў».
Гэта які я атрымаў на мой запіс у кнігу скаргаў і прапановаў аддзяленьня паштовай сувязі‑11, якое знаходзіцца на Менскім чыгуначным вакзале. Я прасіў даінсталяваць на кампутарах грамадзкага карыстаньня беларускую мову.
31 жніўня ў Бабруйску запланавана адкрыццё першай у Беларусі праваслаўнай гімназіі.
Як паведаміў адказны за сувязі са СМІ мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі іерэй Сергій Каравінскі, гэты праект рэалізуецца ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж Беларускім экзархатам і Міністэрствам адукацыі.
«Амбасадар Сурыкаў, мабыць, забыў, што ён знаходзіцца не дзе‑небудзь у Алтайскім краі, а ў незалежнай Беларусі. Такія заявы, па‑першае, не ўласцівыя дыпламатам, а па‑другое, іх можна расцэньваць, як замах на суверэнітэт дзяржавы», — заявіў былы намеснік міністра замежных спраў Беларусі, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, каментуючы пра верагоднасць размяшчэння ў Беларусі расейскіх ядзерных аб`ектаў.
Рок- фэст Be2Gether, які адбыўся з 24 па 26 жніўня каля мяжы з Беларуссю, прайшоў без сур’ёзных інцыдэнтаў.
Як паведамілі ў МУС Літвы, негледзячы на апасенні, не зафіксаваны выпадкі незаконнага перасячэння мяжы. За трое сутак узбуджана 6 разбіральніцтваў аб парушэнні грамадскага парадку, 2 дасудовых раследвання аб незаконным абароце і распаўсюдзе наркатычных рэчываў, адбылося 2 ДТЗ, 8 гледачоў звярнуліся па медычную дапамогу. Фестываль наведала 7,5 тыс. чалавек.
Вось і скончыўся фестываль Be2Gether, што праходзіў каля літоўска-беларускай мяжы і быў прысвечаны 50-цігоддзю Еўрапейскага саюза. Беларусь на ім была прадстаўленая гуртамі “Ляпіс Трубецкой”, IQ48, Drum Ecstasy.
У Літве ў мястэчку Нарвілішкі, што на самай мяжы з Беларусьсю, завяршыўся буйны міжнародны музычны фэстываль “Be2gether” , ськіраваны на спрыяньне дэмакратыі ў Беларусі.
Праграма фэсту была вельмі разнастайнай. Гэта сапраўды было сьвята розных культур, на якім вельмі добра выступілі і беларусы. Публіка цёпла ўспрыняла выступы беларускіх удзельнікаў фэсту: гуртоў "Ляпіс Трубецкой", "Drum Extasy" і "IQ-48". На прэсавай канфэрэнцыі беларускіх музык, на якой яны казалі пра беларускую музыку і грамадзка-палітычную сытуацыю, проста не было месца.
На беларускай мове ў Беларусi навучаюцца 21,5% школьнiкаў. Пра гэта БелаПАН паведамiў старшыня грамадскага аб'яднання “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) Алесь Лозка. Паводле яго слоў, колькасць беларускамоўных школ i класаў змяншаецца. Напрыклад, калi ў 1993/1994 навучальным годзе на беларускай мове навучалiся 76% першакласнiкаў, то ў мiнулым — толькi 18,6%. Адпаведныя паказчыкi па Мiнскай вобласцi — 92,6% i 31,9%, па Мiнску — 58,6% i 2,2%. “Штогод мы губляем больш за 100 беларускамоўных школ па ўсёй рэспублiцы, асаблiва падае iх колькасць у вёсцы”, — зазначыў А.Лозка.
Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" 24 жніўня выказала занепакоенасць у сувязі з планамі беларускіх улад стварыць працоўную групу па вывучэнні сусветнага досведу ў галіне рэгулявання дзейнасці інтэрнэт-СМІ.
Хэдлайнерамі першага дня рок-фестываля "Be2Gether" быў амэрыканскі гурт The Bloodhound Gang. Яго ўсе чакалі з вялікім нецярпеннем.
Прэс-канферэнцыя The Bloodhound Gang ужо па старадаўняй традыцыі цягнулася столькі, колькі на стале ў музыкаў быў алкаголь. А ўсё таму, што кожны журналіст, перад тым, як задаць пытаньне, мусіў выпіць кубачак алкаголю, які налівалі музыкі.
А на пытанне, ці ведаюць зоркі, што фэст адбываецца на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу, Джымі Поп адказаў, што “Расія - гэта, вядома, добра, але музыкі яе не вельмі любяць”.
А вось Беларусі яны баяцца, бо ад прэс-цэнтру да непасрэдна беларускіх памежнікаў прыкладна 50 метраў. “І трэба быць акуратнымі ў выказах, бо могуць і падстрэліць”, - сказаў Джымі Поп.
Ужо тры месяцы пакупнікі не цікавяцца кватэрамі ў Мінску. Пра гэта заявіў кіраўнік Беларускай асацыяцыі “Нерухомасць” Мікалай Прасталупаў. Паводле яго словаў, гэта звязана з вялізнымі коштамі на кватэры.
Алімпійскія аб’екты ў расійскім горадзе Сочы, які прыме Алімпіяду-2014, будуць будаваць кітайцы. Пра гэта ўчора заявіў у Пекіне міністр эканамічнага развіцця і гандлю Расіі Герман Грэф.
Сёння, у заключны дзень спаборніцтваў, беларуская дружына сустрэнецца з літоўцамі, аднак вынік гэтай гульні не мае прынцыповага значэння для нашай зборнай.
Вернікі-каталікі з трох парафій Гомельскай вобласці 25 жніўня накіраваліся ў Італію на сустрэчу Папы Рымскага Бенедыкта XVI з моладзю. Яны прадстаўляюць Рэчыцу, Светлагорск і Гомель.
Берасьцейскі аблвыканкам заснаваў прэмію імя Ўладзімера Калесьніка, ляўрэатам якой можа быць прызнаны толькі сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец.
Прэмія ўсталяваная ў трох намінацыях – проза (у тым ліку драматургія і публіцыстыка), паэзія і дзіцячая літаратура.
Ён мае назву "Жыццё – доўгі сон". Над ім музыкі працавалі цэлы год.
Яго прэзентацыя неаднойчы пераносілася, бо чыноўнікі не жадалі даваць згоду на выступ легенды беларускага року. 1 верасня "Крама" плануе зладзіць аўтограф-сэсію з нагоды выхаду дыску ў мінскай дыскарні "Містэрыя гуку".
Менск пакінулі францускія акторы, якіх 22-га жніўня затрымалі беларускія міліцыянты падчас уварваньня на спэктакаль “Свабоднага тэатру”. Рэжысэр Крысьціян Бэнэдэці быў сярод тых, каго некалькі гадзін пратрымалі ў пастарунку Савецкага РАУС Менску. Калі спадар Бэнэдэці ўжо быў у Менскім аэрапорце, да яго датэлефанаваўся наш карэспандэнт.
На сайце nn.by ужо зьяўлялася інфармацыя пра новыя парадкі ў Лунінецкім райвыканкаме — наведнікаў у шортах міліцыянт не пусьціў на прыём да чыноўніка. У камэнтарах да таго ліста чытач з Гомелю паведаміў пра аналягічны выпадак у мясцовым ДАІ: наведнікаў у шортах не пусьцілі на разгляд справы аб парушэньні правілаў дарожнага руху. Людзі мусілі ехаць пераапранацца.
Урачыстасьці ў Кіеве з нагоды сьвята пачынаюцца малебнам у Сафійскім саборы з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігійных канфэсій і кіраўнікоў дзяржавы, уключна з прэзыдэнтам Украіны Юшчанкам і прэм’ерам Януковічам.
У літоўскай вёсцы Нарвілішкі, што літаральна ў 40 мэтрах ад беларускай мяжы разам з такімі вядомымі ва ўсім сьвеце праектамі, як Morcheeba, Therapy? і Bloodhoung Gang, выступяць тры беларускія гурты. Гэта — «Ляпіс Трубяцкой», Drum Ecstasy і IQ48.
Удзел у ім возьмуць больш за 30 гуртоў і выканаўцаў з Эўропы і ЗША. Фэст праходзіць пад лёзунгам «Музыка адкрывае межы» і мае на мэце прадэманстраваць еднасьць эўрапейскай музычнай культуры. Разам з такімі вядомымі ва ўсім сьвеце праектамі, як Morcheeba, Therapy? і Bloodhoung Gang, выступяць тры беларускія гурты. Гэта — «Ляпіс Трубяцкой», Drum Ecstasy і IQ48.
Былы старшыня Вярхоўнага Савету не называе тых, хто падтрымаў ягоную кандыдатуру. Кажа толькі, што сярод іх некалькі дзеючых кіраўнікоў краін сьвету, былыя генэральныя сакратары, прэзыдэнты, прэм’еры, прафэсары ўнівэрсытэтаў.
