У сувязі з набліжэннем калядных і навагодніх святаў Міністэрства лясной гаспадаркі ўзмацняе ахову лясных масіваў. Ва ўсіх лясгасах ствараюцца спецыяльныя брыгады па ахове лясных масіваў, устанаўліваюцца штагбаумы пры ўездзе ў лясную зону, правяраецца транспарт на выездзе з яе.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, ці з’явяцца ў эфіры беларускіх радыёстанцый песні НРМ, Нейра Дзюбеля, Крамы і астатніх, раней забароненых гуртоў пасля сустрэчы апальных музыкаў са спадаром Праляскоўскім.
На зьмену Валерыю Ланавенку, які сышоў у Apple, прыйшоў былы прэзыдэнт расейскай «Комстар‑ОТС» Эрык Франке.
Разам з галяндцам Эрыкам Франке адказнасьць за дзейнасьць Microsoft у нашай краіне нясе мэнэджар Microsoft па працы з партнэрамі ў Беларусі Андрэй Баюшчанка, паведамляе . Паводле зьвестак «Е», новы кіраўнік украіна‑беларускага прадстаўніцтва Microsoft неаднаразова выклікаў нараканьні з боку ўласьнікаў «Комстар‑ОТС» за марудныя тэмпы разьвіцьця кампаніі. І, нібыта, украінскі офіс Microsoft чакае тое самае. Адзначаецца, што з моманту, калі беларускі рынак з зоны ўплыву маскоўскага прадстаўніцтва кампаніі фармальна перайшоў пад кіраўніцтва ўкраінскага офісу, у нас спыніліся рэформы і фінансаваньне софтвэрных праектаў. Адзіным выйсьцем з сытуацыі спэцыялісты лічаць адкрыцьцё ў Менску асобнага рэгіянальнага прадстаўніцтва, што можа адбыцца ў 2009 г. Аднак усё будзе залежыць ад аб’ёмаў яго фінансаваньня.
Сёньня ў канцэртнай зале "Менск" праходзіць чарговы XIX зьезд Беларускага саюзу мастакоў. У працы зьезду бяруць удзел каля 250 дэлегатаў і гасьцей. У першай палове дня яны заслухаюць і абмяркуюць справаздачу старшыні БСМ Уладзімера Басалыгі аб працы арганізацыі. Затым адбудуцца выбары новага старшыні і кіруючых органаў саюза.
“За тры гады мы зрабілі 880 выставаў, праектаў і плэнэраў, -- паведаміў Радыё Свабода старшыня Беларускага саюзу мастакоў Уладзімер Басалыга, -- і шэраг пасьпяховых замежных праектаў – ў Парыжы, Рыме, Жэнэве ды іншых гарадах сьвету. Апроч гэтага самі мастакі арганізавалі вельмі шмат экспазыцый за мяжой”.
На сёньня ў Беларускім саюзе мастакоў каля 1200 сяброў, каля 70% маюць майстэрні. Аднак многія з іх цяпер патрабуюць рамонту.
Рыхтуюцца зьмены да ўказу прэзыдэнта №80 аб новых правілах прыёму абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Адна з навацыяў — абітурыенты будуць атрымліваць рэкамэндацыі ў мясцовых органах улады для паступленьня на шэраг спэцыяльнасьцяў. Сярод іх — міжнароднае права, дзяржаўнае кіраваньне, журналістыка, правазнаўства і мытная справа.
Сяргей Міхалок будзе спяваць на вяселлі капітана нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і гульца лонданскага “Арсенала” Аляксандра Глеба. Пра гэта Глеб паведаміў у інтэрв’ю газеце
Нагадаем, самы вядомы беларускі футбаліст збіраецца ўзяць шлюб з прыгажуняй Анастасіяй Касянковай. Гэтая ўрачыстая падзея запланаваная на лета 2008 года.
Тым часам, Аляксандр Глеб спадзяецца, што Міхалок зменшыць свой ганарар за выступленне на вяселлі ў два разы.
Аднак скарыстацца ім пакуль што можна толькі ў памяшканнях абласной бібліятэкі імя Горкага ды ў залах двух пунктаў калектыўнага карыстання "Белтэлекама".
Як распавялі прадстаўнікі брэсцкага філіялу кампаніі дазволеная хуткасць падключэння да інтэрнэту складае 1 Мбіт у секунду.
Састарэлую камп’ютарную тэхніку ва ўсіх сталічных школах заменяць на новую да канца наступнага года. Гэта прадугледжана Комплекснай праграмай інфарматызацыі сістэмы навучання на 2007-2010 гады.
Праграма прадугледжвае таксама і распрацоўку айчынных электронных адукацыйных праграм. Цяпер школьнікі выкарыстоўваюць на ўроках больш за 200 камп’ютарных праграм, але аўтары большасці з іх — расійскія педагогі і навукоўцы.
Зь 1 сьнежня 2007 году будзе адноўленая праца раней зачыненых крамаў бязмытавага гандлю “duty-free”. Праўда, тэрмінам толькі на тры месяцы. З 1 сакавіка 2008-га ад паўсотні крамаў застануцца тры ў Нацыянальным аэрапорце “Менск”, а таксама некалькі для абслугоўваньня акрэдытаваных у Беларусі замежных дыпляматаў. Дадатковы пералік юрыдычных асобаў, якія змогуць адчыніць крамы на пунктах пропуску празь мяжу Беларусі, зацьвярджае кіраўнік краіны.
Беларусь наведалі прадстаўнікі France Telecom Group, аднаго зь вядучых сусьветных апэратараў сувязі – ТМ Orange. У часе сустрэчы зь кіраўніцтвам Мінсувязі вялося пра зацікаўленасьць FTG у інвэстыцыях у беларускі рынак.
За 7 дзён XIV Мінскага міжнароднага кінафэсту "Лістапад-2007" кінатэатры Мінска наведалі 39 тысяч гледачоў.
Пра гэта на закрыцці кінафорума паведаміў старшыня фэсту народны артыст Беларусі і СССР Расціслаў Янкоўскі. Сёлетні "Лістапад" выйшаў за межы сталіцы, яго мерапрыемствы праходзілі таксама ў абласных гарадах Беларусі. Там кінапраграмы фэсту наведалі 40 тысяч гледачоў.
Кампанія МТС ужо прыгатавала зімовы падарунак усім сваім абанентам, бо вядома ж чым мацней маразы, тым больш кожнаму чалавеку патрэбна нешта цёплае, каб сугрэцца, а цёплае слова ад любімых людзей здольнае пераадолець халады і растапіць лёд, а таксама зруйнаваць любую адлегласць дзякуючы мабільнай сувязі.
Але як кажа вядомая нам з дзяцінства прыказка «Бясплатны бывае толькі сыр ў пастцы». Неабыйшла гэта прыказка і новую акцыю МТС “2008 хвілін”.
Моладзевыя актывісты, прадстаўніцы "Беларускага Хельсінкскага камітэту" ды "Міжнароднай амністыі" правялі інфармацыйную кампанію, прысвечаную Сусветнаму дню барацьбы з гвалтам над жанчынамі.
Дзеянне адбылавалася з 12 да 14 гадзін у самых ажыўленых месцах Мінска у цэнтры горада: у гандлёвым цэнтры "Сталіца", на прашпэкце Незалежнасці ды ў ГУМе.
