Вынікі году на прапанову ТГ падводзіць кіраўнік гомельскага лэйблу Go-records Віктар Гольцаў: «Не магу назваць 2007 год у нейкім сэнсе „прарыўным“ для музычнай „індустрыі“ Беларусі. Былыя героі ў прынцыпе на належным узроўню пацьвердзілі свой зорны статус выпускам альбомаў, не асабліва пры гэтым прыкладаючы высілкі, каб зьдзівіць сваіх прыхільнікаў новымі тэндэнцыямі. Тым ня менш, казаць пра калапс таксама заўчасна, хоць можна пазайздросьціць трываньню шмат якіх рок-музыкаў, што па „нейкіх“ прычынах ня часта радуюць сваіх фэнаў канцэртамі».
Моладзь.ORG віншуе Вас з Новы годам. Жадаем анёлікаў і халяўнікаў пад час сэсіі, каханьня і шчырасьці па жыцьці, здароўя, усьмешак і сьвятаў душы.
Калі традыцыйна, то Новы год – гэта шампанскае, елка , мандарыны і Дзед Мароз. Калі экстравагантна, то Новы год – гэта дах дому, шашлыкі, пледы і … Дзед Мароз. Мы ўсё адно ў яго верым. Мы усё адно загадваем жаданьні.
Віталь Дабранач, каардынатар Моладзь.ORG: Я мару пра тое, каб усе людзі сталі ў новым годзе трошачкі шчаслівей, больш добрыя і чулыя, а таксама безумоўна жадаю ўсім быць здаровымi ды вясёлымі. Шчасьця і мір вашаму дому!
Грамадскі транспарт у Мінску на некаторых маршрутах будзе працаваць усю навагоднюю ноч. Пра гэта паведамілі БелаПАН у дзяржаўным прадпрыемстве "Сталічны транспарт і сувязь".
З 0.00 да 5.00 1 студзеня будуць рухацца аўтобусы па маршрутах: № 1 "Дыспетчарская станцыя (ДС) Вяснянка — вакзал", № 27 "ДС Ангарская-4 — Сасновы Бор", № 91 "Аўтавакзал (АВ) Маскоўскі — Вяснянка" з інтэрвалам 15 хвілін; № 100 "Аэрапорт "Мінск-1" — АВ Маскоўскі" з інтэрвалам 8 хвілін; № 95 "ДС Славінскага — Сцяпянка" з інтэрвалам 21 хвіліна.
Кіруючая ўлада падрыхтавала самы лепшы падарунак на Новы год для студэнтаў - 17 снежня адбылася адмена ільготаў на праезд.
Студэнтаў рыхтавалі да гэтай падзеі паўгады, але не ўсе маглі ўявіць што будзе насамрэч з 17 снежня. Большасць людзей была проста здзіўлена, што ільготы адмяняюць не з 1 студзеня, а з сярэдзіны месяца, што выклікала шэраг нязручнасцей. Так у панядзелак 17 снежня ў касах мінскага метрапалітэна былі вялікія чэргі з-за чаго некаторыя студэнты спазніліся на пары, такая ж самая сітуацыя была і ў звычайных шапіках, у якіх можна набыць квіткі.
Зараз прайшоў час, за які людзі смаглі зрабіць свае выннікі наконт адмены ільготай. Карэспандэнт Moladz.org паразмаўляў са студэнтамі і падзяліў іх на групы.
Важнай падзеяй гэтага года ў адукацыйнай сферы стала прыняцце закона "Аб вышэйшай адукацыі". Такую думку ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Здановіч.
Традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак пройдзе ў Гомелі 1 студзеня. Узначальваць тэатралізаваную калону будзе Дзед Мароз на белым лімузіне.
Яшчэ некалькі казачных дзядуль праедуць за ім на прагулачным паравозіку, на якім праводзяцца экскурсіі ў цэнтральным гарадскім парку.
Плануецца, што з плошчы Паўстання да цэнтральнай плошчы імя Леніна пройдуць больш за 200 Дзядоў Марозаў і Снягурак. Упершыню Дзед Мароз, які ўзначальвае калону, будзе не ісці, а ехаць.
Еўрарадыё вырашыла падлічыць, колькі ў сярэднім каштуе Новы год для беларускай сям’і. Для прыкладу мы ўзялі сям’ю з чатырох чалавек – маці, бацька і двое дзяцей. І іх сярэдні – не сціплы і не шыкоўны – навагодні стол.
Надыходзіць год Пацука, і таму на святочным стале абавязкова мусяць быць стравы з сырам ці проста сыр. Разбежка коштаў на сыр даволі вялікая.
40 мільёнаў рублёў заплаціў лонданскі “Арсенал” Уладзіміру Сінякевічу, першаму трэнеру гульца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Аляксандра Глеба. Палову гэтай сумы Сінякевіч ужо атрымаў, яшчэ палову ён мусіць атрымаць на працягу 5 месяцаў.
Гэтыя грошы – гэта частка кампенсацыйных выплат, пералічаных “Арсеналам” за падрыхтоўку Глеба.
На разліковы рахунак Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства “Дынама” пасля працяглай перапіскі з “Арсеналам” было пералічана 283 тысячы еўра. 5% ад гэтай сумы было вырашана заплаціць першаму трэнеру футбаліста.
Троіца 6 студзеня ў «ROCK‑HOUSE CAFЕ» (Няміга, 12) выступае этна‑трыё «Троіца» з «Калядным канцэртам». Пачатак а 21‑й. Вайцюшкевіч 7 студзеня ў малой залі КЗ «Менск» — Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ‑Orkiestra з традыцыйным сьвяточным канцэртам «Сустрэча на Каляды» — калыханкі, калядкі, прэм’еры. Квіткі: 15000—27000. Пачатак а 19‑й.
Пяцізоркавы гатэль за 80 мільёнаў долараў пачнуць будаваць у Мінску ў студзені 2008 года каля Камсамольскага возера. Аператарам па будаўніцтве гэтага буйнога комплекса будзе выступаць замежны інвестар – фірма “Сістэма Хаят”.
Паводле словаў старшыні Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкаму Віктара Нікіціна, па сваім узроўні і аснашчэнні гатэль будзе шмат у чым пераўзыходзіць існуючыя ў сталіцы гасцініцы.
Кампанія Heineken набывае беларускі бровар “Сябар”.
Паведамляецца, што пакупка беларускай кампаніі адбываецца праз паглынанне яе мацярынскай структуры, зарэгістраванай на Кіпры і створанай з удзелам амерыканскай інвестыцыйнай групы Detroit Investment Ltd. і Міжнароднай фінансавай карпарацыі.
Сума здзелкі не разгалошваецца. Яе фінансаванне адкрыецца ў пачатку 2008 года і завершыцца ў 2012 годзе.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 снежня падпісаў указ нумар 665, згодна з якім павялічаны памер усіх відаў дзяржаўных стыпендый навучэнскай моладзі.
Як растлумачылі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, памеры стыпендый для студэнтаў ВНУ узрастуць на Br6,6 тыс. — Br10,1 тыс. і складуць ад Br89,4 тыс. да Br142,6 тыс.
Навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, стыпендыі павышаюцца на Br5,6 тыс. — Br8,9 тыс., дзякуючы чаму іх узровень дасягне ад Br75,1 тыс. да Br120,1 тыс.
Якія ялінкі больш даспадобы гамельчукам – натуральныя ці штучныя?
На пляцоўцы ля Цэнтральнага рынку ялінкі ды ўпрыгожваньні да іх прапануюць каля паўсотні гандляроў. І цяжка нават адразу вызначыць, якім ялінкам гамельчукі аддаюць перавагу — натуральным ці штучным?
Спадарыня: “Штучная зручнейшая — дастаў і паставіў. А лясныя… Зь лясных потым іголкі падаюць”.
Спадарыня: “З лесу трэба – сапраўдная яліна, зялёная, прыгожая, пышная”.
23-гадовы мінчук "таксаваў" па горадзе на тралейбусе, падвозячы начных пасажыраў за грошы. Паводле яго слоў, у тралейбуса былі адчыненыя дзверы, чым ён і скарыстаўся.
Паездзіўшы некаторы час па горадзе, маладзён "зайшоў дахаты перакусіць" і затым зноў працягнуў катацца па Мінску, падвозячы пасажыраў і бяручы з іх плату за праезд. Неўзабаве супрацоўнікі дэпо з дапамогай міліцыянтаў выявілі гоншчыка і змаглі заблакаваць тралейбус, перакрыўшы яму дарогу аварыйнай машынай.
У цяперашні час “таксіст” затрыманы і супраць яго распачата крымінальная справа. Акрамя таго, маладому чалавеку прызначылі псіхіятрычную экспертызу, паколькі выкрадальнік растлумачыў свой учынак тым, што проста "не можа жыць без тралейбусаў" і захапляўся імі з самога дзяцінства.
“Віня-Пых” – так гучыць імя героя знакамітай казкі Алана Аляксандра Мілна “Winnie the Pooh” у перакладзе Віталя Воранава, беларускага перакладчыка, які жыве ў Познані.
Сёлета пераклад выйшаў у познанскім выдавецтве “Белы крумкач”, а сёньня ў Празе адбылася прэзэнтацыя кнігі. Напярэдадні прэзэнтацыі Віталь Воранаў распавёў, як ён рабіў ангельскае казачнае мядзьведзеня беларусам, а таксама пра тое, як кніга прыйдзе да беларускага чытача.
Воранаў: "Кніжка пакуль што выйшла невялічкім накладам у 300 асобнікаў. Але яна будзе друкавацца ў меру патрэбы, так што ўсім хопіць – абы куплялі і чыталі.
Гэта адбудзецца ў лютым, калі ў горадзе на Дзьвіне будзе адзначацца 110‑годдзе з моманту першага кінасеансу. Для стварэння атмасферы таго часу ў музеі будзе стаяць старое фартэпіяна, за якім, магчыма, калісьці сядзеў тапёр. Музей размеціцца ў Доме кіно (былы кінатэатр «Спартак»).
Яны, канешне, не такія глямурныя, як зоркі Галівуду, але ўсё ж знакамітасьці. Зарабіўшы грошы і зрабіўшы імя на прасторах Інтэрнэту, яны патрапілі ў рэйтынг Forbes — а туды, як вядома, абы каго не бяруць. Разьвіртуальваем Топ-25 знакамітасьцяў, што жывуць у Сеціве.
На першым месцы гарачы хлапец, блогер Пэрац Хілтан (Perez Hiltan). Каму цікава, што калісьці ён быў Марыё Лавандэйрам? Сёньня гэта эпатажны пэрсанаж, які наводзіць жах на ўвесь галівудзкі алімп і пагоркі — ён стаў сапраўдным каралём чутак і плётак, і патрапіў у рэйтынг уплывовага часопіса пра тое, як варта жыць,
Дзякуючы гумару ды сарказму Пэрца Хілтана, мае сталую і адданую аўдыторыю: 91% наведвальнікаў — пастаянныя. 73 адсоткі — жанчыны, 71 адсотку — меней за 35 год. Па некаторым адзнакам, Пэрац Хілтан пакрывае 46 адсоткаў рынку навінаў пра знакамітасьцяў — неблагую нішу заняў. Пры тым, што ў ягонага асноўнага канкурэнта ўсяго 8 адсоткаў. Адзін з чыньніках посьпеху — гэта яркі вобраз Пэрца.
Аквапарк еўрапейскага ўзроўню плануюць пабудаваць у Мінску. На даручэнне мэра сталіцы спецыялісты цяпер вывучаюць гэтае пытанне.
Распрацоўкай праекту можа заняцца буйная фірма з Вялікабрытаніі. Мяркуецца, што ён будзе прадугледжваць будаўніцтва аквапарка плошчай каля 15 тысяч квадратных метраў. Усе аб’екты плануецца змясціць пад шкляны дах.
Манетамі расплаціўся за набыты аўтамабіль жыхар амерыканскага штата Індыяна. 70-гадовы Пол Брант заплаціў за пікап у касу манетамі вартасцю ў долар і чвэрць долара.
Паколькі дзядуля расплачваўся наяўнымі, яго суправаджалі памочнікі мясцовага шэрыфа. Паведамляецца, што сваё багацце Брант збіраў каля дзесяцігоддзя і захоўваў у банках з-пад кавы і капілках.
У мястэчку Александрыя пад Вашынгтонам стаіць дом, які асвятляе ваколіцы на некалькі сотняў метраў. На Каляды больш за 25 тысяч лямпачак і 70 агеньчыкавых фігур вышынёй ў два метры кожная аздабляюць дрэвы, агароджы, веранду і нават дах дому.
Такая cвяточная ілюмінацыя абыходзіцца ўладальніку дома 64-гадоваму Фрэду Фармеру ў дзве тысячы долараў.
Падрыхтоўка ілюмінацыі займае тры з паловай тыдні і робіць гэта жыхар Александрыі з 42 год. Да ілюмінацыйнага дому кожны год прыязджаюць некалькі тысяч чалавек з дзецьмі. Яны могуць увайсці на падворак, да ўсяго дакрануцца і пагуляцца.
Галяндзкая кампанія Heineken плянуе купіць бабруйскі піўзавод «Сябар». У ліку цяперашніх суўладальнікаў заводу — А1 (уваходзіць у «Альфа‑груп») і Detroit Investment (экс‑уладальнік «Піваварняў Івана Таранава»).
Завод ацэнены па 100 даляраў за гекталітар, гэта значыць у 60 мільёнаў даляраў (толькі ў мадэрнізацыю піўзаводу «Сябар» цяперашнія акцыянэры ад 2004 году ўклалі каля 35 мільёнаў даляраў). Гэта менш, чым Heineken заплаціў за пакупку ПИТа (160 даляраў за гекталітар), але болей, чым аддаў SUN InBev за «Тинькофф» ($83,75 за гекталітар). Пра гэта піша 25 сьнежня «Коммерсант» з спасылкай на сваю крыніцу на заводзе.
Каляды- гэта ня тлумнае, гаманлівае сьвята, кшталту Новага года. У ім ёсьць нешта больш сур’ёзнае й урачыстае. Калі ўся сям’я зьбіраецца разам. Бабуля насьцілае на стол зь сенам белы абрус. А малыя ўнукі раз- пораз выглядваюць у вокны, чакаючы першае зоркі. І пахне паўсюль булкамі, цынамонам і нечым няўлоўным. Тым, што называецца Сапраўдным Сьвятам.
Партал шчыра віншуе вас, паважаныя, з Калядамі! І зычыць вам у гэтым хуткім, жорсткім і складаным сьвеце не згубіць дабрыні, міласэрнасьці і шчырасьці. Памятайце, галоўнага вачыма не пабачыш, яго можна адчуць толькі сэрцам.
Сьвет пачаў зваротны адлік да старту галоўнай спартыўнай падзеі чатырохгодзьдзя — Алімпіяды ў Пэкіне. Не засталася ў баку і Беларусь. 22 сьнежня ў Менску ля Палацу спорту, за 230 дзён да старту Алімпіяды, адкрылі стэлу «Алімпійскі час».
Стэла ў сваім родзе ўнікальны праект, вышыня яе больш чым 4 мэтры. У верхняй частцы — трохбаковае электроннае табло, дзе ідзе адлік часу да пачатку Гульняў у Пэкіне. Праект рэалізаваны па ініцыятыве прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту і кіраўніцтва беларускай сталіцы.
24 снежня на змярканні ў кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я, каб за вігілійнаю вячэраю ўсім разам перажываць вялікую радасць, якую больш за дзве тысячы гадоў таму гэтая ноч прынесла ўсім людзям добрай волі, і каб вітаць прыходзячага ў свет Хрыста.
Як усё чалавецтва калісьці чакала прыйсця Збаўцы, так заўсёды святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — час падрыхтоўкі, час навяртання сэрцаў, час радаснага чакання. Яго завяршае менавіта гэтая вігілійная вячэра. Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў гэты вечар спалучаныя са строгім пастом: сярод страваў, якія знаходзяцца на стале, толькі посныя стравы.
У тым, што датычыць стала, у свеце і нават у нашай невялікай краіне, існуе шмат розных традыцый і звычаяў. Але ўсе беларускія католікі неадменна распачынаюць вігілійную вячэру з дзялення аплаткай ‑‑ прэсным белым хлебам, загадзя асвячаным у касцёле. Аплатка (ламанцы) ‑‑ гэта сімвал Хрыста, які, прыняўшы чалавечае цела, аддаў сябе самога за жыццё свету, і да сканчэння вякоў прабывае з намі ў Хлебе эўхарыстычным.
Еўрарадыё высветліла, што беларускія міліцыянты, нягледзячы на адмену ў краіне льготаў, маюць права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Адпаведны дакумент нядаўна разаслала ўпраўленне прававога забеспячэння штаба МУС.
Напрыканцы 2007 года ў рамках Усяпольскага конкурсу польскай мовы ў Варшаве прайшоў 7-ы адкрыты чэмпiянат Польшчы па калядных i навагоднiх вiншаваннях. У конкурсе бралi ўдзел вядомыя польскiя дзеячы культуры, журналiсты, члены парламента, палiтыкi, прадпрымальнiкi.
Першае месца на чэмпiянаце заняў рэдактар Польскага радыё Марэк Гасiньскi, другое месца — сенатар Польшчы Анджэй Пэрсон. Трэцяе месца ў вынiку галасавання польскай грамадскасцi прысуджана паслу Беларусi ў Польшчы Паўлу Латушку.
Па выніках глядацкага галасавання на “Эўрафэсце” гурт “Палац” заняў 3-е месца. Але ў фінал не патрапіў. “Шчасьлівую чацьверку склалі выканаўцы Руслан Аляхно, Гюнэш Абасава, гурты Litesound і “По глазам”. Алег Хаменка ў размове з ТГ адразу па абвяшчэньні вынікаў: “Напэўна, там нешта падкруцілі. Мы сталі трэцімі паводле галасаваньня гледачоў, але нам сказалі, што мы – толькі пятыя”.
"Палац" на "Эўрафэсьце"
Выхад гурта “Палац” у паўфінал “Эўрафэста” стаўся прыемнай нечаканасьцю для прыхільнікаў беларускай музыкі. “Нарэшце ў Эўропе пачуюць нашу мову!”, “Галасуем за сваіх!” – посты з такім сэнсам даволі часта трапляліся на абсягах бел-ЖЖ. Але ўсе надзеі абрынуліся ў адначас. Нягледзячы на тое, што “Палац” набраў больш за 2400 галасоў на “Эўравізію” у Белград паедзе іншы выканаўца. ТГ зьвязаўся з лідэрам “Палацу” адразу па абвяшчэньні вынікаў. Алег Хаменка сказаў, што “сам не зразумеў, што гэта было”. “Нам тут самім нічога не тлумачылі. Сказалі, што мы пятыя і ў фінал не прайшлі. Як фармаваліся вынікі я не зразумеў”, - адзначыў Хаменка.
Нямецкі фонд «Памяць, адказнасць і будучыня», які раней займаўся выплатамі грашовай дапамогі ахвярам фашызму, распачынае новую праграму «Еўрапейцы за мір» для падтрымкі школ і моладзевых груп з Беларусі. Беларускія і нямецкія школы раней ўжо здзейснілі 12 сумесных праектаў.
Сярод прозвішчаў знакамітых шляхецкіх сем’яў, што пакінулі адметны след у беларускай гісторыі Сапегі – ці не самае гучнае.
А Леў Сапега(1557-1633), безумоўна, асоба найбольш вядомая ў гэтай сям’і. Яшчэ нядаўна яго імя было пад падвойнай забаронай. Па першае, жабрацкая пралетарская ідэалогія СССР выкрэслівала з памяці людзей імёны прадстаўнікоў высакароднай эліты. Па-другое, у імперыі, а СССР быў працягам імперыі Расійскай, калоніі, як Беларусь, пазбаўляліся права ганарыцца сваім слаўным мінулым. Льва Сапегу дзеля гэтага маглі называць палякам або літоўцам. Або сярэднявечным цемрашалам ці эксплуататарам працоўнага люду. Або ворагам праваслаўя, быццам бы свабода розных рэлігій у Вялікім княстве Літоўскім шкодзіла агрэсіўнаму расійскаму рэлігійнаму аднадумству.
Рэгістрацыйны бум назіраецца ў мінскіх ЗАГСах напярэдадні Новага года.
Паводле звестак агенцтва , людзі, якія баяцца забабонаў, імкнуцца зарэгістраваць шлюбы альбо нараджэнне дзіцяці яшчэ сёлета. Таму некаторым сталічным ЗАГСам даводзіцца працаваць ад 8-й гадзіны.
У апошнія тыдні рэгіструецца да 30 пар у буднія дні і праходзіць 15 урачыстых рэгістрацый у выхадныя.
У новым годзе грамадскі транспарт беларускай сталіцы будзе ўзяты пад нябачны кантроль.
Падрабязнасці гэтага праекта Еўрарадыё распавёў дырэктар дзяржпрадпрыемства “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў:
“Будзе ўсталяваная навігацыйная сістэма, якая займецца размеркаваннем каардынатаў перасоўвання рухомай адзінкі. Інфармацыю будзе перадаваць у дыспетчарскі цэнтр, які прааналізуе рух і пры неабходнасці зможа ім кіраваць”.
Інтэрнэт-крамы збіраюцца абавязаць размяшчаць больш інфармацыі пра тавар.
У адпаведнасці з прынятай у першым чытанні новай рэдакцыі закону аб абароне правоў спажыўцоў, на сайтах Інтэрнэт-крамаў мусіць прысутнічаць інфармацыя пра кожны тавар: пра яго вытворцу, асноўныя спажывецкія ўласцівасці, гарантыйныя тэрміны, кошт, умовы дастаўкі.
Індзейцы амэрыканскага племя лакота ў аднабаковым парадку разарвалі ўсе дамовы, укладзеныя з урадам ЗША, перадае агенцтва Франс‑Прэс з спасылкай на прадстаўнікоў племя.