Анамальная гарачыня, што ўсталявалася ў Эўропе, увесь тыдзень скарала тэмпэратурныя рэкорды і ў Беларусі. За тры апошнія дні адкарэктаваныя абсалютныя паказьнікі ў Менску і абласных цэнтрах, якія трымаліся паўстагодзьдзя і болей. Паводле спэцыялістаў Рэспубліканскага Гідрамэтэацэнтру, у сталіцы максымальная тэмпэратура ўчора склала 33,5 градуса цяпла. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны амаль 70 гадоў таму, у 1938 годзе, і раўняўся плюс 29 градусам.
На 5 верасьня ў галерэі NOVA заплянавана адкрыцьцё новай тэматычнай выставы, прысьвечанай Лошыцкаму парку – гістарычнай каштоўнасьці Менску, улюблёнаму месцу гараджан, пляцоўцы разнастайных фолькавых фэстаў.
У пятніцу атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе да нас вільготнае паветра, таму месцамі па краіне пройдуць навальнічныя дажджы, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава.
Сёньня «Свабодны тэатар» вырашыў зрабіць другую спробу паказаць свой спэктакаль «11 кашуль», але яна таксама была сарваная міліцыянтамі. Падставай было тое, што прыватны дом, дзе павінен быў адбыцца спэктакль, быў, паводле міліцыі, замінаваны.
Яраслаў Грышчэня ды іншыя актывісты “Маладога фронту” з Баранавіч правялі талаку ля крыжа, усталяванага ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Тым часам ўлады Беларусі не выказваюць жаданьня ўшанаваць памяць ахвяраў сталінізму з нагоды 60-х ўгодкаў пачатку вялікага тэрору.
Каля 19 тысяч іншагародніх студэнтаў, якія прыедуць у сталіцу вучыцца, застануцца безь месца ў інтэрнаце. У Менску толькі 68 адсоткаў студэнтаў, з тых, каму трэба, забясьпечаны жыльлём.
Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця адбываецца разгляд адміністрацыйнай справы адносна няштатнай супрацоўніцы Беларускай службы Польскага радыё Любові Праневіч. Журналістка нашай радыёстанцыі абвінавачваецца ў парушэньні вызначанага парадку масавых мерапрыемстваў (арт 23.32 ч.1 КаАП).
У Інданэзіі будуецца музэй ахвярам цунамі 2004 году. Музэй у правінцыі Ачэх абыйдзецца ўраду ў 7,4 мільёнаў даляраў і будзе нагадваць аб загінулых. Будынак музэю будзе мець выгляд звычайнага дому, паднятага на сваях. У выпадку новага цунамі ў музэі могуць ратавацца жыхары Ачэха. Чакаецца, што праект будзе рэалізаваны да канца году. 26 сьнежня 2004 году ад магутнага землятрусу ў Індыйскім акіяне некалькі краін – Інданэзію, Тайлянд, Шры-Ланку – накрыла цунамі. Агульная колькасьць ахвяраў перавышае 230 тысяч чалавек. Больш за ўсіх пацярпла правінцыя Ачэх, там загінула 170 тысяч чалавек.
Замежныя інвэстары ўжо прапанавалі свае паслугі беларускаму ўраду. Аднак сярод урадоўцаў пакуль няма адзінага бачаньня пэрспэктываў разьвіцьця піваварнай галіны.
У Парыжы выйшлі «Тутэйшыя» Янкі Купалы ў перакладзе на францускую мову.
Ianka Koupala. Les gens d'ici. Scènes Tragi-Comiques En Quatre Actes [Touteïchyïa, Akopy 1922]. (Broche) Еd. l'Espace d'un instant (Paris) – 2006. – 149 p.
У Кіеве 13 – 14 кастрычніка адбудзецца блёгерская канфэрэнцыя, прысьвечаная новым медыя. Больш за 300 блёгераў з абшараў былога ЗРСР будуць абмяркоўваць перспектывы разьвіцьця блёгасфэры ў іх краінах, уплыў яе на жыцьцё грамадзтва, стасункі блёгаў і традыцыйных медыяў, праблемы суіснаваньня блёгаў у аўтарытарным грамадзтве, магчымасьці зарабляць грошы пры дапамозе блёгаў.
Гэта першая канфэрэнцыя ў нашым рэгіёне, якая адбудзецца ў фармату БлёгКэмп – вынайдзеным напрыканцы 90-х год у Каліфорніі. Яна не будзе мець вызначанае групкі арганізатараў, ці ўстаноўчае рады, якая будзе прапускаць ці не прапускаць прэзентацыі.
Крыху больш чым праз тыдзень пачнецца новы навучальны год. Тэма сёньняшніх досьледаў -- колькі першаклясьнікаў сёлета пойдзе ў беларускія клясы? І колькі ўвогуле дзяцей мае магчымасьць навучацца ў Беларусі на роднай мове?
Гродзенская філія руху “За свабоду” засноўвае выдавецкую серыю “Гарадзенская бібліятэка “Горад Святога Губерта”. Аснову серыі складуць кнігі, якія трапілі пад цэнзарскія нажніцы сучасных ідэолагаў, творы незалежных аўтараў.
Сёння ў катэджы ў раёне Зялёнага Лугу ў Мінску меўся адбыцца спэктакль "Свабоднага тэатру" - паводле п'есы Эдварда Бонда "Адзінаццаць кашуляў". Але ў дом уварваўся АМАП. Сярод 60 затрыманых - група французаў і трое дзетак.
Беларускі рок-фэст пад лозунгам “Права быць свабодным” пройдзе каля беларуска-ўкраінскай мяжы 22 верасня. Імпрэза мае мэтай зьвярнуць увагу на права творцаў на свабоду творчасьці, на права людзей слухаць сваю любімую музыку, у незалежнасьці ад улад.
Генсек Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалай Бардзюжа разлічвае, што рашэнне аб стварэнні міратворчых сіл АДКБ будзе прынята ўжо гэтай восенню.
Так і ня здолелі вырвацца на адпачынак і наведаць якое культавае турыстычнае месца? Ня варта сумаваці - большасьць турыстаў расчароўваецца, калі ўвачавідкі бачыць знаёмыя па паштоўках і кніжках мясьціны і забудовы. У «чорным сьпісе» нават Эйфэлева вежа і Мона Ліза.
25 жніўня ў менскім клюбе-казыно «Міленіюм» адбудзецца VIP-канцэрт «Sounds From The District» культавага беларускага рок-музыканта Андрэя Краўчанкі (экс- «Why Not»). Разам зь ім на сцэну выйдуць вядомыя гітарысты Раман Арлоў («J:Mors»), Піт Паўлаў («Pete Paff», «N.R.M.»), Андрэй Маркуц (экс- «Neo»), а таксама клявішнік Канстантын Гарачы і бубнач Кірыл Шаванда.
Дзякуючы пазіцыі грамадскіх актывістаў у Шклове, дзе 2 верасня адбудзецца афіцыйнае святкаванне Дня беларускага пісьменства, спынена замена шыльдаў з беларускамоўнымі назвамі вуліц на расійскамоўныя.
Беларускамоўныя шыльды з’явіліся ў горадзе адносна нядаўна, іх прымацавалі ў 2000 годзе перад "Дажынкамі". Напярэдадні святкавання Дня беларускага пісьменства ўлады прысвоілі імёны народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа вуліцам, якія раней насілі імёны Майсея Урыцкага і Карла Маркса. Аднак шыльды з новымі назвамі зрабілі па-руску і ў пачатку жніўня прымацавалі на сценах дамоў.
Сёньня кіраўніцтва Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) абмеркавала праблемныя пытаньні з групай індывідуальных прадпрымальнікаў сталічнага рынку "Ждановічы", паведаміў БелаПАН.
Каля 70 прадпрымальнікаў з гандлёвага цэнтру “Сьвет моды”, што на менскім рынку Ждановічы, сёньня ня выйшлі на працу. Яны спэцыялізуюцца на гандлі футрам і скураной вопраткай, таму засьцерагаюцца паўтарэньня індыцэнту, што адбыўся на гэтым рынку ў мінулую нядзелю. Тады падаткавыя службы спрабавалі канфіскаваць тавар у адной з прадпрымальніц, бо яна ня мела, нібыта, неабходных дакумэнтаў.
Эстонскі прэзідэнт Тоомас Хендрык Ільвес, выступаючы на прыёме ў Дзень аднаўлення незалежнасці рэспублікі (20 жніўня), заклікаў пабудаваць помнік ахвярам камунізму ў Таліне.
30 жніўня ў Гомелі адбудзецца суд над грамадзкім актывістам Сяргеем Сямёнавым. Падставай для судовага разбіральніцтва зьяўляецца быццам бы адмова спадара Сямёнава ў запаўненьні мытнай дэклярацыі на расейскай мове.
Учора прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на прэсавай канфэрэнцыі выказаўся супраць наданьня расейскай мове статусу другой дзяржаўнай у краіне, як прапануе Партыя рэгіёнаў. У якасьці прыкладу ён прывёў лёс ірляндзкай і беларускай моў, якія апынуліся ў заняпадзе. А як вы ставіцеся да такой пазыцыі ўкраінскага прэзыдэнта? Наш карэспандэнт задаваў гэтае пытаньне мінакам на вуліцах Горадні.
