Гэта адбылося таму, што ў абітурыентаў не вытрымалі нервы, і яны пачалі перакідваць дакументы на менш рэйтынгавыя факультэты. Дзяўчына з 344 баламі на філасофскім факультэце БДУ перажывае наконт паступлення, а вось за ваенны факультэт БДУІР тыя, у каго больш за 157, могуць не хвалявацца – паступяць.
Гомельскія міліцыянты затрымалі маладзёнаў, якія на працягу амаль двух апошніх месяцаў рабавалі латарэйныя шапікі і адкрытыя пункты рэалізацыі білетаў.
Як даведалася “Еўрарадые”, сярод удзельнікаў “Фабрыкі зорак 7” будзе мінчанка Маргарыта Герасімовіч. Мы адшукалі ў Мінску сямнаццацігадовую Маргарыту. Дарэчы, гэта было вельмі няпроста. Куды толькі ні звярталіся! Але з “музычных” людзей Беларусі ніхто дапамагчы так і не змог. Ні Аляксандр Ціхановіч, ні Васіль Раінчык, ні Міхаіл Фінберг ніколі не чулі пра такую дзяўчынку.
У Гродне працягваецца кампанія “Запішы дзіця ў беларускі клас”. Мэтай кампаніі ёсць папулярызацыя і стварэнне пазітыўнага іміджа беларускамоўнай школьнай адукацыі. Гарадскія ўлады як і раней не праводзяць работы па інфармаванні бацькоў аб стварэнні беларускамоўных класаў.
Кампанія распачалася пасля таго як у траўні было дасягнута паразуменне паміж Гродзенскай гарадской Радай Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны і аддзелам адукацыі Гродзенскага гарвыканкама аб фармаванні ў навучальным 2007-2008 гг. у шэрагу гарадскіх школаў першых класаў з беларускай мовай навучання. Беларускія класы могуць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама сярэдніх школах №№ 10, 26, 32 г.Гродна.
Міністэрства транспарту і камунікацыі Казахстану спадзяецца цягам тыдня дамовіцца пра пастаўкі жоўтага фосфара ў Эўропу празь Беларусь. Пра гэта сёньня ў Астане заявіў міністар транспарту Казахстану Серык Ахметаў. Ён паведаміў, што ўжо скіраваў адпаведны ліст у Міністэрства транспарту Беларусі, і цяпер вядуцца перамовы, у тым ліку, з удзелам чыгуначных адміністрацый дзьвюх краін з мэтаю вызначэньня транзыту па тэрыторыі Беларусі.
16 ліпеня ў Бускім раёне Львоўскай вобласці ў выніку аварыі зыйшлі з рэльсаў 15 цыстэрнаў з жоўтым фосфарам кампаніі “Казфасфат”. Пры гэтым 6 цыстэрнаў загарэліся. Жоўты фосфар ехаў у Польшчу.
25 жніўня мінуў год, як пайшоў з жыцьця народны пісьменьнік Беларусі Янка Брыль. А 4 жніўня, у дзень, калі яму споўнілася б 90 гадоў, у Крынічным пройдуць Першыя Брылёўскія літаратурныя чытаньні, арганізаваныя Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. Сёньняшняя гутарка “за круглым сталом” прысьвечаная памяці Янкі Брыля. У перадачы бяруць удзел супрацоўніца Інстытуту літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Ганна Кісьліцына, крытык Ала Сямёнава і гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч.
Тым часам Дзмітрый Калдун жадае “прыхварэць” пасля адтэрміноўкі.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, чаму беларускія VIPы не служаць у войску.
Футбаліста Аляксандра Глеба вызваляюць ад войска прафесійныя дасягненні. Прычым адтэрміноўка падпісваецца на ўзроўні прэзідэнта. Як паведаміў Еўрарадыё Андрэй Шпілеўскі, мэнэджэр футбаліста Аляксандра Глеба, абавязку перад Радзімай ніхто не адмяняў:
У беларускіх ВНУ другога патоку завяршыўся прыём дакументаў.
Хутка ў іх пачнуцца ўступныя экзамены. Апошні дзень прыёму дакументаў прайшоў у ВНУ ў спакойнай, рабочай абстаноўцы. Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, сёлета вельмі высокі праходны бал - ад 320 і вышэй - адзначаецца на спецыяльнасці, звязаныя з інфармацыйнымі тэхналогіямі, эканомікай, міжнародным правам і дызайнам. На некаторыя спецыяльнасці колькасць жадаючых стаць студэнтамі ўжо дасягае 14-15 чалавек на адно студэнцкае месца. Павышаным попытам карыстаюцца замежныя мовы, юрыспрудэнцыя і тэхнічныя спецыяльнасці.
Агляд, падрыхтаваны Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), сведчыць пра тое, што больш як 20 краін увялі абмежаванні на выкарыстанне Інтэрнэту з мэтай перашкоды распаўсюджванню невыгоднай уладам інфармацыі.
Сярод краін, якія згадваюцца ў дакладзе АБСЕ, фігуруюць Кітай, Іран, Судан, Беларусь, Казахстан і Грузія, піша Корреспондент.net
«Апошнія крокі супраць свабоды слова ў Інтэрнэце ў шэрагу краін з`яўляюцца горкім напамінам пра тое, з якой стараннасцю некаторыя рэжымы, як дэмакратычныя, так і дыктатарскія, імкнуцца задавіць непажаданыя ім выказванні», – гаворыцца ў дакладзе.
Ва ўкраінскам памежным горадзе Чоп Закарпацкай вобласьці затрыманы вагон з рудой, радыяцыйны фон якой ўтрая перавышаў норму. Паводле мытнай службы, грузавы цягнік прыбыў на міжнародны пункт пропуску "Дружба" з Вугоршчыны.
Сёньня, 29 ліпеня, у Гародні адбылася выніковая сустрэча з шэрагу працоўных спатканьняў па абмеркаваньні праблемаў выратаваньня гістарычнай спадчыны Беларусі.
28 ліпеня ў 14.30 на Кальварыйскіх могілках у горадзе Менску адбылася талака з мэтай прыбраць тэрыторыю гістарычнай часткі могілак, якім мінула ўжо другое стагоддзе, каб уратаваць іх ад знішчэння. Справа ў тым, што магілы за якімі не адбываецца дагляд руйнуюцца і на іх месцы адбываецца паўторнае захаванне, нягледзячы на тое, што гэтыя помнікі, крыжы, склепы з’яўляюцца гістарычнай каштоўнасцю нашай нацыі.
Удзельнікам талакі была праведзена невялікая экскурсія па магілах знакавых дзеячаў эпохі беларускага адраджэння.
Каб у Рэспублiканскім тэатры беларускай драматургii сыграць прэм'еру спектакля па п'есе Георга Бюхнера “Войцэк”, творы якога раней нiколi не ставiлiся на тэатральных пляцоўках Беларусi.
1000-старонкавы ідыш-беларускі слоўнік менскага перакладчыка і рэстаўратара Аляксандра Астравуха – другая за ўсю беларускую гісторыю спроба аб’яднаць абедзьве гэтыя мовы. Першы “Кішэнны габрэйска-беларускі слоўнік” выйшаў у 1932 годзе. Ягоныя стваральнікі – Самуіл Плаўнік (беларускі пісьменьнік Зьмітрок Бядуля) і Нохім Рубінштэйн, рэпрэсаваны як агент сіянізму ў 1937.
27 ліпеня адзначаецца сямнаццатая гадавіна ўхваленьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумэнт можна па праву лічыць адным з найважнейшых у сучаснай гісторыі Беларусі, таму што ў ім было зацьверджана паўстаньне незалежнай краіны пад назвай Рэспубліка Беларусь, якая мае ўсе атрыбуты сувэрэннай дзяржавы.