Згодна з паведамленьнямі, разьмешчанымі на інтэрнэт‑сайце руху за свабоду амэрыканскіх індзейцаў, дамовы, некаторыя зь якіх былі ўкладзеныя ў урадам ЗША 150 гадоў таму, «пастаянна парушаліся з боку ЗША» і такім чынам ўяўляюць сабой нішто іншае, як «пустыя словы на таннай паперы».
Гурт «Палац» зь песьняй «Кола Млына» – самы дастойны сярод удзельнікаў «Эўрафэсту» – адборачнага туру да конкурсу «Эўравізія-2008». Так вырашылі наведнікі нашага парталу – у галасаваньні, зладжаным на ТГ «Палац» перамог з адрывам амаль у 100 галасоў ад астатніх прэтэндэнтаў. Цяпер – справа за глядацкім галасаваньнем – 21 сьнежня ў 21:45 (час менскі) на першым канале БТ і на тэлеканале «Беларусь-ТВ» у простым этэры выступяць паўфіналісты «Эўрафэсту». Пасьля гэтага конкурсу будуць вызначаны тры прэтэндэнты на паездку на «Эўравізію». Ці будзе сярод іх «Палац» залежыць шмат у чым ад гледачоў.
«Заклікаю ўсіх падтрымаць нашу песьню „Кола Млына“ хоць бы з той прычыны, што яна – адзіная сярод астатніх выкананая на беларускай мове», - кажа лідэр «Палацу» Алег Хаменка. Музыка прызнаецца, што на перамогу ў «Эўрафэсьце» ён ня надта спадзяецца, але мяркуе, што ў тройку фіналістаў трапіць больш чым рэальна.
Такое рашэньне прыняў суд Першамайскага раёну Менску ў справе пра абарону гонару і годнасьці чыноўніка.
Мікалай Чаргінец прасіў суд спагнаць з журналіста 5 мільёнаў рублёў, а з газэты — 50. Першапачаткова памеры сумы былі вышэйшыя ў 20 разоў. Падставай для звароту ў суд стаў артыкул Тамковіча “Генэрал-сэнатар Чаргінец”. На думку чыноўніка, апісваючы службу ў міліцыі і ў Афганістане, аўтар згадаў ягонае імя ў нэгатыўным кантэксьце.
Для газэты гэта нашмат больш за гадавы бюджэт выхаду
Судзьдзя Алена Ананіч часткова задаволіла пазоў Мікалая Чаргінца. Яна пагадзілася з тым, што публікацыя Аляксандра Тамковіча ўтрымлівае зьвесткі, якія абражаюць гонар і годнасьць высокапастаўленага чыноўніка.
Беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY збірае інфармацыю пра тых, каму патрэбная дапамога.
Такія людзі звяртаюцца на TUT.BY амаль кожны дзень. Таму было прынятае рашэнне пра стварэнне блога , у якім будуць збірацца звесткі пра ўсіх людзей, якія шукаюць падтрымкі.
Незвычайную акцыю праводзіць мінскі ЖЭС-34. Каб паўздзейнічаць на неплацельшчыкаў, былі распаўсюджаныя ўлёткі-паштоўкі, аздобленыя навагоднімі малюнкамі і вершам.
Інжынер ЖЭС-34 Алена Царанкова кажа, што верш напісалі самі супрацоўнікі службы. Яна пагадзілася яго прачытаць для слухачоў Еўрарадыё:
Міністар Аляксандр Радзькоў на сумесным паседжаньні абедзьвюх палат парлямэнта заявіў, што прапанова падвысіць стыпэндыі на 7% зараз знаходзіцца на разглядзе А.Лукашэнкі. Тым часам намесьнік міністра ў гэты ж дзень у Віцебску назваў лічбу 8%.
Інфармацыю пра заяву Радзькова паведаміла ўчора ўвечары .
Адразу яшчэ тры кампакт-дыскі Данчыка былі прэзэнтаваны публіцы, якая сабралася сёньня ў менскай сядзібе БНФ. Аматарам Данчыка не хапала месца ў залі. Як высьветлілася, беларускага сьпевака з Амэрыкі любяць ня толькі людзі, якія памятаюць ягоныя канцэрты ў 1990-х гг. у Беларусі, але і зусім юныя асобы. Сярод іх –школьніца Юля. Пытаю ў дзяўчыны, што яна адчувае, калі чуе сьпевы Данчыка?
Тэлеканал АНТ скончыў здымкі ў мінскім Палацы рэспублікі каляднага праекту «Нашы песні. Версія‑2007». Гэты канцэрт будзе складацца з дзвюх частак — першую пакажуць 24 снежня 2007 года, другую — 7 студзеня 2008 года. Усе ўдзельнікі гэтага праекту спявалі выключна па‑беларуску: свае галоўныя хіты і агульнавядомыя песні. Сярод плоймы поп‑выканаўцаў, якія зазвычай бяруць удзел у праектах беларускага тэлебачання, свае песні заспявалі гурт «Крама» ды Зміцер Вайцюшкевіч.
Новы прадмет “Асновы славянскай культуры” можа з'явіцца ў школьнай праграме. З такой прапановай літаратуразнаўцы і філосафы звярнуліся ў Міністэрства адукацыі і парламент, паведамляе тэлеканал СТВ.
На думку навукоўцаў, новы прадмет будзе спрыяць глыбокаму разуменню ў падрастаючага пакалення культурных вытокаў і гісторыі, а таксама спрыяць яднанню славянскіх народаў. У Міністэрстве адукацыі пакуль не каментуюць падобную ініцыятыву.
Самай вядомай складанцы беларускае музыкі – “Народнаму альбому” – споўнілася 10 год!!! Залаты склад айчынных рокераў( Кася Камоцкая, Вераніка Круглова, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў ды іншыя) на працягу 10 год спявалі песні на словы Міхала Анемпадыстава. Прапануем фотарэпартаж са святкавання ў сталічным клубе “Фартуна”.
Незвычайнае злачынства здзейснена ў Мінску. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкаму, 18 снежня каля дома № 78 па вуліцы Мяснікова быў затрыманы 23-гадовы непрацуючы мінчанін, раней асуджаны за крадзеж.
Пра гэта заявіў Барыс Пятровіч у час сваёй онлайн‑канфэрэнцыі на сайце Радыё Свабода.
-- Чаму рэдакцыя часопісу карыстаецца такім крыху нязвычным правапісам? Гэта ўжо не наркамаўка, але яшчэ не тарашкевіца. Чаму так? Ці плянуеце Вы іншыя зьмены, апрача мяккага знаку і канчаткаў ‑аў («словаў», «моваў»), ‑ая («нашая») ды г.д.? Даруйце за магчымыя памылкі: беларуская мова мне няродная. Мо’, таго мяне і цікавыць ейны правапіс (паводле беларускіх рэаліяў: правапіс+граматыка+лексыка). Ці лічыце Вы мэтазгодным зацугляць правапіс з дапамогаю ўраду і парляманту, калі сапраўды беларуская мова ў афіцыйнай сфэры амаль не прысутнічае? Ці гэта ўжо нейкая перакуленая лёгіка, калі спадар Лукашанец абвінавачвае ў моўных праблемах ня ўладу, а прыхільнікаў тарашкевіцы (правапіс Вашага часопісу, як я ведаю, ён таксама лічыць «вельмі дрэнным варыянтам»)? Вялікі дзякуй за адказ.
Выпякаць хлеб з выкарыстаннем касмічных тэхналогій пачалі на Калінкавіцкім хлебазаводзе.
Рэцэптура хлеба — звычайная, незвычайная печ, у якой хлеб пякуць. У ёй выкарыстаны эфект СЦІР, які прымяняецца ў касмічных распрацоўках. Такая печ — першая ў Беларусі.
Новая печ на Калінкавіцкім хлебазаводзе з’явілася 4 месяцы таму. Ідэю набыць такую ўстаноўку адміністрацыя прадпрыемства прывезла год таму з Мюнхена. Там на міжнароднай выставе і прэзентавалі цуда‑печ вытворцы. Іх довады падаліся беларусам пераканаўчымі.
Вядучы вытворца мабільных тэлефонаў ручной зборкі клясы «люкс» кампанія «Vertu» аб’явіла пра пачатак працы на беларускім рынку. Паводле слоў прадстаўніка кампаніі, штуршком да выхаду на рынак паслужыў эканамічны рост ў краіне.
Сёньня прадукцыя кампаніі рэалізуецца толькі праз адзінага беларускага дылера. Але ўжо вясной 2008 году ў Менску плянуецца адкрыцьцё фірмовага буціка «Vertu» (на кампаніі ўжо пазначаны адрас: пл. Свабоды, 23 — НН).
Цана на такія эксклюзіўныя апараты вагаецца ад 4600 да 270 000 эўраў. Таму ня дзіва, што ў журналістаў паўстала пытаньне пра колькасьць беларусаў, якія могуць дазволіць сабе набыць такую раскошу.
Ужо амаль паўгоду, зь ліпеня 2007 г., як дзейнічае Агульнанацыянальны аргкамітэт па сьвяткаваньні 90-х угодкаў БНР. Аргкамітэт заснавалі вядомыя грамадска‑палітычныя дзеячы, пісьменьнікі, мастакі, а таксама найбуйнейшыя грамадскія арганізацыі Беларусі («Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», ТБМ, Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды інш.). Ачоліла Аргкамітэт старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, сустаршынямі абраныя Генадзь Бураўкін, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін. За гэты час да Аргкамітэту далучыліся шэраг вядомых беларускіх палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама партый і рухаў ‑‑ партыя БНФ, незарэгістраваныя рух «За Свабоду», «Хрысціянскія дэмакраты».
Менгарвыканкам прыняў рашэньне пра ўшанаваньні памяці народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля.
Афіцыйны дакумэнт вызначае: “Усталяваць на доме №78 на праспэкце Машэрава ў Менску, дзе жыў Янка Брыль, мэмарыяльную дошку з наступным тэкстам: “У гэтым доме жыў народны пісьменьнік Беларусі Янка Брыль.”
Ініцыятва ўшанаваньня памяці Янкі Брыля належыць Таварыству беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, у падтрымку адаведнага звароту свае подпісы паставілі болей за тысячу
У Беларусі прызнана немэтазгодным развіваць уласную вытворчасць мабільных тэлефонаў. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Іван Рак.
Паводле яго словаў, раней у беларускага ўрада былі планы па стварэнні сумеснай з якой-небудзь сусветнай кампаніяй вытворчасці мабільных тэлефонаў (разглядалася супрацоўніцтва з адной кітайскай кампаніяй). Аднак пасля аналізу сітуацыі ад гэтай ідэі беларускі бок адмовіўся.
Творчую сустрэчу з пісьменнікам Уладзімірам Арловым не дазволілі правесці чыноўнікі ў горадзе Гарадок на Віцебшчыне. Яна была запланаваная на 20 снежня.
“Па дазвол на правядзенне мерапрыемства ў раённы аддзел культуры звярнулася ініцыятыўная група гарадоцкіх актывістаў. Сустрэча мусіла адбыцца ў адной з бібліятэк Гарадка.
У Гомельскай абласной унівэрсальнай бібліятэцы ў студзені 2008 году плянуецца адкрыць музэй рэдкай кнігі. Тут будуць прэзэнтаваныя букніністычныя рарытэты, якія раней не дэманстраваліся масавым наведнікам.
Цяпер практычна завершаная рэканструкцыя заляў, у якіх будзе месьціцца новы музэй. Вядзецца праца па фармаваньні экспазыцый на аснове фодну рэдкай кнігі, які мае абласная ўнівэрсальная бібліятэка.
11 сьнежня на хвалях «Новага радыё» (98,4 FM у Менску) адбылася прэм’ера новай перадачы «Антыпоп». Аўтарка і вядоўца праграмы, вакалістка гуртоў «Тарпач» і «Жыгімонт Ваза» і журналістка «Музыкальной газеты» Вольга Самусік кажа:
«Гэта зусім не рэфлексія на візыт нашых рокераў да спадара Праляскоўскага. Над перадачай мы пачалі працаваць задоўга да нашумелага дыялёгу».
Перадача прысьвечана беларускаму року ва ўсіх ягоных праявах і выходзіць кожны аўторак ад 23‑й гадзіны да апоўначы.
І настаў той дзень, калі на прыпынкі Менску выйшаў амаль увесь склад кантралёраў “Мінсктранса”. 17 сьнежня адмяняюцца палёгкі на праезд для студэнтаў. Забудзьце, як некалі казалі: “На ільготны перадайце грошы, калі ласка”. Ні табе сьлёз, ні сантыментаў…
Тацьцянка Салдаценка прыехала пакараць сталіцу з Краснапольля, што ў Магілёўскім рэгіёне. Кожны дзень яна добрасумленна езьдзіць на працу і заняткі спачатку на аўтобусе, пасля – мэтро ці “100-ай”. Калі раней “Мінсктрансу” яна аддавала 16 чэсна заробленых тысяч, то зараз гэта сума ўзрасьце ўдвая. Дадаткова яшчэ 15 тысяч трэба будзе выдзяліць на паездку дадому.
“За гэтыя 30 тысяч я магла б купіць сабе лінзу для вока. Хоць адну, але гэта істотна!”-адзначае ахвяра адмены палёгкаў.
У гарадзенскіх тралейбусах некалькі дзён гучала рэкляма пра магчымасьць аддаць сваіх дзяцей у дашкольную групу зь беларускай мовай навучаньня. Аднак празь некалькі дзён рэкляму зьнялі. Пасьля гэтага аднаго з ініцыятараў стварэньня беларускамоўных групаў Ігара Кузьмініча выклікалі на размову да загадчыка аддзелу адукацыі гарвыканкаму Сяргея Блажэя.
Мы пацікавіліся ў загадчыка аддзелу адукацыі Сяргея Блажэя: што здарылася, чаму забаранілі рэкляму ў тралейбусах і чаму выклікалі спадара Кузьмініча, які, дарэчы, працуе выкладчыкам Унівэрсытэту імя Янкі Купалы? Сяргей Блажэй патлумачыў наступнае:
Блажэй: “Перад намі паставілі пытаньне: “мы хочам рэкляму”. Добра, мы з вамі сустрэнемся, абмяркуем, якая рэкляма павінна пайсьці, і па тэксьце зробім усё. А атрымалася так, што не ўзгаднілі, сёньня толькі сустракаемся, каб абмеркаваць гэтае пытаньне. Яны самавольна запусьцілі гэтую рэкляму”.
Былы паўабаронца кіеўскага "Дынама" і нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Валянцін Бялькевіч падаў дакументы на атрыманне ўкраінскага грамадзянства.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт ФК "Дынама" (Кіеў) Ігар Суркіс 17 снежня ў інтэрв'ю газеце "24" (Кіеў). Суркіс таксама адзначыў, што прапанаваў беларускаму футбалісту закончыць школу трэнераў, пасля чаго гатовы ўзяць яго ў трэнерскі склад кіеўскага Дынама.
З сённяшняга дня снавучэнцам прыйдзецца падцягнуць паясы або перакваліфікавацца ў прафесійных зайцоў. Ільготы на праезд адмянілі.
А напярэдадні студэнты інтэрнатаў № 3 і 10 наладзілі з гэтай нагоды флеш-моб “Рух гонару”. Яны праехалі апошнім ільготным рэйсам аўтобуса № 47( маршрут “Філіял БДУ- Вакзал”).
“Гэй, ла-ла-лай, ты не чакай, ільготаў ня будзе!”. Менавіта такую інтэрпрэтацыю NRM-аўскіх “Трох чарапах” можна было пачуць у аўтобусе № 47 (самы студыёзускі аўтобус). Студэнты перараблялі словы вядомых песень пад сённяшнюю сітуацыю. А гімнам безбілетніка была выбрана “Песня про зайцев”, якую праспявалі разоў з пяць. У адказ на словы “Кандуктар мае права..” з дынаміку.
Кіраўніцтва ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) выступае супраць мяркуемага вываду курса прафесійнай лексікі беларускай мовы з навучальных праграм ВНУ і мае намер гэтаму супрацьстаяць.
Дадзеная праблема абмяркоўвалася 16 снежня ў Мінску на пасяджэнні рады ТБМ. Як зазначыла намеснік старшыні ТБМ Людміла Дзіцэвіч, дзякуючы намаганням гэтай арганізацыі ў сёлетнім навучальным годзе ўдалося адстаяць выкладанне курса прафесійнай лексікі беларускай мовы ў ВНУ. Разам з тым, паводле яе слоў, у сувязі з планамі ўвядзення з будучага навучальнага года новых адукацыйных стандартаў па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах у ВНУ і іх магчымым пераходам на чатырохгадовы тэрмін навучання курс прафесійнай лексікі беларускай мовы можа быць выключаны з навучальных праграм.
Найбуйнейшы у Інтэрнэце інфармацыйны рэсурс Google аб’явіў пра распрацоўку ўласнай он-лайн энцыклапедыі. Энцыклапедыя атрымае назву “Нол”.
Па зададзеным для пошука слова яна будзе прадастаўляць падборку матэрыялаў па тэме. Адзін з вядучых праграмістаў кампаніі Удзі Манбер заявіў, што стварэнне ўласнай энцыклапедыі прадыктавана жаданнем Google дзяліцца з карыстальнікамі патрэбнай і карыснай інфармацыяй.
Кожнае з наведванняў карыстальнікам той ці іншай старонкі будзе фіксавацца спецыяльным рахункам, што дазволіць стваральнікам вызначыць, якія тэмы карыстаюцца найбольшай папулярнасцю.
Гомельская абласная судовая калегія па грамадзянскіх справах пад старшынствам Элеаноры Буянковай 13 снежня разгледзіла скаргу адлічанага з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны актывіста апазіцыі Зьмітра Жалезнічэнкі і адмяніла рашэнне суда Цэнтральнага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на дзеянні адміністрацыі ВНУ. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат былога студэнта Пётр Барысаў.
7 верасьня З.Жалезнічэнка быў адлічаны з трэцяга курса матэматычнага факультэта. За апошнія два семестры ён не меў пропускаў заняткаў без уважлівай прычыны і быў выдатнікаў вучобы. Прычынай адлічэння адміністарцыя ВНУ назвала «сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку», выражанае ў тым, што ў жніўні 2007 года З.Жалезнічэнка быў аштрафаваны гаспадарчым судом «за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць».
Дзеянні адміністрацыі ВНУ Д.Жалезнічэнка абскардзіў у судзе Цэнтральнага раёна. 5 лістапада суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алена Цалкова адмовіла ў задавальненні скаргі адлічанага студэнта на неправамерныя дзеянні адміністрацыі ВНУ.
Ва ўніверсітэце вырашылі не чакаць прэзідэнцкага указу аб адраснай дапамозе. Праязныя дастаюцца нават платнікам
Праз тры дні студэнты згубяць льготы на праезд. Як даведалася Еўрарадыё, пакуль толькі БНТУ вырашыў падтрымаць студэнтаў і набыў 4 тысячы праязных білетаў на апошнюю дэкаду снежня і на ўвесь студзень.
Намеснік старшыні прафкома студэнтаў БНТУ Наталля Канойка гаворыць, што пакуль на такую дапамогу могуць разлічваць толькі студэнты, якія здымаюць кватэру. Ва ўніверсітэцкі спіс “бедных” уваходзіць значна больш студэнтаў. Астатнім давядзецца пачакаць афіцыйных заяваў чыноўнікаў: да апошняга застаецца незразумелым, дзе узяць грошы на выплату кампенсацый.
Амаль 6 тысяч п’яных кіроўцаў затрымалі сёлета ў Мінску супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. За аналагічны перыяд мінулага года былі злоўленыя за рулём у стане алкагольнага ап’янення больш за 7 тысяч чалавек.
Камісія Літоўскага радыё і тэлебачаньня ў сераду вынесла папярэджаньне кампаніі «Tarptautinis Baltijos bangų radijas» пра парушэньне ўмоваў ліцэнзіі.
Радыёкампанія замест Эўрапейскага радыё для Беларусі на частаце 71,81 МГц трансьлявалі «Русское международное радио. Голос России». Пра гэта паведамляе
«Tarptautinis Baltijos bangų radijas» пасьля атрыманьня ліцэнзіі зь сярэдзіны ліпеня ніколі не трансьлявала Эўрарадыё, а давала ў этэр праграмы «Голоса России».
Восьмы канал паказаў учора гутарку з Генадзем Бураўкіным, запісаную ў 2000 г. У ёй паэт крытыкуе тагачасных супрацоўнікаў і палітаглядальнікаў БТ, а таксама кажа пра наступствы магчымай страты незалежнасьці.
«Я прыемна зьдзіўлены — з аднаго боку мне не зразумелыя матывы каналу, што паказаў гэтую перадачу цяпер, з другога боку прыемна, што яе пабачылі людзі» — распавёў Генадзь Бураўкін.
Ён ня бачыў учора гэтай перадачы і пачуў пра яе ад знаёмых. Перадача была запісаная журналістам Алегам Белавусавым у 2000 г. у рамках цыклу перадачаў, прысьвечаных вядомым у Беларусі асобам. На адну з такіх перадачаў запрасілі і Генадзя Бураўкіна.
На працягу тыдня, да 16 сьнежня, у Менску – новае японскае кіно.
На працягу тыдня, да нядзелі 16 сьнежня, у Менску – новае японскае кіно. Фільмы дэманструюцца ў кінатэатры . У аўторак паказваецца стужка “Наперад” Ісаа Юкісада, у сераду – мэлядрама японскага клясыка Канэты Сінды “Актор”. У чацьвер – камэдыя “Вандраваньне ў духу рэалізму” Набухіра Ямасіты, у пятніцу – дэманструецца драма Тэцуа Сінахары “Дыхайце глыбей”, субота адведзеная для гісторыі “Жанчыны ў люстэрку” Ёсісігэ Ёсіда. У нядзелю фэстываль завяршаецца драмай Кіёсі Курасавы “Сьветлае прышлае”.