Дзяўчына: “Мне здаецца, патрэбна родная мова. Каб яна была. І Юшчанка мае рацыю”.
“Жыцьцё з мастацтвам” – пад гэтай назваю ў менскай галерэі “Падземка” адкрылася выстава фотажурналіста "Нашай Нівы" Андрэя Лянкевіча. Сэрыя прысьвечана карцінам вядомага аўстрыйскага мастака Аляксандра Вальтнэра, якія патрапілі ў прыватныя калекцыі мільянэраў.
Гурт N.R.M. адмовіўся ад удзелу ў фэствалі «be2gether», бо «запозна запрасілі». Іхні канцэрт у Магілёве забаранілі, бо «ўмяшаліся таямнічыя ўплывовыя людзі». Цяпер беларускі гурт рыхтуецца да ўдзелу ў фэстывалі «Muzyka z oblezonego miasta» 2 верасьня ў польскім Любіне на мясцовым аэрадроме. Разам зь імі ў гэты дзень заяўлены Боб Гелдаф, гурты The Plastic People of Universe, The Ukrainians ды іншыя.
Цяпер лідэр каманды Лявон Вольскі знаходзіцца ў адпачынку. Пра сытуацыю з магілёўскім канцэртам апавядае гітарыст каманды Піт Паўлаў.
Новае акустычнае і гукаўзмацняльнае абсталяванне плануецца закупіць сёлета для ўстаноўкі ў залах Палаца Рэспублікі.
Пра гэта паведаміў дырэктар установы Пётр Волкаў. Ён адзначыў, што цяпер у палацы, які 5 кастрычніка адзначыць сваё 10-годдзе, устаноўлена не самае лепшае гукавае абсталяванне.
У Токіо тысячным тыражом выйшла кніга вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў перакладзе на японскую мову "Малітва ветру".
У выданне ўвайшлі вершы са зборніка "Ксты" і "Быць”. Нагадаем, за кнігу духоўнай паэзіі "Ксты" Барадулін намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2007 года.
Сёньня прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на прэсавай канфэрэнцыі выказаўся супраць наданьня расейскай мовы статусу другой дзяржаўнай у краіне, што прапануе Партыя рэгіёнаў.
У Беларусі ствараецца працоўная група, якая вывучыць сусветны досвед прававога рэгулявання інтэрнэт-СМІ, заявіў у эксклюзіўным інтэрв`ю "Інтэрфаксу" намеснік міністра інфармацыі Беларусі Аляксандр Слабадчук. "Прававое рэгуляванне дзейнасці інтэрнэт-СМІ не з`яўляецца цэнзурай", – лічыць намеснік міністра інфармацыі Беларусі.
Чацьвёра мясцовых актывістаў дэмакратычнага руху атрымалі лісты з пагрозамі ад імя прафашыстоўскай незарэгістраванай арганізацыі “Русское Национальное Единство”. Усе чатыры лісты маюць аднолькавы зьмест і пачынаюцца са звароту: “Мірон! Віцебская філія РНЕ зьвяртаецца да цябе з папярэджаньнем”.
У Італіі разгараецца скандал, звязаны з 11-гадовай беларускай дзяўчынкай, якая прыехала на адпачынак. Паліцыянты мяркуюць, што дзяўчынка, імя якой не называецца, цярпела ў італьянскай сям’і жорсткія здзекі. “Сітуацыя знаходзілася пад кантролем з першых жа хвілін”, - кажа амбасадар Беларусі Аляксей Скрыпко.
У Шклове, дзе сёлета пройдзе афіцыйны Дзень беларускай пісьменнасьці і друку, грамадзкія актывісты вымусілі мясцовае начальства спыніць замену шыльдаў зь беларускамоўнымі назвамі вуліц на расейскамоўныя.
Амаль два тыдні шклоўскія грамадзкія актывісты на чале з старшынём рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым дамагаліся гэтага рашэньня. Урэшце заклікі актывістаў пачулі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Шклоўскі райвыканкам патэлефанаваў намесьнік старшыні аблвыканкаму Анатоль Глаз і запатрабаваў памяняць расейскамоўныя шыльды на беларускамоўныя. Райвыканкам тут жа зрабіў заяўку на выраб новых шыльдаў.
26 ЖНІЎНЯ ПРОЙДЗЕ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФІНАЛ СУСВЕТНЫХ КАМПУТАРНЫХ ГУЛЬНЯЎ
Ён адбудзеца ў Мінску і завершыць беларускі адборачны тур да чэмпіяната свету. Спаборніцтвы геймераў будуць доўжыцца цэлы дзень - ад 9-й раніцы да 20-й вечара ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" на плошчы Незалежнасці.
Учора быў у Дрымлэндзе адбыўся з'езд аматараў Volkswagen . Увогуле, чакаў нашмат большага... і аўта хоць бы штук 70, і сапраўды самыя найноўшыя мадэлі... Але нажаль, не ў нашай краіне, і не сёння..
Затое спадабаліся мікрабусікі, на якіх ездзілі хіпі некалькі дзесяцігоддзяў назад. І вядома жа самае вясёлае - гэта мыццё аўто дзяўчатамі ў купальніках. З Прыцягненнем гледачоў. )))
Выступленьне рок-гурту “N.R.M.” мелася адбыцца ў Магілёве 9 верасьня на пляцоўцы дыска-клюбу “Ліга”. Арганізоўваць канцэрт браўся Магілёўскі гарадзкі цэнтар культуры і адпачынку.
У суботу тэрыторыя Беларусі трапіць пад уплыў актыўнага маларухомага атмасфернага фронту, паведаміў рэдакцыі газеты “Звязда” начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.
У апошнія дні ў беларускім жж назіраецца неверагодная салідарнасьць і актыўнасьць. На пост Тамары Лісіцкай у ейным дзёньніку адгукнулася процьма людзей. Справа ў тым, што Тома выклала сьпіс мараў маленькіх пацыентаў анкадыспансэра ў Бараўлянах. І больш за сотню людзей захацела дапамагчы зь іх ажыцьцяўленьнем.
Сёньня ў Полацку ў гарадзкой карціннай галерэі адкрылася міжнародная выстава дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва і габэлену. На ёй рэпрэзэнтавана больш як 80 працаў мастакоў нашай краіны і суседняй Літвы.
Уладальнікі маскоўскай FM-радыёстанцыі «Большое радио» спыняюць трансьляцыю праграм Бі-Бі-Сі
Адпаведнае паведамленьне была накіравана на адрас Сусьветнай службы Бі-Бі-Сі кіраўніцтвам фінансавай групы «Фінам», якая зьяўляецца ўладальнікам «Большого радио».
Такое рашэньне было прынята ў сувязі з тым, што расейскія ліцэнзійныя органы патрабавалі ад фінансавай групы або зьняць праграмы Бі-Бі-Сі з этэру або вяшчаньне станцыі было б спынена.
Зараз праект знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі і правядзення экспертызы бізнэс- плану. Пры станоўчым заключэнні і вызначэнні крыніц фінансавання будаўніцтва заводу можа быць пачатае ўжо ў будучым годзе. Папярэдне кошт гэтага праекту ацэньваецца ў 10 млн еўра.
16 жніўня па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі салідарнасьці. Як і звычайна, яны азнаменаваліся патасоўкамі з міліцыяй і затрыманьнямі. Зьбітая міліцынтамі дзяўчына знаходзіцца ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай.
У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі сёньня адкрылася выстава майстроў з народнага фатаклюбу “Менск”. Дэманстраваныя на ёй працы былі зроблены падчас фотапленэру ў коласаўскіх мясьцінах Стаўбцоўшчыны. Выстава прысьвечана 125-годзьдзю з дня нараджэньня Якуба Коласа.
У выніку аварыі сэрвэру Skype больш за 220 мільёнаў карыстальнікаў камунікатара другі дзень ня могуць увайсьці на свае рахункі. Дакладнай прычыны аварыі ня ведаюць нават у цэнтральнай сядзібе Skype у Люксэмбургу.
Курт Саўер, кіраўнік аддзелу праграмнай бясьпекі Skype, перакананы, што ўжо сёньня вынікі аварыі будуць ліквідаваныя.
К. Саўер: Сытуацыя вельмі складаная. Адбыўся вельмі вялікі суплёт акалічнасьцяў і ягонай прычыны мы ня ведаем да гэтага часу. Верагодна, што праблема ўзьнікла з праграмай, якая дазваляе спалучацца ўсім карыстальнікам на сьвеце з сэрвэрам Skype.
На беларускай мове ў Беларусі навучаюцца 21,5% школьнікаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай школы" (ТБШ) Алесь Лозка.
Многія карыстальнікі папулярнага VoIP-сэрвісу па ўсім сьвеце сёньня 16 жніўня ня могуць увайсьці ў свой акаўнт. Кампанія выбачалася перад карыстальнікамі і паабяцала выправіць праблему ў бліжэйшыя гадзіны.