25 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча прысвечаная абмеркаванню праблемы развіцця незалежнай культуры ў Беларусі.
На сустрэчы прысутнічалі вядомыя незалежныя Dj, Vj, музыканты, культурныя мэнэджэры, заснавальнікі Вольнага Тэатру, таксама быў запрошаны культурны мэнэджэр з Германіі. Яны распавялі пра неафіцыйную культуру ў нашай краіне. Нямецкі госць Мірко расказаў, што ў Германіі заўсёды існавала афіцыйная і незалежная культура. Атрымалася так, што ў 1989 годзе незалежная культура была на піке сваёй папулярнасці. Зараз нямецкая неафіцыйная культура з задавальненнем кантактуе з беларускай незалежнай культурай.
Ва ўсіх краінах заўсёды жадаюць злучыць афіцыйную і неафіцыйную культуру, але гэта ў прынцыпе не магчыма, таму асноўнай задачай развітых краін з’яўляецца спроба наблізіць дзве культуры.
Мэр Полацку Ўладзімер Тачыла пастанавіў, што правядзеньне фэсту «Рок-кола» у горадзе больш немэтазгодна. Стваральнік і дырэктар «Рок-Кола» Сяргей Анішчанка: «Цяпер у родным горадзе я ізгой».
Гарадзкое начальства Полацку на адной з сваіх нарадаў паслухала начальніка полацкай міліцыі Мікалая Асушчэнку і пастанавіла: «Рэкамэндаваць адказным асобам, што адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі ўстрымацца ад правядзеньня падобных мерапрыемстваў» (як фэст «Рок-Кола»). У дырэкцыі фэстывалю кажуць: «Самае цікавае, што няма прычыны па якой прычыне забаранілі наш фэстываль».
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб функцыянаваньні крамаў бязмытнага гандлю, вядомыя ва ўсім сьвеце як “Duty-free”.
Гэты дакумэнт дазваляе разьмяшчаць такія крамы выключна “у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў аэрапортах, адкрытых для міжнародных зносінаў”. Да таго ж такія крамы могуць ствараць альбо спэцыяльная службы “Дыпсэрвіс” Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, альбо юрыдычныя асоба, заснавальнікам якой з’яўляецца “Дыпсэрвіс”.
Як даведалася Еўрарадыё, “Мінсктранс” рыхтуецца да рэзкага павелічэння колькасці “зайцоў” і 17 снежня выведзе на лінію ўсіх сваіх кантралёраў.
З 17 снежня школьнікі, студэнты і пенсіянеры пазбавяцца льготаў на праезд. З гэтага часу ім давядзецца плаціць поўны кошт праезду, які цяпер складае 600 рублёў.
Напярэдадні Каляд і Новага году польскія гіпермаркеты сусветна вядомай сеткі TESCO упершыню распачалі рэкламную акцыю на беларускай мове.
Адмыслова дзеля беларусаў у гіпермаркетах TESCO распаўсюджваюцца рэкламныя праспекты «Для Цябе, для Сям’і», у якіх пакупнікам нагадваецца, што хутка свята Святога Мікалая, таму гасцей з Беларусі чакаюць добрыя зніжкі на вэнджаныя шпроткі ў алеі, каркавіну свіную без касцей, усе навагоднія цацкі, CD і DVD, экалагічныя торбы на ўсё жыццё, ялавічыну для смажанкі, пыласосы і іншыя тавары.
Рашэнне аб ільготах на праезд для студэнтаў павінна быць выпрацавана да сярэдзіны снежня. Аб гэтым, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада ў Магілёве ў гутарцы са студэнтамі мясцовых ВНУ.
Напрыканцы тыдня да нас завітаюць цёплыя паветраныя масы з боку паўднёвага захаду Еўропы. Пра гэта паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Таму ўжо ў суботу-нядзелю на большай частцы тэрыторыi Беларусi пройдуць адносна цёплыя дажджы. Месцамi ў гэтыя днi ранiцай i ўначы будзе туман i галалёдзiца.
"Мы нікому не прадаваліся, і цану нам ніхто не прызначаў", — заявіў БелаПАН лідэр гурту "Нейра Дзюбель" Аляксандр Кулінковіч, каментуючы вынікі сустрэчы групы вядомых беларускіх рок-музыкантаў з кіраўніком галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Алегам Праляскоўскім, якая адбылася 21 лістапада.
"Цяпер нас крытыкуюць з-за фразы, што нібыта прагучала, аб тым, што мы не будзем іграць на мітынгах апазіцыі. Можа, я ў запале няправільна сказаў, але такой фразы проста не было! Прагучала фраза Праляскоўскага: "Хлопцы, не лезьце ў палітыку". І менавіта з гэтай фразай мы пагадзіліся", — сказаў А.Кулінковіч.
У мінулую суботу ў клюбе на вул. Паповіча, які мясцовыя называюць “парлямэнт”, распачалася бойка паміж студэнтамі з розных унівэрсытэтаў, “Вечерний Гродно”. Паводле старшага сьледчага пракуратуры Кастрычніцкага раёну Юрыя Семенчука, ахова клюбу не дала рады моладзі і выклікала міліцыянтаў. Студэнты не здаліся “бяз бою”. Міліцыянты, якія ацанілі колькасьць удзельнікаў бойкі ў паўсотні чалавек, задзейнічалі фізычную сілу і спэцыяльныя сродкі. Ёсьць пацярпелыя. Цяпер, паводле “ВГ”, пракуратура высьвятляе наколькі правамернымі былі дзеяньні міліцыянтаў, і ўвогуле – хто каго зьбіваў.
У Мінску плануюць усталяваць помнік легендарнаму беларускаму футбалісту Аляксандру Пракапенку. З такой ініцыятывай выступілі “БелСвісБанк” і Беларуская федэрацыя футбола.
Аляксандр Пракапенка, гуляючы ў складзе мінскіх дынамаўцаў, вызначаўся выдатнай тэхнікай, быў адным з лепшых бамбардзіраў. Пракапенка быў кумірам беларускіх балельшчыкаў. У 1982 годзе ў складзе “Дынама” стаў чэмпіёнам СССР. Ён рана сышоў з жыцця – у 36 гадоў.
Як стала вядома Еўрарадыё, на сустрэчы з лідэрамі гуртоў “Крама”, “N.R.M.”, “Палац” і “Нейра Дзюбель” кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі паабяцаў, што з беларускіх рокераў здымуць негалосную забарону на арганізацыю канцэртаў. А наўзамен папрасіў больш не выступаць на акцыях апазіцыі.
Па выніках трох конкурсных дзён XIV Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад‑2007» лідзіруе нямецкі фільм «Жыцьцё іншых». Глядацкае журы паставіла карціне рэжысэра Флярыяна Хэнкеля фон Донэрсмарка 9,45 бала.
«Жыццё іншых» — дэбютная поўнаметражная карціна фон Донерсмарка, выпускніка Мюнхенскай кінаакадэміі. Сцэнарый да фільма напісаў сам рэжысёр. Дзеянне фільма пачынаецца ў 1984 годзе, калі ў ГДР працвіталі ўсеагульнае шпегаванне і даносы. На галоўныя ролі ў сваю карціну малады рэжысёр запрасіў вядомых нямецкіх акцёраў — Ульрыха Мюэ і Марціну Гедэк.