Супольнасьць «Нашыя дзеткі» зьвяртаецца да Вас з просьбай дапамагчы ў арганізацыі штогадовай Беларускай Ялінкі.
Летась Новы год з намі сустракалі больш за 60 дзетак. Сёлета зьявіліся новыя маленькія беларусікі. Кожны зь іх марыць пра цуд і сваё сьвята, кожнаму патрэбныя ўвага й падарунак.
Сталічныя ўлады перанеслі месца правядзення навагодняга феерверку. Напачатку планавалася зрабіць яго каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Аднак у выніку было прынята рашэнне перанесці яго да стэлы “Мінск — горад-герой”.
Сёння беларускіх літаратараў асудзілі за “дробнае хуліганства” — яны нібыта брыдка лаяліся, распівалі гарэлку і не падпарадкоўваліся міліцыянтам. Алесь Туровіч і Серж Мінскевіч арыштаваныя на трое сутак, а Зміцер Вішнёў атрымаў штраф 175 тысяч рублёў.
Пра гэта мастак і пісьменнік Зміцер Вішнёў паведаміў Еўрарадыё.
“Гэта звязана з тым, што мы размаўлялі па-беларуску. Гэта неяк справакавала праваахоўныя органы дзейнічаць. Мы нічога кепскага не рабілі. Самае дзіўнае, што з намі былі два беларускія мастакі, якія размаўлялі па-руску, — іх не сталі затрымліваць. Больш за тое, Сержука Мінскевіча вельмі жорстка затрымлівалі. Яго нават у кайданках перавозілі”.
Міністэрства адукацыі прапануе ўнесці змяненні ва ўказ прэзідэнта аб правілах прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.
Паводле яго слоў, гэтыя змяненні прадугледжваюць, што пры паступленні на такія спецыяльнасці, як дзяржаўнае кіраванне, міжнародныя адносіны і журналістыка, абітурыенту неабходна будзе атрымаць рэкамендацыю спецыяльнай камісіі пры райвыканкаме.
"Мы прапануем, каб пры райвыканкамах былі спецыяльныя камісіі, якія на падставе рэкамендацый школ будуць прымаць сваё рашэнне і даваць рэкамендацыі для паступлення", — сказаў А.Радзькоў. Ён падкрэсліў, што гэтыя змяненні ўносяцца ў межах дзейнага беларускага заканадаўства і ніяк не парушаюць правы грамадзян на атрыманне адукацыі.
Сёньня Палата Прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні законапраект “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі”. Ад першапачатковага варыянту, над якім дэпутаты пачалі працаваць летам мінулага году, ён моцна адрозьніваецца.
Прынамсі, колькасьць артыкулаў скарацілася з 58 да 44. Экспэрты лічыць вельмі важным тое, што дзейнасьць гэтага закону ня будзе распаўсюджвацца на СМІ, гэта прапісана ў параграфе 3 артыкулу 2 дадзенага закону: “Дзеяньне гэтага закону не распаўсюджваецца на грамадзкія адносіны, зьвязаныя з дзейнасьцю СМІ і аховай інфармацыі як аб’екту інтэлектуальнай уласнасьці”.
Міністар сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей двойчы падкрэсьліў, што дзеяньні гэтага закону не распаўсюджваецца і на Інтэрнэт. У тэксьце законапраекту слова “Інтэрнэт” сапраўды адсутнічае, але ўжываецца “інфармацыйныя сеткі”. Некаторыя экспэрты лічаць, што гэты панятак будзе ўключаць у сябе і Інтэрнэт. Як лічыць старшыня профільнай камісіі Анатоль Паўловіч, закон у другім чытаньні магчыма будзе прыняты на веснавой сэсіі.
Пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік праекту "Эўрафэст" Аляксандар Ціхановіч.
Усяго вызначаныя 15 паўфіналістаў: Аксана Кавалеўская (экс-вакалістка гурту "Краскі"), Руслан Аляхно, дуэт Ганны Шаркуновай і Германа Цітова, Віктар Пшанічны, Катрын, Gunech, Лена Валошына, Юлія Гусева, гурты "PinCode", "Dali", "Litesound", "The Champions", "Па вачах", праект "Sкандал", "Палац".
Выканаўчы прадусар "Эўрафэсту" Настасься Ціхановіч, заўважыла: "Было вельмі прыемна атрымаць заяўку ад "Палацу", паколькі музыкі доўгі час скептычна ставіліся да гэтага конкурсу".
Паводле яе словаў, на праслухоўваньні "Палац" вельмі прафэсійна выканалі на беларускай мове песьню "Кола Млыну" з выкарыстаньнем музычных інструмэнтаў".
У бліжэйшыя некалькі месяцаў плануецца пачаць інтэрнэт-трансляцыю спадарожнікавага тэлеканала "Белсат". Пра гэта паведаміла дырэктар канала Агнешка Рамашэўская падчас онлайн-канферэнцыі на сайце .
Нагадаем, 10 снежня пачалося тэставае вяшчанне канала на спадарожніку “Astra”. Са студзеня “Белсат” пачне вяшчаць яшчэ з аднаго спадарожніка — "Sirius".
Рэклама беларускамоўных груп у дзіцячых садках з’явілася сёння у Гродне ў грамадскім транспарце, рэкламных газетах і на рынках гораду.
Даць падобныя абвесткі вырашылі бацькі, якія жадаюць, каб іх дзеці выхоўваліся на беларускай мове. За рэкламу у прэсе прадстаўнікам бацькоўскага камітэта давялося заплаціць больш за паўмільёна рублёў.
З 13 снежня ў Беларусі чакаецца пахаладанне. Разам з тым, сіноптыкі абяцаюць снег і сонца.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
“Ужо цяпер прыток цёплага паветра з Атлантыкі слабее. З 13 снежня ў Беларусь пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы са Скандынаўскага паўвострава. Тэмпературны рэжым панізіцца да 1—8 градусаў марозу. Ужо ў чацвер пройдзе снег. Сумётаў не будзе, але снег выпадзе”.
Па звестках Міністэрства фінансаў, за студзень-кастрычнік гэтага года ўсе беларускія латарэі рэалізавалі білеты на 147,4 мільярда рублёў (амаль 69 мільёнаў долараў). Больш за ўсё было прададзена білетаў латарэй “Ваша лато” і “Суперлато” — амаль на 66 мільёнаў долараў.
Для параўнання, дзякуючы закону аб адмене льготаў штогадовая эканомія бюджэту складзе 106 мільярдаў рублёў (49,5 мільёнаў долараў). Аб гэтым раней заяўляў віцэ-прэм’ер Аляксандр Косінец.
Атрымліваецца, што на латарэях дзяржава зарабляе як мінімум на 20 мільёнаў долараў больш, чым атрымае дзякуючы адмене льготаў. І гэта пры тым, што звесткі Мінфіна абмяжоўваюцца кастрычнікам, у той час як напярэдадні навагодніх святаў продажы латарэйных білетаў толькі павялічацца.
Канцэртам ансамбля песьні і танца “Летува” завяршыліся імпрэзы да 15-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж Літвой і Беларусьсю.
Канцэрт адбыўся ў Беларускай дзяржаўнай фільгармоніі. “Летува” — гэта прафэсійны зводны ансамбаль мастацтваў, які ўключае ў сябе харэаграфічную групу, аркестар народных інструмэнтаў і хор. Ансамбаль створаны 67 гадоў таму вядомым дасьледчыкам літоўскага народнага мастацтва, таленавітым кампазытарам, прафэсарам Ёнасам Швядасам. “Летува” правяла больш за восем тысяч канцэртаў ня толькі ў Літве, але і ў 34 краінах сьвету.
11-гадовы мянчук Аляксей Жыгалковіч перамог ў на Міжнародным дзіцячым конкурсе “Эўрабачаньне”. Ён апярэдзіў канкурэнтаў з 17 краінаў, выканаўшы песьню на расейскай мове “С друзьями”.
Першае месца Аляксей Жыгалковіч аж да падвядзеньня канчатковых вынікаў дзяліў зь дзіцячым ансамблем з Армэніі “Арэвік”. Лёс пераможцы вырашыла Літва, якая паставіла суседняй Беларусі максымальную адзнаку — 12 балаў. Сам хлопец кажа, што на перамогу спадзяваўся, аднак паверыў у яе толькі пасьля абвяшчэньня вынікаў:
“Спачатку я не зусім паверыў у тое, што перамог. Бо разрыў Беларусі з Армэніяй быў усяго 1 бал. Справа ў тым, што я дрэнна бачыў экран, таму да апошняга ня ведаў, хто і колькі набраў балаў. І толькі празь нейкі час убачыў — Беларусь перамагла! Гэта было супэр!”
Наведвальніца мінскага казіно, прайграўшы ўсе грошы, з нажом накінулася на ахоўніка, паведамляе агенцтва .
Інцыдэнт адбыўся ў сталічным "Данькаў-клубе". Як паведаміў начальнік службы бяспекі забаўляльнага цэнтра Аляксандр Патапчык, яна была сталай наведвальніцай казіно, прычым нярэдка пакідала значныя сумы.
Глядзець канал можна з сёньняшняга дня праз спадарожнік ад 18‑й гадзіны.
Дасяжны да прагляду таксама афіцыйны сайт тэлеканалу .
На сайце пакуль няшмат відэаматэрыялаў. Можна паглядзець хіба прэзентацыйны ролік, у якім апавядаецца пра тыя праграмы, што будуць у эфіры «Белсату». Ёсьць таксама расклад праграмаў на сёння. Недасяжныя пакуль нават разьдзелы «Форум», «Чат», «Блог» і «Кантакт»
Позна ўвечары 8 снежня мінскі школьнік 11-гадовы Аляксей Жыгалковіч і танцавальная каманда “All Stars” выйгралі дзіцячае “Еўрабачанне” ў Галандыі. Ва ўпартай барацьбе з армянскім ансамблем "Арэвік" Жыгалковіч і яго каманда абышлі сапернікаў на 1 ачко.
Аляксей з песняй “З сябрамі” (яе ён спяваў на рускай мове) закрываў праграму “Еўрабачання”, бо ў выніку лёсавання яму дастаўся 17-ы нумар. Першыя вынікі галасавання былі на карысць прадстаўнікоў Арменіі, якія ўпэўнена лідыравалі.
Аднак па 12 ачкоў ад Мальты і Літвы, якія атрымаў Жыгалковіч, на самым фінішы галасавання далі яму мінімальную, але пераможную перавагу (Беларусь – 137 ачкоў, Арменія – 136 ачкоў).
Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба “101” створана ў Беларусі. Пра гэта паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Па гэтым нумары можна выклікаць выратавальнікаў, хуткую дапамогу і міліцыю.
Акрамя таго, можна паведаміць пра любую надзвычайную сітуацыю. Інфармацыя аператыўна будзе перададзена спецыялістам.
Адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба будзе аператыўна перанакіроўваць тэлефанаванні ў аварыйна-выратавальныя службы вадаканала, цепласетак, дарожнікаў і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Беларускія рок‑гурты «Нейра Дзюбель», «Палац», «Крама» і «N.R.M.» плануюць правесці вялікі сумесны канцэрт. Пра гэта паведаміў лідэр гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч 6 снежня ў Мінску на прэзентацыі новага альбома «Stasi».
А.Кулінковіч пакуль не назваў месца правядзення канцэрта, сказаўшы толькі, што «гэта будзе вялікая зала». Плануецца, што канцэрт пройдзе ў канцы студзеня 2008 года. Таксама, паводле яго слоў, арганізуецца канцэртная прэзентацыя новага альбома «Нейра Дзюбеля». Ён зазначыў, што атрымана папярэдняя згода на правядзенне канцэрта ў адным са сталічных клубаў.
Нагадаем, канцэртная прэзентацыя альбома «Stasi», запланаваная на 14 лістапада гэтага года, была адменена. На працягу апошніх некалькіх гадоў гурт не меў магчымасці арганізоўваць вялікія канцэрты ў Мінску, выступаючы ў асноўным у суседніх краінах і невялікіх гарадах Беларусі. Негалосную забарону на канцэртаванне музыканты атрымалі пасля ўдзелу ў акцыях апазіцыі. Такое становішча гурту знайшло адлюстраванне ў назве новага альбома «Нейра Дзюбеля». «Stasi» — гэта разведка былой Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, якая ў часы халоднай вайны лічылася адной з самых моцных спецслужбаў у свеце. Паводле слоў А.Кулінковіча, сэнс гэтай назвы ўтрымліваецца ў запеве песні «Stasi»: «Не чуваць, але спяваем».
6 сьнежня транспартныя рэвізоры арганізавалі маштабную праверку экспрэсных марштураў.
З тых, у каго няма пры сабе папяровага квітка аб аплаце, спаганяецца штраф у 7 тысяч рублёў. Самі кіроўцы‑перавозчыкі безьбілетнікаў плацяць болей — да трохсот тысяч.
Каманда студэнтаў факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта ў складзе Мiкiты Леснiкава, Паўла Iржаўскага i Уладзiмiра Керуса — адзiная з беларускiх камандаў — выйшла ў фiнал чэмпiянату свету па праграмаванню.
Паўфiнальныя спаборнiцтвы прайшлi ў Санкт‑Пецярбургу з удзелам 198 камандаў ВНУ. Ад нашай краiны выступалi студэнты БДУ, БДУIР, Гомельскага дзяржаўнага i Мазырскага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэтаў. Паводле правiлаў спаборнiцтваў, кожная каманда з трох студэнтаў за 5 гадзiн павiнна рашыць як мага большую колькасць задач (усяго прапануецца ад 8 да 12 задач). Для рашэння задачы камандзе неабходна распрацаваць матэматычную мадэль, прыдумаць алгарытм, запраграмаваць яго i праверыць на ўсiх даступных наборах даных. Прычым для рэалiзацыi сваiх праграм камандзе прадастаўляецца ўсяго адзiн камп’ютар, таму тры чалавекi павiнны працаваць як зладжаны калектыў. А праверка рашэнняў ажыццяўляецца аўтаматызаванай сiстэмай на распрацаваных кампетэнтным журы наборах даных, колькасць якiх даходзiць да сотнi.
Каб падтрымаць беларускае кіно, трэба ўвесці падатак на галівудзкае. Гэтак заявіў дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімер Замяталін, былы галоўны ідэоляг краіны. Ці можа ўвядзеньне падатку неяк паўплываць на разьвіцьцё беларускага кінэматографу? Віталь Цыганкоў гутарыць з кінакрытыкам Андрэям Расінскім
Цыганкоў: «Ці можа гэтая ідэя нейкім чынам дапамагчы разьвіцьцё беларускага кінэматографа? Здаецца, не настолькі шмат выпускаецца беларускіх фільмаў, каб яны не траплялі ў пракат з-за таго, што там зашмат галівудскіх? Колькі, дарэчы, цяпер робіцца беларускіх фільмаў?».
Так сьцьвярджаюць аўтары кнігі «Навучыцеся трэніраваць мазгі» Тэры Хорн і Сайман Утан. Ніякіх мыльных опэраў, камунікацыяў з занудамі і дыетаў з абястлушчаных прадуктаў! Высновы грунтуюцца на выніках найноўшых навуковых дасьледваньняў.
Аўтары абвяргаюць думку, што з узростам працаздольнасьць мозгу незваротна пагаршаецца. З гэтым можна змагацца. Практыкаваньні, парады — усяго хапае.
Большасьць грунтуецца на вывучэньні хімічных спалучэньняў, якія выдзяляюцца ў арганізьме ў выніку пэўных заняткаў.
Калядны фэст – вялікі карнавальны канцэрт, які пачнецца а 18-й гадзіне 25 снежня ў клубе “Стэп” (вул. Прытыцкага, 62). Удзельнічаюць гурты розных стыляў – ад фолька да рок-медываля: “Стары Ольса”, “Тэстаментум Тэррэ”, “Ліцьвінскі хмель”, “Келіх кола”, “Гальярда”, “ЛітвінТроль” і інш., а таксама Тодар Кашкурэвіч, дуэт Наталлі і Дзяніса Сухіх. Танцавальная падтрымка ад гуртоў “Яварына” і “Гістрыён”. Квіткі прадаюцца ў пераходах станцый метро “Пл.Якуба Коласа” і “Кастрычніцкая”. Даведкі па тэл. 6490-888, 7662425. Калядны фэст заснаваны як штогадовы. Прадзюсар фэсту – Зміцер Сасноўскі (+375 29 66-36-879; +375 29 258-92-83).
Першы сакратар амбасады Дзяржавы Ізраіль у Менску Ігаль Койфман пабываў сёньня ў грамадзкім музэі Васіля Быкава ў Горадні.
Ён перадаў ліст ад амбасадара Зэева Бэн-Ар’е стваральніку музэю Мікалаю Мельнікаву. Госьць прывез таксама нумар часопісу “Гаг” (“Дах”) з апавяданьнем Быкава “Бедныя людзі”, якое пераклаў на іўрыт сам амбасадар.
Цэнтральны камітэт БРСМ прызнаў факт плагіяту ў вырабе банера абвешчанага конкурсу на лепшы Інтэрнэт-рэсурс арганізацыі. Нагадаем, Адно што на ім быў зменены тэкст ды была пастаўленая абрэвіятура арганізацыі.
Каб падтрымаць беларускае кіно, трэба ўвесці падатак на галівудскае. Такую ці то прапанову, ці то паведамленне агучыў дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Замяталін, былы галоўны ідэолаг краіны. Як даведалася Еўрарадыё, амерыканскіх фільмаў у мінскіх кінатэатрах 30%, але іх глядзяць 70% усіх гледачоў. Няхай укладаюць сродкі ў айчынную кінаіндустрыю.
Касманаўты ніколі не займаліся сэксам на арбіце. Расійскі навуковец абвяргае паведамленні прэсы пра тое, што амерыканскія і расійскія касманаўты ўдзельнічалі ў такіх эксперыментах.
«Ні пра які сэкс на арбіце я не чуў, - кажа намеснік кіраўніка Інстытута медыка-біялагічных праблемаў Валерый Багамолаў. – Не было эпізодаў, якія сведчылі б пра тое, што падчас нейкай экспедыцыі касманаўты займаліся сэксам».
Паводле публікацыі ў газеце «The Guardian», у 1996 годзе НАСА правяло даследаванне магчымых позаў для заняткаў сэксам ва ўмовах бязважкасці. Толькі чатыры позы былі прызнаныя для гэтага прыдатнымі.
Багамолаў жа адзначае, што “касманаўты – жывыя людзі, але за ўсю гісторыю касмічных палётаў гэтае пытанне ніколі не выклікала
Студэнтаў-платнікаў з Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта прымушаюць заплаціць за пражыванне ў інтэрнаце за два месяцы наперад.
Падрабязнасці – у нашага карэспандэнта Сяргея Апановіча:
«Як нам стала вядома, такі загад падпісаны кіраўніцтвам ВНУ. Аднак, як паведаміла галоўны бухгалтар універсітэта Крысціна Савіцкая, «гэтае патрабаванне тычыцца галоўным чынам студэнтаў-замежнікаў».
Савет Еўрасаюза спадзяецца, што судовы працэс у адносінах газеты «Новы час» пройдзе ў адпаведнасці з міжнароднымі забавязаннямі Беларусі ў галіне свабоды прэсы. Пра гэта заявіла Крысціна Галах, прэс-сакратар вярхоўнага камісара ЕС Хаўера Саланы.
Нагадаем, пазоў аб абароне гонару і годнасці да газеты і журналіста Аляксандра Тамковіча ў суд Першамайскага раёна сталіцы падаў генерал і сенатар Мікалай Чаргінец.
Пры гэтым “Белтэлекам” гарантуе, што рамонт не будзе доўжыцца больш за… два тыдні
Пасля ўвядзення абавязковай сертыфікацыі права рамантаваць мабільныя тэлефоны атрымалі толькі “Белтэлекам” і “Newland”. Калі падлічыць усе “рамонтныя кропкі”, у Мінску засталося толькі сем месцаў, дзе могуць адрамантаваць мабільныя тэлефоны. Цікава, што, напрыклад, у Баранавічах - болей.
Калі ў некаторых прыватных рамонтных пунктах раней тэлефон маглі прывесці да ладу літаральна за паўгадзіны, то цяпер, магчыма, будзе інакш. Паводле словаў начальніка ўпраўлення ацэнкі адпаведнасці і ліцэнзавання Дзяржстандарту Васіля Каралюка, трэба будзе здаць тэлефон у прыёмны пункт і чакаць.
Каралюк: Трэба развіваць сістэму прыёмных пунктаў, дзе тэлефон прымаюць, накіроўваюць ў сервісны цэнтр, рамантуюць і вяртаюць назад.
Ноч пажырацеляў рэкламы, нараўне з фэстамі рэкламы, стала знакавай падзеяй у культурным і рэкламным жыцці амаль 60 краін міру. Несумнеўна, што Ноч таксама з'яўляецца значным свецкім мерапрыемствам, аб якім неабходна абавязкова мець сваё ўласнае меркаванне кожнаму сучаснаму жыхару мегаполіса.
Сёлета на ўдзел у нацыянальным музычным праекце "ЕўраФэст" — адборачным туры Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2008" — падалі заяўкі больш за сто беларускіх калектываў і выканаўцаў.
Прэм'ера сінгла з новага студыйнага альбома культавага гурта Metallica можа адбыцца ў кампутаровай гульні Rock Band. Зараз паміж вытворцам гульні кампаніяй Harmonix і MTV праходзяць перамовы аб магчымасьці ўключэньня ў гульню песьні Metallica.
У папулярнай гульні , якая зьявілася ў крамах ЗША ў пачатку лістапада, ўжо прадстаўленыя вядомыя трэкі гуртоў The Rolling Stones, Fall Out Boy, Radiohead, Nirvana і інш.