Паводле начальніка ўпраўлення агульнай і сярэдняй адукацыі Юрыя Гладкова, міністэрства пакуль не распрацавала праграму для ўвядзення новых правіл у школах. Яны будуць уводзіцца ў навучальны працэс паступова, як гэта адбывалася у 50‑я гады мінулага стагоддзя.
Міністэрства адукацыі Беларусі прапануе ўвесці рэгістрацыйны ўзнос за здачу цэнтралізаванага тэсціравання. Аб гэтым сёння прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку далажыў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.
Паводле слоў Аляксандра Радзькова, такая мера павысіць адказнасць абітурыентаў. У гэтым годзе, напрыклад, на тэсціраванне не з’явіліся 10 працэнтаў тых, хто падаваў заяўку. Міністр таксама прапанаваў скараціць тэрмін прыёму дакументаў, які цяпер складае 18 дзён.
Віцебскі хлопец, які знайшоў пісталет Макарава, згублены міліцыянтам, адмовіўся ад узнагароды.
Паводле словаў начальніка віцебскай абласной міліцыі Леаніда Фармагея, ён патлумачыў сваё рашэнне тым, што “не жадае браць грошы за тое, што лічыць сваім грамадзянскім абавязкам”.
Праект Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» ўключаны ў парадак дня восеньскай сесіі ніжняй палаты «парламента». Кіраўнік працоўнай групы па распрацоўцы законапраекта «дэпутат» Таццяна Сафроненка паведаміла, што падчас распрацовак законапраекта ўзніклі шмат спрэчных пытанняў, якія маецца абмеркаваць на восеньскай сесіі.
На Крапівенскім полі ў Аршанскім раёне 16 жніўня будзе ўсталяваная памятная шыльда ў гонар бітвы паміж беларускімі ваярамі і маскоўскім войскам, якая адбылася 8 верасня 1514 года. Войска Вялікага княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім, якое было меншым за маскоўскае ў некалькі разоў, атрымала бліскучую перамогу.
Святкаванне 940-годдзя Мiнска ў вераснi гэтага года абяцае стаць вельмi яркай i маштабнай падзеяй. Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнгарвыканкаме, на працягу двух дзён, 7—8 верасня, у сталiцы пройдуць больш за 20 культурна-масавых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня горада. Па традыцыi адкрые свята ўрачыстая цырымонiя ўручэння ўзнагарод “Мiнчанiн года”, якая адбудзецца ў Мiнскай гарадской ратушы. Тут жа пройдуць святы звонавай i камернай музыкi, опернага мастацтва. Свой падарунак гораду зробiць Нацыянальная школа прыгажосцi: у яе будынку адбудзецца прэзентацыя школы “Краса беларускай сталiцы”. У рамках гэтага мерапрыемства пройдуць гарадскi конкурс прыгажосцi “Мiс Мiнск-2007", кiрмаш тавараў народнага спажывання i дэманстрацыя мадэляў i тавараў айчыннай вытворчасцi.
Удзельнікі прэзентацыі краязнаўчага альманаха "Горад святога Губерта" звярнулі ўвагу на новыя пагрозы, што навіслі над помнікамі архітэктуры горада.
Прэзентацыя прайшла ў Гродна 15 жніўня. Гэта ўжо трэці нумар альманаха. Першы выйшаў у 2002 годзе і складаўся з вусных успамінаў пажылых гродзенцаў аб горадзе першай паловы XX стагоддзя. Другі нумар быў выдадзены ў 2006 годзе. Новы альманах прысвечаны праблемам захавання помнікаў гісторыі і архітэктуры ў ходзе маштабных будаўнічых работ, якія ўлады разгарнулі ў цэнтры Гродна.
З офіса рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Народная воля» ў пятніцу, 10 жніўня, судовыя выканаўцы пры адсутнасці кіраўніцтва выдання забралі маніторы да камп’ютараў і іншую аргтэхніку.
Унічыю, 2:2, завяршыўся 15 жніўня ў Барысаве першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў па футболе паміж мясцовым клубам БАТЭ і румынскім "Сцяуа".
У сувязі з разбурэньнем гістарычнай часткі Горадні Камітэт па культуры і адукацыі Эўрапарлямэнту зьвярнуўся ў ЮНЭСКА з просьбай абараніць гістарычную частку цэнтру каралеўскага гораду над Нёманам. У заяве ўтрымліваецца просьба аб утварэньні міжнароднай камісіі, якая занялася б наглядам за рэстаўрацыйнымі працамі ў Горадні. Пра гэта паведаміла прэсавая служба аднаго зь лідэраў апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.
15 жніўня 1990 года ён вяртаўся на машыне з возера, з рыбалкі. «Экспэртыза паказала, што Віктар Цой заснуў за рулём, мабыць, з-за ператомленасьці. Сьмерць наступіла імгненна, кіроўца аўтобуса не пацярпеў», – гэтыя сказы вывучылі на памяць тысячы фанатаў «Кіно».
У дзень сьмерці 13 жніўня 1956 году пісьменьніка зь лістом аб Беларускай мове не прыняў Першы сакратар ЦК партыі. Распавёў нашаму карэспандэнту сын клясыка Міхась.
Новы маскоўскі прадзюсар абяцае зрабіць гурт такімі ж зоркамі як “Звери”, “Братья Гримм”, “Би-2” і UMA2RMAH.
Гурт падпісаў кантракт з маскоўскім прадзюсэрам Табрызам Шахідзі. Зараз "Морсы" разам з ім перазводзяць кампазіцыю "Дай мне", якая можа стаць саундтрэкам да якога-небудзь новага расійскага фільма.
Шахідзі вядомы па супрацоўніцтве з сусветна вядомым расійскім піяністам Дзянісам Мацуевым, казахскім этна-рок-гуртом Ulytau, а таксама тэлевядучымі Аўрорай ("МузТВ") і Уладзімірам Салаўёвым ("НТВ"). Кампанія Табрыза мела неспасрэднае дачыненне на прадзюсіравання саундтрэкаў да расійскіх кінахітоў "Бой з ценем" і "Брыгада".
11 жніўня ў Літоўскім мястэчку Марыампале прайшлі штогадовыя міжнародныя спаборніцтвы пад лозунгам “Журналісты – за мір”. Арганізатарам мерапрыемства, якое ладзілася ўжо 4-ы год запар, па традыцыі выступіў Саюз журналістаў Літвы. Гэтак жа традыцыйна да ўдзелу ў турніры запрасілі сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Нашы спартоўцы ў чарговы раз вярнулася з прызамі, нягледзячы на траўмаванне двух удзельнікаў каманды.
На Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь змешчаная новая рэдакцыя “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Мала таго, што наведнікам прапануецца іх “скачать”, дык яшчэ і “сдесь”. Такая непісьменнасць інфармацыйнага рэсурса Мінадукацыі не можа не здзіўляць.
Праз некалькі гадзінаў пасля з`яўлення інфармацыі на на сайце Мінадукацыі заўважылі памылку. Але выпраўленая яна была толькі часткова. У выніку зараз наведнікам паведамляецца, што правілы "можна скачать тут".
Чакаем, што на працягу працоўнага дня Мінадукацыі зноў пачне "работу над памылкамі".
Яе удзельнікі спрабавалі з дапамогай звычайных дыстанцыйных пультаў ад тэлевізара выключыць вялікі экран, усталяваны на Нямізе. Звычайныя мінакі назіралі з цікавасцю за тым, што адбывалася і нават давалі парады ўдзельнікам акцыі. Флэш-моб доўжыўся некалькі хвілін і ніхто затрыманы не быў.
Сёньня адбылася прэс-канфэрэнцыя намесьніка міністра адукацыі Аляксандра Жука па выніках уступнай кампаніі 2007 у ВНУ краіны. Які самы высокі конкурс, колькі шчасьліўчыкаў трапіла на бюджэт - лічбы гэтага году ў матэрыяле.
Ушанаваць памяць Якуба Коласа на Вайсковыя могілкі ў Менску сёньня прыйшлі родныя й блізкія клясыка, а таксама прадстаўнікі сучаснай навуковай й літаратурнай эліты. Права прамаўляць шанавальныя словы ў гонар народнага пісьменьніка было дадзена сябрам афіцыйнага Беларускага саюза пісьменьнікаў. Сярод іх — рэдактар часопіса “Полымя” Мікола Мятліцкі, кіраўнік рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура й мастацтва” Алесь Карлюкевіч.
Сёлета ў Беларусі выйшаў больш як дзясятак найменьняў кніг замежных аўтараў у перакладах на беларускую мову. Большая частка гэтых кніг – пераклады польскіх аўтараў. Знаўцы рынку сьцьвярджаюць, што да 90 % усёй замежнай літаратуры па-беларуску друкуюць у Беларусі недзяржаўныя выдавецтвы.
Азіяты, акружаныя неверагоднай колькасцю тэхналогій і тэхнікі, забяспечылі сабе высокахуткасны выхад у Інтэрнэт там, дзе звычайна няма нават сотавай сувязі.