Заўтра пачне дзейнічаць новы закон “Аб рэкляме”. Тэлевізійны эфір моцна зьменіцца, і гэта можа парадаваць гледачоў.
Цяпер у прайм-тайме (18.00—20.00) рэклямы будзе ня больш як дваццаць хвілінаў на гадзіну. Пры гэтым гук рэклямных ролікаў паменшаць, каб не палохаць людзей у паўзах. А вось вытворцаў піва, мэдыкамэнтаў, тытуню чакае ня лепшы час: іх рэкляма будзе істотна абмежаваная. Трапіць у тэлеэфір і нават на старонкі газэт здолеюць нямногія.
Дзяржава не ахоўвае крыжы ў Курапатах. Пра гэта заявіла Міністэрства культуры Беларусі ў адказе на ліст грамадскасці ў сувязі з апошнімі актамі вандалізму ва ўрочышчы пад Мінскам, месцы пахавання ахвяраў масавых бальшавіцкіх рэпрэсій.
У гэтай школе Савецкага раёну сёньня толькі й размоваў што пра інцыдэнт, які здарыўся ў пятніцу падчас трэцяга ўроку другой зьмены.
Два п’яныя дзецюкі ўламіліся ў школу а 16.30. Адпіхнуўшы вахцёра, яны падняліся на другі паверх. Тут іх дагнаў дзяжурны настаўнік. Дарэчы, псыхоляг паводле адукацыі. Але суцішыць п’яных ён ня змог — адзін зь дзецюкоў выхапіў пісталет і прыставіў рулю да скроні пэдагога.
Буяноў удалося вывесьці на вуліцу. Але не пасьпеў вахцёр зачыніць дзьверы на зашчапку, як яны зноў уварваліся ўсярэдзіну. І, падняўшыся на другі паверх, пачалі ламіцца ва ўсе кабінэты запар. У кабінэце геаграфіі на іх дарозе стала настаўніца з швабрай у руках. А ў наступным кабінэце яны ўсчалі страляніну.
20 лістапада ў Менску прайшла прэзэнтацыя першага беларускамоўнага альбому гурту «J:морс» «Адлегласьць».
У дыск увайшло 11 песень, сярод якіх — тры песні па-беларуску з папярэдніх альбомаў («Жывi», «Так‑цi‑так», «Паветра»), два пераклады кампазіцый з рускай мовы («Маё сонца», «Глядзi») і шэсць новых запісаў. Аўтары ўсіх кампазіцый, акрамя адной народнай песні «Вярба», — удзельнікі гурту Уладзімір Пугач і Раман Арлоў.
Прадстаўнік Мытнага камітэта прызнаўся Еўрарадыё, што бачыў наш матэрыял пра памылкі ў мытнай дэкларацыі, і заявіў, што камітэт збіраецца звяртацца па дапамогу:
“Тое, што мы безумоўна звернемся па экспертызу да аўтарытэтных спецыялістаў – без усялякіх сумневаў, гэтую нататку мы не збіраемся пакідаць так проста.
Можа, паспяшаліся мы тады вельмі. Сам я не бачыў гэтую дэкларацыю і пакуль не меў стасункаў з чалавекам, які працаваў над гэтым”.
Розныя вераванні і погляды. У Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася прэзентацыя выставы “Выданні Віленскіх друкарняў 16 - пачатку 20 стагоддзя”.
Сяргей Сямёнаў атрымаў па пошце пастанову Вярхоўнага суду, які адмяняе рашэньне суду Гомеля аб прыцягненьні яго да адміністрацыйнай адказнасьці за адмову запоўніць мытную дэклярацыю на расейскай мове. Судзьдзя прысудзіла Сямёнаву штраф у памеры 30 базавых велічыняў.
Нягледзячы на тое, што па Канстытуцыi ў Беларусi дзве мовы (руская i беларуская) з"яўляюцца дзяржаўнымi, у рэальным жыццi адна з iх вiдавочна дамiнуе. Дзiўна, але ў Беларусi большасць насельнiцтва ўжывае не беларускую мову, а "русский язык". Чаму так адбываецца? Над гэтым пытаннем разважае старшыня Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны Алег Трусаў.
Выглядае на тое, што фэстываль «Рок-Кола» на Полаччыне прайшоў у апошні, 17-ты раз. Пастанова полацкіх сілавікоў: «Прыпыніць дзейнасьць рок-фэстывалю ў Полацку. Адзначыць незадавальняючую падрыхтоўку фэстывалю беларускай музыкі 26-27 кастрычніка і лічыць нямэтазгодным правядзеньне фэстывалю «Рок-Кола», бо яно не падпадае гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю. Рэкамэндаваць асобам, што адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі ўстрымлівацца ад правядзеньня падобных мерапрыемстваў». Арганізатары «Рок-Кола-2007»: «Мы будзем праводзіць фэстываль. Няхай сабе па-за межамі Беларусі».
Першы пераклад твораў Васіля Быкава на іўрыт зрабіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зееў Бен-Ар'е.
Прэзентацыя першай работы - перакладу апавядання "Бедныя людзі" пройдзе 11 снежня ў Ізраільскім культурна-інфармацыйным цэнтры. Ён быў апублікаваны ў часопісе Саюза пісьменнікаў Ізраіля "Гаг" ("Дах") у канцы кастрычніка 2007 года.
Беларускі музыка, гітарыст гурта N.R.M. Піт Паўлаў бачыць мала сэнсу ад трансляцыі кліпаў альтэрнатыўных выканаўцаў у эфіры музычных каналаў. Так ён пракамэнтваў Рацыі адкрыццё на тэлеканале “БелМузТВ” адмысловай праграмы пра беларускую альтэрнатыўную музыку.
Дзяўчына, якая пацярпела праз выкладчыка‑наркагандляра, зможа аднавіцца толькі на платнае аддзяленьне — усе хадайніцтвы пра бюджэтную форму навучаньня адміністрацыя Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Я. Купалы адхіліла.
З 16 снежня ў эфіры тэлеканала «МузТВ» у Беларусі будзе выходзіць праграма, прысвечаная альтэрнатыўнай музыцы.
Як паведаміла БелаПАН генеральны прадзюсер тэлеканала спявачка Аляксандра Гайдук, 60‑хвілінная праграма «Нефарматная музыка» будзе выходзіць кожную нядзелю.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" і радыё "Unistar" аб'явілі аб пачатку інфармацыйнай кампаніі, скіраванай на прафілактыку ВІЧ/СНІД і іншых інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам, сярод мужчын-аўтамабілістаў і насельніцтва ў цэлым.
Як паведамляе прэс-служба праекта "Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІД у Рэспубліцы Беларусь", на радыё "Unistar" створаны тры ролікі ў выглядзе інтэрв'ю мужчын розных сацыяльных слаёў і ўзростаў, якія расказваюць аб тым, што купляць секс для іх — непрымальна.
Гуру беларускага мадэльнага бізнэсу, які прасоўвае беларускіх дзяўчат на сусветны подыум, ужо другі раз знаёміцца з будучымі супермадэлямі выпадкова за столікам.
Сяргей Нагорны: "Пасля кастынгу, які праходзіў у “КЗ Мінск”, я з Канстанцінам Самарыным, які прадстаўляе амерыканскае агенцтва Fort Model, зайшлі ў рэстаран «Поющие фонтаны» і ў гэты ж час туды прыйшла Даша Аніськова са сваімі бацькамі".