«Metallica зарэзэрвавала права на перадачу нам для выкарыстаньня ў Rock Band сінгла зь іх новага студыйнага альбома», — віцэ-прэзыдэнт галаўнога офіса кампаніі MTV Paul DeGooyer.
Паводле яго словаў, новая песьня Metallica і творы некаторых іншых камандаў зьявяцца ў абнаўленьнях гульні.
Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму разам з раённымі адміністрацыямі пайшоў насустрач Бацькоўскаму камітэту ў справе арганізацыі беларускамоўных груп у дзіцячых садках.
На сустрэчы з прадстаўніком гарадской адміністрацыі абмяркоўвалася магчымасць стварэння беларускамоўных груп і інфармацыйнай кампаніі па далучэнні бацькоў да бацькоўскага камітэта. Пра яе вынікі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“Як паведаміў адзін з арганізатараў Бацькоўскага камітэта Ігар Кузьмініч, у выніку гэтай размовы сёння гарадскія ўлады пачалі прапрацоўваць магчымасць стварэння рознаўзроставай беларускамоўнай групы з 13-ці дзетак.
Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» выпусьціла насьценны перакідны каляндар «Беларускія мясьціны ў сьвеце» / Belarusan Places Around the World.
У каляндар уключаны фатаздымкі беларускіх цэркваў у Саўт‑Рывэры, Брукліне і Рычманд‑Гіле (усе — ЗША); Мар’ян‑Хаус і Беларуская бібліятэка‑музэй імя Скарыны ў Лёндане, беларускія цэрквы ў Адэлайдзе і Мэльбурне (Аўстралія), курган‑помнік у Саўт‑Рывэры, Крыж у гонар Тысячагодзьдзя хрысьціянства ў Беларусі ды іншыя рэчы.
Найлепшым футбалістам суботняга матчу 15‑га туру чэмпіянату Англіі «Астан Віла» — «Арсэнал» быў прызнаны беларускі легіянер «кананіраў» Аляксандар Глеб.
У камэнтары ВВС пасьля гульні было сказана: «У нас да гэтага гульца толькі адзіная прэтэнзія. Яна ў тым, што ён не нарадзіўся брытанцам. Гуляй Глеб за нашу зборную, уся Англія была б шчасьлівая».
У прэ'мер-лізе "Арсэнал" ідзе на першым месцы, апярэджваючы супернікаў на некалькі пунктаў.
Гурт «Крамбамбуля» 12 снежня зайграе сольны канцэрт у мінскім клубе «Фартуна». На выступе адбудзецца прэм’ера інтэрнэт‑сінгла «Дольчэ віта», рэліз якога павінен адбыцца днямі, а таксама прагучаць лепшыя песні гурта.
“Свабодны тэатар” з Менску ўганаравалі прэміяй Францускай Рэспублікі ў галіне правоў чалавека. Тэатар гастралюе па ўсёй Эўропе. Між тым у Беларусі яго спэктаклі арыштоўваюць.
Віншаваць сваіх родных і сяброў з Калядамі і Новым годам на роднай мове заклікае грамадзян нашай краіны Таварыства беларускай мовы.
У звароце адзначаецца, што «у год святкавання 125-гадовых юбілеяў класікаў нашай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і напярэдадні 200-годдзя Вінцука Дуніна-Марцінкевіча (23 студзеня 2008 года) гэта будзе варты грамадзянскі ўчынак».
Гурт "Крамбамбуля" 12 снежня зайграе сольны канцэрт у мінскім клубе "Фартуна". На выступе адбудзецца прэм’ера інтэрнэт-сінгла "Дольчэ віта", рэліз якога павінен адбыцца днямі, а таксама прагучаць лепшыя песні гурта.
З 22 лістапада па 5 снежня 2007 года Еўрапейскі гуманітарны універсітэт праводзіць конкурс дызайн-канцэпцыі пакету рэкламнай прадукцыі, прысвечанай пятнаццацігоддзю ЕГУ.
Конкурсны пакет уключае наступныя элементы/формы рэалізацыі дызайн-канцэпцыі (далей - намінацыі):
Лагатып ()
Слоган ()
Плакат ()
Кішэнны каляндар ()
Банэр ()
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя аўтарскія працы, якія адпавядаюць патрабаванням Закону аб аўтарскім праве Літоўскай Рэспублікі. Працы могуць прапаноўвацца як індывідуальнымі ўдзельнікамі, так і камандамі.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, ці з’явяцца ў эфіры беларускіх радыёстанцый песні НРМ, Нейра Дзюбеля, Крамы і астатніх, раней забароненых гуртоў пасля сустрэчы апальных музыкаў са спадаром Праляскоўскім.
Журналісты абтэлефанавалі музычных рэдактароў сталічных радыёстанцый з прапановай узяць у ратацыю айчынныя рок-гурты. Вынікі былі розныя.
Па-за законам апынуліся большасць майстэрняў па рамонце мабільных тэлефонаў у нашай крпане. Паводле некаторых ацэнак, іх каля тысячы. З 1-га снежня права легальна рамантаваць мабільныя і стацыянарныя тэлефоны маюць толькі дзве кампаніі.
Адпаведныя сертыфікаты аформілі РУП “Белтэлекам” і ААТ “Ньюлэнд”. Яшчэ тры заяўкі на сертыфікацыю знаходзяцца на разглядзе, паведамляе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.
Нагадаем, абавязковая сертыфікацыя паслугаў па рамонце сродкаў электрасувязі бытавога прызначэння мусіла быць уведзеная яшчэ 1 ліпеня, але Дзяржкамітэт па стандартызацыі адсунуў тэрміны на снежань.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» следчы следчага ўпраўлення УУС Гомельскага аблвыканкама Вадзiм Макрушын, у адносiнах да 26‑гадовага спецыялiста разлiкова‑касавага цэнтра аднаго з банкаў узбуджана крымiнальная справа па ч. 4 артыкула 211 Крымiнальнага кодэкса «Прысваенне альбо растрата».
Як высветлiлася, гэты супрацоўнiк за некалькi месяцаў «экспрапрыяваў» у банка больш за 60 мiльёнаў рублёў. Дарэчы, грошы, якiмi ўдалося завалодаць гэтаму спецыялiсту, у руках дзялка доўга не затрымалiся: iмi ён пакрыў свае пройгрышы ў казiно горада. Няўдача ў гульнi, уласна кажучы, i вымусiла служачага пайсцi на падлог: ён падмяняў у банкаўскiх пачках, якiя апячатваў, купюры большай вартасцi на меншую. Напрыклад, з пачка з пяцiдзесяцiтысячнымi банкнотамi абвiнавачваны выцягваў некалькi купюр, а на iх месца падкладваў тысячныя купюры. Злавiлi прайдзiсвета за руку падчас рэвiзii, у ходзе якой i выявiлася буйная недастача. Мiж iншым, каб мiнiмiзаваць наступствы сваёй незаконнай дзейнасцi ў банку, падазроны не толькi павiнiўся, але i поўнасцю кампенсаваў выкрадзеныя сродк
Прапаноўваю Вашае ўвазе беларускамоўны пераклад інтэрфэйсу для мабільных тэлефонаў Benq-Siemens EF81-SXG75. Асноўную частку пераклаў летам, ды пасьпяхова забыўся, а пару дзён таму адзін чалавечак напісаў ліст, што ён хацеў бы ўсталяваць, а файл з сэрверу, дзе я разьмяшчаў пераклад раней, ўжо выдалілі. Дык я прыгадаў стары праэкт, даперакладаў што-нішто ды выкладаю наноў. Калі каму спадабаецца, карыстайцеся.
Пераклад вывераны не да канца, шмат памылак і словаў зь няправільнымі пераносамі. Правярайце і кажыце, што не падабаецца, буду выпраўляць.
Перамогу на конкурсе "Міс свету — 2007" атрымала прадстаўніца Кітая Зі Лін Жанг. Пра гэта паведаміла кіраўнік Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярэжнікава.
Яна знаходзіцца ў кітайскім горадзе Санья, дзе сёння прайшла фінальная частка конкурсу. Другое месца журы прысудзіла Мікаэле Райс з Анголы, трэцяе — Караліне Моран Гардзіла з Мексікі.
Дваццацідвухгадовая студэнтка гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Алена Аладка не прайшла ў фінал конкурсу "Міс свету — 2007".
Фінальная частка конкурсу праходзіць 1 снежня ў кітайскім курортным горадзе Санья. Як паведаміла кіраўнік Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярэжнікава, якая знаходзіцца ў Кітаі, у лік 15 фіналістак трапілі прадстаўніцы Венесуэлы, Швецыі, Дамініканскай Рэспублікі, Кітая, Ганы, ЗША, Пуэрта-Рыка, Ганконга, Эквадора, Мексікі і Грэнады, Аўстрыі, Анголы, Малайзіі, Трынідада, Ямайкі.
Новая перадача сэрыі “Дом літаратара” (эфір 24 лістапада). У гутарцы “за круглым сталом” бяруць удзел паэт Генадзь Бураўкін, крытык Ганна Кісьліцына і літаратуразнаўца Міхась Тычына.
“Клясыка – гэта эталён, гармонія, сымэтрыя, яснасьць, прастата, пачатак пачаткаў, залаты фонд”
Міхась Скобла: “Спадарства, на пачатку гутаркі я зьвярнуся да “Слоўніка іншамоўных словаў” Аляксандра Булыкі: “Клясык (ад лац. classicus) – выдатны пісьменьнік, дзеяч мастацтва”. “Клясыка – творы літаратуры і мастацтва, якія маюць усясьветнае прызнаньне і вякамі зьберагаюць сваё значэньне”. Калі ацэньваць паводле такога гамбургскага рахунку, хто ў беларускай літаратуры – клясык, і якія творы ў ёй – клясыка?”
У сувязі з набліжэннем калядных і навагодніх святаў Міністэрства лясной гаспадаркі ўзмацняе ахову лясных масіваў. Ва ўсіх лясгасах ствараюцца спецыяльныя брыгады па ахове лясных масіваў, устанаўліваюцца штагбаумы пры ўездзе ў лясную зону, правяраецца транспарт на выездзе з яе.
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, ці з’явяцца ў эфіры беларускіх радыёстанцый песні НРМ, Нейра Дзюбеля, Крамы і астатніх, раней забароненых гуртоў пасля сустрэчы апальных музыкаў са спадаром Праляскоўскім.
На зьмену Валерыю Ланавенку, які сышоў у Apple, прыйшоў былы прэзыдэнт расейскай «Комстар‑ОТС» Эрык Франке.
Разам з галяндцам Эрыкам Франке адказнасьць за дзейнасьць Microsoft у нашай краіне нясе мэнэджар Microsoft па працы з партнэрамі ў Беларусі Андрэй Баюшчанка, паведамляе . Паводле зьвестак «Е», новы кіраўнік украіна‑беларускага прадстаўніцтва Microsoft неаднаразова выклікаў нараканьні з боку ўласьнікаў «Комстар‑ОТС» за марудныя тэмпы разьвіцьця кампаніі. І, нібыта, украінскі офіс Microsoft чакае тое самае. Адзначаецца, што з моманту, калі беларускі рынак з зоны ўплыву маскоўскага прадстаўніцтва кампаніі фармальна перайшоў пад кіраўніцтва ўкраінскага офісу, у нас спыніліся рэформы і фінансаваньне софтвэрных праектаў. Адзіным выйсьцем з сытуацыі спэцыялісты лічаць адкрыцьцё ў Менску асобнага рэгіянальнага прадстаўніцтва, што можа адбыцца ў 2009 г. Аднак усё будзе залежыць ад аб’ёмаў яго фінансаваньня.
Сёньня ў канцэртнай зале "Менск" праходзіць чарговы XIX зьезд Беларускага саюзу мастакоў. У працы зьезду бяруць удзел каля 250 дэлегатаў і гасьцей. У першай палове дня яны заслухаюць і абмяркуюць справаздачу старшыні БСМ Уладзімера Басалыгі аб працы арганізацыі. Затым адбудуцца выбары новага старшыні і кіруючых органаў саюза.
“За тры гады мы зрабілі 880 выставаў, праектаў і плэнэраў, -- паведаміў Радыё Свабода старшыня Беларускага саюзу мастакоў Уладзімер Басалыга, -- і шэраг пасьпяховых замежных праектаў – ў Парыжы, Рыме, Жэнэве ды іншых гарадах сьвету. Апроч гэтага самі мастакі арганізавалі вельмі шмат экспазыцый за мяжой”.
На сёньня ў Беларускім саюзе мастакоў каля 1200 сяброў, каля 70% маюць майстэрні. Аднак многія з іх цяпер патрабуюць рамонту.
Рыхтуюцца зьмены да ўказу прэзыдэнта №80 аб новых правілах прыёму абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Адна з навацыяў — абітурыенты будуць атрымліваць рэкамэндацыі ў мясцовых органах улады для паступленьня на шэраг спэцыяльнасьцяў. Сярод іх — міжнароднае права, дзяржаўнае кіраваньне, журналістыка, правазнаўства і мытная справа.
Сяргей Міхалок будзе спяваць на вяселлі капітана нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і гульца лонданскага “Арсенала” Аляксандра Глеба. Пра гэта Глеб паведаміў у інтэрв’ю газеце
Нагадаем, самы вядомы беларускі футбаліст збіраецца ўзяць шлюб з прыгажуняй Анастасіяй Касянковай. Гэтая ўрачыстая падзея запланаваная на лета 2008 года.
Тым часам, Аляксандр Глеб спадзяецца, што Міхалок зменшыць свой ганарар за выступленне на вяселлі ў два разы.
Аднак скарыстацца ім пакуль што можна толькі ў памяшканнях абласной бібліятэкі імя Горкага ды ў залах двух пунктаў калектыўнага карыстання "Белтэлекама".
Як распавялі прадстаўнікі брэсцкага філіялу кампаніі дазволеная хуткасць падключэння да інтэрнэту складае 1 Мбіт у секунду.
Састарэлую камп’ютарную тэхніку ва ўсіх сталічных школах заменяць на новую да канца наступнага года. Гэта прадугледжана Комплекснай праграмай інфарматызацыі сістэмы навучання на 2007-2010 гады.
Праграма прадугледжвае таксама і распрацоўку айчынных электронных адукацыйных праграм. Цяпер школьнікі выкарыстоўваюць на ўроках больш за 200 камп’ютарных праграм, але аўтары большасці з іх — расійскія педагогі і навукоўцы.
Зь 1 сьнежня 2007 году будзе адноўленая праца раней зачыненых крамаў бязмытавага гандлю “duty-free”. Праўда, тэрмінам толькі на тры месяцы. З 1 сакавіка 2008-га ад паўсотні крамаў застануцца тры ў Нацыянальным аэрапорце “Менск”, а таксама некалькі для абслугоўваньня акрэдытаваных у Беларусі замежных дыпляматаў. Дадатковы пералік юрыдычных асобаў, якія змогуць адчыніць крамы на пунктах пропуску празь мяжу Беларусі, зацьвярджае кіраўнік краіны.
Беларусь наведалі прадстаўнікі France Telecom Group, аднаго зь вядучых сусьветных апэратараў сувязі – ТМ Orange. У часе сустрэчы зь кіраўніцтвам Мінсувязі вялося пра зацікаўленасьць FTG у інвэстыцыях у беларускі рынак.
За 7 дзён XIV Мінскага міжнароднага кінафэсту "Лістапад-2007" кінатэатры Мінска наведалі 39 тысяч гледачоў.
Пра гэта на закрыцці кінафорума паведаміў старшыня фэсту народны артыст Беларусі і СССР Расціслаў Янкоўскі. Сёлетні "Лістапад" выйшаў за межы сталіцы, яго мерапрыемствы праходзілі таксама ў абласных гарадах Беларусі. Там кінапраграмы фэсту наведалі 40 тысяч гледачоў.
Кампанія МТС ужо прыгатавала зімовы падарунак усім сваім абанентам, бо вядома ж чым мацней маразы, тым больш кожнаму чалавеку патрэбна нешта цёплае, каб сугрэцца, а цёплае слова ад любімых людзей здольнае пераадолець халады і растапіць лёд, а таксама зруйнаваць любую адлегласць дзякуючы мабільнай сувязі.
Але як кажа вядомая нам з дзяцінства прыказка «Бясплатны бывае толькі сыр ў пастцы». Неабыйшла гэта прыказка і новую акцыю МТС “2008 хвілін”.
Моладзевыя актывісты, прадстаўніцы "Беларускага Хельсінкскага камітэту" ды "Міжнароднай амністыі" правялі інфармацыйную кампанію, прысвечаную Сусветнаму дню барацьбы з гвалтам над жанчынамі.
Дзеянне адбылавалася з 12 да 14 гадзін у самых ажыўленых месцах Мінска у цэнтры горада: у гандлёвым цэнтры "Сталіца", на прашпэкце Незалежнасці ды ў ГУМе.
25 лістапада ў Мінску адбылася сустрэча прысвечаная абмеркаванню праблемы развіцця незалежнай культуры ў Беларусі.
На сустрэчы прысутнічалі вядомыя незалежныя Dj, Vj, музыканты, культурныя мэнэджэры, заснавальнікі Вольнага Тэатру, таксама быў запрошаны культурны мэнэджэр з Германіі. Яны распавялі пра неафіцыйную культуру ў нашай краіне. Нямецкі госць Мірко расказаў, што ў Германіі заўсёды існавала афіцыйная і незалежная культура. Атрымалася так, што ў 1989 годзе незалежная культура была на піке сваёй папулярнасці. Зараз нямецкая неафіцыйная культура з задавальненнем кантактуе з беларускай незалежнай культурай.
Ва ўсіх краінах заўсёды жадаюць злучыць афіцыйную і неафіцыйную культуру, але гэта ў прынцыпе не магчыма, таму асноўнай задачай развітых краін з’яўляецца спроба наблізіць дзве культуры.
Мэр Полацку Ўладзімер Тачыла пастанавіў, што правядзеньне фэсту «Рок-кола» у горадзе больш немэтазгодна. Стваральнік і дырэктар «Рок-Кола» Сяргей Анішчанка: «Цяпер у родным горадзе я ізгой».
Гарадзкое начальства Полацку на адной з сваіх нарадаў паслухала начальніка полацкай міліцыі Мікалая Асушчэнку і пастанавіла: «Рэкамэндаваць адказным асобам, што адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі ўстрымацца ад правядзеньня падобных мерапрыемстваў» (як фэст «Рок-Кола»). У дырэкцыі фэстывалю кажуць: «Самае цікавае, што няма прычыны па якой прычыне забаранілі наш фэстываль».
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб функцыянаваньні крамаў бязмытнага гандлю, вядомыя ва ўсім сьвеце як “Duty-free”.
Гэты дакумэнт дазваляе разьмяшчаць такія крамы выключна “у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца ў аэрапортах, адкрытых для міжнародных зносінаў”. Да таго ж такія крамы могуць ствараць альбо спэцыяльная службы “Дыпсэрвіс” Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, альбо юрыдычныя асоба, заснавальнікам якой з’яўляецца “Дыпсэрвіс”.
Як даведалася Еўрарадыё, “Мінсктранс” рыхтуецца да рэзкага павелічэння колькасці “зайцоў” і 17 снежня выведзе на лінію ўсіх сваіх кантралёраў.
З 17 снежня школьнікі, студэнты і пенсіянеры пазбавяцца льготаў на праезд. З гэтага часу ім давядзецца плаціць поўны кошт праезду, які цяпер складае 600 рублёў.
Напярэдадні Каляд і Новага году польскія гіпермаркеты сусветна вядомай сеткі TESCO упершыню распачалі рэкламную акцыю на беларускай мове.
Адмыслова дзеля беларусаў у гіпермаркетах TESCO распаўсюджваюцца рэкламныя праспекты «Для Цябе, для Сям’і», у якіх пакупнікам нагадваецца, што хутка свята Святога Мікалая, таму гасцей з Беларусі чакаюць добрыя зніжкі на вэнджаныя шпроткі ў алеі, каркавіну свіную без касцей, усе навагоднія цацкі, CD і DVD, экалагічныя торбы на ўсё жыццё, ялавічыну для смажанкі, пыласосы і іншыя тавары.
Рашэнне аб ільготах на праезд для студэнтаў павінна быць выпрацавана да сярэдзіны снежня. Аб гэтым, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада ў Магілёве ў гутарцы са студэнтамі мясцовых ВНУ.
Напрыканцы тыдня да нас завітаюць цёплыя паветраныя масы з боку паўднёвага захаду Еўропы. Пра гэта паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Таму ўжо ў суботу-нядзелю на большай частцы тэрыторыi Беларусi пройдуць адносна цёплыя дажджы. Месцамi ў гэтыя днi ранiцай i ўначы будзе туман i галалёдзiца.
"Мы нікому не прадаваліся, і цану нам ніхто не прызначаў", — заявіў БелаПАН лідэр гурту "Нейра Дзюбель" Аляксандр Кулінковіч, каментуючы вынікі сустрэчы групы вядомых беларускіх рок-музыкантаў з кіраўніком галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Алегам Праляскоўскім, якая адбылася 21 лістапада.
"Цяпер нас крытыкуюць з-за фразы, што нібыта прагучала, аб тым, што мы не будзем іграць на мітынгах апазіцыі. Можа, я ў запале няправільна сказаў, але такой фразы проста не было! Прагучала фраза Праляскоўскага: "Хлопцы, не лезьце ў палітыку". І менавіта з гэтай фразай мы пагадзіліся", — сказаў А.Кулінковіч.