Салігорскае трыкатажнае прадпрыемства “Купалінка” выпусьціла партыю мужчынскіх майткаў, аздобленых партрэтамі лацінаамэрыканскага рэвалюцыянэра Чэ Гевары. Ці карыстаецца прадукцыя попытам, ці плянуюць на прадпрыемстве выкарыстоўваць партрэты іншых вядомых людзей?
Гарадзенская кампанія “Музыкі супраць разбурэння Гародні” становіцца міжнароднай. 3 жніўня ў межах кампаніі з канцэртам у Гародні выступіць гурт з Гішпаніі ICTUS. Разам з музыкамі з Пірэнэяў перад гарадзенцамі выступяць таксама легенда гарадзенскага андэграўнду гурт DEVIATION і малады панк-гурт HATRED.
Гішпанскі гурт ICTUS – гэта неакраст з прысмакам гішпанскага мэталу. Агрэсіўна-экспрэсіўная музыка, поўная экстрэмальных рытмаў і шчырых тэкстаў, прасякнутых любоўю да прыроды, да ўсяго натуральнага, да ўсяго таго, што сёньняшні тэхнагенны сьвет спрабуе канчаткова разбурыць і зьнішчыць, падпарадкаваць лёгіцы простага эканамічнага прыбытку. Бескампрамісная музыка ў спалучэньні з напаўлірычнымі тэкстамі стварае непаўтаральны эфэкт.
23 ліпеня на сайце РУП "Белтэлекам" у рубрыцы "Абвесткі пра закупкі" з'явілася новае "запрашэнне на ўдзел у закупцы". Беларускі ўладальнік камунікацыйных сетак шукаў прадпрыемства, якое б на найбольш выгодных умовах здзейсніла пастаўку... "LSD-тэлевізара Panasonic TX-26LX60P ці аналага ў колькасці 1 шт."
Як п'яны дзядзечка катаўся на джыпе каля царквы на Нямізе...
Сведкай вось такога парушэння правіл дарожнага руху я сёння стаў....
У дровы бухі дзядзечка на джыпе рассякаў па пешаходнай зоне каля царквы і і зваліўся на газон.
Арганізатары акцыі палічылі, што прадстаўнікі альтэрнатыўнай эстрады не дарасьлі яшчэ да ўзроўню хэдлайнэраў, таму гледачам давядзецца абіраць самім, хто варты граць на разагрэве ў “Океана Ельзи”. “Крамбамбуля” будзе спрачацца з “J:мoрс” і Пятром Ялфімавым. Сярод хэдлайнэраў вялікага тура па Беларусі акрамя ўкраінцаў – тыя ж “морсы”, “Ляпіс Трубяцкой” і Падольская з Аляхно.
Камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў, якая рыхтуе законапраект “Аб правілах артаграфіі і пунктуацыі”, прапануе, каб закон уступіў у дзеяньне 1 верасьня 2010 году.
Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні пікетаў супраць адмены студэнцкіх ільгот. Моладзевае крыло Партыі БНФ планавала правесці шэраг акцыі з 24 па 31 ліпеня каля Камароўскага рынку.
Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы й навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў НС Уладзімер Здановіч мяркуе, што ўжо ў кастрычніку законапраект «Аб правілах беларускай артаграфіі й пунктуацыі», распрацаваны Міністэрствам адукацыі ды Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук, стане законам. Прамотар клясычнага правапісу Зьміцер САЎКА лічыць, што нават 1 верасьня 2009 году занадта аптымістычным тэрмінам для прыняцьця гэтага дакумэнту, бо праект “больш чым сыры, унутрана супярэчлівы, а ў ілюстрацыйнай частцы — безнадзейна састарэлы яшчэ да моманту, калі на ім высахла чарніла”.
27 ліпеня 1990 года Вярхоўным Саветам была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (тады яшчэ Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі). „Пятнаццаць год таму пад гэта танцаваў увесь свет...”. Насамрэч усё па нацыянальных мерках было спакойна, без вулічных карнавалаў і феерверкаў. Значнасць падзеі разумееш праз гады. 27 ліпеня пракаветная мара многіх пакаленняў беларусаў увасобілася ў рэальную дзяржаўнасць. Памкненні БНР паспелі рэалізавацца ў дваццатым стагоддзі. Пад рамантычны жыватворчы ўздым нацыянальнага Адраджэння і скрыгат зубоў шавіністых усіх масцей. Што значыла дата 27 ліпеня 1990 года ў гісторыі Беларусі, будзе ацэнена ў прышласці, куды зазірнуць ніхто з нас, на жаль, не можа.
Сёньня ўвечары ў Горадні адбыўся ўстаноўчы сход ініцыятыўнай групы для правядзеньня гарадзкога рэфэрэндуму, прысьвечанага праблемам захаваньня гісторыка-культурнага ансамблю цэнтральнай часткі гораду.
Падтапленьні зафіксаваны ў 33 месцах сталіцы. На час ад 2 да 2.5 гадзін быў прыпынены рух 8 трамвайных, 35 тралейбусных і 27 аўтобусных маршрутаў.
Над ліквідацыяй наступстваў працавала больш за 40 супрацоўнікаў Міністэрства надзвычайных сытуацый, было задзейнічана 10 аварыйна-выратавальных машын. Нагадаем, што аналягічны па моцы лівень прайшоў у Менску роўна 3 гады таму. Тады, 25 ліпеня 2004 году, у падвале жылога дома загінуў 26-гадовы мянчук.
Сусветнавядомы музыка выказаў салідарнасць з беларускім народам і сёння ў дзень свайго нараджэння на святочны стол паставіць бутэльку “Белавежскай”. А таксама лідэр гурта “Rolling Stones” будзе падтрымліваць беларускіх музыкаў і змагацца за дэмакратыю ў Беларусі.
Еўрарадыё здабыла расшыфроўкі тэлефонных размоў паміж арганізатарам подкупа. Гэту стужку паказалі на тэлеканале ТВЦ некалькі месяцаў таму
Нагадаем, крымінальная справа аб “купленых” футбольных матчах нацыянальнай зборнай гатовая да перадачы ў суд. Галоўны падазорны – былы галкіпер зборнай Валеры Шанталосаў. 26 красавіка яго аб’явілі ў вышук.
Парывы ветру дасягалі 19 метраў за секунду. Па інфармацыі МНС, пацярпелі 273 жылыя дамы, 9 вытворчых і 17 сельскагаспадарчых будынкаў пашкоджаны. У пацярпелых раёнах працягваюцца аднаўленчыя працы.
Куміры - супраць СНІДу. Сёння ў Мінску быў дадзены старт акцыі “Я абяцаю!”, якая праходзіць у рамках кампаніі па прафілактыцы СНІДу.
Створаная ў Беларусі “Зорная каманда” заклікана даць маладому пакаленню прыклад здаровага ладу жыцця, адказнасці за каханага чалавека, талерантнасці і ўзаемаразумення ў адносінах да людзей са СНІДам. У склад каманды па рэйтынгу Праграмы развіцця ААН увайшлі самыя папулярныя спартсмены, спевакі, музыканты, акцёры. Кампанія разлічана на два гады.
Гарадзенскі Рух “За Свабоду” у межах кампаніі “Выратуем Горадню” накіраваў дэпутатам Сэйма Польшчы запрашэньне наведаць з афіцыйным візытам Горадню й правесьці шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху й гарадзкімі ўладамі. Ініцыятыва падтрымана дзесяцьцю гарадзенскімі грамадзкамі арганізацыямі, партыямі ды прафсаюзамі.