У Баранавічах транспартнікі прагназуюць рэзкае павелічэнне “зайцаў” у грамадскім транспарце пасля 17 снежня, калі будуць адмененыя льготы на праезд для пенсіянераў, студэнтаў і школьнікаў.
У сувязі з гэтым адбываецца набор у кантралёры-пазаштатнікі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў інжынер аўтапарку Аляксандр Новікаў.
Інтэрнэт-партал Мoladz.orgшчыра віншуе Вас са святам Дня Студэнтаў! Мы жадаем Вам поспехаў, плённай працы, моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх мар, добрага настроя. Зычым толькі высокіх адзнак, задавальнення ад вучобы і лёгкай сесіі (якая ўжо хутка J). Няхай студэнцкія гады будуць для Вас самымы вясёлымі, бесклапотнымі і цікавымі, каб нягледзячы на ўзрост Вы заўсёды заставаліся маладымі, прыгожымі, энэргічнымі, таленавітымі, разумнымі людзьмі.
Калегія імя Тэадора Хойса (праграма фонду Роберта Боша, Нямеччына) прадастаўляе магчымасьць беларусам, якія валодаюць нямецкай моваю, атрымаць навыкі праектнай дзейнасьці й зьдзейсьніць свой асабісты праект.
9-ты Мінскі міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік-2007" адкрываецца сёння. Урачыстая цырымонія адбудзецца ў сталічным кінатэатры "Піянер".
Кіраўнік працоўнай групы па распрацоўцы законапраекта аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі распавяла аб змесце дакумента. Таццяна Сафроненка заявіла, што ў законапраекце, які рыхтуецца да прыняцця Палатай прадстаўнікоў, няма ўзгадак пра Інтэрнэт і сайты.
У рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” адбылася канферэнцыя на тэму “Сучасная музычная індустрыя. Сродкі выжывання”.
У сустрэчы прынялі ўдзел беларускія музыкі Піт Паўлаў (N.R.M., Pete Paff, Garadzkija), Руся (Indiga), Аляксей Набееў (“Атлантыка”), Атмараві, Віталь Артыст (Без Білета), Маша Яр (гурт Яр, “Аўтарадыё”), піар-мэнэджэр Аляксандра Рогач і спявачка Аляксандра Гайдук.
13-гадовую вучаніцу сярэдняй школы Мэскоўта (штат Ілінойс, ЗША) адміністрацыя навучальнай установы пакарала за тое, што яна абняла двух сваіх сябрукоў, калі разьвітвалася зь імі напярэдадні выходных. Кіраўніцтва школы спасылаецца на тое, што дзяўчына парушыла правілы, якія забараняюць паказваць свае пачуцьці на тэрыторыі навучальнай. Ці ёсьць правілы прыватных стасункаў у беларускіх школах?
Ноч пажырацеляў рэкламы ў Мінску, пачнецца 17 лістапада ў вялікай зале сталічнага Палаца Рэспублікі за гадзіну да паўночы і скончыцца ў пяць раніцы. Насычаная праграма не дасць нудзіцца нікому. На суд гледачоў будзе прадстаўлена галерэя яркіх і крэатыўных рэкламных прынтоў, усю ноч будзе праходзіць дыскатэка ў рэстаране, а ў антрактах, у холе вялікай залы, госцяў будуць бавіць фрыкі, мімы і беларускія артысты. У кафэ Палаца Рэспублікі, адбудзецца дэгустацыя новых гатункаў піва ад "Крініцы".
Беларускі ўрад збіраецца ініцыяваць прыняццё закона пра здароўе народа. Паводле яго маладым людзям да 21 года могуць забараніць ужываць спіртныя напоі. Пра гэта ў інтэрв’ю “Ежедневнику” заявіў віцэ-прэм’ер Аляксандр Касінец.
У мінулы чацьвер, а таксама ў суботу і нядзелю гомельскі Цэнтральны рынак “мінавалі” невядомыя – тэлефанавалі ратаўнікам і паведамлялі, што на рынку нібыта ёсьць выбухоўка. Усе тры разы на рынак выязжалі сапёры, пакупнікоў і супрацоўнікаў эвакуявалі, шукалі бомбу, якой, дзякаваць Богу, ні адзін раз не было.
Лідэр гурта «Палац» і вядучы радыёвэрсіі гіт‑параду «Тузін Гітоў» Алег Хаменка ўзяўся за праект «Беларускія народныя казкі». Наклад першай часткі гэтага грандыёзнага праекту быў раскуплены, а ўвесь ён — на 10 дысках — мае пабачыць сьвет да Калядаў. Алег Хаменка падрабязьней распавёў ТГ пра задуму перачытаць галоўныя беларускія казкі і прадставіў «Злую казку», сабраную з самых неўдалых момантаў запісу.
15 лістапада — Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Ён традыцыйна праводзіцца кожны трэці чацвер лістапада па ініцыятыве Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Паводле даных СААЗ, штогод ва ўсім свеце тытунь забірае жыццё 5 млн. чалавек. Паводле прагнозаў экспертаў, да 2020 года тытунь стане асноўнай прычынай смяротнасці 10 млн. чалавек штогод.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, сярод беларусаў курыць 64,1% мужчын і 19,7% жанчын ва ўзросце больш за 15 гадоў. Ад хваробаў, звязаных з курэннем, у рэспубліцы штогод паміраюць каля 15,5 тыс. чалавек.
Беларускія праваабаронцы патрабуюць адмяніць разьмеркаваньне выпускнікоў ВНУ - паведамляе партал Наша Ніва. Юрысты Беларускага хэльсінскага камітэту зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд, каб ён праверыў, наколькі разьмеркаваньне адпавядае асноўнаму закону Беларусі. У Канстытуцыі запісана, што ў краіне бясплатная вышэйшая адукацыя. Але калі выпускнік мусіць адпрацаваць гэтыя грошы, або вярнуць іх дзяржаве, то гэта ўжо не бясплатная адукацыя! – аргумэнтуюць прадстаўнікі БХК.
Каляровыя сьлімакі на вуліцах, дзіўныя рэчы, хэпэнінгі – так выглядае адзіны ў Польшчы Фэстываль абсурду ў г. Катавіцэ.
Арганізатар фэстывалю Матэуш Запарт кажа, што сёньняшні сьвет перапоўнены шэрымі колерамі й палітыкай. Сучаснаму чалавеку не хапае адпачынку й каляровых рэчаў.
Некалькі сотняў чалавек прыйшлі 11 лістапада ў Дом Ваньковічаў узяць удзел у прэзэнтацыі сучаснага беларускага трафарэтнага мастацтва. Невялікая заля менскага музэю не змагла зьмясьціць усіх жадаючых.
У Мінску ў выдавецтве "Лімарыус" выйшаў зборнік да 75‑годдзя прафесара Адама Мальдзіса пад назвай "Беларусь і беларусы ў прасторы і часе". Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захара Шыбекі.
Беларуская школьніца стварыла ва Украіне дзіцячую банду. Яна цэлы год тэрарызавала жыхароў вёскі Гута на Валыні.
12-гадовая Марына прыязджала ва ўкраінскую вёску на лета з Маларыты. Там яна пазнаёмілася з дзяўчынкамі 10 і 14 гадоў, намовіла іх абкрадаць суседнія хаты.