У мінулую суботу ў клюбе на вул. Паповіча, які мясцовыя называюць “парлямэнт”, распачалася бойка паміж студэнтамі з розных унівэрсытэтаў, “Вечерний Гродно”. Паводле старшага сьледчага пракуратуры Кастрычніцкага раёну Юрыя Семенчука, ахова клюбу не дала рады моладзі і выклікала міліцыянтаў. Студэнты не здаліся “бяз бою”. Міліцыянты, якія ацанілі колькасьць удзельнікаў бойкі ў паўсотні чалавек, задзейнічалі фізычную сілу і спэцыяльныя сродкі. Ёсьць пацярпелыя. Цяпер, паводле “ВГ”, пракуратура высьвятляе наколькі правамернымі былі дзеяньні міліцыянтаў, і ўвогуле – хто каго зьбіваў.
У Мінску плануюць усталяваць помнік легендарнаму беларускаму футбалісту Аляксандру Пракапенку. З такой ініцыятывай выступілі “БелСвісБанк” і Беларуская федэрацыя футбола.
Аляксандр Пракапенка, гуляючы ў складзе мінскіх дынамаўцаў, вызначаўся выдатнай тэхнікай, быў адным з лепшых бамбардзіраў. Пракапенка быў кумірам беларускіх балельшчыкаў. У 1982 годзе ў складзе “Дынама” стаў чэмпіёнам СССР. Ён рана сышоў з жыцця – у 36 гадоў.
Як стала вядома Еўрарадыё, на сустрэчы з лідэрамі гуртоў “Крама”, “N.R.M.”, “Палац” і “Нейра Дзюбель” кіраўнік ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Алег Праляскоўскі паабяцаў, што з беларускіх рокераў здымуць негалосную забарону на арганізацыю канцэртаў. А наўзамен папрасіў больш не выступаць на акцыях апазіцыі.
Па выніках трох конкурсных дзён XIV Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад‑2007» лідзіруе нямецкі фільм «Жыцьцё іншых». Глядацкае журы паставіла карціне рэжысэра Флярыяна Хэнкеля фон Донэрсмарка 9,45 бала.
«Жыццё іншых» — дэбютная поўнаметражная карціна фон Донерсмарка, выпускніка Мюнхенскай кінаакадэміі. Сцэнарый да фільма напісаў сам рэжысёр. Дзеянне фільма пачынаецца ў 1984 годзе, калі ў ГДР працвіталі ўсеагульнае шпегаванне і даносы. На галоўныя ролі ў сваю карціну малады рэжысёр запрасіў вядомых нямецкіх акцёраў — Ульрыха Мюэ і Марціну Гедэк.
Заўтра пачне дзейнічаць новы закон “Аб рэкляме”. Тэлевізійны эфір моцна зьменіцца, і гэта можа парадаваць гледачоў.
Цяпер у прайм-тайме (18.00—20.00) рэклямы будзе ня больш як дваццаць хвілінаў на гадзіну. Пры гэтым гук рэклямных ролікаў паменшаць, каб не палохаць людзей у паўзах. А вось вытворцаў піва, мэдыкамэнтаў, тытуню чакае ня лепшы час: іх рэкляма будзе істотна абмежаваная. Трапіць у тэлеэфір і нават на старонкі газэт здолеюць нямногія.
Дзяржава не ахоўвае крыжы ў Курапатах. Пра гэта заявіла Міністэрства культуры Беларусі ў адказе на ліст грамадскасці ў сувязі з апошнімі актамі вандалізму ва ўрочышчы пад Мінскам, месцы пахавання ахвяраў масавых бальшавіцкіх рэпрэсій.
У гэтай школе Савецкага раёну сёньня толькі й размоваў што пра інцыдэнт, які здарыўся ў пятніцу падчас трэцяга ўроку другой зьмены.
Два п’яныя дзецюкі ўламіліся ў школу а 16.30. Адпіхнуўшы вахцёра, яны падняліся на другі паверх. Тут іх дагнаў дзяжурны настаўнік. Дарэчы, псыхоляг паводле адукацыі. Але суцішыць п’яных ён ня змог — адзін зь дзецюкоў выхапіў пісталет і прыставіў рулю да скроні пэдагога.
Буяноў удалося вывесьці на вуліцу. Але не пасьпеў вахцёр зачыніць дзьверы на зашчапку, як яны зноў уварваліся ўсярэдзіну. І, падняўшыся на другі паверх, пачалі ламіцца ва ўсе кабінэты запар. У кабінэце геаграфіі на іх дарозе стала настаўніца з швабрай у руках. А ў наступным кабінэце яны ўсчалі страляніну.
20 лістапада ў Менску прайшла прэзэнтацыя першага беларускамоўнага альбому гурту «J:морс» «Адлегласьць».
У дыск увайшло 11 песень, сярод якіх — тры песні па-беларуску з папярэдніх альбомаў («Жывi», «Так‑цi‑так», «Паветра»), два пераклады кампазіцый з рускай мовы («Маё сонца», «Глядзi») і шэсць новых запісаў. Аўтары ўсіх кампазіцый, акрамя адной народнай песні «Вярба», — удзельнікі гурту Уладзімір Пугач і Раман Арлоў.
Прадстаўнік Мытнага камітэта прызнаўся Еўрарадыё, што бачыў наш матэрыял пра памылкі ў мытнай дэкларацыі, і заявіў, што камітэт збіраецца звяртацца па дапамогу:
“Тое, што мы безумоўна звернемся па экспертызу да аўтарытэтных спецыялістаў – без усялякіх сумневаў, гэтую нататку мы не збіраемся пакідаць так проста.
Можа, паспяшаліся мы тады вельмі. Сам я не бачыў гэтую дэкларацыю і пакуль не меў стасункаў з чалавекам, які працаваў над гэтым”.
Розныя вераванні і погляды. У Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася прэзентацыя выставы “Выданні Віленскіх друкарняў 16 - пачатку 20 стагоддзя”.
Сяргей Сямёнаў атрымаў па пошце пастанову Вярхоўнага суду, які адмяняе рашэньне суду Гомеля аб прыцягненьні яго да адміністрацыйнай адказнасьці за адмову запоўніць мытную дэклярацыю на расейскай мове. Судзьдзя прысудзіла Сямёнаву штраф у памеры 30 базавых велічыняў.
Нягледзячы на тое, што па Канстытуцыi ў Беларусi дзве мовы (руская i беларуская) з"яўляюцца дзяржаўнымi, у рэальным жыццi адна з iх вiдавочна дамiнуе. Дзiўна, але ў Беларусi большасць насельнiцтва ўжывае не беларускую мову, а "русский язык". Чаму так адбываецца? Над гэтым пытаннем разважае старшыня Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны Алег Трусаў.
Выглядае на тое, што фэстываль «Рок-Кола» на Полаччыне прайшоў у апошні, 17-ты раз. Пастанова полацкіх сілавікоў: «Прыпыніць дзейнасьць рок-фэстывалю ў Полацку. Адзначыць незадавальняючую падрыхтоўку фэстывалю беларускай музыкі 26-27 кастрычніка і лічыць нямэтазгодным правядзеньне фэстывалю «Рок-Кола», бо яно не падпадае гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і праваслаўю. Рэкамэндаваць асобам, што адказваюць за духоўнае выхаваньне моладзі ўстрымлівацца ад правядзеньня падобных мерапрыемстваў». Арганізатары «Рок-Кола-2007»: «Мы будзем праводзіць фэстываль. Няхай сабе па-за межамі Беларусі».
Першы пераклад твораў Васіля Быкава на іўрыт зрабіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зееў Бен-Ар'е.
Прэзентацыя першай работы - перакладу апавядання "Бедныя людзі" пройдзе 11 снежня ў Ізраільскім культурна-інфармацыйным цэнтры. Ён быў апублікаваны ў часопісе Саюза пісьменнікаў Ізраіля "Гаг" ("Дах") у канцы кастрычніка 2007 года.
Беларускі музыка, гітарыст гурта N.R.M. Піт Паўлаў бачыць мала сэнсу ад трансляцыі кліпаў альтэрнатыўных выканаўцаў у эфіры музычных каналаў. Так ён пракамэнтваў Рацыі адкрыццё на тэлеканале “БелМузТВ” адмысловай праграмы пра беларускую альтэрнатыўную музыку.
Дзяўчына, якая пацярпела праз выкладчыка‑наркагандляра, зможа аднавіцца толькі на платнае аддзяленьне — усе хадайніцтвы пра бюджэтную форму навучаньня адміністрацыя Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Я. Купалы адхіліла.
З 16 снежня ў эфіры тэлеканала «МузТВ» у Беларусі будзе выходзіць праграма, прысвечаная альтэрнатыўнай музыцы.
Як паведаміла БелаПАН генеральны прадзюсер тэлеканала спявачка Аляксандра Гайдук, 60‑хвілінная праграма «Нефарматная музыка» будзе выходзіць кожную нядзелю.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА" і радыё "Unistar" аб'явілі аб пачатку інфармацыйнай кампаніі, скіраванай на прафілактыку ВІЧ/СНІД і іншых інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам, сярод мужчын-аўтамабілістаў і насельніцтва ў цэлым.
Як паведамляе прэс-служба праекта "Прафілактыка і лячэнне ВІЧ/СНІД у Рэспубліцы Беларусь", на радыё "Unistar" створаны тры ролікі ў выглядзе інтэрв'ю мужчын розных сацыяльных слаёў і ўзростаў, якія расказваюць аб тым, што купляць секс для іх — непрымальна.
Гуру беларускага мадэльнага бізнэсу, які прасоўвае беларускіх дзяўчат на сусветны подыум, ужо другі раз знаёміцца з будучымі супермадэлямі выпадкова за столікам.
Сяргей Нагорны: "Пасля кастынгу, які праходзіў у “КЗ Мінск”, я з Канстанцінам Самарыным, які прадстаўляе амерыканскае агенцтва Fort Model, зайшлі ў рэстаран «Поющие фонтаны» і ў гэты ж час туды прыйшла Даша Аніськова са сваімі бацькамі".
У Баранавічах транспартнікі прагназуюць рэзкае павелічэнне “зайцаў” у грамадскім транспарце пасля 17 снежня, калі будуць адмененыя льготы на праезд для пенсіянераў, студэнтаў і школьнікаў.
У сувязі з гэтым адбываецца набор у кантралёры-пазаштатнікі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў інжынер аўтапарку Аляксандр Новікаў.
Інтэрнэт-партал Мoladz.orgшчыра віншуе Вас са святам Дня Студэнтаў! Мы жадаем Вам поспехаў, плённай працы, моцнага здароўя, здзяйснення ўсіх мар, добрага настроя. Зычым толькі высокіх адзнак, задавальнення ад вучобы і лёгкай сесіі (якая ўжо хутка J). Няхай студэнцкія гады будуць для Вас самымы вясёлымі, бесклапотнымі і цікавымі, каб нягледзячы на ўзрост Вы заўсёды заставаліся маладымі, прыгожымі, энэргічнымі, таленавітымі, разумнымі людзьмі.
Калегія імя Тэадора Хойса (праграма фонду Роберта Боша, Нямеччына) прадастаўляе магчымасьць беларусам, якія валодаюць нямецкай моваю, атрымаць навыкі праектнай дзейнасьці й зьдзейсьніць свой асабісты праект.
9-ты Мінскі міжнародны фестываль дзіцячага і юнацкага кіно "Лістападзік-2007" адкрываецца сёння. Урачыстая цырымонія адбудзецца ў сталічным кінатэатры "Піянер".
Кіраўнік працоўнай групы па распрацоўцы законапраекта аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі распавяла аб змесце дакумента. Таццяна Сафроненка заявіла, што ў законапраекце, які рыхтуецца да прыняцця Палатай прадстаўнікоў, няма ўзгадак пра Інтэрнэт і сайты.
У рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” адбылася канферэнцыя на тэму “Сучасная музычная індустрыя. Сродкі выжывання”.
У сустрэчы прынялі ўдзел беларускія музыкі Піт Паўлаў (N.R.M., Pete Paff, Garadzkija), Руся (Indiga), Аляксей Набееў (“Атлантыка”), Атмараві, Віталь Артыст (Без Білета), Маша Яр (гурт Яр, “Аўтарадыё”), піар-мэнэджэр Аляксандра Рогач і спявачка Аляксандра Гайдук.
13-гадовую вучаніцу сярэдняй школы Мэскоўта (штат Ілінойс, ЗША) адміністрацыя навучальнай установы пакарала за тое, што яна абняла двух сваіх сябрукоў, калі разьвітвалася зь імі напярэдадні выходных. Кіраўніцтва школы спасылаецца на тое, што дзяўчына парушыла правілы, якія забараняюць паказваць свае пачуцьці на тэрыторыі навучальнай. Ці ёсьць правілы прыватных стасункаў у беларускіх школах?
Ноч пажырацеляў рэкламы ў Мінску, пачнецца 17 лістапада ў вялікай зале сталічнага Палаца Рэспублікі за гадзіну да паўночы і скончыцца ў пяць раніцы. Насычаная праграма не дасць нудзіцца нікому. На суд гледачоў будзе прадстаўлена галерэя яркіх і крэатыўных рэкламных прынтоў, усю ноч будзе праходзіць дыскатэка ў рэстаране, а ў антрактах, у холе вялікай залы, госцяў будуць бавіць фрыкі, мімы і беларускія артысты. У кафэ Палаца Рэспублікі, адбудзецца дэгустацыя новых гатункаў піва ад "Крініцы".
Беларускі ўрад збіраецца ініцыяваць прыняццё закона пра здароўе народа. Паводле яго маладым людзям да 21 года могуць забараніць ужываць спіртныя напоі. Пра гэта ў інтэрв’ю “Ежедневнику” заявіў віцэ-прэм’ер Аляксандр Касінец.
У мінулы чацьвер, а таксама ў суботу і нядзелю гомельскі Цэнтральны рынак “мінавалі” невядомыя – тэлефанавалі ратаўнікам і паведамлялі, што на рынку нібыта ёсьць выбухоўка. Усе тры разы на рынак выязжалі сапёры, пакупнікоў і супрацоўнікаў эвакуявалі, шукалі бомбу, якой, дзякаваць Богу, ні адзін раз не было.
Лідэр гурта «Палац» і вядучы радыёвэрсіі гіт‑параду «Тузін Гітоў» Алег Хаменка ўзяўся за праект «Беларускія народныя казкі». Наклад першай часткі гэтага грандыёзнага праекту быў раскуплены, а ўвесь ён — на 10 дысках — мае пабачыць сьвет да Калядаў. Алег Хаменка падрабязьней распавёў ТГ пра задуму перачытаць галоўныя беларускія казкі і прадставіў «Злую казку», сабраную з самых неўдалых момантаў запісу.
15 лістапада — Міжнародны дзень адмовы ад курэння. Ён традыцыйна праводзіцца кожны трэці чацвер лістапада па ініцыятыве Еўрапейскага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).
Паводле даных СААЗ, штогод ва ўсім свеце тытунь забірае жыццё 5 млн. чалавек. Паводле прагнозаў экспертаў, да 2020 года тытунь стане асноўнай прычынай смяротнасці 10 млн. чалавек штогод.
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, сярод беларусаў курыць 64,1% мужчын і 19,7% жанчын ва ўзросце больш за 15 гадоў. Ад хваробаў, звязаных з курэннем, у рэспубліцы штогод паміраюць каля 15,5 тыс. чалавек.
Беларускія праваабаронцы патрабуюць адмяніць разьмеркаваньне выпускнікоў ВНУ - паведамляе партал Наша Ніва. Юрысты Беларускага хэльсінскага камітэту зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд, каб ён праверыў, наколькі разьмеркаваньне адпавядае асноўнаму закону Беларусі. У Канстытуцыі запісана, што ў краіне бясплатная вышэйшая адукацыя. Але калі выпускнік мусіць адпрацаваць гэтыя грошы, або вярнуць іх дзяржаве, то гэта ўжо не бясплатная адукацыя! – аргумэнтуюць прадстаўнікі БХК.
Каляровыя сьлімакі на вуліцах, дзіўныя рэчы, хэпэнінгі – так выглядае адзіны ў Польшчы Фэстываль абсурду ў г. Катавіцэ.
Арганізатар фэстывалю Матэуш Запарт кажа, што сёньняшні сьвет перапоўнены шэрымі колерамі й палітыкай. Сучаснаму чалавеку не хапае адпачынку й каляровых рэчаў.
Некалькі сотняў чалавек прыйшлі 11 лістапада ў Дом Ваньковічаў узяць удзел у прэзэнтацыі сучаснага беларускага трафарэтнага мастацтва. Невялікая заля менскага музэю не змагла зьмясьціць усіх жадаючых.
У Мінску ў выдавецтве "Лімарыус" выйшаў зборнік да 75‑годдзя прафесара Адама Мальдзіса пад назвай "Беларусь і беларусы ў прасторы і часе". Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захара Шыбекі.
Беларуская школьніца стварыла ва Украіне дзіцячую банду. Яна цэлы год тэрарызавала жыхароў вёскі Гута на Валыні.
12-гадовая Марына прыязджала ва ўкраінскую вёску на лета з Маларыты. Там яна пазнаёмілася з дзяўчынкамі 10 і 14 гадоў, намовіла іх абкрадаць суседнія хаты.
Спачатку іх здабычай былі невялікія сумы, але нядаўна дзяўчынкі скралі ў адной жыхаркі Гуты каля 200 долараў і тры ваўчары на папаўненне рахунку сотавага аператара. Ваўчарам дзяўчынкі заплацілі за свае размовы па мабільніках, і міліцыянты іх лёгка вылічылі.
Да стагодзьдзя знакамітай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн група энтузіястаў выдала па‑беларуску адзін з самых яе вядомых твораў «Малы і Карлсан‑з‑даху».
Пра гісторыю выданьня казкі пра Карлсана на беларускай мове распавяла адна з ініцыятарак праекту Настасься Мацяш. «Гэта даўняя гісторыя.
13 лістапада ў Беларускім цэнтры моды адкрыўся Тыдзень моды "Вясна—лета 2008". Такое мерапрыемства, закліканае прадэманстраваць асноўныя модныя тэндэнцыі наступнай вясны і лета, праходзіць у Мінску ўжо пяты раз.
Як паведаміла на адкрыцці тыдня кіраўнік ААТ "Цэнтр моды" Любоў Манулік, у праграме мерапрыемства — лекцыі, даклады, прэзентацыі, паказы беларускіх дызайнераў і вытворцаў. Так, 13 лістапада ў Беларускім цэнтры моды праходзяць лекцыі, прысвечаныя модным тэндэнцыям адзення вясны і лета наступнага года. Як паведаміла падчас даклада мастацкі кіраўнік Беларускага цэнтра моды Эльвіра Жвікава, наступны сезон стане пераломным у плане модных тэндэнцый: у ім актуальныя тэмы футурызму, мадэрнізму. Базавыя шэра-бэжавыя адценні тканін, характэрныя для гэтай зімы, стануць вясной і летам 2008 года асновай для больш яркіх, эмацыянальных колераў.
У васьмімільённым Нью-Ёрку з дапамогаю інтэрнэту хлопец адшукаў дзяўчыну сваёй мары, у якую закахаўся зь першага позірку, убачыўшы ў вагоне мэтро. І хаця Каляды яшчэ ня хутка, цуды ў мэгаполісе ўжо пачаліся.
Вось і гатовы сцэнар для чарговага галівудзкага хэпі-энду. З той толькі розьніцай, што гэтая казка — сапраўдная гісторыя аднаго каханьня.
21-гадовы вэб-дызайнэр Патрык Мобэрг з Брукліну закахаўся зь першага погляду ў незнаёмку, пабачыўшы яе ў вагоне мэтро. Але неўзабаве згубіў яе ў натоўпе.
Аднак адступаць Патрык не хацеў. Вярнуўшыся дахаты, ён хуценька стварыў сайт www.nygirlofmydreams.com, з дапамогаю якога і спадзяваўся знайсьці «дзяўчыну сваёй мары».
Былому студэнту Эўрапейскага гуманітарнага Універсітэту Капчэўскаму Мікалаю патрэбна дапамога ў правядзенні цяжкай аперацыі. Яго дыягназ: артэрыявянозная мальфармацыя задняй чэрапной ямкі. Мікалаю патрэбна фінансавая ды й інфармацыйная падтрымка. Было праведзена абследванне ў Маскве ў навукова-даследчым інстытуце нейрахерургіі імя Бурдэнка. Спецыялісты гэтага інстытуту адмовіліся ад правядзення аперацыі.
З новага году факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пераедзе ў новы корпус і будзе перайменаваны. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе БДУ.
Кіраўнік прэс-службы Вольга Шчадрына кажа, што ён атрымае назву інстытута журналістыкі, які будзе складацца з 2-х факультэтаў.
Вольга Шчадрына: “Факультэт журналістыкі, дзе будуць навучацца звычайныя студэнты і факультэт перападрыхтоўкі кадраў. Бо ёсць шмат людзей, што маюць іншую адукацыю, але хочуць быць журналістамі і ім няма дзе вучыцца”.
У ліцэі БДУ адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы "Адукацыя ў Кітаі".
Паводле слоў міністра адукацыі Беларусі Аляксандра Радзькова, экспазіцыя дазволіць замацаваць дамоўленасці ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва, дасягнутыя падчас візіту ў Беларусь прэм'ера Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябао, іібудзе спрыяць наладжванню доўгатэрміновых беларуска-кітайскіх кантактаў у сферы адукацыі.
У Гомелі за мінулыя суткі зарэгістравалі найвялікшае для лістапада сьнежнае покрыва — 17 см.
Сьнег стаўся прычынай шматлікіх адключэньняў электрычнасьці, пераважна ў Гомельскай і Магілёўскай абласьцях. За мінулыя суткі ў краіне адключалася электразабесьпячэньне ў 1451 вёсцы і 317 фэрмах.
На сёньняшнюю раніцу абясточанымі заставаліся 504 вёскі й 55 фэрмаў.
2 снежня ў клубе "Фартуна" (Смаленская, 15) а 19-й гадзіне Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra прадставіць гледачам новую праграму "Лірыка" - песні на вершы Генадзя Бураўкіна.