Сотавы аператар Velcom ладзіць вялікую музычную акцыю, у якой паўдзельнічаюць зоркі ўкраінскай і беларускай эстрады. Канцэрты пройдуць у розных гарадах з 28 ліпеня па 2 верасня. Хэдлайнерам фэстаў у Гродне, Брэсце, Бабруйску, Полацку, Наваполацку і Віцебску будзе знакаміты ўкраінскі гурт “Акіян Эльзы”.
Сёння ў Сочы пачаўся чэмпіянат свету па футболе сярод артыстаў эстрады, кіно і тэатра. У стартавай гульні турніру беларусы сустракаліся з аргентынцамі і саступілі - 0:1.
26 ліпеня ў Гродна адбудзецца агульны сход ініцыятыўнай групы для правядзення мясцовага рэферэндуму па праблемах горадабудаўніцтва і аховы гістарычнага цэнтра горада.
Гіпэрмаркэты абавяжуць гандляваць беларускімі таварамі
Міністар гандлю Беларусі Аляксандр Іванкоў заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі, што беларускія гіпэрмаркэты мусяць прадставіць увесь спэктар выпускаемай у краіне прамысловай і харчовай прадукцыі.
У першым паўгодзьдзі ў крамах Беларусі было прададзена больш за 70% тавараў айчынных вытворцаў, у тым ліку харчовых – 82 %.
Унікальныя прэпараты стварылі вучоныя-хімікі Беларускага дзяржуніверсітэта.
Напрыклад, супрацьпухлінны прэпарат цыплацэл павялічвае працягласць жыцця хворых у 2 разы. А ўпакоўка яго амерыканскага аналагу каштуе 15 тысяч долараў.
Сёньня ў Нью-Ёрку на Мараўскіх могілках у Стэйтан-Айлэндзе адбылося пахаваньне 23-гадовага паліцыянта, ураджэнца Бабруйску Расэла Цімашэнкі. Словы спачуваньня бацькам Расэла выказалі мэр Нью-Ёрку, палітыкі, калегі, жыхары гораду.
У інтэрв`ю французскай газеце «Ле Монд» кіраўнік дзяржавы назваў падвышэнне цэнаў на расейскія энерганосьбіты беспрэцэдэнтным крокам з боку Масквы і жорстка выказаў намер абараняць суверэнітэт і незалежнасць краіны.
"Гэты рост цэнаў – гэта беспрэцэдэнтны крок паміж дзвюма саюзнымі дзяржавамі, прадыктаваны не толькі эканамічнымі прычынамі. Расейцы тлумачаць, што яны падпарадкоўваюцца законам рынку. Але рынак прадугледжвае свабодную канкурэнцыю".
19 ліпеня каля ўваходу ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў самым цэнтры Мінска спецназаўцы знайшлі 30-міліметровы артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны.
Упраўленне фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінску і Мінскай вобласці распачало крымінальную справу па функцыянаванні ў нашай краіне электроннай плацёжнай сістэмы WebMoney.
27 ліпеня ў Гданьску адбудзецца прэм'ера спектакля беларускіх і польскіх ліцэістаў паводле п'есы Міхала Анемпадыстава "Народны альбом" і аднайменнай праграмы вядомых беларускіх музыкантаў.
Разьбіўся і цалкам згарэў аўтобус, які перавозіў палякаў, што вярталіся з паломніцтва ў Нотр-дам-дэ-ля-Салет, што ў францускіх Альпах. Катастрофа адбылася на горным спуску ад гораду Грэнобль на паўночным усходзе Францыі, аўтобус разьбіў дарожнае агароджаньне і ўпаў у раку Раманш. Загінула 26 чалавек. 12 – цяжка параненых. 12 атрымала больш лёгкія раненьні. Усяго ў аўтобусе было 61 чалавек.
У гарадзенскім лесапарку Пышкі прайшоў пленэр пясчанай скульптуры, зладжаны ў рамках кампаніі за захаваньне архітэктурнай спадчыны беларускіх гарадоў. Арганізатар пленэра менскі скульптар Генадзь Лойка з сябрамі зьляпіў постаць Хрыста, які, раскінуўшы рукі крыжам, ляжыць на пляжы.
Кіраўніцтва Нацыянальнага парку "Белавеская пушча" адрапартавала аб тым, што ў запаведніку сёлета штучна высаджаны лясны масіў на плошчы 400 гэктараў.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, з кожным годам тэрыторыя, дзе робяцца лесапасадкі, істотна павялічваецца і гэта дазволіць захаваць Белавескую пушчу для нашчадкаў.
Сёньня ў Гарадку на Беласточчыне – другі дзень фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча 2007». Галоўная падзея дня – конкурсная праграма, у якой выступяць 10 гуртоў – RosTra, Indra, Sok, Skarb ды іншыя – усе зь Беларусі.
Мінгарвыканкам не даў дазвол на правядзенне 27 ліпеня на плошчы Бангалор канцэрта, прысвечанага ўгодкам прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Раніцай 20 ліпеня следчыя МУС пры сілавой падтрымцы байцоў “Алмаза” затрымалі Сцяпана Сухарэнку, былога старшыню КДБ Беларусі. Разам з ім затрыманы яго былы намеснік Васіль Дземянцей. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне “Беларускі партызан”. Нагадаем, два дні таму Лукашэнка адправіў генералаў дзяржбяспекі ў адстаўку, а ўчора жорстка раскрытыкаваў іх дзейнасць.
Колькі людзей знаёмыя з такім станам, калі хочацца чагосьці добрага і радаснага, але ня ведаеш чаго менавіта, а хочацца вельмі. Асабліва гэта тычыцца жанчынаў. І вось галяндзкія вучоныя сварылі машыну, якая вымярае ступень шчасьця чалавека па выразе ягонага твару. Зараз будзе вельмі лёгка вызначыць, што ж на самой справе прыносіць нам радасьць.
Сёньня ўвечары на Беласточчыне ў мястэчку Гарадок пачынаецца традыцыйны Фэстываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Выступяць больш за 30 гуртоў зь Беларусі, Польшчы, Літвы і Ўкраіны.
Дырэктар Кіеўскага эколяга‑культурнага цэнтру Уладзімер Барэйка ня верыць запэўніваньням украінскага Міністэрства па надзвычайных сытуацыях, што фосфарнай хмары не існуе.
Кіраўніцтва Польскага грамадзкага тэлебачаньня афіцыйна зацьвердзіла сёньня ў сваёй структуры новы тэлеканал для Беларусі “Белсат” – гэта было неабходна, каб канчаткова стварыць арганізацыйную структуру і падрыхтавацца да пачатку працы. Паводле намесьніцы дырэктара каналу Бэаты Паклепы, канал пачне дзейнічаць сёлета ў лістападзе.
Служба “Google Earth” дазваляе зазірнуць у любы куток зямлі. Праз інтэрнэт можна паглядзець здымкі са спадарожніка. У радку пошуку можна задаць дакладныя каардынаты альбо назоў мясцовасьці. Маштаб такой інтэрнэт-мапы – да 10 мэтраў у адным сантымэтры. Іншымі словамі, можна разгледзець і стратэгічныя аб'екты, у тым ліку і вайсковыя базы. Ці не нясуць пагрозу для дзяржаўнай таямніцы спадарожнікавыя здымкі, якія можна паглядзець праз інтэрнэт?
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі прадпрымае дадатковыя захады ў сувязі з аварыяй ва Украіне.Нагадаем, 16 ліпеня ў Бузскім раёне Львоўскай вобласці сышлі з рэяк 15 вагонаў з жоўтым фосфарам, 6 з іх загарэліся. Былі эвакуіраваныя каля 800 чалавек, 20 чалавек шпіталізаваныя.