Здаецца, што сёння беларускую мову прасцей вывучаць за мяжой, чым непасрэдна ў рэспубліцы. У той час, калі ў Беларусі праводзяць моўныя рэформы, уводзяць рускамоўныя падручнікі па гісторыі краіны, выключаюць курсы прафесійнай лексікі беларускай мовы з вузаўскіх праграм, еўрапейскія ВНУ прапануюць вывучэнне беларускай мовы ў сваіх вышэйшых навучальных установах.
Так, з верасня студэнты ў Празе змогуць вывучаць дзяржаўную мову беларусаў. З гэткай ініцыятывай выступілі студэнты інстытута славістычных і ўсходнееўрапейскіх ведаў філасофскага факультэта універсітэта. Як паведамляе , двухсеместравы курс беларускай мовы для пачаткоўцаў будзе выкладаць доктар Юрась Бушлякоў. Дэкан філасофскага факультэта доктар Міхал Стэглік у афіцыйным лісце з гэтай нагоды выказаў спадзяванне, што вывучэнне беларускай мовы стане «крокам на шляху ўзаемаразумення і больш цесных стасункаў з усімі беларусамі, якія маюць дэмакратычныя погляды».
Менскі гарадзкі суд пастанавіў не заводзіць справы супраць Вышэйшай атэстацыйнай камісіі паводле скаргі гісторыка Ірыны Кашталян. Спадарыня Кашталян лічыць, што ВАК не зацьвердзіў яе кандыдацкую дысэртацыю, прысьвечаную пэрыяду рэпрэсій, з палітычных прычынаў.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" асудзіла нядаўняе рашэньне камісіі ў правах чалавека і СМІ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якая адхіліла запыт Беларускай асацыяцыі журналістаў. БАЖ прасіў камісію разгледзець на адпаведнасьць Канстытуцыі 10-ы артыкул дзейнага закону аб СМІ.
Замежнае прадпрыемства Atlant-M Fahrzeughandel не змагло зацвердзіць у Мінгарвыканкаме рэкламныя бигборды, якія павінны былі з'явіцца з 1 жніўня ў Мінску. Прадстаўніку кампаніі “неафіцыйна” патлумачылі, што на рэкламе выяўлены псіхічна хворы чалавек.
"Пасля таго як мы крыху выправілі макет, ён усё роўна не прайшоў ўзгадненне з яшчэ нейкай прычыны, якую нам таксама не растлумачылі… Мы яшчэ трохі змянілі малюнак, але ў выніку яго так і не ўзгаднілі.
Нарэшце, мы былі вымушаныя рабіць новы макет, на якім змяшчаецца толькі выява аўтамабіля", – цытуе прадстаўніка Atlant-M Fahrzeughandel беларуская служба Deutsche Welle.
У беларускія ВНУ на бюджэтную форму навучання ўжо залічана 195 замежных грамадзянаў. З іх 145 чалавек з'яўляюцца грамадзянамі Расіі, Казахстана, Кыргызтана і Таджыкістана, астатнія – беларускія грамадзяне, якія пражываюць за мяжой.
15 жніўня ў Мінску Samsung прэзентуе журналістам новы мадэльны шэраг тэлефонаў: ад самых даступных мадэляў коштам да 100 долараў – да апаратаў максімальнай функцыянальнасці.
Мяне запрасілі ў КДБ на размову. Я адмовіўся - яны прышлі ўтраіх, нахамілі мне і маці й позву ўсё ж ткі ўручылі. Размову з мною вядзе Носаў Уладзімер Анатольевіч, маёр КДБ, у якога заўсёды чамусьці трасуцца рукі. Падчас размовы мае дурацкую звычку пріщуріваться, з-за чаго складаецца ўражанне, што гэтак па-калгаснаму сьцябецца.
Філіял «Менская гарадзкая тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» увёў у досьледную эксплюатацыю паслугу «Ўваходная сувязь на таксафон». Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле маркетынгу прадпрыемства.
Сёньня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны пачало збор подпісаў за наданьне імя народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля адной з вуліцаў беларускай сталіцы.
Бойкай зь міліцыяй і кіданьнямі камянёў скончыўся колькі хвілін таму канцэрт у менскім клюбе «Арэна». Міліцыянты ўвайшлі ў залю пад час выступу аднаго з гуртоў і запатрабавалі спыніць недазволены канцэрт. Публіка ўзбунтавалася і закідала міліцыянтаў і іх машыну камянямі. Ёсьць затрыманыя.
Праект закону адраснай сацыяльнай дапамогі нагадвае сакрэтны дакумент, які чыноўнікам забаронена каментаваць. Ужо праз чатыры месяцы студэнты згубяць ільготы на праезд у грамадскім транспарце. Тыя, каму пашанцуе, будуць атрымліваць сацыяльную адрасную дапамогу. Распрацоўкай такога праекта ўказа займалася камісія з прадстаўнікоў розных міністэрстваў. Каментаваць адмаўляюцца амаль усе.
Штогод 12 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень моладзі. Па дадзеных ААН, моладзь – людзі ад 15 да 24 гадоў – складае адну пятую насельніцтва планеты.
17 снежня 1999 года Генеральная Асамблея ААН падтрымала рэкамендацыю Сусветнай канферэнцыі міністраў па справах моладзі (Лісабон, 8-12 жніўня 1998 года) аб абвяшчэнні 12 жніўня Міжнародным днём моладзі. У пасланні Генеральнага сакратара ААН з прычыны ўсталявання і штогадовага святкавання Міжнароднага дня моладзі гаворыцца, што само па сабе гэтае свята з’яўляецца маладым феноменам, ідэю ўсталяваць такі дзень падалі самі прадстаўнікі маладога пакалення.
На бабруйскай кандытарскай фабрыцы “Чырвоны харчавік” лічаць, што аздабляць сваю прадукцыю беларускай мовай неабавязкова й нямэтазгодна. Гэткая пазыцыя выказана ў адказе кіраўніцтва прадпрыемства на зварот суполкі Таварыства беларускай мовы. Суполкаўцы патрабавалі вярнуць беларускую аздобу бабруйскім слодычам.
Адмыслова да 1 верасьня маскоўскі ЦУМ распрацаваў эпатажную рэкляму для маленькіх пакупнікоў. Глямурныя плякаты, якія ўтрымоўваюць такія словы, як «лох» або «ўрод» зацікавілі Фэдэральную антыманапольную службу. Больш таго, гумар ЦУМу не ацаніла грамадзкасьць - рэкляма выклікала хвалю абурэньня. У выніку скандальныя рэплікі зьніклі.
Перад першым верасьнем у крамах пачынаецца сапраўдная гарачка: дзеці рыхтуюцца да школы. Даўна прайшлі часы, калі малышам быў патрэбны толькі ранец, пенал ды такая ж як і ва ўсіх школьная форма. Таму самыя разнастайныя крамы і брэнды змагаюцца за маленькіх моднікаў і модніц.
Інстытут славянскіх і ўсходнеэўрапейскіх ведаў філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту (Прага, Чэхія) з новага навучальнага году пачне выкладаць беларускую мову. Такое жаданьне выказалі самі студэнты славістыкі.
Прадстаўнікі грамадскасці Гродна занепакоены лёсам яшчэ аднаго помніка архітэктуры ў гістарычным цэнтры горада.
Размова ідзе пра будынак, размешчаны па вуліцы Сацыялістычная, 44, - помнік архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Прычынай для апасенняў стала зняцце будынка з таргоў на аўкцыёне па продажы аб'ектаў нерухомасці, які запланаваны на 13 жніўня. Раней улады заяўлялі, што будынак будзе выстаўлены на аўкцыён з умовай захавання гістарычнага вобліку і наступнага ўводу ў эксплуатацыю на працягу двух гадоў.
З панядзелку ў Любчы, што пад Наваградкам, распачнецца валянтэрскі летнік па аднаўленьні замку 16 ст. Апроч працы, арганізатары летніка, МГА "Гісторыка", абяцаюць удзельнікам ролевую гульню ў Вялікае княства Любчанскае, лекцыі і прэзэнтацыі на разнастайныя тэмы, а таксама фэст сярэднявечнай культуры з рыцарамі. Летнік будзе доўжыцца з 13 па 26 жніўня, фэст - 18-19 жніўня.
9 жніўня эстонцкі бровар A. Le Coq сумесна зь Міністэрствам юстыцыі запусьціў новы піўны брэнд - «Канстытуцыйны пілснэр». Гэта стала адным зь мерапрыемстваў у межах кампаніі «Зробім Канстытуцыю бліжэй да народу», прысьвечанай 15-м угодкам Канстытуцыі.
Як паведаміла "Еўрапейскаму радыё для Беларусі" прэс-служба ГУУС, у чацвер былі затрыманыя тры жыхары Цнянкі, якія мінулай ноччу спрабавалі загасіць Вечны агонь.
Адзіная ў райцэнтры Глыбокае на Віцебшчыне беларускамоўная школа мусіць цяпер ствараць клясы на расейскай мове. Гэта пры тым, што дзьве іншыя школы ў горадзе – расейскамоўныя. І тыя не запоўнены цалкам.