Спачатку іх здабычай былі невялікія сумы, але нядаўна дзяўчынкі скралі ў адной жыхаркі Гуты каля 200 долараў і тры ваўчары на папаўненне рахунку сотавага аператара. Ваўчарам дзяўчынкі заплацілі за свае размовы па мабільніках, і міліцыянты іх лёгка вылічылі.
Да стагодзьдзя знакамітай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн група энтузіястаў выдала па‑беларуску адзін з самых яе вядомых твораў «Малы і Карлсан‑з‑даху».
Пра гісторыю выданьня казкі пра Карлсана на беларускай мове распавяла адна з ініцыятарак праекту Настасься Мацяш. «Гэта даўняя гісторыя.
13 лістапада ў Беларускім цэнтры моды адкрыўся Тыдзень моды "Вясна—лета 2008". Такое мерапрыемства, закліканае прадэманстраваць асноўныя модныя тэндэнцыі наступнай вясны і лета, праходзіць у Мінску ўжо пяты раз.
Як паведаміла на адкрыцці тыдня кіраўнік ААТ "Цэнтр моды" Любоў Манулік, у праграме мерапрыемства — лекцыі, даклады, прэзентацыі, паказы беларускіх дызайнераў і вытворцаў. Так, 13 лістапада ў Беларускім цэнтры моды праходзяць лекцыі, прысвечаныя модным тэндэнцыям адзення вясны і лета наступнага года. Як паведаміла падчас даклада мастацкі кіраўнік Беларускага цэнтра моды Эльвіра Жвікава, наступны сезон стане пераломным у плане модных тэндэнцый: у ім актуальныя тэмы футурызму, мадэрнізму. Базавыя шэра-бэжавыя адценні тканін, характэрныя для гэтай зімы, стануць вясной і летам 2008 года асновай для больш яркіх, эмацыянальных колераў.
У васьмімільённым Нью-Ёрку з дапамогаю інтэрнэту хлопец адшукаў дзяўчыну сваёй мары, у якую закахаўся зь першага позірку, убачыўшы ў вагоне мэтро. І хаця Каляды яшчэ ня хутка, цуды ў мэгаполісе ўжо пачаліся.
Вось і гатовы сцэнар для чарговага галівудзкага хэпі-энду. З той толькі розьніцай, што гэтая казка — сапраўдная гісторыя аднаго каханьня.
21-гадовы вэб-дызайнэр Патрык Мобэрг з Брукліну закахаўся зь першага погляду ў незнаёмку, пабачыўшы яе ў вагоне мэтро. Але неўзабаве згубіў яе ў натоўпе.
Аднак адступаць Патрык не хацеў. Вярнуўшыся дахаты, ён хуценька стварыў сайт www.nygirlofmydreams.com, з дапамогаю якога і спадзяваўся знайсьці «дзяўчыну сваёй мары».
Былому студэнту Эўрапейскага гуманітарнага Універсітэту Капчэўскаму Мікалаю патрэбна дапамога ў правядзенні цяжкай аперацыі. Яго дыягназ: артэрыявянозная мальфармацыя задняй чэрапной ямкі. Мікалаю патрэбна фінансавая ды й інфармацыйная падтрымка. Было праведзена абследванне ў Маскве ў навукова-даследчым інстытуце нейрахерургіі імя Бурдэнка. Спецыялісты гэтага інстытуту адмовіліся ад правядзення аперацыі.
З новага году факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пераедзе ў новы корпус і будзе перайменаваны. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе БДУ.
Кіраўнік прэс-службы Вольга Шчадрына кажа, што ён атрымае назву інстытута журналістыкі, які будзе складацца з 2-х факультэтаў.
Вольга Шчадрына: “Факультэт журналістыкі, дзе будуць навучацца звычайныя студэнты і факультэт перападрыхтоўкі кадраў. Бо ёсць шмат людзей, што маюць іншую адукацыю, але хочуць быць журналістамі і ім няма дзе вучыцца”.
У ліцэі БДУ адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы "Адукацыя ў Кітаі".
Паводле слоў міністра адукацыі Беларусі Аляксандра Радзькова, экспазіцыя дазволіць замацаваць дамоўленасці ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва, дасягнутыя падчас візіту ў Беларусь прэм'ера Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао, іібудзе спрыяць наладжванню доўгатэрміновых беларуска-кітайскіх кантактаў у сферы адукацыі.
У Гомелі за мінулыя суткі зарэгістравалі найвялікшае для лістапада сьнежнае покрыва — 17 см.
Сьнег стаўся прычынай шматлікіх адключэньняў электрычнасьці, пераважна ў Гомельскай і Магілёўскай абласьцях. За мінулыя суткі ў краіне адключалася электразабесьпячэньне ў 1451 вёсцы і 317 фэрмах.
На сёньняшнюю раніцу абясточанымі заставаліся 504 вёскі й 55 фэрмаў.
2 снежня ў клубе "Фартуна" (Смаленская, 15) а 19-й гадзіне Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra прадставіць гледачам новую праграму "Лірыка" - песні на вершы Генадзя Бураўкіна.
Новы альбом спявак прымеркаваў адразу да двух юбілеяў. Нават дзіўна чуць ад артыста дакладныя лічбы - звычайна ў шоу-бізнесе гэта прэрагатыва Аляксандра Саладухі, які памятае усе значныя і нязначныя даты сваёй творчай дзейнасці. І тым не менш.
Вырашыў напісаць яшчэ адзін пост на тэму незалежнай прэсы. Бо як толькі хтосьці зазначае: усе мэдыі ад нечага ці ад некага залежаць.
Дык вось, унясем пэўнасьць: пад незалежнай прэсай экспэрты заўжды маюць на ўвазе недзяржаўную, і толькі. Натуральна, у любое выданьне ўкладаюцца нейкія грошы, любая рэдакцыя праводзіць пэўную рэдакцыйную палітыку. Ня можа быць рафінавана аб'ектыўных мэдыяў, гэта міт.
Напрыклад, бальшыня наведнікаў гэтага сайту апрыёры ўяўляе, чым дыхаюць, што вызнаюць стваральнікі "НН". Суворы чытач можа яшчэ і закінуць "здраду прынцыпам":) Але назаўтра зноў прыдзе на сайт, бо тут, што б ні казалі, непараўнальна болей плюралізму, дыскусійнасці, чым у любым афіцыёзным выданьні.
Сёлета спаўняецца 100 год з дня нараджэння Астрыд Ліндгрэн. Юбілей сусветнавядомай пісьменніцы святкуюць ня толькі шведы. Але і немцы, англічане,японцы, кітайцы і шмат яшчэ хто … У гэтым шэрагу і мы, беларусы. Мінскае аддзяленне шведскай амбасады ў Маскве і пры падтрымцы Дома кіно і кінатэатра “Цэнтральны” прапаноўвае ўсім дзеткам, а таксама і дарослым апынуцца ў казачным свеце Ліндгрэн.
Публікацыі сямі беларускіх гісторыкаў уключаны ў зборнік "Камунізм на міжнародны трыбунал". Пра гэта паведаміў БелаПАН кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў.