БАСОВІШЧА – гэта неафіцыйная назва Фестываля Музыкі Маладой Беларусі, які штогод, пачынаючы ад 1990, праводзіць на лясной паляне БОРЫК каля Гарадка (Польшча) Беларускае аб'яднанне студэнтаў (таму і БАСовішча). Ідэя стварэння нацыянальнага фестываля ўзнікла ў 1989 годзе сярод студэнтаў ды моладзі беларускага паходжання, што жывуць у Польшчы.
На мяжы затрыманая моладзь, якая вярталася з “Басовішча”
Больш за 20 чалавек, грамадскіх актывістаў , якія вярталіся з фестывалю беларускай музыкі “Басовішча” затрыманыя на Гродзенскім вакзале падчас праверкі дакументаў і зараз знаходзіцца ў асобнай зале вакзала. У паловы людзей памежнікі адабралі пашпарты.
Сёньня ў будынку Палацу культуры й тэхнікі “Хімвалакно” адкрылася выстава флёксаў і лілеяў. Арганізатары выставы – Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны й Клюб фітадызайну ПКТ “Хімвалакно”.
Загад кіраўніка МУС Уладзіміра Навумава №1 пра ветлівае абыходжанне з грамадзянамі — “палітыканства і грубы перагін”, ён робіць міліцыянтаў “безабароннымі перад простымі грамадзянамі” і перад уласным начальствам. Так выказваюцца гродзенскія міліцыянты на форуме інтэрнэт-сайта абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.
Студэнты мяркуюць распачаць працэдуру адкліканьня дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія прагаласавалі за адмену льготаў. Моладзь плянуе зарэгістраваць ініцыятыўную групу і сабраць подпісы за зьмены ў прынятым законе.
У Беларускі Хэльсынскі камітэт зьвяртаюцца студэнты па прававую дапамогу. Яны хочуць адклікаць дэпутатаў, якія падтрымалі закон аб скасаваньні льготаў.
Сталі вядомыя сенсацыйныя падрабязнасці адстаўкі з пасады старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі Сцяпана Сухарэнкі. На мінулым тыдні невядомымі ў Магілёве быў збіты старшыня Камітэту дзяржаўнага кантроля Зянон Ломаць. Хуліганамі аказаліся супрацоўнікі КДБ і Рады бяспекі.
Гэтую версію апублікавала беларускае інтэрнэт-выданне . Нібыта, у мінулы чацвер у Магілёве 8 чалавек збілі галоўнага кантралёра краіны і ўцяклі.
«Вольнае паветра» ўсё ж адбылося! У ноч з 14 на 15 ліпеня ў свойскай атмасфэры, за паўтары сотні кілямэтраў ад Менску, зь лепшымі фольк-гуртамі, з новым півам, выбітным настроем, прыгожымі краявідамі і цікавымі гасьцямі: Generation.by дзеліцца ўражаньнямі ад 8-гадзіннага фэсту. Музычны дэбют Сяргея Левіна ў «Крамбамбулі», ацэнкі Арцемія Троіцкага дый пляны на наступны год.
Пра гарачае надвор'е сёння папярэджваюць беларускія сіноптыкі. Да 35 градусаў прагрэецца тэмпература паветра днём у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. У іншых раёнах яна будзе вагацца ад 30 да 34 градусаў цяпла. Толькі ў паўночна-ўсходняй частцы краіны будзе не так горача.
Актывісты кампаніі “Выратуем Горадню” называюць хлусьнёю адказ Гарадзенскага гарвыканкаму аб тым, што будаўнічыя працы ў гістарычным цэнтры горада вядуцца згодна з заканадаўствам. Скаргу, у якой падрабязна апісваюцца канкрэтныя парушэньні заканадаўства з боку мясцовых уладаў гарадзенскія актывісты даслалі ў абласную пракуратуру на пачатку чэрвеня.
Першая ў гісторыі беларускай блогасферы цырымонія ўзнагароджання лепшых карыстальнікаў ЖЖ адбылася ў мінскім клубе "Rock House". Сярод гасцей мерапрыемства было шмат вядомых людзей і VIP-персон. Блогераў прэміравалі па 12 намінацыях.
У Кіеўскім метро з-за расколіны ў сцяне тунэлю часткова паралізаваная праца Сырэцка-Пячэрскай лініі, перадае агенцтва . Паводле неафіцыйных дадзеных, у тунэлі метро звалілася бетонавая пліта. У цяперашні час уваход на станцыі "Пазнякі", "Харкаўская", "Барыспальская" і "Вырліца" закрыты, інфармацыі аб пацярпелых няма.
Нядаўна створаны ў Нью-Ёрку Беларускі музэй мае на мэце прапагандаваць і падтрымліваць сучаснае беларускае мастацтва, дапамагаць беларускім мастакам. Адзін з арганізатараў Беларускага музэя ў Нью-Ёрку Алесь Вінакураў распавядае, што падобным чынам, з грамадзкай ініцыятывы і прыватных ахвяраваньняў, пачыналіся вядомыя музэі ЗША.
Новы айчынны спадарожнік будзе запушчаны ў чацвёртым квартале 2009 года.
У Мінску падпісаны кантракт на стварэнне Беларускага касмічнага комплексу дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Ён будзе адпавядаць лепшым сусветным узорам. У бліжэйшых планах беларускіх навукоўцаў і лятаючы тэлескоп.
Чарговай ахвярай гарадзенскай “рэканструкцыі” сталіся легендарныя бардзюрыны са штампам “MAGISTRAT GRODNO”. Бардзюрыны выкарчавалі і вывезлі на будаўнічую “звалку”. Адбылося гэта насуперак шматлікім абяцанням уладаў вярнуць бардзюрыны на Савецкую.
Пытаньне скасаваньня ільготаў можа набіць аскоміну, калі б не набліжэньне часу, калі ў касе менскага мэтро ня будзе падзелу на «талёнчыкі і жэтоны» і ўсе будуць езьдзіць за поўны кошт. Якая сытуацыя ў суседняй Украіне? Якія ільготы маюць украінскія студэнты і за што яны зараз змагаюцца якраз у сфэры сацыяльных ільготаў? Гісторыя пытаньня і меркаваньні ўкраінцаў - у матэрыяле Generation.by.
Гісторыя пытаньня і хроніка змаганьня
У Баранавічах на мясцовым стадыёне клюб “Баранавічы” прымаў сьветлагорскі “Шахтор”. Усё ішло ціха, у канцы другога тайму гаспадары поля забілі кутны гола й атрымалі пераможны лік. Але за пяць хвілінаў да канца матчу галоўны судзьдзя Вячаслаў Калачынскі нібыта ўгледзеў гульню рукою футбаліста клюбу “Баранавічы” Паўла Міхальцова. Было прызначанае пенальці, зь якога “Шахтор” закаціў “Баранавічам” гала.
Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, акадэмік Радзім Гарэцкі і іншыя вядомыя людзі накіравалі зварот да прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага, у якім заклікаюць пераназваць праспект Фелікса Дзяржынскага ў праспект князя Альгерда.
У панядзелак адбылася сустрэча кіраўніка Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы Алега Дзьячкова з намесьніцай старшыні абласной управы адукацыі Сьвятланай Лявонавай. Адна з тэмаў размовы – адкрыцьцё беларускамоўных клясаў у Магілёве.