Са слоў загадчыка раённага аддзелу адукацыі Рамана Тарасевіча, у спрэчку ўцягнуты выкладчыкі, бацькі і мясцовыя чыноўнікі:
“Рыхтуем школьную канфэрэнцыю. Яна адбудзецца ў верасьні. Перад гэтым пройдуць бацькоўскія і вучнёўскія сходы. Менавіта так будзе вырашацца пытаньне”.
Запытваю, якое асабістае меркаваньне мае спадар Тарасевіч.
Пракуратура горада Забжэ, што на поўдні Польшчы, вырашыла аб правядзеньні сьледзтва ў справе фашысцкай імпрэзы, наладжанай на прыватным участку. Менавіта з увагі на прыватны характар сустрэчы сьледчыя Забжа прапанавалі пагасіць справу, але з такім абгрунтаваньнем не пагадзілася Акружная пракуратура ў Глівіцэ.
На гэтых выходных у Беларусі чакаецца будзе цёпла. Тэмпература паветра ў суботу і нядзелю: ўначы 14 – 21, удзень 25 – 31 градус вышэй за нуль. Тым, каму такое надвор’е не падаецца камфортным, мае сэнс правесці ўік-энд Брэсцкай, Гомельскай ці Гродзенскай абласцях, дзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а значыць, будзе крыху прахалодней.
Міністэрства замежных спраў Беларусі спадзяецца, што Літва не дапусціць правядзення ў рамках музычнага фэсту " be2gether " прапагандысцкіх, несяброўскіх і недабрасуседскіх акцый антыбеларускай скіраванасці. “Такія акцыі абсалютна супярэчылі б заяўленай у назве фэсту мэце", – гаворыцца ў афіцыйнай заяве міністэрства.
Рок-фестываль "Be2Gether" скіраваны на збліжэнне літоўскага і беларускага народаў, заявіла БелаПАН 10 жніўня прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Літвы Дайва Рымашаўскайтэ.
Да 90-годзьдзя Янкі Брыля на ініцыятыву Таварыства беларускай мовы “Белпошта” надрукавала адмысловую паштовую капэрту. Крыху раней само ТБМ выдала каляндар з яго партрэтам. Цяпер Таварыства ініцыюе збор подпісаў грамадзянаў, каб надаць імя памерлага летась выдатнага пісьменьніка адной з вуліцаў Менска і ўсталяваць памятную шыльду на доме, дзе ён жыў.
Газета, заснаваная яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, прайшла вялікі і нялёгкі шлях. Яе двойчы закрывалі, яна мяняла назву, у гады Вялікай Айчыннай вайны ішла ў падполле, але нават адтуль нястомна працягвала весці летапіс гісторыі. Выданне адзінае ў рэспубліцы ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны першай ступені і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Дарэчы, "Звязда", бадай, адзіная газета ў свеце, увасобленая ў скульптуры. У гонар выдання пастаўлены чатыры помнікі.
8 жніўня споўнілася 125 год з нараджэньня родапачынальніка сусьветнай анімацыі.Беларус Уладзіслаў Старэвіч, пра якога Ўолт Дыснэй некалі сказаў, што ён абагнаў усіх мультыплікатараў сьвету на некалькі дзесяцігодзьдзяў, у пачатку мінулага стагодзьдзя першым у сьвеце пачаў рабіць фільмы ў тэхніцы лялечнай анімацыі.
І “Гарызонт”, і прыватныя фірмы ўсталёўваюць “талеркі”, як і раней, нічога не ўзгадняючы. Мінчукам надакучыла чакаць абяцанага ўладамі дакумента, і попыт на спадарожнікавыя антэны зноў стаў вялікім.
Ходзяць чуткі, што дакумент, які б рэгуляваў працэдуру ўзаконьвання спадарожнікавых антэн, адкладзены да верасня. Аднак усе кампетэнтныя арганізацыі, куды звярнулася Еўрарадыё, сцвярджаюць, што гэты дакумент яны не распрацоўваюць.
Відавочцы маглі бачыць дзіўную карціну: адна група моладзі бегала па цэнтры Мінска ад другой групы моладзі. Аказваецца, гэта былі не проста дзіцячыя даганялкі, а акцыя пратэсту супраць адмены льгот. Праўда, каб здагадацца пра гэта трэба было добра прыгледзіцца: у тых, хто ўбягаў былі шыльдачкі "льготы", а на тых, хто даганяў - шыльдачкі "студэнты".
Стаўка мясцовага падатку на паслугі мабільнай сувязі зніжаная ў 2 разы: з 10 да 5%.
Такія захады прадугледжаныя рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў № 48, якое зараз знаходзіцца на дзяржаўнай рэгістрацыі. Пра тое, ці сапраўды мабільная сувязь патаннее, “Еўрарадыё” пацікавілася ў спецыяліста па сувязях з грамадскасцю кампаніі “МабільныяТэлеСістэмы” Дзмітрыя Станюты:
“Дзе будзе мець моц рашэнне адпаведнага савета дэпутатаў – на той тэрыторыі – натуральна, абсалютная сума знізіцца настолькі, наколькі ў адсотках будзе зніжаны падатак”.
Інтэрнэт-супольнасць «Трэці Шлях» пры падтрымцы Еўракамісіі, экспертных супольнасцяў Беларусі, Еўрасаюза і Расіі запрашае Вас у верасні 2007 прыняць удзел у восеньскай школе па падрыхтоўцы маладых экспертаў. 20 удзельнікаў, якія пройдуць конкурсны адбор атрымаюць магчымасць на працягу 2007 года ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах праграмы «Пакаленне Адраджэння», у дзейнасці Інтэрнэт-супольнасці Трэці Шлях, змогуць ініцыяваць уласныя праекты ў рамках Трэцяга Шляху. Паўдзельнічаць у бягучых праектах, правесці індывідуальныя і групавыя даследаванні, апублікаваць іх вынікі на вядучых аналітычных сайтах Беларусі, у спецыялізаваных выданнях за мяжой. Удзельнікі праграмы атрымаюць доступ да кантактаў і ўзаемадзеянню з экспертнымі сеткамі Беларусі, ЗША, Расіі і Еўрасаюза.
Будаўнікі працягваюць рыхтаваць катлаван для фундамэнту магілёўскай Ратушы. Працы цягнуцца да позьняга вечара. Рашэньне пра аднаўленьне сымбалю мясцовага самакіраваньня было прынятае гарадзкімі ўладамі ў пачатку ліпеня.
Па выніках праверак, якія праводзіць пракуратура Крыма, выяўленыя факты перадачы кіравання скутэрам курортнікам, якія не мелі дакументаў на права кіраванні і, адпаведна, навыкаў хуткаснай язды па хвалях.
Расказвае Йонас Васількоў: Залічэнне на бясплатнае аддзяленне ўжо скончылася. Па яго выніках самы высокі конкурс сярод ВНУ - у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ён складае 4,8. Самая запатрабаваная спецыяльнасць - правазнаўства ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Там конкурс - 18 чалавек на месца.
У лістападзе бягучага году ў Беларусі можа адчыніць дзьверы Ўсходнеэўрапейская школа палітычных навук. Рашэньне пра адкрыцьцё навучальнай ўстановы пацьвердзіла Рада Эўропы. Цяпер беларускія ўлады павінны вырашыць, на колькі важны для іх гэты праект.
Некалькі дзесяткаў бардзюраў пачатку ХХ стагоддзя вернуць на вуліцу Савецкую ў Гродна. Частка з іх адзначаная таўром Гродзенскага магістрата. Старажытныя пліты выкапалі, калі на цэнтральнай вуліцы горада пракладалі падземныя камунікацыі.
Пра гэта ўжо заявіў старшыня Савета федэрацыі футболу Генадзь Нявыглас, тое ж сцвярджае галоўны сведка па справе -- былы галкіпер зборнай Генадзь Туміловіч. Магчыма, хутка дойдзе да таго, што сваё меркаванне на гэты конт і артыкул, па якім вядзецца справа, памяняюць і следчыя?
Падчас інтэр’вью карэспандэнта Еўрарадыё з Валерам Шанталосавым былы галкіпер зборнай Беларусі сам прапанаваў пераслаць на рэдакцыйны факс дакументы, якія пацвердзяць яго невінаватасць. Нагадаем, размова ідзе пра два матчы зборнай Беларусі адборачнага тура перад чэмпіянатам Еўропы-2004. Тады беларускія футбалісты прайгралі зборным Чэхіі і Малдовы.
Кошт броні квітка праз інтэрнэт каштуе 1190 рублёў за кожны квіток і 20 тысячаў за іх дастаўку. Такая магчымасьць існуе ўжо два месяцы, але дзейнічае пакуль толькі ў Менску.
Частка сродкаў ад продажу квіткоў на міжнародны фэст рок-музыкі «Be2Gether» («Будзьце разам»), будзе накіраваная на аздараўленне дзяцей Чачэрска (Гомельская вобласць), пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі, паведамляе БелТА.
У Зэльве ў бліжэйшую суботу маюцца адбыцца першыя гарадзенскія моладзевыя сустрэчы, прымеркаваныя да 97-х угодкаў Ларысы Генiюш. Яны называюцца: “Разам з Геніюш”.