Новы альбом спявак прымеркаваў адразу да двух юбілеяў. Нават дзіўна чуць ад артыста дакладныя лічбы - звычайна ў шоу-бізнесе гэта прэрагатыва Аляксандра Саладухі, які памятае усе значныя і нязначныя даты сваёй творчай дзейнасці. І тым не менш.
Вырашыў напісаць яшчэ адзін пост на тэму незалежнай прэсы. Бо як толькі хтосьці зазначае: усе мэдыі ад нечага ці ад некага залежаць.
Дык вось, унясем пэўнасьць: пад незалежнай прэсай экспэрты заўжды маюць на ўвазе недзяржаўную, і толькі. Натуральна, у любое выданьне ўкладаюцца нейкія грошы, любая рэдакцыя праводзіць пэўную рэдакцыйную палітыку. Ня можа быць рафінавана аб'ектыўных мэдыяў, гэта міт.
Напрыклад, бальшыня наведнікаў гэтага сайту апрыёры ўяўляе, чым дыхаюць, што вызнаюць стваральнікі "НН". Суворы чытач можа яшчэ і закінуць "здраду прынцыпам":) Але назаўтра зноў прыдзе на сайт, бо тут, што б ні казалі, непараўнальна болей плюралізму, дыскусійнасці, чым у любым афіцыёзным выданьні.
Сёлета спаўняецца 100 год з дня нараджэння Астрыд Ліндгрэн. Юбілей сусветнавядомай пісьменніцы святкуюць ня толькі шведы. Але і немцы, англічане,японцы, кітайцы і шмат яшчэ хто … У гэтым шэрагу і мы, беларусы. Мінскае аддзяленне шведскай амбасады ў Маскве і пры падтрымцы Дома кіно і кінатэатра “Цэнтральны” прапаноўвае ўсім дзеткам, а таксама і дарослым апынуцца ў казачным свеце Ліндгрэн.
Публікацыі сямі беларускіх гісторыкаў уключаны ў зборнік "Камунізм на міжнародны трыбунал". Пра гэта паведаміў БелаПАН кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў.
Паводле яго слоў, 15—16 чэрвеня 2007 года ў васьмі краінах Еўропы — Албаніі, Беларусі, Латвіі, Літве, Македоніі, Славакіі, Украіне і Эстоніі — прайшлі нацыянальныя канферэнцыі на тэму "Камунізм на міжнародны трыбунал". "Прадстаўленыя на канферэнцыях даклады ўвойдуць у міжнародны зборнік на англійскай мове, які мяркуецца разаслаць у найбуйнейшыя бібліятэкі і парламенты вядучых краін свету", — расказаў І.Кузняцоў.
Чакаецца, што зборнік выйдзе ў канцы гэтага года ў Вільнюсе — там жа размешчаны аргкамітэт міжнароднай канферэнцыі "Камунізм на міжнародны трыбунал". Сярод беларускіх даследчыкаў, чые даклады ўвайшлі ў выданне, — Аляксандр Грыцанаў ("Бальшавізм і фашызм"), Ігар Кузняцоў ("Палітычныя рэпрэсіі ў XX стагоддзі. Урокі гісторыі"), Якаў Басін ("Бальшавізм і беларускае яўрэйства"), Віталь Жук ("Польскі фактар у рэпрэсіях"), Анатоль Вялікі ("Разгром Бунда"), Аляксандр Урублеўскі ("Рэпрэсіі супраць духавенства") і Ірына Раманава ("Самазабойствы і савецкая ўлада").
У Маскве ў Крамлі разагналі несанкцыянаваную акцыю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ).
9 лістапада дэлегацыя з 30 чалавек з аднаго з гарадоў Беларусі прыйшла на экскурсію ў Крэмль. Сябры БРСМ разгарнулі свой сцяг і вырашылі сфатаграфавацца на фоне Троіцкай вежы.
У пятніцу, 9 лістапада ў Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся студэнт Баранавіцкага Дзяржаўнага Універсітэта, інжынернага факультэта, Алесь Краўчэня. Справа ў тым, што ва ўніверсітэце яго папярэдзілі, што рыхтуецца загад паводле яго адлічэння з ВНУ фармальна за 24 гадзіны пропускаў. У пятніцу, 9 лістапада ў Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся студэнт Баранавіцкага Дзяржаўнага Універсітэта, інжынернага факультэта, Алесь Краўчэня. Справа ў тым, што ва ўніверсітэце яго папярэдзілі, што рыхтуецца загад паводле яго адлічэння з ВНУ фармальна за 24 гадзіны пропускаў.
У Гродне тралейбусы пачалі здаваць напракат. Пра гэта паведаміў начальнік унітарнага гарадскога прадпрыемства "Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне" Іосіф Любчынскі.
Паводле яго слоў, першымі такой паслугай скарысталіся маладыя. Упрыгожаны вясельнай мішурой тралейбус 6 гадзін катаў маладых і іх гасцей па вуліцах старажытнага горада.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і камітэт па справах моладзі адміністрацыі Сочы падпісалі дамову аб супрацоўніцтве.
Як адзначыла выканаўчы дырэктар Расійска-беларускага саюза моладзі Алена Асмалоўская, галоўная мэта дамовы — арганізацыя працы і абмен студэнцкімі атрадамі Беларусі і Сочы, правядзенне сумесных патрыятычных акцый, мерапрыемстваў па прапагандзе здаровага ладу жыцця, а таксама развіццё моладзевага турызму.
Сёння ўначы ў гомельскай кавярні "Крыніца" па праспекце Касманаўтаў адбылася бойка паміж наведнікамі.
Маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў бойцы, выкарысталі агнястрэльную зброю. Як паведаміла адміністратар кавярні Надзея Хадановіч, на момант пачатку інцыдэнту ў кавярні знаходзілася больш за 50 чалавек.
Еўрарадыё знайшло прадпрыемства, на якім выраблялася плітка для плошчы Незалежнасці, а таксама высветліла, што ўкраінскі граніт прайшоў выпрабаванні ў Беларускім інстытуце будматэрыялаў.
Як даведалася Еўрарадыё, кіраўнік “Дырэкцыі па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці” Павел Улашчанка, пры якім укладвалася радыеактыўная плітка на галоўнай плошчы сталіцы, звольніўся яшчэ ў сакавіку.
Верагодна, яго сыход не звязаны са скандалам вакол пліткі, таму што першы замер адбыўся толькі ў траўні. Цяпер арганізацыю ўзначальвае Аляксандр Трыфанаў. Паводле яго слоў, “Дырэкцыя” не мае дачынення да пліткі.
МУС Беларусі падрыхтавала праект указу аб адмене дазвольнага штампу для выезду мяжу ў пашпартах грамадзян Беларусі.
Праектам дакумэнту прадугледжваецца адмена штампу з 1 студзеня 2008 г.
Але разам з гэтым плянуецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку зьвестак аб асобах, выезд якім з тэрыторыі Беларусі абмежаваны ў адпведнасьці з заканадаўствам. Зараз праект праходзіць узгадненьне ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіраваньня.
Гомельскія падлеткі знайшлі на вуліцах новы наркотык. Пацярпелыя трапляюць у рэанімацыю ў поўнай дэзарыентацыі. Яны ня могуць нават сказаць, як іх завуць.
За апошнія два тыдні ў дзіцячыя аддзяленні гомельскіх бальніц з дыягназам «атручэнне раслінным ядам» патрапілі 34 чалавекі. Амаль усіх іх дактары вымушаны былі лячыць у рэанімацыі. У рэальнасці, як сцвярджаюць дактары, пацярпелых ад новага наркотыка значна больш. Дзеці атруціліся насеннем дурнап’яна звычайнага, што было новым для гомельскіх медыкаў. Пра знешні выгляд расліны і пра яго ўздзеянне на арганізм ўрачам давялося даведвацца праз Інтэрнэт.
«Дурнап’ян звычайны стаў суперпапулярнай раслінай сярод гомельскіх дзяцей і падлеткаў. Яго шышачкі ўтрымліваюць насенне, якое пры спажыванні выклікае багатыя галюцынацыі. За апошні год дурнап’ян з’явіўся на гарадскіх клумбах, ля будынкаў раённых адміністрацый, у дварах дамоў і нават каля школ…», — кажа ўрач‑педыятр Гомельскай абласной бальніцы Гелена Белікава.
Некалькі вядомых расійскіх выданняў выключаныя з падпіснога каталога “Белпошты” на першае паўгоддзе 2008 года. Гэта – “Коммерсантъ”, “Московский комсомолец” і “Независимая газета”.
У “Белпошце” тлумачаць сітуацыю “правам выбару друкаваных выданняў для фармавання свайго каталога” і тым, што яны кіруюцца выключна “эканамічнай мэтазгоднасцю”.
Дарэчы, у параўнанні з мінулым годам, расійскіх выданняў, якія можна было сёлета выпісваць у Беларусі, стала амаль на дзве з паловай сотні больш – 8328. Але ў падпісны каталог на першае паўгоддзе 2008 года патрапілі толькі чатыры з паловай тысячы расійскіх выданняў.
Еўрарадыё высветліла, што студэнт факультэта міжнародных адносінаў БДУ Аляксандр Качан, асуджаны за крадзеж рарытэтных кніг з Нацыянальнай бібліятэкі, выйшаў з-за кратаў і зараз працягвае навучацца на тым самым факультэце.
У красавіку 2003 года чатыры студэнты БДУ здзейснілі “крадзеж стагоддзя” — вынеслі з залы рэдкай кнігі 16 выданняў XV-XVIII стагоддзяў. Яны паспелі прадаць некаторыя з кніг у Маскве. Калі іх вылічылі, скупшчык вярнуў рарытэты ў бібліятэку. Злачынцы атрымалі ад 3 да 10 гадоў
МУС Беларусі ініцыюе абмежаваньне продажу сьпіртнога з 22.00 да 9.00. Адпаведная прапанова ўжо ўзгодненая і накіраваная на разгляд ураду, паведаміў начальнік упраўленьня прафіляктыкі галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі МВД Мікалай Дрозд.
Праваахоўныя органы ў ліку паправак у адміністратыўнае заканадаўства прапануюць таксама ўвесьці адказнасьць за расьпіцьцё алькагольных і слабоалькагольных напояў у грамадзкіх месцах.
Праблема барацьбы з п’янствам і алькагалізмам застаецца досыць вострай. Сёлета больш за 680 сваракпад узьдзеяньнем алькаголю перарасьлі ў злачынствы рознай цяжкасьці.
7 лістапада тры гадзіны курсіраваў па Магілёве тралейбус імя Цішкі Гартнага. Гэтак адзначыла гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы 120-годзьдзе беларускага пісьменьніка, першага старшыні савецкага ўраду Беларусі Зьмітра Жылуновіча. Сёлета ўлетку гэткім жа чынам адзначылі 125-годзьдзе Янкі Купалы.
Журналіста Івана Романа абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежным сродкам масавай інфармацыі без акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных справаў. У якасьці доказу гэтага супрацоўніцтва Іван Роман атрымаў ад пракурора раздрукоўкі сваіх тэлефонных размоваў з рэдакцыяй радыё “Рацыя” ў Беластоку.
У Беларусі заяўкі на ўдзел у адборачным туры міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля-2008" будуць прымацца з 15 лістапада 2007 года па 31 студзеня 2008 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аргкамітэце конкурсу.
Спецназ Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі заняў будынак незалежнага грузінскага тэлеканала “Імедзі”. Яго вяшчанне перарванае, паведамляе Газета.ру.
Сілавыя структуры рэжыма Міхаіла Саакашвілі працягваюць падаўляць вулічныя выступленні апазіцыі. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца дубінкі, вадамёты і слёзацечны газ.
Апошнія арганізаваныя групы апазіцыянераў цяпер застаюцца ў тбіліскім храме святой Тройцы, які аточаны спецназам.
Нагадаем, грузінская апазіцыя патрабуе адстаўкі прэзідэнта Саакашвілі, правядзення парламенцкіх выбараў у красавіку 2008 года і вызвалення палітвязняў.
"Еўрарадыё" даведалася, ці карыстаюцца беларускія зоркі тымі таварамі, якія рэкламуюць.
Спявачка Алеся, якая апошнім часа рэкламуе Таро Цэнтр Тэлеком, кажа, што шмат хто са знакамітасцяў займаецца рэкламай і яна не бачыць тут нічога дрэннага.
Алеся: “Калі нейкая кампанія выбірае мяне ў якасці брэнду, то я лічу гэта індыкатарам папулярнасці”.
У Таро Цэнтр Тэлеком, які рэкламуе, Алеся не звяртаецца.
Алеся: “Што тычыцца Таро цэнтра, то спачатку мне было цікава, я тэлефанавала. А ўвогуле са мной не было такога, каб я сама не магла прыняць нейкае там рашэнне ці знайсці выхад са складанай сітуацыі. Не было. Можа, яшчэ будзе?”
Як было праінфармавана, канцэрт зь удзелам гуртоў Asguard, Znich, Imprudence, Litvintrol пачаўся а шостай гадзіне 31-га кастрычніка ў клюбе "Рэактар" (вул. Веры Харужай 29).
6 лістапада Зьміцер Жалезьнічэнка накіроўваўся ў Брусэль для ўдзелу ў моладзевай канфэрэнцыі. У менскім аэрапорце‑2 на мытні актывіст запатрабаваў блянкі дэклярацыяў на беларускай мове. У супрацоўнікаў мытні такіх не апынулася, таму яны пачалі спрачацца з маладзёнам па звычайнай схеме: маўляў у Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы і г.д. У час, калі мы размаўлялі са Зьмітром па тэлефоне, ён паралельна даводзіў мытнікам прынцыповасьць свайго патрабаваньня.
Урэшце мытнікі пагадзіліся «схадзіць пашукаць» дэклярацыі на мове. І знайшлі! Жалезьнічэнка, хаця і апошнім з пасажыраў, але прайшоў рэгістрацыю.
Нагадаем, што беларускамоўныя блянкі дэклярацыяў зьявіліся, дзякуючы гомельцу Сержуку Сямёнаву. Ён здолеў зьвярнуць увагу вышэйшых дзяржаўных інстанцый на праблему адсутнасьці дэклярацыяў «на мове», пры гэтым за сваю прынцыповасьць ён прайшоў праз суды і штрафы.
Сёньня беларуская служба "Радыё Швэцыя" адзначае тры гады выхаду ў эфір. У гэтай службе працуюць чатыры беларусы – два паводле кантракту і два пазаштатныя супрацоўнікі. На пытаньні "Свабоды" адказаў прадусар праграмы Дзьмітры Плакс.
Вуліц імя Янкі Брыля і Льва Сапегі ў Мінску не будзе. Не чакаецца пакуль і перайменавання вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча, таксама зацвержданае на 5-й сесіі дэпутатаў Мінгарсавету. Як адзначылі ў Мінгарвыканкаме, рашэнне народных абраннікаў не прайшло прававой экспертызы ў Міністэрстве юстыцыі.
У Беларусі плануецца стварыць новы турыстычны маршрут — "Беларускі Парыж". Пра гэта паведаміў старшыня нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны на семінары "Прэзентацыя экскурсійных маршрутаў", які прайшоў 6 лістапада ў Мінску.
Верасьнёўскае рашэньне дэпутатаў Менгарсавету аб перайменаваньні вуліцы Берсана ў вуліцу Вайніловіча, а таксама наданьні гарадзкім вуліцам імён Сапегі й Брыля не прайшло прававой экспэртызы ў міністэрстве юстыцыі.
У Менскім гарвыканкаме «Нашай Ніве» паведамілі, што згодна з законам аб мясцовым самакіраваньні падобныя рашэньні мусяць абмяркоўвацца з насельніцтвам, аднак мэтодыка абмеркаваньня на сёньня не распрацаваная. Гэта і сталася фармальнай прычынай, паводле якой рашэньне 5-й сэсіі Менгарсавету ад 26 верасьня не прайшло прававой экспэртызы ў Міністэрстве юстыцыі.
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Алена Цалкова адхіліла пазоў былога студэнта-выдатніка, моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі да ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны пра аднаўленьне на трэці курс матэматычнага факультэту. Студэнт павінен сплаціць і судовыя выдаткі.
Вітушка Міхал (1907 - 2006), беларускі палітычны й вайсковы дзеяч, генэрал, кіраўнік Беларускага Рэзыстансу ў другой палове 1940-х - 50-х гг. Скончыў Клецкую й Віленскую гімназыі (1930). Вучыўся ў Пражскім унівэрсытэце й у Варшаўскім політэхнічным інстытуце. Уваходзіў у кіраўніцтва Аб'яднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый і Асьветнага Таварыства Беларусаў у Варшаве. У 1939-40 гг. быў начальнікам міліцыі ў Нясьвіжы.
У жніўні 1941 года Вітушка - адзін з камандзіраў аддзелаў Беларускай самаабароны на заходнебеларускім Палесьсі, якая праводзіла сумесную з Палескай Сеччу УПА антыбальшавіцкую вайсковую апэрацыю. Арганізатар беларускай паліцыі ў Менску, да восені 1941 г. быў намесьнікам каменданта паліцыі Дз.Касмовіча. Арганізоўваў аддзелы Беларускае самааховы на Браншчыне, Смаленшчыне й Магілеўшчыне (1942-43). На Смаленшчыне аддзелы Вітушкі і Касмовіча зьдзейсьнілі сапраўднае цуда, ачысьціўшы многія раёны ад савецкіх партызанаў.
Як паведаміў журналістам прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, «сёння і заўтра прадстаўнікі дзелавых колаў Беларусі і Карэі будуць весці перагаворы па гэтым пытанні».
Але толькі на дзвюх новых станцыях, адкрыццё якіх запланавана на гэты дзень. Нагадаем, 7 лістапада пачнуць працаваць дзве станцыі першай лініі мінскага метро — “Уручча” і “Барысаўскі тракт”.
"Высокатэхналагічныя" злачынствы прыйшлі і ў правінцыю. У Оршы распачата першая ў райцэнтры крымінальная справа па факце здзяйснення злачынства з дапамогай камп'ютарных тэхналогій.
На лаве падсудных хутка павінен апынуцца малады праграміст аднаго з мясцовых прадпрыемстваў, студэнт-завочнік і аматар камп'ютарных гульняў. У віртуальнай прасторы хлопец адкрыў "Інтэрнэт-краму", ў якой прапанаваў пакупнікам бытавую тэхніку.
У Пячэрскі лесапарк Магілёва да памятнага знаку беларускаму пісьменьніку, першаму старшыні савецкага ўраду Беларусі прыйшлі два дзясяткі чалавек. На сымбалічным месцы пахаваньня Зьмітра Жылуновіча адбыўся непрацяглы мітынг.
Сёння ранкам у Нацыянальнай бібліятэцы спрацавала сігналізацыя. Супрацоўнікам установы, а таксама чытачам і наведвальнікам давялося пакінуць будынак бібліятэкі.
Музэй гісторыі камсамолу неўзабаве зьявіцца ў сталіцы. Ідэя належыць моладзі Савецкага раёну. Чальцы раённай арганізацыі БРСМ будуць зьбіраць зьбіраць фатаграфіі мінулых гадоў, гутарыць і запісваць расказы былых камсамольцаў. Не выпадкова збор экспанатаў для музэю пачнецца менавіта цяпер: сёлета споўнілася 89 гадоў з дня стварэньня камсамолу. Паводле задумы БРСМаўцаў, арганізаваць музэй удасца за год — акурат да юбілейнай даты.
Дарэчы, ідэю, сталічнай моладзі падтрымалі па ўсёй краіне. Найлепшыя экспанаты будуцю зьбіраць з усіх рэгіёнаў. Даспадобы такое рашэньне й былым камсамольцам. Старшыня Савету вэтэранаў камсамолу Савецкага раёну Ларыса Белая паабяцала прыняць у стварэньні музэю актыўны ўдзел: падзяліцца камсамольскім архівам.
Сталі вядомымі вынікі ўручэньня расейскай прэміі Rock Alternative Music Prize (RAMP) 2007: Ролік «Ляпісаў» «Капітал» узяў прыз у намінацыі «Кліп году».
Белтэлекам паведаміў аб уводзе ў эксплуатацыю дзвюх новых кропак бесправаднога доступу па тэхналогіі Wi-Fi у Мінску. Дзве новыя кропкі доступу ў Менску з'явіліся ў гасцініцы "Ля фантана" і ў лядовым палацы хакейнага клуба «Юнацтва-Мінск».
Сёньня ў Кіеве актывісты ініцыятывы "Салідарнасьць" правялі акцыю з назвай "Дзень Бульбы". Сёньняшняя акцыя ня мела ніякага дачыненьня да грамадзка-палітычных праблемаў: маладыя людзі проста хацелі прэзэнтаваць кіяўлянам стравы беларускае народнае кухні - дранікі і печаную бульбу, а таксама знакаміты нацыянальны напой – крамбамбулю. Мінакі, якія далучыліся да акцыі ў ролі дэгустатараў, засталіся задаволеныя.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў Менску былі выкананыя сьмяротныя прысуды адразу дваццаці тром беларускім пісьменьнікам. Іх памяці, памяці ненапісаных імі літаратурных твораў, памяці іх нявыдадзеных кніг мы прысьвячаем сёньняшнюю гутарку “за круглым сталом”, якая адбываецца ў сямідзесятую гадавіну трагічнай падзеі. У перадачы бяруць удзел супрацоўнік Інстытуту літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Міхась Тычына, крытык Ганна Кісьліцына і гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч.
Сёння ў філармоніі прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У ім прынялі ўдзел сваякі песняра, навукоўцы, прадстаўнікі ўладаў і грамадскасці.
Па словах доктара філалагічных навук, выкладчыка і вядомага літаратурнага даследчыка Міхася Тычыны, прысутных уразіла прамова малодшага сына паэта Міхася Міцкевіча, які “на фоне афіцыйных азначэнняў — народны пісьменнік, класік, родапачынальнік — працытаваў азначэнні Панамарэнкі”.