Паводле яго слоў, 15—16 чэрвеня 2007 года ў васьмі краінах Еўропы — Албаніі, Беларусі, Латвіі, Літве, Македоніі, Славакіі, Украіне і Эстоніі — прайшлі нацыянальныя канферэнцыі на тэму "Камунізм на міжнародны трыбунал". "Прадстаўленыя на канферэнцыях даклады ўвойдуць у міжнародны зборнік на англійскай мове, які мяркуецца разаслаць у найбуйнейшыя бібліятэкі і парламенты вядучых краін свету", — расказаў І.Кузняцоў.
Чакаецца, што зборнік выйдзе ў канцы гэтага года ў Вільнюсе — там жа размешчаны аргкамітэт міжнароднай канферэнцыі "Камунізм на міжнародны трыбунал". Сярод беларускіх даследчыкаў, чые даклады ўвайшлі ў выданне, — Аляксандр Грыцанаў ("Бальшавізм і фашызм"), Ігар Кузняцоў ("Палітычныя рэпрэсіі ў XX стагоддзі. Урокі гісторыі"), Якаў Басін ("Бальшавізм і беларускае яўрэйства"), Віталь Жук ("Польскі фактар у рэпрэсіях"), Анатоль Вялікі ("Разгром Бунда"), Аляксандр Урублеўскі ("Рэпрэсіі супраць духавенства") і Ірына Раманава ("Самазабойствы і савецкая ўлада").
У Маскве ў Крамлі разагналі несанкцыянаваную акцыю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).
9 лістапада дэлегацыя з 30 чалавек з аднаго з гарадоў Беларусі прыйшла на экскурсію ў Крэмль. Сябры БРСМ разгарнулі свой сцяг і вырашылі сфатаграфавацца на фоне Троіцкай вежы.
У пятніцу, 9 лістапада ў Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся студэнт Баранавіцкага Дзяржаўнага Універсітэта, інжынернага факультэта, Алесь Краўчэня. Справа ў тым, што ва ўніверсітэце яго папярэдзілі, што рыхтуецца загад паводле яго адлічэння з ВНУ фармальна за 24 гадзіны пропускаў. У пятніцу, 9 лістапада ў Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся студэнт Баранавіцкага Дзяржаўнага Універсітэта, інжынернага факультэта, Алесь Краўчэня. Справа ў тым, што ва ўніверсітэце яго папярэдзілі, што рыхтуецца загад паводле яго адлічэння з ВНУ фармальна за 24 гадзіны пропускаў.
У Гродне тралейбусы пачалі здаваць напракат. Пра гэта паведаміў начальнік унітарнага гарадскога прадпрыемства "Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне" Іосіф Любчынскі.
Паводле яго слоў, першымі такой паслугай скарысталіся маладыя. Упрыгожаны вясельнай мішурой тралейбус 6 гадзін катаў маладых і іх гасцей па вуліцах старажытнага горада.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і камітэт па справах моладзі адміністрацыі Сочы падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.
Як адзначыла выканаўчы дырэктар Расійска-беларускага саюза моладзі Алена Асмалоўская, галоўная мэта дамовы — арганізацыя працы і абмен студэнцкімі атрадамі Беларусі і Сочы, правядзенне сумесных патрыятычных акцый, мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, а таксама развіццё моладзевага турызму.
Сёння ўначы ў гомельскай кавярні "Крыніца" па праспекце Касманаўтаў адбылася бойка паміж наведнікамі.
Маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў бойцы, выкарысталі агнястрэльную зброю. Як паведаміла адміністратар кавярні Надзея Хадановіч, на момант пачатку інцыдэнту ў кавярні знаходзілася больш за 50 чалавек.
Еўрарадыё знайшло прадпрыемства, на якім выраблялася плітка для плошчы Незалежнасці, а таксама высветліла, што ўкраінскі граніт прайшоў выпрабаванні ў Беларускім інстытуце будматэрыялаў.
Як даведалася Еўрарадыё, кіраўнік “Дырэкцыі па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці” Павел Улашчанка, пры якім укладвалася радыеактыўная плітка на галоўнай плошчы сталіцы, звольніўся яшчэ ў сакавіку.
Верагодна, яго сыход не звязаны са скандалам вакол пліткі, таму што першы замер адбыўся толькі ў траўні. Цяпер арганізацыю ўзначальвае Аляксандр Трыфанаў. Паводле яго слоў, “Дырэкцыя” не мае дачынення да пліткі.
МУС Беларусі падрыхтавала праект указу аб адмене дазвольнага штампу для выезду мяжу ў пашпартах грамадзян Беларусі.
Праектам дакумэнту прадугледжваецца адмена штампу з 1 студзеня 2008 г.
Але разам з гэтым плянуецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку зьвестак аб асобах, выезд якім з тэрыторыі Беларусі абмежаваны ў адпведнасьці з заканадаўствам. Зараз праект праходзіць узгадненьне ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіраваньня.
Гомельскія падлеткі знайшлі на вуліцах новы наркотык. Пацярпелыя трапляюць у рэанімацыю ў поўнай дэзарыентацыі. Яны ня могуць нават сказаць, як іх завуць.
За апошнія два тыдні ў дзіцячыя аддзяленні гомельскіх бальніц з дыягназам «атручэнне раслінным ядам» патрапілі 34 чалавекі. Амаль усіх іх дактары вымушаны былі лячыць у рэанімацыі. У рэальнасці, як сцвярджаюць дактары, пацярпелых ад новага наркотыка значна больш. Дзеці атруціліся насеннем дурнап’яна звычайнага, што было новым для гомельскіх медыкаў. Пра знешні выгляд расліны і пра яго ўздзеянне на арганізм ўрачам давялося даведвацца праз Інтэрнэт.
«Дурнап’ян звычайны стаў суперпапулярнай раслінай сярод гомельскіх дзяцей і падлеткаў. Яго шышачкі ўтрымліваюць насенне, якое пры спажыванні выклікае багатыя галюцынацыі. За апошні год дурнап’ян з’явіўся на гарадскіх клумбах, ля будынкаў раённых адміністрацый, у дварах дамоў і нават каля школ…», — кажа ўрач‑педыятр Гомельскай абласной бальніцы Гелена Белікава.
Некалькі вядомых расійскіх выданняў выключаныя з падпіснога каталога “Белпошты” на першае паўгоддзе 2008 года. Гэта – “Коммерсантъ”, “Московский комсомолец” і “Независимая газета”.
У “Белпошце” тлумачаць сітуацыю “правам выбару друкаваных выданняў для фармавання свайго каталога” і тым, што яны кіруюцца выключна “эканамічнай мэтазгоднасцю”.
Дарэчы, у параўнанні з мінулым годам, расійскіх выданняў, якія можна было сёлета выпісваць у Беларусі, стала амаль на дзве з паловай сотні больш – 8328. Але ў падпісны каталог на першае паўгоддзе 2008 года патрапілі толькі чатыры з паловай тысячы расійскіх выданняў.
Еўрарадыё высветліла, што студэнт факультэта міжнародных адносінаў БДУ Аляксандр Качан, асуджаны за крадзеж рарытэтных кніг з Нацыянальнай бібліятэкі, выйшаў з-за кратаў і зараз працягвае навучацца на тым самым факультэце.