Па словах Сьвятланы Лявонавай, у вобласьці зараз 56% агульнаадукацыйных школ зь беларускай мовай навучаньня. Таксама яна зазначыла, што калі будуць заявы ад бацькоў, беларускамоўная кляса можа быць створана й у Магілёве.
У той час, як у Беларусі віруе мода на плястыкавыя пакеты, эўрапейскія, амэрыканскія й азіяцкія модніцы з глузду едуць ад жаданьня мець сумку з катэгарычным надпісам «Я не плястыкавы пакет».
Дзякуючы Інтэрнэту кліп групы "Ляпіс Трубяцкі" "Капитал" нарабіў шуму не толькі на постсавецкай прасторы. Канцэптуальны ролік, зняты беларускім рэжысёрам Аляксеем Церахавым, стаў прадметам гарачага абмеркавання і на відэасайтах "далёкага замежжа" – ад Партугаліі да Японіі. А на днях "Капітал" вынырнуў з Інтэрнэту ў Вялікабрытаніі.
Законапраект “Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі” разглядае сёньня камісія ў пытаньнях адукацыі, культуры, навукі і навукова-тэхнічнага прагрэсу Палаты прадстаўнікоў.
Нацыянальнае радыё і тэлебачанне Азербайджана прыняло рашэнне спыніць эфірнае вяшчанне замежных тэлеканалаў на тэрыторыі краіны.
Ужо зняты з эфіру расійскі “Першы канал”. Баку лічыць, што трансляцыя замежных тэлэканалаў на нацыянальных частотах супярэчыць заканадаўству краіны і замінае развіццю мясцовага тэлебачання.
Акрамя традыцыйнай праграмы, паклоннікаў форуму чакаюць і сюрпрызы. Упершыню пройдзе свята звону, дзе званары прадэманструюць сваё майстэрства.
У Магілёве збярэцца нямала зорак, сярод іх “Віртуозы Масквы” і канцэртны хор маскоўскай кансерваторыі. Прафесіянальныя выканаўцы прыедуць з Расіі, Італіі, Сербіі, Украіны.
Упершыню фестываль прадоўжыцца 10 дзён. Сёлета музычны форум адзначае сваё 15-годдзе.
Баранавіцкі прадпрымальнік Віктар Мязяк атрымаў прадпрымальніцкае пасведчанне па-беларуску. Гэта першы выпадак, калі падобны дакумент выдаецца на роднай мове. Як адзначыў сам прадпрымальнік, гэта адняло нямала часу і высілкаў.
Калі яшчэ пляны на вандроўкі гэтым летам толькі ў думках - чытайце і складайце свой графік. Прапануем кароткую інфу па 9 фэстах у дастаткова недалёкіх геграфічна ад Беларусі краінах.
13 ліпеня, пятніца
Дыскусійная вечарына «Месца Грунвальда ў вызначэнні гістарычных лёсаў народаў Цэнтральна‑Усходняй Еўропы: міфы і рэальнасць». Сярод запрошаных гарадзенскіх гісторыкаў доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, даследчык Грунвальду Руслан Гагуа, сваё бачанне тагачасных падзей выкладзе Генадзь Сагановіч.
Як стала вядома Еўрарадыё, “Гарызонт” і Камітэт архітэктуры распрацоўваюць план гораду, у якім на кожным доме будуць пазначаныя месцы, дзе можна ўсталёўваць “талеркі”.
Расказвае Алена Борматава: Жывапісная гісторыя Мінска, якая напісана ў залаты перыяд станаўлення беларускага мастацтва. Што ні імя, то легенда мастацкай школы краіны: Каткоў, Стэльмах, Чэпік, Герус.
(Аляксандр Радаеў, калекцыянер)
Заўтра распачнецца прыём дакументаў ва ўсiх вну, якiя трапiлi ў другi паток. Усяго ў дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы плануецца прыняць сёлета 75,3 тысячы чалавек, у тым лiку 42,5 тысячы чалавек на дзённую i 32,8 тысячы чалавек на завочную форму навучання
Вось які артыкул зьявіўся ў газэце «Звязда» пад загалоўкам «Ня нам судзіць...».:
«У нумары газеты «Звязда» за 26 чэрвеня пад рубрыкай «Гарачы» тэлефон «Звязды» была змешчана публiкацыя «Чаму знiзiлiся заробкi работнiкаў фермы?». Днямi яна мела нечаканы працяг. Але напачатку коратка нагадаем сутнасць той скаргi i адказу на яе.
Дом нумар 46 па вуліцы Пляханава дзесяцігоддзямі ўпрыгожвала мемарыяльная дошка. Яна сведчыла пра тое, што ў гэтым будынку ў пачатку вайны быў штаб гомельскага падполля. Цяпер замест шыльды – цёмная пляміна.
Вынікі Першай беларускай ЖЖ-прэміі будуць падведзеныя праз 5 дзён. Амаль у кожнай з намінацый вызначыліся фаварыты. Там-сям гэта нават адбылося без скандалаў.
Да апошняга часу самая ўпартая барацьба працягвалася ў намінацыі “Палітыка”. Тут за перамогу змагаліся і , якія абвясцілі адзін аднаму сапраўдную online-вайну. Дзякуючы актыўнаму піяру спадар Ліпковіч адарваўся ад спадара Фядуты больш чым на 100 галасоў. Затое дзённік спадара Фядуты цяпер чытаюць больш за 700 ЖЖ-юзераў. Натхнёны гэтым Інтэрнэт-
У нядзелю ў Санкт-Пецербурзе скончыліся “Белыя ночы” – найбуйнейшы летні турнір па “Што? Дзе? Калі?” сярод клубных камандаў, этап Кубка свету. У спаборніцтвах удзельнічалі 4 беларускія каманды, лепшая з якіх – зборная з алкагольна-музычнай “Крамбамбуля” – заняла 13 месца.
У Лідзе гэтымі днямі адбываецца 9-ы ўсясьветны зьезд лідчукоў. Яго арганізавала “Таварыства польскай культуры Лідчыны”, якое ўзначальвае Аляксандар Калышка. Зарэгістраваліся 65 eдзельнікаў, пераважна жыхары Польшчы, карані якіх — у былым Лідзкім павеце, у які ўваходзілі таксама вёскі цяперашніх Воранаўскага і Шчучынскага раёнаў. Дахаты дэлегаты разьедуцца 11 ліпеня. Падчас зьезду яны наведалі Бярозаўку, Менск, мясьціны, зьвязаныя з Адамам Міцкевічам. Наш карэспандэнт разам з дэлегатамі езьдзіў у вёску Сурконты Воранаўскага раёну, дзе існуюць магілы жаўнераў Арміі Краёвай, якія загінулі ў баі з НКВД у жніўні 1944 году.
Сёння на “Славянскім базары” разгорнецца барацьба за Гран-пры адразу ў двух конкурсах. Пройдзе другі дзень Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Прэтэндэнты на перамогу спяюць славянскія песні з жывым аркестрам. Прамую трансляцыю конкурсу глядзіце ў эфіры Першага канала ў 22.00.
Законапраект «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» будзе абмеркаваны 12 ліпеня камісіяй па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў.
Адзін зь лепшых сэрвісаў статыстыкі ў расейскім інтэрнэце liveinternet.ru пачаў пошук аўдыторыі за межамі сваёй краіны. Дзеля гэтага інтэрфэйс сэрвіса быў перакладзены на 16 розных моваў. Сярод іх цяпер ёсьць варыянт і .
Правапісам для перакладу на беларускую мову была абраная наркомаўка, але ж якасьць ад гэтага не пацярпела. Пагартаўшы некалькі старонак можна налічыць нашмат меней адруковак, чым на некаторых традыцыйных беларускамоўных рэсурсах.
Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы паказвае творы, прысьвечаныя да 125-годзьдзя нараджэньня Янкі Купалы.
Гледачы змогуць пабачыць знакамітую «Паўлінку», спэктакль «Тутэйшыя» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Таксама на днях адбылася прэм’ера спэктаклю «Сны аб Беларусі». У інсцэніроўцы «Сны аб Беларусі» выкарыстаны вершы, урыўкі з паэм Янкі Купалы “Яна і Я”, «На куцьцю», «Сон на кургане», «Адвечная песьня», «На папасе», драмы «Раскіданае гняздо» і п'есы Ўладзімера Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц». Праз сюжэтную лінію спэктаклю прасочваецца працэс творчага станаўленьня паэта, нараджэньня сапраўднага генія.
У Польшчы завяршыўся мужчынскі чэмпіянат свету па гандболе сярод студэнтаў, пераможцам якога стала зборная Беларусі. У паўфінале нашы перамаглі гаспадароў - 34:30, а ў вырашальным матчы - партугальцаў - 38:34.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска 7 ліпеня аштрафаваў мясцовага апазіцыянера Барыса Хамайду на 10 базавых велічынь (310 тыс. рублёў) за правядзенне несанкцыянаванага пікета.
У Мінску 7 ліпеня адбыўся флэш-моб, прысвечаны Міжнароднаму дню абдымкаў. Увечары каля сотні маладых людзей сабраліся на Кастрычніцкай плошчы.
Супрацоўнікі міліцыі, якія патруліравалі плошчу, спрабавалі спыніць акцыю, але няўдала.
Прыкладна праз 15 хвілін удзельнікі флэш-моба самі вырашылі яго закончыць.
У вёсцы Вязынка, на радзіме клясыка беларускай паэзіі, адбылося афіцыйнае мерапрыемства з нагоды 125-годзьдзя з дня ягонага нараджэньня. Там жа паралельна сьвяточную дату адзначалі прадстаўнікі грамадзкасьці.
Сёньня – сусьветны Дзень Пацалунка! Прыкладна два тыдні свайго жыцьця чалавек цалуецца. У тых, хто ня ведаў, яшчэ ёсьць час распачаць сьвяткаваньне і расьцягнуць гэты сьціплы тэрмін. Дзень Пацалунка прыдумалі брытанцы, а дваццаць год таму ён быў зацьверджаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Сёньня ў шматлікіх гарадах ладзяцца конкурсы пацалункаў з прызамі і падарункамі.
Сёння ў будынку Галоўпаштамта праводзілася прэзентацыя маркіраванага мастацкага канверта з арыгінальнай маркай - "125 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы". Святочныя сувеніры адправіліся ў музеі Янкі Купалы і Гісторыі пошты.
Сёння ў мінскім парку імя Янкі Купалы адбылося свята паэзіі, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла ўпраўленне культуры гарвыканкама.
Па двух баках алеі, што вядзе да помніка песняру, і вакол манумента Купалу стаялі ваенная ганаровая варта і дзяўчыны ў нацыянальных строях з чырвонымі гваздзікамі.
Пад гукі ваеннага духавога аркестра да помніка былі ўскладзены кветкі ад прэзідэнта краіны, дзяржаўных і грамадскіх структур, у тым ліку ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Свае вершы, прысвечаныя песняру, прачыталі Віктар Шніп, Раіса Баравікова, Мікола Мятліцкі і Міхась Пазднякоў.
Народны паэт Беларусі нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці) у сям'і арандатара.
Пісаць пачаў на польскай мове.
Першы вядомы беларускі верш “Мая доля” датаваны 1904 г. А вось надрукаваным першым творам быў верш “Мужык” (15 траўня 1905 г.).
У Гродне па ініцыятыве ўладаў з'явіліся плакаты з надпісамі “Гродна — горад музей”. Разам з гэтым у абаронцаў гістарычнай часткі горада ад руйнавання з'явілася надзея.
Назва “Гродна — горад музей” не новая. Яшчэ ў 1988 годзе быў зацверджаны план рэканструкцыі гораду, паводле якога цэнтр Гродна мусіў стаць пешым, а старыя дамы — аднаўляцца паводле еўрапейскіх правілаў рэстаўрацыі.
Сёньня – 125 гадоў з дня нараджэньня Янкі Купалы. Якія радкі з паэтычных твораў Янкі Купалы вы можаце згадаць? Такое пытаньне задаваў у дзень нараджэньня песьняра наш карэспандэнт на вуліцах Наваполацка.
Спадарыня: “Янка Купала – вельмі добры беларускі паэт. Яго ведаюць паўсюль, ва ўсім сьвеце. Але ягоных вершаў, на жаль, мы не вучылі”.
Юнак: “Мой родны кут, як ты мне мілы!...”
Спадарыня: “У школе я вывучала творчасьць Янкі Купалы, але вершаў ягоных ня памятаю, не магу згадаць”.
Спадар: “Ня памятаю… Дакладна ведаю, што вучыў, але зараз ня памятаю”.
Увечары 5 ліпеня пад Менскам адбылася прэм`ера новага праекту "Свабоднага тэатра" "Легенды дзяцінства".
Прадстаўляючы праект, мастацкі кіраўнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін назваў яго не спектаклем, а "адкрытай рэпетыцыяй". Калектыў прэзентаваў першую частку праекту, якая носіць назоў "Шрамы дзяцінства", з мэтай ацаніць рэакцыю гледачоў і адкарэктаваць далейшую працу, перадае БелаПАН.
Сёньня ў Магілёве ад абласнога драмтэатру да чыгуначнага вакзалу курсаваў тралейбус імя Янкі Купалы. Гэтак суполка Таварыства беларускай мовы адзначыла 125-годзьдзе Янкі Купалы.
“Радыя вітаць вас у нашым тралейбусе, прысьвечаным 125-годзьдзю славутага паэта, беларускага песьняра Янкі Купалы”, — гэтак віталі пасажыраў у тралейбусе імя Янкі Купалы.
Пасажыраў цягнікоў, якія выяжджалі зь Беларусі, пачынаючы з 1 ліпеня гэтага году, чакаў непрыемны сюрпрыз – агароджаныя турнікетам крамы бяспошліннга гандлю “д’юці фры”, натоўпы расчараваных турыстаў, суровыя воклічы беларускіх мытнікаў: “Дырэктыва прэзыдэнта. “Д‘юці фры” зачыненыя. Усе й назаўсёды.”
У Беларусі адзначаюцца 125-я ўгодкі Янкі Купалы, якога называюць прарокам нацыянальнага Адраджэньня.
У межах афіцыйных сьвяткаваньняў па тэлебачаньні гучалі вершы Янкі Купалы ў выкананьні ня толькі атрыстаў, але й самых розных асобаў. У сьвяце, вядома, удзельнічаюць і музэй Купалы ў Менску, і філіялы. У Вязынцы, на радзіме паэта, мы запрашае сабрацца ды ўскласьці кветкі да помніка ўжо пасьля заканчэньня афіцыйных урачыстасьцяў.
Мерапрыемстваў у гонар Купалы гэтымі днямі адбываецца шмат. Але асобна афіцыйныя мерапрыемствы і асобна тыя, што ладзяцца недзяржаўнымі арганізацыямі.
Як абараніць Горадню ад зьнішчэньня? – на гэтую тэму адбылася сёньня дыскусія ў польскім Сэйме. Ініцыятарам сустрэчы польскіх палітыкаў была парлямэнцкая камісія “Салідарныя зь Беларусьсю”. Дэпутаты польскага Сэйму й прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў Горадні абмеркавалі магчымасьці супольных дзеяньняў на карысьць захаваньня ўнікальнай архітэктурнай спадчыны Горадні.