Арганізатары мюзікла "Прарок" з жалем канстатавалі, што "праект панёс грандыёзную страту". "У нас нават няма грошай, каб выплаціць ганарары артыстам", — сказаў у інтэрв'ю прадзюсар мюзікла Вадзім Таўпянец. Прычына, па яго словах, у тэхнічнай накладцы: напярэдадні паказаў ні ў касах, ні ў распаўсюднікаў немагчыма было набыць квіткі — яны не паступілі ў продаж.
Суд Савецкага раёну Менску арыштаваў чатырох удзельнікаў сьвяткаваньня Гэлаўіну. 31 кастрычніка міліцыянты затрымалі іх у Цэнтральным унівэрмагу і абвінавацілі ў дробным хуліганстве — выгляд затрыманых нібыта “абражаў грамадзкую мараль”.
У судзе Савецкага раёну Менску справы Юр’я Шаліна, Валянціна Сакалоўскага, Тацяны Лажкаровай і Андрэя Кіма разглядалі судзьдзі Людміла Савасьцян і Аксана Ралява.
У судзе сабраліся каля двух дзясяткаў чалавек — яны прыйшлі на знак салідарнасьці з затрыманымі.
Прадавачкі ЦУМу адмовіліся сьведчыць
Нагадаем, 31 кастрычніка каля дваццаці чалавек убраліся ў касьцюмы для сьвяткаваньня Гэлаўіну. На вуліцы ішоў дождж, таму маладыя людзі зайшлі ў ЦУМ. Там на першым паверсе супрацоўнікі міліцыі й затрымалі пяцёх чалавек, сярод якіх быў карэспандэнт “Нашай Нівы”.
У 9 гадзін вечара 31 кастрычніка у раёне пл. Якуба Коласа былі затрыманыя некалькі маладых людзей, якія святкавалі старажытнае кельтскае свята Хэлоўін, альбо Дзень усіх святых. На месца здарэння прыехаў нарад міліцыі, які й затрымаў удзельнікаў імпрэзы нібыта за дробнае хуліганства, якое выражалася ў непавазе да людзей. Зараз на маладзёнаў ўжо складзеныя пратаколы і на бягучы момант яны знаходзяцца ў аддзяленні міліцыі Савецкага раёна г. Менску.
Учора ў гістарычнай майстроўні, што на вуліцы Сухой, адбылася вечарына прысьвечаная пяцігодзьдзю літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”. Пісьменьнікі хацелі правесьці імпрэзу ў Доме літаратара, але ім адмовілі ў арэндзе памяшканьня. Невялікая заля майстроўні ледзьве магла зьмясьціць усіх жадаючых трапіць на прэзэнтацыю.
З 4 па 30 лістапада ў Мінску пройдзе 34-ы Міжнародны фестываль мастацтваў "Беларуская музычная восень". Пра гэта на прэс-канферэнцыі 30 кастрычніка ў Мінску паведаміў мастацкі кіраўнік Белдзяржфілармоніі Юрый Гільдзюк.
Цэнтар Дэмакратыі, Разьвіцьця і Вяршынства Права (CDDRL) пры Стэнфардзкім унівэрсітэце, Каліфорнія, ЗША, абвяшчае пра набор удзельнікаў на штогадовую праграму Stanford Summer Fellows on Democracy and Development Program для полісі-мэйкераў, што знаходзяцца ў сярэдзіне свайго кар’ернага росту, і грамадзкіх актывістаў. Праграма, якая адбудзецца з 28 ліпеня па 15 жніўня 2008 году, зьбірае разам групу з прыблізна 30 грамадзкіх, палітычных і эканамічных лідэраў з краінаў, што знаходзяцца ў стадыі пераходнага перыяду. Праграма прадугледжвае трох-тыднёвы цыкл мерапрыемстваў, які па рамках будзе ўключаць у сябе семінары з удзелам выбітных прафэсароў Стэнфардзкага ўнівэрсітэту, а ў другой палове дня – дыскусіі з удзелам знаных палітычных лідэраў, акадэмікаў і журналістаў ЗША адносна прагрэсу/рэгрэсу ў станаўленьні дэмакратыі ў краінах, з якіх паходзяць удзельнікі праграмы. Таксама будуць мець месца візыты ў кампаніі Сіліконавай даліны, буйныя масс медыя і недзяржаўныя арганізацыі Каліфорніі.
Адзін з самых знакамітых тэатраў Расіі - Маскоўскі мастацкі акадэмічны тэатр імя А.П.Чэхава - збіраецца на гастролі ў Мінск. Выступленні праслаўленай трупы пройдуць у беларускай сталіцы 2-3 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
Створаная з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі міжведамасная працоўная група, якая вывучае досьвед краінаў СНД і Эўропы ў пытаньнях прававога рэгуляваньня інтэрнэт-СМІ, схіляецца да высновы, што сецевыя вэрсіі пэрыядычных выданьняў трэба рэгістраваць як сродкі масавай інфармацыі. Пра гэта заявіў міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч.
Як перакананы Сяргей Сацук, галоўны рэдактар інтэрнэт-газэты “Ежедневник”, якая праз электронную падпіску распаўсюджваецца ў PDF-вэрсіі, менавіта інтэрнэт-выданьні, не падкантрольныя дзяржаўным ведамствам, непакояць беларускія ўлады ...
Міністэрства адукацыі Беларусі падрыхтавала змены і дапаўненні ў правілы прыёму абітурыентаў у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Гэта было зроблена нягледзячы на тое, што раней дэкларавалася нязменнасць правілаў прыёму на працягу пяці гадоў. Плануецца, што на "дэфіцытныя" спецыяльнасці паступіць можна будзе толькі з даведкай выканкаму.
На ёй можна пазанёміцца з маладасьледаванымі старонкамі палітычнай біяграфіі майстра. Упершыню ў арыгінале прэзэнтаваная аўтабіяграфія Канстанціна Міцкевіча, напісаная ў 1923 годзе, дакумэнты пра прысваеньне Коласу званьня народнага паэта БССР, лісты падзякі да савецкага ўраду, матэрыялы пэрыяду працы ў Вярхоўным Савеце, нататкі з прапановамі па рэформе беларускай мовы.
Беларусь – не толькі цуд некранутай прыроды, але і край, багаты на іншыя дзівосы. Амаль у кожным мястэчку імкнуцца дацягнуцца да неба гонкія гмахі старых касцёлаў ды цэркваў, па ўсім абшары Беларусі раскіданы россып велічных палацаў і невялічкіх сядзібаў, дзе нараджаліся, жылі і вырашалі дзяржаўныя пытанні, пісалі вершы і навуковыя працы тыя, чые імёны назаўжды застануцца ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны.
"Крэмль спрабуе пашырыць уплыў у кібэрпрасторы", — піша "Вашынгтан пост". (Хто не цураецца перакладу на імпэрскую мову :) — можа зірнуць .)
Калі коратка, то ў артыкуле абмаляваны захоп Сеціва ціхай сапай. У расейскіх кіроўных вярхоў дастаткова розуму (ці хітрасьці), каб ня трушчыць інтэрнэт-вольніцу абухом. І да халеры грошай. Пры такім, як у іх, сымбіёзе палітыкі зь бізнэсам можна проста купляць раскручаныя рэсурсы і
папулярных блогераў. Што й робяць. А потым ідзе нібыта стыхійная хваля спрыяльнага для Крамля піяру.
Позна ўвечары 27 кастрычніка журы полацкага фэстывалю, у які ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай улады, фэстываляў «Славянскі базар» і «Басовішча», цырымоніі «Рок-Каранацыя», інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў», назвалі пераможцаў 17-га фэсту. Расейцы ізноў ледзь ня ўзялі Гран-Пры (летась перамог Deimos), але ў выніку галасаваньня маскоўскую «Абвиотуру» абыйшоў менскі Tarpach.
Прэзідэнт і генеральны дырэктар кампаніі "Microsoft" Сціў Балмер наведаў Пінск (Брэсцкая вобласць) — горад, дзе жылі яго прадзед і дзед па матчынай лініі.
Як расказаў БелаПАН старшыня пінскай яўрэйскай абшчыны Іосіф Ліберман, які суправаджаў С.Балмера, бізнесмен прыехаў у Пінск з сястрой. Гэтую паездку ён наладзіў сястры ў якасці падарунка да яе 50-годдзя.
Неафіцыйны візіт прэзідэнт "Microsoft" у Беларусь доўжыўся адзін дзень — 25 кастрычніка. Балмер і яго сястра наведалі месцы, звязаныя з яўрэйскай гісторыяй Пінска, пабывалі ў Музеі беларускага Палесся, а таксама паглядзелі выставу яўрэйскіх мастакоў, якая там дэманструецца.
Прадстаўнікі грамадскасці адзначаюць 29 кастрычніка Дзень памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Ён быў заснаваны грамадскім аргкамітэтам па ўшанаванні памяці ахвяр сталінізму ў памяць пра падзеі 70-гадовай даўнініны. У 1937 годзе, у ноч з 29 на 30 кастрычніка, карнымі органамі ў адным толькі Мінску было знішчана каля 100 бязвінных людзей, выдатных дзеячаў Беларусі.
Фэстываль беларускай музыкі “Бардаўская восень” завяршыўся канцэртамі на Беластоцкім радыё і ў горадзе Гайнаўцы ў Польшчы. У нядзелю гэта была ўжо праграма “Бардаўскай восені”. Асноўныя падзеі разгортваліся ў горадзе Бельску-Падляскім, што на Беласточчыне.
Сярод удзельнікаў канцэрта - 9 груп з Магілёва, Горак і Асіповічаў. Вядучы “Бочкі” - DJ Апакаліпсіс.
Як паведамілі Рацыі арганізатары фестываля, ёсць некалькі прычынаў назвы “Бочка”: “Па-першае, рэп - гэта філасофія. Філосаф Дыяген жыў у бочцы. Па-другое, маецца на ўвазе барабанная бас-бочка, якая ёсць асновай любога хіп-хопавага трэка. “Бочка” - гэта не бочка з півам ці мёдам, а “Бочка”, зараджаная рыфмай і выбуховымі тэкстамі. Калі такі зарад спрацуе, мала хто застанецца незакранутым”.
Удзел Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Івана Франко ў ІІІ Міжнародным тэатральным фестывалі "Панарама" сведчыць аб прадаўжэнні добрых традыцый культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны. Аб гэтым заявіў міністр культуры Беларусі Уладзімір Мацвяйчук на сустрэчы 28 кастрычніка з мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Івана Франко народным артыстам Украіны Багданам Ступкай.
Учора, у дзень аўтамабіліста, у Гродне сутыкнуліся тры машыны: Кіо, Мэрседэс і Фіят. Як паведаміў інспектар аддзела дазнання, які разглядае на цяперашні момант гэту справу, Руслан Папін, аўтамабілі сутыкнуліся на вялікай хуткасці.
На конкурсе прыгажосці "Міс свету — 2007" Беларусь прадставіць 22-гадовая студэнтка гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Алена Аладка.
24 кастрычніка ўвечары актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай парыті БНФ нанава ўсталявалі ва ўрочышчы Курапаты Крыж пакутаў. Некалькі тыдняў таму крыж паламалі невядомыя вандалы.
Першы рэстаран беларускай кухні адкрыецца ў лістападзе ў сталіцы Кітая Пекіне. Ён будзе месціцца побач з Пекінскім выставачным комплексам і старым рускім рэстаранам “Масква”. Яго плошча – 267 квадратных метраў, паведамляе агенцтва .
28 кастрычніка напярэдадні Дня Памяці ахвяраў сталінсіх рэпрэсій адбылося традыцыйнае шэсьце і мітынг “Дзяды”.
Штогод беларусы з болем у сэрцы ўспамінаюць жалобную дату – 29 кастрычніка. У 1937 годзе ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ў падвалах менскай турмы былі расстраляны самыя яскравыя і таленавітыя дзеячы культуры, асьветы, грамадзкія дзеячы. Яны ўсе да апошняга змагаліся за лепшую долю для нашай Бацькаўшчыны, адраджалі мову і культуру Радзімы. Увогуле за бальшавіцкія часы было рэпрэсавана больш за 1,5 мільёнаў найлепшых нашых землякоў.
28 кастрычніка сьвядомыя беларусы прыйшлі на шэсьце каб ушанаваць памяць пакутнікаў. Шэсьце, на якім сабралося прыкладна 1500 чалавек, прайшло ад гадзіньнікавага заводу да Курапатаў. Людзі прыйшлі з кветкамі, з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі гербамі Менску. У шэсьці прынялі ўдзел розныя арганізацыі, ініцыятывы, праекты і простыя людзі, якім неабыякавы лёс сваёй краіны.
Як паведаміў БелаПАН ініцыятар конкурсу, беларускі барабаншчык Аляксандр Сапега (гурт "Apple Tea"), конкурс быў задуманы з мэтай "дапамагчы маладым барабаншчыкам паверыць у сябе, даць ім магчымасць прадэманстраваць уласнае майстэрства выканання і звярнуць на сябе ўвагу дасведчаных калег".
На гэтым тыдні з 2 курсу юрыдычнага факультэту Гарадзенскага Дзяржаўнага Ўніверсітэта была адлічана грамадзкая атывістка і пачынаючая журналістка Кацярына Бычак. Афіцыйнай прычынай пазначана “парушэньне правілаў унутранага распарадку ГРДзУ”.Але вельмі мала хто паверыў,што дадазеная прычына з’яўляецца сапраўднай. Таму варта даць слова самой дзяўчыне.
Гэта стала вядома пад час перасячэння польска-беларускай мяжы на Брэсцкім памежным пераходзе.
Супрацоўніца беларускай мытні перапісвала імёны і прозвішчы тых, хто займаўся вусным дэклараваннем грашовых сродкаў і асабістых рэчаў. У гэты момант некалькі студэнтаў-"каліноўцаў" запыталіся пра наяўнасць дэкларацый на беларускай мове. "Ёсць", – адказала дзяўчына і прынесла некалькі бланкаў. Аднак на просьбу падараваць хоць па аднаму асобніку на памяць катэгарычна адмовілася: "Дэкларацыі ёсць усяго ў некалькіх асобніках і яны для самых ..." Тут мытніца абарвалася. Застаецца толькі гадаць што яна мела на ўвазе.
Мэта конкурса - пошук і падтрымка маладых талентаў – будучых даследчыкаў, палітыкаў, журналістаў, якія выказваюць свежыя незалежныя погляды і думкі, шануюць дэмакратычня каштоўнасці.
Як стала вядома Еўрарадыё, у аддзеле кантролю за рэкламай зараз разглядаецца скарга бацькоў на рэкламу “Суперлато”. Ім не падабаецца ролік, дзе па вуліцы гуляе хлопчык і кажа: "Я любимой мамочке подарю подарочек — пусть мама ездит на авто, благодаря Суперлото”. Пасля ён падыходзіць да маці, дорыць ёй кветкі і квіток. Аднак рэакцыя бацькоў наступная: ім не падабаецца, што дзеці замест ежы могуць патраціць грошы на латарэі.
Як паведамілі Еўрарадыё ў аддзеле кантролю за рэкламай, зараз ролік знаходзіцца на экспертызе.
Супрацоўнік Міністэрства гандлю: У нас ёсць зварот, які тычыцца гэтага роліку. Мы зараз разглядаем гэтую справу. Рашэнне мусіць быць абгрунтаванае законам ці экспертызамі. Яно будзе прынятае цягам 2 тыдняў.
Гэтая зіма будзе крыху цяплейшая, чым "стандартная беларуская". Пра гэта паведаміла дырэктар дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Марыя Гермянчук 26 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Досыць рана я вырашыў: як толькі стану паўналетнім, я пачну размаўляць па‑беларуску і з гэтага ж дня пачну сам зарабляць сабе на жыцьцё. З карэспандэнтам «НН» гутарыць Алесь Мазанік, юнак з роду знакамітай Алены Мазанік.
Ваенкамат накіраваў юнака ў псыхдыспансэр за тое, што ён патрабаваў сабе дакумэнтаў на беларускай мове.
Зьміцер Жалезьнічэнка праходзіў мэдкамісію ў ваенкамаце. На прыёме ў ваенкамаўскага псыхіятра доктарка зацікавілася, чаму ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці. Пачуўшы адказ «Які з чатырох артыкулаў вас цікавіць?», псыхіятр не стала ўдакладняць далей. Пасьля размовы на тэму абароны Радзімы Зьмітру было выпісанае накіраваньне на дадатковае мэдычнае дасьледаваньне ў псыхіятрычную паліклініку.
Падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі кіраўніку праекта "ЕўраФэст" Аляксандру Ціхановічу паступіла больш за 100 пытанняў.
Народны артыст Беларусі распавёў аб змяненнях правілаў адбору на "Еўрабачанне", аб тым, якімі павінны быць прэтэндэнты, як ставіцца да сучаснай поп-культуры.
На мінулым тыдні ў Гомелі праваахоўнымі органамі быў затрыманы настаўнік фарм-клуба "рысяў" і моладзевай (U-20) зборнай Беларусі Дзмітрый Краўчанка. Пра прычыны арышту распавёў начальнік РУУС Новабеліцкага раёна Гомеля Дзмітрый Шваеў:
– Арыштаваць Дзмітрыя Краўчанку прымусіў інцыдэнт, які адбыўся ўвечары мінулага панядзелка ва ўстанове "Бар для душы", які знаходзіцца ў Гомелі на вуліцы Ілліча. Пасля званка працаўніцы бара, якая паведаміла пра бойку паміж наведвальнікамі, на месца здарэння выехаў нарад міліцыі. Краўчанка быў затрыманы і арыштаваны за хуліганства па артыкуле 339 частка 3 КК РБ (грубае парушэнне грамадскага парадку з выключным цынізмам. Яна прадугледжвае пазбаўленне свабоды на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў). Цяпер фігурант знаходзіцца ў СІЗА.
У беларускай сталіцы ўпершыню можна будзе пабачыць плякаты з галерэі вядомага польскага мастака Кшыштафа Дыда. 26 кастрычніка выстава адкрыецца ў Нацыянальным музэі гісторыі й культуры Беларусі. На ёй будуць паказаныя больш за 70 плякатаў.
пачала сваю працу ў 50‑ыя гады. За гэты час яна наладзіла сотні выставаў па ўсяму сьвету. У дадзены момант галерэя, якая месьціцца ў Кракаве, прапануе амаль 2 тысячы плякатаў. Галерэя Кшыштафа Дыда — адзіная ў Польшчы, якая спэцыялізуецца выключна на рэкляме й продажы польскага пляката, зьяўляецца месцам сустрэч як мастакоў, так і ўсіх, каго цікавіць польскі мастацкі плякат.
Каля 80% мінчукоў карыстаюцца грамадскім транспартам. Пры гэтым транспартнікі мяркуюць, што траціна пасажыраў не плаціць за праезд. Мінтранс называе кампосцеры састарэлай сістэмай аплаты.
Фотакарэспандэнту недзяржаўнай газеты “Наша Ніва” Юліі Дарашкевіч адмовілі ў акрэдытацыі на афіцыйную сустрэчу прэм’ер-міністра Беларусі С.Сідорскага з мэрам Санкт-Пецербургу В.Матвіенка, якая адбудзецца 25 кастрычніка ў Мінску. У праграме сустрэчы запланаваныя пратакольныя фота- і відэаздымкі і падыход да прэсы.
У дачыненні да 65 выпуснікоў ВНУ 2006 года распачаты 65 судовых спраў у сувязі з непрыбыццём да месца размеркавання. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 25 кастрычніка ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Юрый Міксюк. Такія ж справы, паводле яго слоў, распачаты ў дачыненні да 34 выпускнікоў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Нагадаем, згодна з беларускім заканадаўствам, выпускнікі ВНУ і ССНУ, якія атрымалі адукацыю на дзённай форме навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і былі накіраваны на працу па размеркаванні, абавязаны адпрацаваць па размеркаванні два гады (выпускнікі прафтэхвучылішчаў — год).
Праца журналіста шмат дзе ў сьвеце спалучаная з штодзённай рызыкаю жыцьцю. Днямі Міжнародны жаночы мэдыяфонд уганараваў узнагародаю “За мужнасьць у журналістыцы” шэсьць ірацкіх жанчын, якія працуюць журналісткамі ў Багдадзе. Падчас цырымоніі ўручэньня ўзнагароды ірацкія журналісткі адмовіліся фатаграфавацца – каб захаваць жыцьцё, яны змушаныя старанна ўтойваць род сваёй дзейнасьці. Тым часам сёньня на поўдні Кіргізстану, у горадзе Ош, пахавалі ўзбэцкага журналіста Алішэра Саіпава – напярэдадні яго, крытыка ўзбэцкіх уладаў, застрэлілі на выхадзе з рэдакцыі.
“Еўрапейскае радыё для Беларусі” датэлефанавалася да нязменнай вядучай усіх “Фабрык зорак” Яны Чурыкавай і спыталася, чаму беларусы перамагаюць на “Фабрыках”, чым сёлетняя “ФЗ” адрозніваецца ад мінулых і як пачуваецца Дакота.
Нагадаем, у “зорным доме” знаходзіцца нашая зямлячка мінчанка Дакота, што ўжо другі раз намініравана на вылет. Як сябе адчувае спявачка і чым адрозніваецца ад астатніх, распавядае спадарыня Чурыкава:
Адной з умоў існавання сучаснага тэатра з'яўляецца гібкая рэпертуарная палітыка з улікам эстэтычных і духоўных патрэбнасцей грамадства. У сувязі з гэтым у беларускіх тэатрах вядзецца пастаянная работа па абнаўленню рэпертуару. У тэатральным сезоне 2006-2007 адбыўся прэм'ерны паказ 148 спектакляў, што складае больш як 20 працэнтаў ад колькасці спектакляў у бягучым рэпертуары. Аб гэтым паведаміў сёння на калегіі Міністэрства культуры начальнік упраўлення мастацтваў галіновага ведамства Міхаіл Казловіч.