У красавіку 2003 года чатыры студэнты БДУ здзейснілі “крадзеж стагоддзя” — вынеслі з залы рэдкай кнігі 16 выданняў XV-XVIII стагоддзяў. Яны паспелі прадаць некаторыя з кніг у Маскве. Калі іх вылічылі, скупшчык вярнуў рарытэты ў бібліятэку. Злачынцы атрымалі ад 3 да 10 гадоў
МУС Беларусі ініцыюе абмежаваньне продажу сьпіртнога з 22.00 да 9.00. Адпаведная прапанова ўжо ўзгодненая і накіраваная на разгляд ураду, паведаміў начальнік упраўленьня прафіляктыкі галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі МВД Мікалай Дрозд.
Праваахоўныя органы ў ліку паправак у адміністратыўнае заканадаўства прапануюць таксама ўвесьці адказнасьць за расьпіцьцё алькагольных і слабоалькагольных напояў у грамадзкіх месцах.
Праблема барацьбы з п’янствам і алькагалізмам застаецца досыць вострай. Сёлета больш за 680 сваракпад узьдзеяньнем алькаголю перарасьлі ў злачынствы рознай цяжкасьці.
7 лістапада тры гадзіны курсіраваў па Магілёве тралейбус імя Цішкі Гартнага. Гэтак адзначыла гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы 120-годзьдзе беларускага пісьменьніка, першага старшыні савецкага ўраду Беларусі Зьмітра Жылуновіча. Сёлета ўлетку гэткім жа чынам адзначылі 125-годзьдзе Янкі Купалы.
Журналіста Івана Романа абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежным сродкам масавай інфармацыі без акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных справаў. У якасьці доказу гэтага супрацоўніцтва Іван Роман атрымаў ад пракурора раздрукоўкі сваіх тэлефонных размоваў з рэдакцыяй радыё “Рацыя” ў Беластоку.
У Беларусі заяўкі на ўдзел у адборачным туры міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля-2008" будуць прымацца з 15 лістапада 2007 года па 31 студзеня 2008 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце конкурсу.
Спецназ Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі заняў будынак незалежнага грузінскага тэлеканала “Імедзі”. Яго вяшчанне перарванае, паведамляе Газета.ру.
Сілавыя структуры рэжыма Міхаіла Саакашвілі працягваюць падаўляць вулічныя выступленні апазіцыі. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца дубінкі, вадамёты і слёзацечны газ.
Апошнія арганізаваныя групы апазіцыянераў цяпер застаюцца ў тбіліскім храме святой Тройцы, які аточаны спецназам.
Нагадаем, грузінская апазіцыя патрабуе адстаўкі прэзідэнта Саакашвілі, правядзення парламенцкіх выбараў у красавіку 2008 года і вызвалення палітвязняў.
"Еўрарадыё" даведалася, ці карыстаюцца беларускія зоркі тымі таварамі, якія рэкламуюць.
Спявачка Алеся, якая апошнім часа рэкламуе Таро Цэнтр Тэлеком, кажа, што шмат хто са знакамітасцяў займаецца рэкламай і яна не бачыць тут нічога дрэннага.
Алеся: “Калі нейкая кампанія выбірае мяне ў якасці брэнду, то я лічу гэта індыкатарам папулярнасці”.
У Таро Цэнтр Тэлеком, які рэкламуе, Алеся не звяртаецца.
Алеся: “Што тычыцца Таро цэнтра, то спачатку мне было цікава, я тэлефанавала. А ўвогуле са мной не было такога, каб я сама не магла прыняць нейкае там рашэнне ці знайсці выхад са складанай сітуацыі. Не было. Можа, яшчэ будзе?”
Як было праінфармавана, канцэрт зь удзелам гуртоў Asguard, Znich, Imprudence, Litvintrol пачаўся а шостай гадзіне 31-га кастрычніка ў клюбе "Рэактар" (вул. Веры Харужай 29).
6 лістапада Зьміцер Жалезьнічэнка накіроўваўся ў Брусэль для ўдзелу ў моладзевай канфэрэнцыі. У менскім аэрапорце‑2 на мытні актывіст запатрабаваў блянкі дэклярацыяў на беларускай мове. У супрацоўнікаў мытні такіх не апынулася, таму яны пачалі спрачацца з маладзёнам па звычайнай схеме: маўляў у Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы і г.д. У час, калі мы размаўлялі са Зьмітром па тэлефоне, ён паралельна даводзіў мытнікам прынцыповасьць свайго патрабаваньня.
Урэшце мытнікі пагадзіліся «схадзіць пашукаць» дэклярацыі на мове. І знайшлі! Жалезьнічэнка, хаця і апошнім з пасажыраў, але прайшоў рэгістрацыю.
Нагадаем, што беларускамоўныя блянкі дэклярацыяў зьявіліся, дзякуючы гомельцу Сержуку Сямёнаву. Ён здолеў зьвярнуць увагу вышэйшых дзяржаўных інстанцый на праблему адсутнасьці дэклярацыяў «на мове», пры гэтым за сваю прынцыповасьць ён прайшоў праз суды і штрафы.
Сёньня беларуская служба "Радыё Швэцыя" адзначае тры гады выхаду ў эфір. У гэтай службе працуюць чатыры беларусы – два паводле кантракту і два пазаштатныя супрацоўнікі. На пытаньні "Свабоды" адказаў прадусар праграмы Дзьмітры Плакс.
Вуліц імя Янкі Брыля і Льва Сапегі ў Мінску не будзе. Не чакаецца пакуль і перайменавання вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча, таксама зацвержданае на 5-й сесіі дэпутатаў Мінгарсавету. Як адзначылі ў Мінгарвыканкаме, рашэнне народных абраннікаў не прайшло прававой экспертызы ў Міністэрстве юстыцыі.
У Беларусі плануецца стварыць новы турыстычны маршрут — "Беларускі Парыж". Пра гэта паведаміў старшыня нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны на семінары "Прэзентацыя экскурсійных маршрутаў", які прайшоў 6 лістапада ў Мінску.
Верасьнёўскае рашэньне дэпутатаў Менгарсавету аб перайменаваньні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча, а таксама наданьні гарадзкім вуліцам імён Сапегі й Брыля не прайшло прававой экспэртызы ў міністэрстве юстыцыі.
У Менскім гарвыканкаме «Нашай Ніве» паведамілі, што згодна з законам аб мясцовым самакіраваньні падобныя рашэньні мусяць абмяркоўвацца з насельніцтвам, аднак мэтодыка абмеркаваньня на сёньня не распрацаваная. Гэта і сталася фармальнай прычынай, паводле якой рашэньне 5-й сэсіі Менгарсавету ад 26 верасьня не прайшло прававой экспэртызы ў Міністэрстве юстыцыі.
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Алена Цалкова адхіліла пазоў былога студэнта-выдатніка, моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі да ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны пра аднаўленьне на трэці курс матэматычнага факультэту. Студэнт павінен сплаціць і судовыя выдаткі.
Вітушка Міхал (1907 - 2006), беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, генэрал, кіраўнік Беларускага Рэзыстансу ў другой палове 1940-х - 50-х гг. Скончыў Клецкую й Віленскую гімназыі (1930). Вучыўся ў Пражскім унівэрсытэце й у Варшаўскім політэхнічным інстытуце. Уваходзіў у кіраўніцтва Аб'яднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый і Асьветнага Таварыства Беларусаў у Варшаве. У 1939-40 гг. быў начальнікам міліцыі ў Нясьвіжы.