Тэкст аўтара фатаграфій: "Складаецца з дзесятка вышак у 350 метраў вышынёй. Залазіць на об'ект было вельмі цяжка. 2 гадзіны па часе. Спуск - адзін гадзіна. І што-бы падступіцца трэба было зрабіць марш-кідок па балотах. Але ўсё яно таго каштавала."
Беларускі інтэрнет-рэсурс "Telegraf.by" заключыў пагадненне з вядомай амерыканскай кампаніяй "Google". Цяпер кожны зарэгістраваны наведнік "Тэлеграфа" можа выкарыстаць перадавыя сэрвісы "Google Apps" і пры гэтым мець паштовыя адрасы ў беларускіх даменных зонах - telegraf.by, me.by і biz.by.
Беларускі інтэрнет-рэсурс "Telegraf.by" заключыў пагадненне з вядомай амерыканскай кампаніяй "Google". Цяпер кожны зарэгістраваны наведнік "Тэлеграфа" можа выкарыстаць перадавыя сэрвісы "Google Apps" і пры гэтым мець паштовыя адрасы ў беларускіх даменных зонах - telegraf.by, me.by і biz.by.
На Ўкраіне пачалася перадвыбарчая кампанія (мы зусім забыліся са сваімі газавымі жарсьцямі: там жа ў іх у верасьні датэрміновыя выбары ў Раду:). Канешне, шмат бутафорыі. Але факт тое, што ёсьць рэальны палітычны плюралізм, разгортваецца сапраўдная барацьба за ўладу. Беларусь ня ведае гэтага ўжо 13 гадоў.
На днях у Горадні выйшла трэцяе выданьне альманаху „Горад сьвятога Губэрта”, які цалкам прысьвечаны зьнішчэньню гістарычных помнікаў у горадзе. Галоўны рэдактар Алесь Смалянчук зазначае, што Горадня разбуралася ня толькі ў часы вайны, але й у сёняшнія дні.
Сёлета ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (Вільнюс, Літва) назіраецца высокая актыўнасьць абітурыентаў. Конкурс на некаторыя праграмы дасягнуў 10 чалавек на бюджэтнае месца, а сярэдні бал залічаных на бюджэт склаў 9,5. Плян набору на дзьве праграмы ўжо выкананы, а на найбольш папулярных адкрыты дадатковыя групы.
Магілёўскі гарвыканкам задаволіў просьбу магілёўскай суполкі “Таварыства ахвяраў палітычных рэпрэсіяў”. На загад гарвыканкаму на месцы расстрэлу мірных грамадзянаў адноўлены помны знак ды ўпарадкавана навакольная тэрыторыя.
Са жніўня для ўсіх абанентаў “Белтэлекам” пераключэнне ў рэжым танальнага набору і атрыманне новых відаў абслугоўвання на электронных АТС здзяйсняецца бясплатна.
Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" выказвае занепакоенасць у сувязі з нядаўняй заявай прэзідэнта Беларусі аб неабходнасці ўзмацніць кантроль за беларускім інтэрнэтам.
Звон мячоў і захопленыя погляды прыгожых дам. Трэці год запар пад Гомелем збіраюцца аматары гістарычнай рэканструкцыі з усёй Беларусі, каб правесці рыцарскія турніры ў лепшых традыцыях Айвенга і Рычарда Львінае Cэрца.
490 гадоў таму, 6 жніўня 1517 г., Францыск Скарына выдрукаваў у Празе сваю першую кнігу. Гэта быў "Псалтыр". Потым ён выдаў яшчэ 19 кніг (або 22, калі лічыць "Царствы" за 4 кнігі).
Потым Скарына пераехаў у Вільню, дзе выдаў Малую падарожную кнігу і Апостала.
Што б ні казалі розныя людзі, у Пецярбургу Скарына ня толькі нічога не выдаваў, але нават ня быў.
Нагадаем, што першую кнігу ў Эўропе з дапамогай наборнага шрыфту выдаў у сярэдзіне 15 ст. Гутэнбэрг (у 868 г. у Кітаі вынайшлі спосаб друкаваньня кніг з дапамогай ксілаграфіі, г.зн. з дапамогай гравіраванай на дрэве формы).
Як падаюць італьянскія СМІ, у мінулы чацьвер, 2 жніўня, 11гадовая Віка Мароз мела вылеціць зь Менску ў Кагалета. У якасьці дарослых суправаджальнікаў дзяўчынкі ў Італію павінны былі ляцець і яе апекуны -жодзінская сям’я Васілеўскіх. Падобная турыстычная паездка была адзінай магчымасьцю для Вікі ўбачыцца з тымі, каго яна лічыць сваімі мамай і татам - Алесандрам Джустам і Марыяй К’ярай Барначын. Для сустрэчы ў аэрапорт прыбылі мэр Кагалета Атыльё Занэці і маці Марыі К’яры Элена Дан’іна, аднак, як высьветлілася, дарэмна.
Адзін з трох іспанцаў, якія патрапілі ў аварыю ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, знаходзіцца ў цяжкім стане.
Нагадаем, учора недалёка ад Крупак перавярнуўся аўтамабіль “Пежо”, якім кіравала 22-гадовая дзяўчына. Яна і двое пасажыраў трапілі ў мясцовую бальніцу. 25-гадовы грамадзянін Іспаніі атрымаў траўму пазваночніка.
Як стала вядома ў ДТЗ побапч Крупак былі іспанцы - музыкі грта "ICTUS", якія ехалі на канцэрт у Гародню.
Гэта звязана з перавозкай буйнагабарытных ёмістасцяў (танкі для ААТ “Крыніца”). 3 жніўня рух будзе паэтапна перакрывацца, пачынаючы ад 21-й гадзіны. Транспарціроўка ёмістасцяў будзе завершаная да раніцы 4 жніўня.
Пасля развода Брытні Спірс захавала апякунства над дзецьмі
Зорка ціні-попа Брытні Спірс нарэшце афіцыйна аформіла растанне з Кевінам Федэрляйнам. Суд Лос-Анжэлеса пароўну размеркаваў паміж былымі мужам і жонкай апеку над дзецьмі - Шонам Прэстанам і Джэйданам Джэймсам.
Канцэрты адбудуцца ў межах вялікай рэклямнай кампаніі “Усе на Velkom” на якіх выступяць зоркі беларускай, украінскай і расейскай эстрады. Усе абаненты Velkom могуць самі выбіраць тых выканаўцаў, якіх яны жадаюць бачыць на канцэрце ў сваім горадзе. Акцыя пачынаецца 28 ліпеня і працягнецца да 2 верасьня, усяго павінна адбыцца 16 канцэртаў.
Год турмы і 2 500 даляраў штрафу пагражае амэрыканскай студэнтцы, якая зьняла на фотаздымач 20 сэкундаў фільма ў кіназалі, каб паказаць малодшаму браціку. Мы даведаліся ў беларускім Кінавідэапракаце, якія б наступствы чакалі аматараў паздымаць на тэлефон альбо лічбавік у нас.
Сенат кангрэса ЗША прагаласаваў у пятніцу за законапраект, які дазваляе прэзідэнту Джорджу Бушу захаваць праграму перахопу на электронных каналах сувязі ўнутры краіны.
За яго прагаласавалі 60 сенатараў, супраць — 28. Законапраект адпраўлены ў палату прадстаўнікоў, якая можа разгледзець яго ўжо сёння.
Напярэдадні ўгодкаў з дня нараджэньня народнага пісьменіка Беларусі Янкі Брыля ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава “Янка Брыль. Сьцежкі. Дарогі. Прастора…”, якая складаецца з асабістых рэчаў беларускага клясыка. Старыя фотаздымкі й даўнія кнігі разглядаў Янка Хамовіч, а таксама знаёміўся з гасьцямі выставы.
Новая піяркампанія "Што даражэй за ўсё?" кроча па краіне, асабліва гэта бачна ў Менску плакаты на транспартных прыпынках, вялізарныя бігборды і тэлебачынне спрабуюць вызначыць, што даражэй за ўсё.
4 жніўня ў эфіры АНТ будзе афіцына прэзентавана, што гэта...
Хочаце даведацца раней?
Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бязь межаў” выказала глыбокую занепакоенасьць у сувязі з заявамі Аляксандра Лукашэнкі, зробленымі падчас наведваньня рэдакцыі газэты “Советская Белоруссия”. Беларускі кіраўнік выказаўся за неабходнасьць дзяржаўнага кантролю над электроннымі СМІ і за спыненьне “анархіі ў інтэрнэце”.
Паводле “Рэпартэраў бязь межаў, “у выніку арганізаваных уладамі рэпрэсіяў беларускаму інтэрнэту можа пагражаць павольная сьмерць”.
1 жніўня ў Горадні быў канчаткова разбураны помнік архітэктуры - флігель палаца віцэ-адміністратара, збудаванага ў 1794 годзе.
Будынак належаў Гарадзенскай епархіі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. Прадстаўнікі епархіі раней заяўлялі, што ён будзе прыстасаваны пад невялікі храм і дадатковыя памяшканьні.