Амаль 94 працэнты выпускнікоў бюджэтных аддзяленняў ВНУ Беларусі забяспечаны першым рабочым месцам у гэтым годзе. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Міксюк.
Ладзіць іх Беларускае душпастырства айцоў дамініканаў.
Цягам чатырох дзён арганізатары запрашаюць наведаць шэраг імпрэзаў. Між іншым, будзе сустрэча з рэжысэрам Сяргеем Рыбаковым, аўтарамі кнігі «Беларусь: бульба й джынсы» Малгажатай Ноцунь і Анджэем Бжазецкім. Выкладчык Ягелёнскага ўнівэрсытэту Юры Гардзееў выступіць з рэфэратам на тэму «Невядомая Беларусь», а літаратуразнаўца Дзьмітры Клябанаў раскажа пра беларускую паэзію як пра жамчужыну эрапейскай літаратуры.
Пажыццёва дыскваліфікаваны футбаліст каманды другой лігі чэмпіянату Беларусі “Палессе-2” (з пасёлка Казенкі Мазырскага раёна) 30-гадовы Сяргей Трунін. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола.
Прысуд па скарзе групы праваабаронцаў на адмову Мінюсту ў рэгістрацыі грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна” будзе агучаны заўтра ў Вярхоўным судзе Беларусі.
Убачыць і пачуць беларускага песняра онлайн. Унікальнымі матэрыяламі пра жыццё і творчасць Якуба Коласа папоўнілася рубрыка сайта Дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння паэта.
Дакумент, які б рэгуляваў ўсталяванне спадарожнікавых антэн і кандыцыянераў, мусіў з'явіцца яшчэ ў жніўні, але не з'явіцца ўвогуле. Савет міністраў вырашыў, што неабходнасці ў ім няма, бо існуе Палажэнне аб парадку перапланіроўкі жылых памяшканняў. Дарэчы, штрафы, абазначаныя ў Палажэнні, - ад 310 тысяч да паўтара мільёнаў рублёў.
Прэзідэнт Беларусі сёння даручыў Міністэрству культуры сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук у наступным годзе стварыць канцэпцыю новага музея, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе беларускага лідэра.
Як паведамілі ў аддзяленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкаму, 40‑гадовы жыхар вёскі Халастова расплаціўся за пакупку ў краме пасёлку Колас купюрай 1998 году — 500 тысяч рублёў. Прадавец ня толькі ўзяў яе, але й даў рэшту — 450 тысяч.
Шагал, Кандзінскі, Лісіцкі, Забораў. Імёны землякоў належаць не толькі Беларусі. Сярод хрэстаматыйных класікаў і безлічы сучасных стыляў і навацый у Еўропе прабіваецца яшчэ адно дараванне - Ірына Пульчава. Жывапісец, мінская выпускніца. У Аўстрыі - тут дзяўчына працягвае вучыцца - яе творы аказаліся ў цане.
Расказвае Юрый Таболін: Усё жыццё яна марыла паехаць у горад мастакоў - Нью-Йорк. А 4 гады таму зусім нечакана атрымала запрашэнне на выставу ў Вену. Тут сустрэла любоў усяго свайго жыццця - работы мастака канца ХІХ века Густава Клімта. І сказала сабе: я застаюся.
Палата прадстаўнікоў 24 кастрычніка прыняла ў першым чытанні праект закона "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі".
Прадстаўляючы яго, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў: "Падрыхтаваная новая рэдакцыя правілаў з'яўляецца найбольш аптымальнай у сённяшніх умовах і адпавядае патрэбам сучаснай моўнай практыкі". Паводле яго слоў, прапанаваныя змяненні не закранаюць асноўных палажэнняў і прынцыпаў беларускай арфаграфіі і "забяспечваюць традыцыі пераемнасці пісьмовай беларускай мовы".
15 кастрычніка пачаўся прыём заявак на ўдзел у адборачным туры да Еўрабачання-2008. Еўрарадыё паспрабавала высветліць, якія калектывы і выканаўцы ўжо заявіліся на “Еўрафэст”.
Аднак Аляксандр Ціхановіч, член аргкамітэта па падрыхтоўцы да песеннага конкурсу, заявіў, што спіс удзельнікаў адборачнага тура будзе агучаны толькі пасля заканчэння прыёму заявак — адпаведна, пасля 20 лістапада. Дагэтуль ён трымаецца ў сакрэце, нават самі арганізатары не ведаюць, хто падаў заяўку.
Злучаныя штаты з гэтага часу будуць змагацца з спробамі замежных краін падвергнуць цэнзуры або абмежаваць доступ да Інтэрнэту, а таксама пераследаваць карыстальнікаў Сусветнай сеткі. Адпаведны закон ухваліў у сераду амерыканскі Кангрэс. Дакумент атрымаў назоў "Акт аб глабальнай сеткавай свабодзе" і быў ухвалены аднагалосна.
Кангрэсмен-рэспубліканец Крыстафер Сміт адзначыў, што кампаніі, якія прадстаўляюць паслугі Інтэрнэту, не павінны супрацоўнічаць з уладамі "рэпрэсіўных краін" у мэтах сочкі за дэмакратычнымі актывістамі.
Да канца гэтага года на сталічных вуліцах з'явіцца каля 70 міліцэйскіх відэакамер. Гэта робіцца для таго, каб міліцыянты маглі пастаянна сачыць за правапарадкам на вуліцах.
Да 1 лістападу 2007 г. можна падаваць заяўкі да ўдзелу ў "Беларускай школе лякальных лідэраў" - праекце, прызначаным для асобаў, уключаных у грамадзкую дзейнасьць у Беларусі.
Паводле звестак прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта, у лесе непадалёк ад беларуска-польскай мяжы нашы памежнiкi спынiлi грузавiк "Вольва", якiм кiраваў грамадзянiн Польшчы. Падчас агляду транспартнага сродку ў iм было выяўлена 72 тысячы пачкаў цыгарэт расiйскай вытворчасцi агульным коштам больш за 70 мiльёнаў рублёў. Высветлiлася, што тытунёвыя вырабы кантрабандысты планавалi рэалiзаваць на тэрыторыi Беларусi, Лiтвы i Польшчы.
Семнаццацігадовы Алег Рэчыц з глухой вёскі і без уласнага кія заняў прызавое месца і зараз рыхтуецца да чэмпіянату свету. У пасёлку Інтэрнацыянальным Пружанскага раёна (адкуль родам хлопец) жыве ўсяго 50 чалавек. Ніякай цывілізацыі там няма: бліжэйшы магазін у раённым цэнтры, а дзеці ездзяць на вучобу ў суседнюю вёску.
Еўрарадыё вырашыла высветліць, як у правінцыі можна стаць прафесійным гульцом. Аказалася, што хлопца з 9 год трэніруе ўласны бацька Алег Рэчыц. Ніякага стала і кія ў іх дома няма. Пасля таго як бацька заўважыў талент сына, ён прапанаваў суседняму дому культуры набыць два більярдныя сталы. Прычым гэта былі самыя танныя сталы.
Наступны міжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер" плануецца правесці ў 2008 годзе, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Глаз.
Менгарвыканкам дазволіў правесьці 28 кастрычніка ў нядзелю шэсьце ў Менску з нагоды Дня памяці продкаў. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў прэсавы сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал. Раней Менаблвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысячаў чалавек.
Сёньня ў Вярхоўным Cудзе пачалі разглядаць скаргу праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча, Уладзімера Лабковіча і Алеся Бяляцкага на рашэньне Міністэрства юстыцыі. Мін’юст адмовіўся зарэгістраваць грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне “Вясна”. Пасьля двух задаволеных хадайніцтваў суд аб’явіў перапынак да 25 кастрычніка.
На пачатку працэсу праваабаронцы заявілі два хадайніцтвы. Яны запатрабавалі весьці працэс на беларускай мове і запыталі ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты па-беларуску. Суд хадайніцтвы задаволіў.
Беларускі ўрад мае намер наладзіць вытворчасць легкавых аўтамабіляў. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка. “Гэта не нашыя фантазіі”, — падкрэсліў Сямашка, прадчуваючы крытыку скептыкаў.
У Парыжы адкрылася правакуючая выстава «Cац-арт. Палітычнае мастацтва ў Расеі». Мастацкая экспазыцыя, якая ўжо дэманстравалася ў Трэцьякоўскай галерэі, апынулася ў цэнтры цэнзурнага скандалу. Але недаехаўшыя экспанаты патрапілі ў Парыж праз сеціва.
На Гродзеншчыне ўсю канфіскаваную ў браканьераў рыбу перадаюць у заапарк. Як паведамілі ў гродзенскім заапарку, летась птушкі і жывёлы, а ў асноўным пеліканы і мядзведзі, з’елі каля 400 кілаграмаў канфіскаванай рыбы.
27 кастрычніка ў Сьвіслачы пройдуць мерапрыемствы, прысьвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 г.
Дзень памяці на сьвіслацкай зямлі, радзіме Кастуся і Віктара Каліноўскіх, будзе адзначацца дэмакратычнай супольнасьцю ўжо ў трынаццаты раз.
У праграме Дня памяці малебен ў мясцовым касьцёле, урачыстае ўскладаньне кветак да помнікаў героям паўстаньня Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведваньне вёскі Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх, побач зь якой у 1997 годзе актывістамі дэмакратычнага руху быў усталяваны памятны крыж, канцэрт.
Супрацоўнікі міліцыі вядуць пошук зламыснікаў, якія апаганілі на гарадскіх могілках у Оршы (Віцебская вобл.) дзве магілы, намаляваўшы на помніках свастыку чорнай фарбай, паведамілі "Інтэрфаксу" ва УУС Віцебскай вобласці.
"У ГАУС Оршы звярнулася мясцовая жыхарка і паведаміла, што помнікі на магілах яе сваякоў на гарадскіх могілках размаляваныя свастыкай і фатаграфіі аблітыя чорнай фарбай", – паведамілі ва УУС.
Там паінфармавалі па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 347 "Здзек над трупам або магілай" Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Як паведамілі ў ГАУС Оршы, цяпер "ідзе пошук зламыснікаў, высвятляюцца матывы здзейсненага".
У Гродне ўпершыню адкрыта выстава работ з бісеру.
Тут свае вырабы прадставілі 13 гродзенскіх рукадзельніц. Гэты від творчасці ў нашай краіне стаў папулярны ў апошнія гады, хаця бісерапляценне ўпамінаецца яшчэ ў Бібліі. Бісерам расшывалі царкоўныя рэчы, адзенне, рабілі ўпрыгожанні, афармлялі інтэр’ер. У канцы 50-х гадоў 19 стагоддзя цікавасць да гэтага рамяства ўпала і захавалася толькі ў сельскай мясцовасці. Сёння бісерапляценне перажывае сапраўдны бум, а гродзенскія майстрыхі вучаць такому рамяству не толькі ў гарадскіх цэнтрах творчасці, але і ў студыях па інтарэсах пры інтэрнатах.
Паўтара года цягнецца спрэчка паміж Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Саюзам пісьменнікаў Беларусі за нерухомасць, якая належыць Беларускаму літаратурнаму фонду. А змагацца ёсць за што: заснаваны ім санаторый-прафілакторый “Іслач” каштуе 1 мільён 200 тысячаў долараў, а Дом літаратара з’яўляецца не проста сэрцам беларускага пісьменніцкага асяроддзя, але і паспяховым камерцыйным аб’ектам. Зараз амаль усе яго памяшканні здаюцца ў арэнду.
- Літфонд будзе існаваць да тога часу, пакуль будзе існаваць пячатка і пакуль будзе знаходзіцца ў дзяржаўным рэестры рэгістрацыі. Ён будзе існаваць да таго часу, пакуль будзе працаваць ліквідацыйная камісія і пакуль не будуць задаволеныя ўсе патрабаванні крэдытораў, сяброў літфонда і саюза пісьменнікаў.
Дакументальны фільм “Урок беларускай мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Савета Еўропы на фестывалі Prix Europa. Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне.
У адказ на скаргу былога студэнта Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф.Скарыны Дзмітрыя Жалезнічэнкі Міністэрства адукацыі Беларусі толькі пацвердзіла факт яго адлічэння з ВНУ.
Кітайскія інтэрнэт-карыстальнікі з гэтага часу не змогуць карыстацца замежнымі пошукавымі сістэмамі — Google або Yahoo!.
Пры спробе патрапіць на гэтыя сайты, карыстальнікі аўтаматычна перанакіроўваюцца на старонку кітайскай пошукавай сістэмы Baidu, паведамляе агенцтва France Presse.
Кітайскія ўлады пакуль не зрабілі ніякіх афіцыйных заяў, таксама як і адміністрацыя Baidu. Разам з гэтым, кітайцы пазбавіліся і пошукавай сістэмы Live Search ад Microsoft.
Увечары ў пятніцу ў малой зале КЗ “Мінск” прайшоў канцэрт Змітра Вайцюшкевіча. Спявак прадставіў некалькім сотням аматараў сваёй творчасці зборны канцэрт пад назвай “Лепшае за апошнія гады”. Усе канцэрты Вайцюшкевіча пераўтвараюцца ў невялікія спектаклі. Так атрымалася і на гэты раз.
Адзін зь лепшых брытанскіх скрыпачоў Дэвід Джурыц вярнуўся дахаты з поўным грашыма чахлом ад інструмэнту. За чатыры месяцы Дэвід даў вулічныя канцэрты ў 50 гарадох сьвету. Людзі накідалі яму 14 тысяч даляраў, а з дапамогаю інтэрнэту скрыпач сабраў яшчэ 46 тысяч даляраў. Сродкі пойдуць на музычную адукацыю дзяцей у розных краінах сьвету.
50-гадовы Дэвід пакінуў сваю лёнданскую хату 9 чэрвеня, і за гэты час 50 гарадоў.
«Усё было больш экстрэмальным, чым я думаў. За выключэньнем таго, што насуперак маім чаканьням, мяне не арыштавалі. Як і не абрабавалі: я хадзіў па вуліцам з чахлом, поўным наяўных грошаў.»
Выкладчыкi тэхнiчных ВНУ выказваюць незадаволенасць адменай выкладання ў агульнаадукацыйных школах чарчэння. Сёння часткова веды па гэтым прадмеце школьнiкi атрымлiваюць на ўроках матэматыкi, iнфарматыкi i тэхналогii.
Наколькi эфектыўная такая замена, можна меркаваць хоць бы па вынiках здачы студэнтамi Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта экзамену па iнжынернай графiцы: з першай спробы гэты прадмет здаюць толькi 60 працэнтаў студэнтаў, 6 працэнтаў студэнтаў увогуле яго не здаюць, а астатнiя — толькi з другой цi трэцяй спробы. У моладзi, якая паступае на тэхнiчныя спецыяльнасцi, зусiм не развiта прасторавае мысленне, канстатуюць у БНТУ, i гэта з’яўляецца адным з наступстваў адмены выкладання ў школе прадмета «Чарчэнне».
Сёньня судзьдзя Гомельскага абласнога суду Аляксей Шаміхін адхіліў скаргу моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі на 8-сутачны арышт і штраф 620 тысяч рублёў. Так спадара Жалезьнічэнку пакаралі паводле абвінавачаньня ў лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.
Зьміцер Жалезьнічэнка заявіў, што “ў абласным судзе нічога прынцыпова новага ня ўбачыў. Усё праходзіць, як звычайна. Даведаліся толькі прозьвішча яшчэ аднаго судзьдзі, які мае свае маральныя прынцыпы, сваю адказнасьць, сваё бачаньне таго, як трэба весьці судовыя працэсы. Магчыма, спатрэбіцца для гісторыі”.
Больш за 2.5 тыс. супрацоўнікаў Бі-бі-сі будуць неўзабаве звольненыя з займаных пасадаў. Кіраўніцтва брытанскай карпарацыі вырашыла пайсьці на такі крок, каб кампэнсаваць недахоп бюджэту ў 2 млрд. фунтаў. Акрамя масавых звальненьняў будуць прададзеныя тэлестудыі Бі-бі-сі.
Сеньня ў Горадні ў памяшканьні ТБШ адбылася чарговая, дзесятая,прэзентацыя новай кнігі Ўладзіміра Арлова “Імены Свабоды”.
У невялікім памяшканьнісабралася каля ста чалавек, прытым былі як прадстаўнікі старэйшага пакаленьня, так і маладыя беларусы.
Пісьменьнік распавеў пра гісторыю стварэньня, спачатку радыеперадачы “Імены Свабоды”,а потым і аднайменнай кнігі.
Кніга ўвабрала ў сябе кароткія гісторыі жыцьця найвыдатнейшых дзяцей зямлі беларускай,якія ведалі,што такое свабода, імкнуліся да яе,змагаліся за яе і лес сваей краіны....і,ў большасьці сваей,загінулі за яе.
Навучэнка мастацкай школы горада Смалявічы Мінскай вобласці 15-гадовая Ганна Фацеева адзначана спецыяльнай узнагародай 14-га міжнароднага конкурсу мастацтва і творчасці дзяцей. У польскім горадзе Торунь адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод, у якой прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка і Генеральны консул Беларусі ў Гданьску Руслан Есін. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў консульскай установе нашай краіны ў Гданьску.
Яшчэ не адчыненыя станцыі мэтро ва Ўруччы ўжо пацярпелі ад рук вандалаў. Невядомыя хуліганы месяц таму разьбілі тры шыбы на адным з уваходаў у мэтро, а на другім, яшчэ раней, шыбы падрапалі. Ідзе сьледзтва, але выявіць, хто гэта ўчыніў, пакуль не атрымалася. Так што мяняць шкло давядзецца за бюджэтныя сродкі.
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю мелі разглядаць справу пра адлічэньне студэнта-выдатніка Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны Зьмітра Жалезьнічэнкі. Паседжаньне перанесьлі на 25 кастрычніка.
На незвычайную знаходку натрапіў у Нясвіжскім раёне каля пасёлка Альба грыбнік. У лесе ляжаў металічны прадмет цыліндрычнай формы памерам 20 на 8 сантыметраў са знакам радыяцыйнай небяспекі і надпісам “Радыяцыя”.
За адсутнасць флікераў Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці штрафуе штодня больш за 100 чалавек. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“У міжраённым аддзеле ДАІ Гродзенскага аблвыканкама кажуць, што штодня іх інспектары штрафуюць ад 90 да 110 чалавек. Напрыклад, учора былі пакараныя 104 чалавекі.
Штраф цяпер складае палову мінімалкі, а гэта пятнадцаць з паловай тысячаў рублёў. Раней супрацоўнікі ДАІ проста папярэджвалі людзей, а ўжо на працягу апошніх месяцаў парушальнікаў пачалі штрафаваць”.
Дзяўчыны, якія выконваюць рабскую працу ў цэнтры сталіцы, цягаюць плітку для ходнікаў — навучэнкі Менскага будаўнічага каледжу №53 (былое ПТВ), атрымліваюць спэцыяльнасьць «маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык».
Памяць мастака, кампазітара і піяніста Напалеона Орды ўшаноўваюць на радзіме.
Два стагоддзі з дня нараджэння Напалеона Орды. Гэтая падзея занесена ў памятны каляндар ЮНЕСКА. Жыццё і творчасць знакамітага мастака, кампазітара і віртуоза-піяніста звязана з Беларусью. Тут, на радзіме творцы, загучыць яго музыка. Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга ладзіць новую музычную імпрэзу.
Арганізатары акцыі прапануюць кожнаму ахвочаму адсьвяткаваць Хэлоўін у рэзыдэнцыі пасла Вялікай Брытаніі разам з гуртамі «ПортМоне», Indiga і КлЁндайк ды рознымі VIP-пэрсонамі . Для гэтага ўсяго толькі трэба даслаць свой фотаздымак ды пазначыць у якім вобразе павінна быць зорка? Ну, напрыклад… вы хочаце пабачыць Анжаліку Агурбаш ў вобразе павы ці Аляксея Хлястова ў строі Гарфільда…
30 кастрычніка Эўрарадыё пры падтрымцы амбасады Вялікай Брытаніі ладзіць Halloween-party 2007!
Хочаш тусануць з намі? ЧЫТАЙ ПА ЛІТАРАХ! Выйграй конкурс на лепшы строй/вобраз. Што для гэтага трэба?
16 кастрычніка ў Будапешце маладзёжная зборная Беларусі па футболе выйграла ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2009 года ў каманды Венгрыі з лікам 1:0 і ўзначаліла турнірную табліцу 8-й адборачнай групы.
Сёння міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» абнародавала чарговы гадавы рэйтынг свабоды СМІ.
На першым месцы — Ісландыя, на другім — Нарвегія. Трэцяе месца заняла былая рэспубліка СССР — Эстонія.
У Беларусі не чакаецца рэзкага пахаладання, цяпло з нашай краіны будзе адступаць паступова. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Сёння за мяжой пражывае звыш трох мiльёнаў этнiчных беларусаў. Праўда, некаторыя навукоўцы называюць iншыя лiчбы: адны — 3,5 мiльёна, другiя лiчаць, што каля 5 мiльёнаў, калi ўключаць сюды нашчадкаў тых беларусаў, якiя асiмiлявалiся. Да прыкладу, у Аргенцiне жывуць тысячы нашых суайчыннiкаў, але гэта ўжо другое пакаленне эмiграцыi, якое практычна асiмiлявалася. Зносiнамi з беларускай эмiграцыяй пастаянна i шчыльна займаецца Мiжнароднае грамадскае аб'яднанне “Згуртаванне беларусаў свету ”Бацькаўшчына", якое супрацоўнiчае са 135 арганiзацыямi ў 25 краiнах свету. “Народная воля” вырашыла абмеркаваць праблему са старшынёй Рады МГА “ЗБС ”Бацькаўшчына" Аленай МАКОЎСКАЙ.