На спектаклі “Тутэйшыя” 5 ліпеня людзі сядзелі на крэслах па чарзе. Стаялі тры гадзіны нават на балконе. Але ніводнага разу ў зале не зазвінеў мабільнік, не было валтузні, якая бывае на доўгіх спектаклях, не рыпелі крэслы. Зала была надзвычай жывой, раз на некалькі хвілін яна ўзрывалася апладысментамі.
Калі верыць “індэксу Біг Мака”, беларускі рубель недаацэнены на 700 рублёў.
Уплывовы брытанскі часопіс “The Economist” штогод ацэньвае пакупніцкую здольнасць валют розных краінаў, абедаючы ў рэстарацыях Макдональдс. Гэта таму, што біг-мак у кожнай краіне аднолькавыя, але каштуюць па-рознаму.
У гістарычным цэнтры Менску зьнішчылі чарговыя будынкі зь дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў. Гэта дамы ХІХ стагодзьдзя ў дварох вуліцы Інтэрнацыянальнай. Стала вядома, што наступнымі ахвярамі “бульдозэрнай рэстаўрацыі” будуць старыя дамы на вуліцы Камсамольскай, якія “замінаюць” функцыянаваньню новага офісна-паркінгавага комплексу на Нямізе.
Сёньня недзяржаўная газэта “Вольнае Глыбокае” надрукавала праект новага турыстычнага маршруту на Віцебшчыне. Гісторыкі й краязнаўцы даводзяць, што вандроўнікаў можна запрашаць на радзіму народнага пісьменьніка Васіля Быкава.
Законапраект аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі яшчэ "даволі сыры, аднак Міністэрства сувязі не хоча на належным узроўні над ім працаваць". Пра гэта намеснік старшыні камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Таццяна Сафроненка заявіла БелаПАН 5 ліпеня перад пачаткам паседжання працоўнай групы камісіі, якая разглядае дадзены законапраект.
Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі — намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Паводле яго слоў, цяпер вядуцца перамовы з творчымі калектывамі і рок-гуртамі.
У Мінгарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне мітынгу-канцэрта 27 ліпеня.
Адна з канцэпцый гэтай акцыі — "Равеснікі незалежнасці". Яна скіраваная на тых, хто нарадзіўся пасля 27 ліпеня 1990 года.
Акцыю плануецца правесці 27 ліпеня з 18 да 21 гадзіны на плошчы Бангалор.
Еўрарадыё паспрабавала высветліць, куды пойдуць грошы, пералічаныя брытанскім “Арсеналам” беларускай футбольнай школе. Хутчэй за ўсё, яны пойдуць на асфальт і новую форму для будучых зорак футболу.
Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі — намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч. Паводле яго слоў, цяпер вядуцца перамовы з творчымі калектывамі і рок-гуртамі.
У Мінгарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне мітынгу-канцэрта 27 ліпеня.
Адна з канцэпцый гэтай акцыі — "Равеснікі незалежнасці". Яна скіраваная на тых, хто нарадзіўся пасля 27 ліпеня 1990 года.
Акцыю плануецца правесці 27 ліпеня з 18 да 21 гадзіны на плошчы Бангалор.
Да падведзення вынікаў засталося 10 дзён. У пагоні за пантамі талерантныя беларускія блогеры не жартам распальваюцца!
Адразу пасля “доўгіх” выходных распачаўся другі тур кампаніі “Першая беларуская ЖЖ-прэмія”. На перамогу ў 8 намінацыях зараз прэтэндуюць 47 Інтэрнэт-дзённікаў і 5 кам’юніці з беларускага сегмента livejournal. Галасаванне па яшчэ дзвюх намінацыях толькі распачалося.
Учора споўнілася 118 год найстарэйшай жыхарцы Беларусі Ганне Рагель. Ганна Паўлаўна разам з дачкой жыве ў прыватнай хаце на ўскраіне Маладэчна. У яе захаваліся свае зубы, чытае яна без акуляраў. Праўда, па скаладах, бо як кажа сама, “вялікай граматай не валодае”.
Паводле дадзеных Міністэрства інфармацыі, у першым паўгоддзі 2007 году на беларускай мове выдадзена 430 найменняў кніг, што на дзевяць выданняў болей, чымсьці за адпаведны перыяд мінулага году.
Японская кампанія Bandai выпусьціла новую цацку, якую ахрысьцілі самым непатрэбным гаджэтам. Але, насамрэч, PuchiPuchi - сапраўднае выратаваньне для тых, хто любіць лопаць пупырышкі абгортачнай поліэтыленавай плёнкі.
Каб наведаць усё, што заяўлена у праграме шаснаццатага "Славянскага базара ў Віцебску", спатрэбіцца каля мільёна рублёў.
Мы падсумавалі сярэдні кошт білетаў на мерапрыемствы, якія пройдуць на галоўных фестывальных пляцоўках - канцэрты у Летнім Амфітэатры, спектаклі тэатральнай праграмы, кінапаказы ды конкурсныя выступленні. Атрымалася крыху больш за васемсот тысяч. А ёсць яшчэ і выставы, і “Горад Майстроў”, дзе так і карціць набыць што-небудзь адмысловае, і вулічныя латкі з прысмакамі…
Прызначанае на 7 ліпеня пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола, на якім планавалася агучыць імя новага галоўнага трэнера зборнай, у бліжэйшую суботу не адбудзецца.
Выканкам збярэцца ў Брэсце на тыдзень пазней, 14 ліпеня, паведамляе . Федэрацыя футбола пакуль не каментуе перанос пасяджэння.
Гэта схіляе да думкі, што замену Пунтусу пакуль не знайшлі.
16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі)
Сустрэча й прэс-канферэнцыя з гуртом Чырвоным па Белым,
з нагоды выхаду новага альбому "Крывавы сакавік"
Пытаньні, аўтографы, фота.
Можна будзе набыць новы альбом.
Уваход вольны!
4-га чэрвеня “Белгазета” зьмяшчае інтэрвію з чалавекам, якога ў Польшчы называюць “бацькам люстрацый”. Віктар Мартыновіч распавёў “Свабодзе”, чаму гэтая тэма актуальна і для Беларусі.
Сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці ў Менску павінна было скончыцца грандыёзным канцэртам каля абэліску “Менск – горад-гэрой”. Арганізатары акцыі абяцалі, што кульмінацыяй дзеі стане выкананьне дзяржаўнага гімна. Па словах ідэолягаў, яго мусілі сьпяваць адначасова прынамсі 30 тысяч чалавек.
Ведаючы, што нават гульцы нацыянальных зборных Беларусі ў часе выкананьня гімна маўчаць як партызаны на допыце, я адправіўся паглядзець на гэты групавы сьпеў.
Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, пастановы аб забароне купання ў месцах масавага адпачынку вынесены на 46 вадаёмах Беларусі.
У Баранавічах МАЗ-аўтакран наехаў на аўтамабіль ДАІ. Інспектар спыніў МАЗ, каб праверыць у кіроўцы наяўнасць пуцявога ліста.
Пры праверцы высветлілася, што мужчына не прайшоў медыцынскае абследаванне і яму было прапанавана вярнуцца ў гараж. Аб’язджаючы машыну ДАІ кіроўца МАЗа наехаў на яе заднімі коламі.
Грамадзянская акцыя збору подпісаў за адбудову ратушы ў Магілёве праводзілася ўпершыню. Больш за пяць год таму ў гарвыканкам былі перададзеныя подпісы магілёўскіх навукоўцаў. Тады збор подпісаў сярод сваіх калегаў ініцыяваў гісторык Ігар Пушкін.