У жніўні 1941 года Вітушка - адзін з камандзіраў аддзелаў Беларускай самаабароны на заходнебеларускім Палесьсі, якая праводзіла сумесную з Палескай Сеччу УПА антыбальшавіцкую вайсковую апэрацыю. Арганізатар беларускай паліцыі ў Менску, да восені 1941 г. быў намесьнікам каменданта паліцыі Дз.Касмовіча. Арганізоўваў аддзелы Беларускае самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне й Магілеўшчыне (1942-43). На Смаленшчыне аддзелы Вітушкі і Касмовіча зьдзейсьнілі сапраўднае цуда, ачысьціўшы многія раёны ад савецкіх партызанаў.
Як паведаміў журналістам прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, «сёння і заўтра прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Карэі будуць весці перагаворы па гэтым пытанні».
Але толькі на дзвюх новых станцыях, адкрыццё якіх запланавана на гэты дзень. Нагадаем, 7 лістапада пачнуць працаваць дзве станцыі першай лініі мінскага метро — “Уручча” і “Барысаўскі тракт”.
"Высокатэхналагічныя" злачынствы прыйшлі і ў правінцыю. У Оршы распачата першая ў райцэнтры крымінальная справа па факце здзяйснення злачынства з дапамогай камп'ютарных тэхналогій.
На лаве падсудных хутка павінен апынуцца малады праграміст аднаго з мясцовых прадпрыемстваў, студэнт-завочнік і аматар камп'ютарных гульняў. У віртуальнай прасторы хлопец адкрыў "Інтэрнэт-краму", ў якой прапанаваў пакупнікам бытавую тэхніку.
У Пячэрскі лесапарк Магілёва да памятнага знаку беларускаму пісьменьніку, першаму старшыні савецкага ўраду Беларусі прыйшлі два дзясяткі чалавек. На сымбалічным месцы пахаваньня Зьмітра Жылуновіча адбыўся непрацяглы мітынг.
Сёння ранкам у Нацыянальнай бібліятэцы спрацавала сігналізацыя. Супрацоўнікам установы, а таксама чытачам і наведвальнікам давялося пакінуць будынак бібліятэкі.
Музэй гісторыі камсамолу неўзабаве зьявіцца ў сталіцы. Ідэя належыць моладзі Савецкага раёну. Чальцы раённай арганізацыі БРСМ будуць зьбіраць зьбіраць фатаграфіі мінулых гадоў, гутарыць і запісваць расказы былых камсамольцаў. Не выпадкова збор экспанатаў для музэю пачнецца менавіта цяпер: сёлета споўнілася 89 гадоў з дня стварэньня камсамолу. Паводле задумы БРСМаўцаў, арганізаваць музэй удасца за год — акурат да юбілейнай даты.
Дарэчы, ідэю, сталічнай моладзі падтрымалі па ўсёй краіне. Найлепшыя экспанаты будуцю зьбіраць з усіх рэгіёнаў. Даспадобы такое рашэньне й былым камсамольцам. Старшыня Савету вэтэранаў камсамолу Савецкага раёну Ларыса Белая паабяцала прыняць у стварэньні музэю актыўны ўдзел: падзяліцца камсамольскім архівам.
Сталі вядомымі вынікі ўручэньня расейскай прэміі Rock Alternative Music Prize (RAMP) 2007: Ролік «Ляпісаў» «Капітал» узяў прыз у намінацыі «Кліп году».
Белтэлекам паведаміў аб уводзе ў эксплуатацыю дзвюх новых кропак бесправаднога доступу па тэхналогіі Wi-Fi у Мінску. Дзве новыя кропкі доступу ў Менску з'явіліся ў гасцініцы "Ля фантана" і ў лядовым палацы хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск».
Сёньня ў Кіеве актывісты ініцыятывы "Салідарнасьць" правялі акцыю з назвай "Дзень Бульбы". Сёньняшняя акцыя ня мела ніякага дачыненьня да грамадзка-палітычных праблемаў: маладыя людзі проста хацелі прэзэнтаваць кіяўлянам стравы беларускае народнае кухні - дранікі і печаную бульбу, а таксама знакаміты нацыянальны напой – крамбамбулю. Мінакі, якія далучыліся да акцыі ў ролі дэгустатараў, засталіся задаволеныя.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску былі выкананыя сьмяротныя прысуды адразу дваццаці тром беларускім пісьменьнікам. Іх памяці, памяці ненапісаных імі літаратурных твораў, памяці іх нявыдадзеных кніг мы прысьвячаем сёньняшнюю гутарку “за круглым сталом”, якая адбываецца ў сямідзесятую гадавіну трагічнай падзеі. У перадачы бяруць удзел супрацоўнік Інстытуту літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Міхась Тычына, крытык Ганна Кісьліцына і гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч.
Сёння ў філармоніі прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У ім прынялі ўдзел сваякі песняра, навукоўцы, прадстаўнікі ўладаў і грамадскасці.
Па словах доктара філалагічных навук, выкладчыка і вядомага літаратурнага даследчыка Міхася Тычыны, прысутных уразіла прамова малодшага сына паэта Міхася Міцкевіча, які “на фоне афіцыйных азначэнняў — народны пісьменнік, класік, родапачынальнік — працытаваў азначэнні Панамарэнкі”.
Арганізатары мюзікла "Прарок" з жалем канстатавалі, што "праект панёс грандыёзную страту". "У нас нават няма грошай, каб выплаціць ганарары артыстам", — сказаў у інтэрв'ю прадзюсар мюзікла Вадзім Таўпянец. Прычына, па яго словах, у тэхнічнай накладцы: напярэдадні паказаў ні ў касах, ні ў распаўсюднікаў немагчыма было набыць квіткі — яны не паступілі ў продаж.
Суд Савецкага раёну Менску арыштаваў чатырох удзельнікаў сьвяткаваньня Гэлаўіну. 31 кастрычніка міліцыянты затрымалі іх у Цэнтральным унівэрмагу і абвінавацілі ў дробным хуліганстве — выгляд затрыманых нібыта “абражаў грамадзкую мараль”.
У судзе Савецкага раёну Менску справы Юр’я Шаліна, Валянціна Сакалоўскага, Тацяны Лажкаровай і Андрэя Кіма разглядалі судзьдзі Людміла Савасьцян і Аксана Ралява.
У судзе сабраліся каля двух дзясяткаў чалавек — яны прыйшлі на знак салідарнасьці з затрыманымі.
Прадавачкі ЦУМу адмовіліся сьведчыць
Нагадаем, 31 кастрычніка каля дваццаці чалавек убраліся ў касьцюмы для сьвяткаваньня Гэлаўіну. На вуліцы ішоў дождж, таму маладыя людзі зайшлі ў ЦУМ. Там на першым паверсе супрацоўнікі міліцыі й затрымалі пяцёх чалавек, сярод якіх быў карэспандэнт “Нашай Нівы”.
У 9 гадзін вечара 31 кастрычніка у раёне пл. Якуба Коласа былі затрыманыя некалькі маладых людзей, якія святкавалі старажытнае кельтскае свята Хэлоўін, альбо Дзень усіх святых. На месца здарэння прыехаў нарад міліцыі, які й затрымаў удзельнікаў імпрэзы нібыта за дробнае хуліганства, якое выражалася ў непавазе да людзей. Зараз на маладзёнаў ўжо складзеныя пратаколы і на бягучы момант яны знаходзяцца ў аддзяленні міліцыі Савецкага раёна г. Менску.