У Навагрудку адкрылі незвычайны музей. Ён месціцца на месцы легендарнага тунэля, праз які ў верасні 1943 года з мясцовага гета збеглі ў лес 250 чалавек.
Польшча ўступае ў Шэнгенскае пагадненьне з 1 студзеня 2008 г., але ўжо з 1 лістапада кошты падымуцца ў 12 разоў за аднаразовую візу — з 5 да 60 эўра (82 даляры).
АБСЭ апублікавала рапарт „Кантроль над інтэрнэтам” – паведамляе старонка Naviny.by
Сярод краін, дзе ўлады па той ці іншай прычыне абмяжоўваюць доступ да інтэрнэту, Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) занесла Грузію, Беларусь, Казахстан, Узбэкістан, Кітай і яшчэ 22 дзяржавы.
Расея не называецца сярод інтэрнэт-цэнзараў.
З просьбай пракаментаваць заяву А. Лукашэнкі аб неабходнасці спыніць “анархію” ў Інтэрнэце прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася да старшыні БАЖ Жанны Літвіной, да намесніка старшыні арганізацыі, галоўнага рэдактара інтэрнэт-сайту газеты “Салідарнасць” Аляксандра Старыкевіча, а таксама да Генеральнага дырэктара УП “Надёжные программы”, старшыні Рады дырэктароў TUT.BY Юрыя Зісера.
Жанна Літвіна: “Відавочна, што рыхтуецца пасягальніцтва на апошнюю прастору свабоднага абарачэння інфармацыі".
Гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы прапанавала Бабруйскаму гарвыканкаму 2008 год правесьці пад знакам 200-гадовага юбілею Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Тры грамадзянкі Беларусі, якія раней заблудзіліся ў лясах Карэліі, рыхтуюцца да вяртаньня ў Менск. Амаль тыдзень турыстак шукалі выратавальныя службы Расеі. Беларускам дапамаглі выжыць узаемападтрымка, лясныя ягады і вада.
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным заканадаўча вызначыць статус электронных СМІ.
"Трэба прымаць закон і прапісаць у ім статус электронных СМІ. Першапраходцамі мы тут не будзем, такая практыка ёсць у многіх дзяржавах. Анархію ў Інтэрнэце пара спыняць. Не трэба дапускаць, каб гэта вялікае тэхнічнае дасягненне чалавецтва ператваралася ў інфармацыйную памыйніцу", - падкрэсліў прэзідэнт краіны сёння ў час сустрэчы з калектывам рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия".
На 3 жніўня прымеркавана выступленне гурта з Гішпаніі "ІСTUS". Да яго далучыліся легенда гарадзенскага андэграўнду гурт "DEVIATION" і маладыя музыкі з гурта "HATRED".
Адмiнiстрацыя сайта "Моладзь.org" вiншуе з Днём дэсантнiка ўсiх, хто лiчыць сябе такiмi! Ведаем, што ў шэрагах нашых сталых наведвальнiкаў ёсць асобы, для якiх 2 жнiўня - гэта прафэсiйнае свята.
Хлопцы і дзяўчаты, якія едуць улетку ў будаўнічыя студэнцкія атрады, арганізаваныя БРСМ, ня ведаюць чым рызыкуюць. Гісторыя менскага студэнта Мікалая скончылася ў рэанімацыі, і добра яшчэ, што гэта не зашло крыху далей…
У Горадні зруйнавалі правы – паўночны -- флігель палаца каралеўскага адміністратара. Палац з двума флігелямі быў пабудаваны ў 1770-80-я гады і захаваўся да нашага часу. Ён быў часткай забудовы былога прадмесьця Гарадніца, што стварыў каралеўскі стараста, вядомы рэфарматар Антоні Тызэнгаўз.
Паводле “Збору помнікаў Беларусі”, палацавы ансамбаль быў збудаваны ў традыцыях раньняга клясыцызму. Цяпер ён быў цалкам перададзены праваслаўнай эпархіі. Улады запэўнівалі грамадзкасьць, што флігель разбураць не да рэшты і сьцены часткова выкарыстаюць для пабудовы царквы. Але флігель больш не існуе.
Міністэрства навукі і адукацыі Эстоніі вырашыла заахвоціць рускамоўныя школы паскорыць пераход на эстонскую мову шляхам грашовых выплат: больш за 6 тысяч даляраў за кожны прадмет.
Малайзійскі ўрад зьбіраецца выкарыстоўваць антытэрарыстычныя законы супраць блогераў, якія непаважальна выказваюцца аб мясцовым манарху альбо абражаюць іслам. Паводле новых правілаў улады здолеюць затрымліваць падазраваных без прад’яўленьня абвінавачваньня і судовага сьледзтва. Пры гэтым, чыноўнікі настойліва сьцьвярджаюць, што гэтыя законы не абмяжоўваюць онлайнавую свабоду.
Каб вырашыць праблему парковак, у дварах Мінска ўстановяць спецыяльныя пад’ёмнікі. Аўталіфты павінны максімальна разгрузіць стаянкі, бо машыны будуць знаходзіцца на двухмятровай вышыні.
Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала пісьмовы адказ на свой зварот у Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, які датычыў адпаведнасьці Канстытуцыі некаторых нормаў беларускага заканадаўства. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец кажа, што Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць прапановы аб’яднаньня.
У чэскім Брне над тэатрам “Husa na provazku” ў ліпені трыццаць адзін дзень лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. 31 ліпеня завяршыўся найбуйнейшы ў Чэхіі літаратурны фэстываль “Месяц аўтарскага чытаньня”, ганаровымі гасьцямі на якім былі беларускія літаратары. Фэстываль праходзіў пад патранатам міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга.
"Газпром" з 3 жніўня скароціць пастаўкі газу ў Беларусь на 45%, паведамляецца ў прэс-рэлізе кампаніі. "Сутачны аб`ём паставак газу ў Беларусь згодна з кантрактам будзе скарочаны прапарцыйна фактычнай аплаце – на 45%, пачынаючы з 10.00 3 жніўня", – гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з кантрактам аб аб`ёмах і ўмовах пастаўкі газу ў Беларусь і транзіту газу праз тэрыторыю рэспублікі ў 2007–2011 гады, ААТ "Газпром" накіравала ў адрас в.а. генеральнага дырэктара ААТ "Белтрансгаз" Уладзіміра Маёрава афіцыйнае апавяшчэнне аб скарачэнні паставак газу беларускім спажыўцам у сувязі з невыкананнем абавязальніцтваў па аплаце газу, пастаўленага ў першым паўгоддзі 2007 года і адсутнасцю гарантый аплаты, паведамляюць РІА “Новости”.
Сёньня ў чэскім Брне завяршыўся літаратурны фэстываль, на якім цягам месяца выступіла шмат маладых беларускіх літаратараў. Дзе маладыя празаікі і паэты могуць апублікаваць свае першыя кніжкі? Ці ёсьць дзяржаўныя праграмы падтрымкі маладых літаратараў? Ці ўсё можна надрукаваць толькі за грошы, на камэрцыйнай аснове?
У ВНУ другога патоку сёння пачынаюцца ўступныя іспыты.
Асноўнай формай іх правядзення 43 дзяржустановы выбралі цэнтралізаванае тэсціраванне. Аднак у некаторых вышэйшых навучальных установах, дзе ёсць спецыфічныя патрабаванні да пэўных спецыяльнасцяў, прынята рашэнне аб правядзенні ўнутраных уступных экзаменаў. Завершацца іспыты 4-га жніўня. Усяго сёлета першакурснікамі вышэйшых навучальных устаноў павінны стаць амаль 85 тысяч юнакоў і дзяўчат.
Жыхар Кітая Юй Чжэньхуань, які афіцыйна лічыцца адным з самых валасатых людзей у свеце, заявіў, што ён жадаў бы ўдзельнічаць у эстафеце алімпійскага агня перад летнімі гульнямі 2008 года ў Пекіне.
Прэм'ер-міністар Яраслаў Качыньскі выдаў загад не пачынаць заўтра будаўніцтва акружной дарогі вакол мястэчка Аўгустаў, якая павінна перасякаць даліну ракі Распуда. У выніку эколягі зьвярнулі лягер, які збудавалі раней пад Аўгуставам. Аднак на месцы засталіся патрулі для маніторынгу сытуацыі ў Даліне Распуды.
Вузкая выцягнутая камяніца канца ХІХ стагодзьдзя на вул.Найдуса, 1 у Горадні была цалкам зруйнавана некалькі дзён таму. Пляцоўку і падвалы сёньня аглядаў менскі архэоляг Аляксандар Мядзьведзеў.
У доме, які існаваў да апошняга часу, дзіцячыя гады правёў габрэйскі паэт Лэйба Найдус (у 1890-я гады). Напачатку 1990-х у рэстаўрацыю будынку былі ўкладзены немалыя грошы, але рабілася яна нядбайна і не была завершана. 15 гадоў дом стаяў без гаспадара і разбураўся. Цяпер яго набыла фірма “АВС”, зроблены праект адбудовы, у камяніцы будуць крамы, кавярня, офісы.