Незалежны дэпутат гарсавету, гісторык Аляксандар Агееў лічыць, што сабраныя подпісы будуць грамадзянскім ціскам на ўладу. Паводле спадара Агеева пастанова пра адбудову ратушы прынятая, праектная дакумэнтацыя таксама распрацаваная. Цяпер неабходная пастанова пра само будаўніцтва.
Гарадзенская суполка руху “За Свабоду” даслала дэпутатам абласнога і гарадзкога саветаў зьвесткі аб разбурэньнях у гістарычнай забудове, што адбываюцца апошнім часам ці плянуюцца ў блізкай будучыні.
Сёння Беларусь адзначае Дзень вызвалення Менска ад фашысцкіх захопнікаў. Вайсковы парад, масавыя гулянні і канцэрты пад лозунгам “За незалежную Беларусь!” будуць праходзіць у сталіцы Беларусі цягам усяго дня. Нагадаем, што аргкамітэт па святкаванні Дня Незалежнасці 27 ліпеня заклікаў прыхільнікаў дэмакратычных сілаў узяць актыўны ўдзел у святкаванні Дня вызвалення Менска ад фашысцкіх захопнікаў.
“Усе мы ведаем, якую цану заплацілі беларусы за вызваленне ад фашызму, і гэта сапраўды вялізарны ўклад у агульную Перамогу над цемрай. Шмат у каго з нас родныя і блізкія загінулі падчас той вайны і, безумоўна, гэты дзень з’яўляецца важным у беларускай гісторыі”, – заявіў сябра аргкамітэта Зміцер Бандарэнка.
Лявон Вольскі сёньня выступіў на фэстывалі “Месяц аўтарскага чытаньня” ў Брно, дзе апроч песень прэзэнтаваў і прозу. Пасьля ягонага выступу мы папрасілі яго падзяліцца сваімі ўражаньнямі для нашага Радыё.
У Гродне прайшоў флэш-моб супраць знішчэння старога горада.
Каля дзвюх гадзінаў група моладзі стаяла з плакатамі «Я дрэва — ссцячыце мяне», раздавалі інфармацыйныя матэрыялы, налепкі «Руйнаваць — не будаваць».
Акцыя адбывалася на вуліцы Савецкай, дзе напалову знішчаны старыя ходнікі і дрэвы,якія заменяць іншымі. Пакуль на месца прыехала міліцыя, моладзь разыйшлася.
Днямі «здаровыя лосі» атрымалі ўжо гатовы кліп на гіт «Сьвятло ў цемры». Generation.by пашэнціла пабачыць яго крыху раней за астатніх – таму дзелімся ўражаньнямі.
У Мінску на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту праходзіць першы міжнародны роварны фестываль.
За выступамі майстраў на колах назіраюць каля тысячы гледачоў. Сярод 25 удзельнікаў фестывалю амаль усе прадстаўнікі Беларусі. Арбітражам займаюцца некалькі тытулаваных чэмпіянаў з Расіі.
Паводле словаў нашага карэспандэнта Міхася Воўчака, зараз удзельнікі фестывалю дэманструюць разнастайныя акрабатычныя трукі.
Нядаўна арганізатары фестывалю набралі сярод гледачоў 11 дабраахвотнікаў. Праз іх пераляцеў на ровары адзін са спартоўцаў. На шчасце ўсё скончылася добра і для гледачоў-смельчакоў і для спартоўца-рызыканта.
У Мінску вечарам 1 ліпеня аўтамабіль “Опель” наехаў на 44-гадовага мужчыну, які разам з шасцігадовым хлопчыкам ехаў на ровары.
Хлопчык памёр на месцы, мужчыну даставілі ў бальніцу. Высветлілася, што за рулём аўтамабіля знаходзіўся 17-гадовы падлетак, вучань 11 класа, які не меў пасведчання кіроўцы. З месца здарэння ён уцёк, але быў затрыманы ў выніку плана “Перахоп”.
Упершыню праходзіць конкурс блогаў беларускапга сегменту “Жывога Журналу”.
Да 29 чэрвеня арганізатарамі прымаліся заяўкі на прэмію ў такіх намінацыях, як “флудзер” (той, хто піша найбольш), “літаратура”, “публіцыстыка”, “фотаблог”, “музыка”, “палітыка” ды іншых.
1 ліпеня пачалося папярэдняе галасаванне.
Зараз ідзе падлік галасоў і праверка іх сапраўднасці. Другі тур пачнецца ў ноч з 3 на 4 ліпеня. У ім будзе абраны лепшы блог у кожнай намінацыі. Імёны пераможцаў назавуць 15 ліпеня ў мінскім кафэ “Рок-хаўз”.
Сайт Гарадзенскага аблвыканкама дае нам выдатную магчымасьць запытацца ў мясцовых “Талібаў” “Чаму яны так ненавідзяць НАШУ Гародню?” “Чаго ім нехапае ў жыцці, што яны спрабуюць атрымаць максімум адкатаў?” “Ці ёсьць у іх сумленьне?”
На маю думку такія пытаньні ўзнікаюць ва ўсіх, хто ведае памеры заплянаванага “вандалізма” у Гародні.
Як паведаміў адзін з супрацоўнікаў фірмы “Новыя ўсходнія інвестыцыі”, якой належыць шэраг крамаў Duty Free на беларуска-польскай мяжы, гандаль у шопах спынены паводле распараджэння старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандра Шпілеўскага.
Чэскі горад Брно стаў сталіцаю вольнай беларускай літаратуры на ўвесь ліпень. У тэатры “Husa na provázku” праходзіць найбольшы чэскі літаратурны фэстываль, дзе ганаровымі гасьцямі – трыццаць адзін беларускі літаратар.
Фэстываль называецца "Месяц аўтарскага чытаньня", ён ладзіцца пры спрыяньні міністра замежных справаў Чэхіі Карла Шварцэнбэрга. Сярод беларускіх гасьцей фэстывалю – Уладзімер Арлоў, Алесь Разанаў, Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч ды іншыя беларускія літаратары.
Да пяцігоддзя з пачатку камерцыйнай эксплуатацыі сеткі МТС у Рэспубліцы Беларусь прымеркаваны шэраг падзей, у ліку якіх — адчыненне новых цэнтраў абслугоўвання абанентаў МТС у Магілёве і Лідзе 29 чэрвеня 2007 г.
Дарожныя знакі, якіх няма ў правілах дарожнага руху, былі заўважаныя, сфатаграфаваныя і зьмешчаныя пад кат. Хто-небудзь можа растлумачыць, што гэта?
Месца: вуліца Леніна, каля завода "Крышталь", час: раніца 30.06. Калі баян, то айбэгэпадон.
Акружны суд у ірляндзкім горадзе Карлаў асудзіў уладальніка цукеркавай крамы Джона Пэпарда да 18 месяцаў турмы, а таксама ўключыў яго на 10 гадоў у гэтак званы сьпіс асобаў, якія абвінавачваюцца ў сэксуальных злачынствах. Цягам гэтага часу Джону Пэпарду належыць праходзіць рэгулярны дагляд у псыхоляга-крыміналіста і забаронена прымаць у сваім доме непаўналетніх дзяцей.
Сёньня ўвечары і ўначы побач з Горадняй на нёманскім беразе адбудзецца купальле (пачатак а 20-й гадзіне). Яго наладзіў рух “За свабоду”. Удзельнікі руху вырашылі на Купальлі адзначыць вэтэранаў Адраджэньня, уручыць ім дыплёмы “Трымайся традыцый!” і каштоўныя падарункі.